Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова шпоры к зачету.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.12.2018
Размер:
121.34 Кб
Скачать

1. Развицце и станауленне беларускай мовы.

Мова – жывая грамадская з’ява. Шлях яе развіцця абумоўліваецца асаблівас-цямі гісторыі, жыцця народа. Няпросты, часам цяжкі быў гэты шлях для нашага народа і яго мовы.

Беларуская мова належыць да славянскіх моў індаеўрапейскай сям’і. Руская, беларуская і ўкраінская мовы развіліся з агульнай усходнеславянскай мовы, якою карысталіся нашы продкі ў адзінай дзяржаве ўсходніх славян – Кіеўскай Русі.

Беларуская мова пачала складвацца ва ўмовах феадальнай раздробленасці Кіеўскай Русі ХІ – ХІІ ст. У гэты час узнікаюць важнейшыя фанетычныя рысы беларускай мовы: фрэкатыўнае вымаўленне гука [г] замест выбухнога [г]; пера-ход [в] у зычны [ў] (кривда – крыўда); утварэнне мяккіх [дз’], [ц’]; зацвярдзенне [р]; узнікненне падоўжаных зычных (жыццё, каменне).

Беларуская народнасць і яе мова сфарміраваліся ў ХІV – XVI ст. у складзе Вя-лікага княства Літоўскага. Яна з’яўляецца дзяржаўнай мовай, сродкам міжэтніч-ных зносін у дзяржаве. На ёй пісалі ўрадавыя пастановы, вялася дып­ла­матычная перапіска, дзелавыя паперы, творы свецкай літаратуры, ле­тапісы, хронікі (вер-шы Сімяона Полацкага, Андрэя Рымшы, “Ліст да Абуховіча”, “Прамова Мялеш-кі” і інш.). На беларускай мове ўпершыню на славянскім ус­ходзе пачаў кніга-друкаванне выдатны асветнік Францыск Скарына. Выдатным культурным пом-нікам таго часу з’яўляецца “Статут Вялікага княства Літоўскага” 1588 г., які доўгі час быў адзіным зборам законаў у Еўропе.

Новы этап: Люблінская унія (1569 г.) . Як вынік, 1696 г. – забарона беларускай мовы. Мова засталася быта­ваць пераважна ў вуснай форме.

У канцы XVIII стагоддзя Беларусь аказалася ў складзе Расійскай імперыі. У гэты час фарміруецца беларуская нацыя і нацыянальная мова. Складваецца новая літаратурная мова беларусаў. Аднак у 1840 годзе ўказам было забаронена слова “Беларусь”, а пасля 1863 года забаранілі выданне кніг на беларускай мове. Але яны ствараліся, рас­паў-сюджваліся, выдаваліся за мяжой. Друкавацца легальна беларусы змаглі толькі пасля 1905 года. З’явіліся выданні, беларускія выдавецтвы. На поўны голас за-гучала беларускае слова ў творах Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Алаізы Пашкевіч, Змітрака Бядулі і інш. Працягваўся працэс станаўлення літаратурнай мовы.

Часам адраджэння беларускай нацыянальнай мовы лічыцца пачатак ХХ ст. Але ён быў вельмі кароткім..

Прыняты Закон аб мовах робіць беларускую мову дзяржаўнай мовай Рэс­публікі Беларусь.

2. Правапіс галосных о, э, а.

Галосныя о, э ў беларускіх словах пішуцца толькі пад націскам: бор, рэкі,. У ненаціскным становішчы на месцы о, э пішацца літара а: баравы, , рака. Ненаціскное о захоўваецца на канцы некаторых запазычаных слоў: адажыо, трыо, Токіо. У некаторых словах са складамі ро, ло замест о не пад націскам пішацца ы. Ненаціскны э захоўваецца ў словах іншамоўнага паходжання: дэмак-ратыя, рэспубліка, экзамен, эканаміст, экіпаж. У некаторых запазыча­ных сло-вах на месцы э пішацца ы: інжынер, канцылярыя, брызент, цыры­монія.

Наяўнасць канчаткаў -а(-я), -у(-ю) у назоўніках другога скланення мужчынскага роду тлумачыцца гістарычна. Канчатак -а(-я) спрадвечны кан-чатак роднага склону назоўнікаў другога скланення. У старажытную пару на-зоўнікі з канчаткам -у(-ю) уваходзілі ў трэцяе скланенне (тыпу сынъ). У выніку зліцця старажытных тыпаў скланення (другога і трэцяга) канчаткі -а(-я), -у(-ю) сталі ўжывацца ў адным тыпе скланення.