Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова шпоры к зачету.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.12.2018
Размер:
121.34 Кб
Скачать

3. Правапіс галосных е, ё, я.

Літара ё пішацца ў беларускай мове толькі пад націскам: вясёлка, вёска, мёд, лёс. Замест е, ё ў першым складзе перад націскам пішацца літара я: весяліцца, вясковы, мядовы; літара я пішацца і ў даўно запазычаных словах: дзяжурны, ка-ляндар, сяржант, яфрэйтар. Ва ўсіх іншых ненаціскных складах пішацца літа-ра е: возера, зеленаваты, вецер, песняры. Галосны е ў першым складзе пе­рад на-ціскам захоўваецца ў запазычаных словах: герой, методыка, сезон, се­кунда, метровы, Германія, Егіпет.

4. Правапіс і, ы, й пасля прыставак. Правапіс у, ў.

Пасля прыставак, якія канчаюцца на зычны гук, на месцы і пішацца літара ы: падысці, разыграць, безыменны, спадылба. Пасля прыставак між-, звыш-, пан-, суб-, контр-, дэз-, а таксама ў некаторых складаных словах галосны і на пісьме захоўваеццы: міжінстытуцкі, контрідэя, дэзінфармацыя, педінстытут, паліт-інфармацыя. Пасля прыставак, якія канчаюцца на галосны гук, на месцы і пі-шацца й: зайграць, зайсці, выйграць, перайменаваць, пераймаць. Галосны і за-хоўваецца, калі ўтварае склад: праігрываць, заіскрыцца, заінтрыгаваць.

У (складовае) пішацца: 1) у пачатку сказа, у пачатку слова, якое стаіць пасля слова, што заканчваецца на зычны, або пасля знака прыпынку; 2) у пачатку ўласных назваў: Уладзімір, за Уралам, Галіна Уланава; 3) у пачатку запазычаных слоў: дзяржаўны універсітэт; 4) у сярэдзіне запазычаных слоў пасля галосных: страус, кансіліум, аул, радыус, натарыус, прэзідыум; але: паўза, аўдыторыя, лаўрэат.

Ў (нескладовае) пішацца пасля галосных: востраў, пайсці ў грыбы; пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосную: жанчына-ўрач, фабрыку “8-ае Сакавіка” ўзнагародзілі граматай.

5. Правапіс змягчальнага мяккага знака.

Мяккі знак пішацца пасля літар дз, з, л, н, с, ц: 1) на канцы слова: цень, чы-таць, хтось; 2) у сярэдзіне слова паміж мяккіх зычных перад цвёрдымі зычны-мі: хадзьба, восьмы, дзьмуць, цьма. Захоўваецца -ь пры змене слова: па просьбе, на пісьме, дзьме; 3) у дзеясловах перад канчаткам -це і суфіксам -ся: кіньце, гляньце, усядзься; 4) у назоўніках перад –мі: людзьмі, слязьмі; 5) у складаных лі-чэбніках: пяцьдзесят, дзевяцьсот; 6) у слове ледзьве, суфіксах сьці, еньк, эньк, аньк; 7) пасля [л’]: вольны; 8) пасля [н] перад суфіксам -чык: каменьчык, ра-меньчык; 9) перад суфіксам -ск у прыметнікаў, утвораных ад назваў месяцаў на нь: студзеньскі, чэрвеньскі, восеньскі.

Мяккі знак не пішацца: 1) пасля зацвярдзелых зычных; 2) паміж падоўжанымі і падвоенымі зычнымі: вяселле, конны; 3) пасля літар з, с, ц, дз, калі яны стаяць перад мяккімі зычнымі (асіміляцыя па мяккасці): снег, песня, звязаць, дзве, цві-це; 4) перад суфіксам -ск: Любань – Любанскі.

6. Правапіс раздзяляльнага мяккага знака і апострафа

Раздзяляльны мяккі знак пішацца пасля літар дз, ц, з, с, л, н перад ётавымі га-лоснымі е, ё, я, ю, і ў словах іншамоўнага паходжання: мільён, каньён, кан-ферансье, альянс. Ва ўласных імёнах перад суфіксам -еў , -ев: Аркадзьеў, Ар-сеньевіч.

Апостраф ставіцца ў сярэдзіне слова пасля літар б, в, м, п, ф, г, к, х, д, т, ж, дж, ч, ш, р перад ётавымі галоснымі е, ё, ю, я, і: сям’я, інтэрв’ю, звяр’ё, двух’-ярусны, Лук’яновіч.