Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова шпоры к зачету.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.12.2018
Размер:
121.34 Кб
Скачать

18. Стылістычныя разрады лексікі беларускай мовы.

Умоўна выдзяляюць наступныя функцыянальныя стылі мовы: афіцыйна-дзе-лавы, навуковы, публіцыстычны, стыль мастацкай літаратуры, гутарковы. Усе моўныя стылі, акрамя гутарковага, кніжныя, але па ступені кніжнасці яны не-аднародныя. Найбольш адрозніваецца ад гутарковага афіцыйна-дзелавы стыль, а публіцыстычны многімі сваімі рысамі збліжаецца з гутарковым, адчувае моц-ны яго ўплыў, актыўна ўзаемадзейнічае з ім, хоць і застаецца пры гэтым кніж-ным стылям. Своеасаблівае месца сярод кніжных стыляў займае стыль мастац-кай літаратуры. Усе кніжныя стылі характарызуюцца такімі рысамі, як абдума-насць, падрыхтаванасць выказвання. Гутарковаму стылю ўласціва экспромт-насць, спантаннасць. Гутарковы стыль валодае найбольшымі магчымасцямі ў выяўленні інтэлектуальных, маральных, этычных якасцей асобы. Кніжныя стылі (асабліва афіцыйна-дзелавы і навуковы) не раскрываюць, як правіла, індывіду-альнасць аўтара. У гэтых стылях увага звернута на логіку выказвання. Таму там надзвычай шырока выкарыстоўваецца тэрміналогія, абстрактная лексіка, якая дазваляе найбольш дакладна і адназначна перадаць думку. Аднак, нягледзячы на тое, што шматлікія агульныя прыметы збліжаюць кніжныя стылі мовы, яны не аб’ядноўваюцца ў адзін стыль, бо кожнаму з іх уласцівыя свая лексіка, фразе-алогія, а таксама пэўныя граматычныя прыметы.

19. Прадмет и задачы стылистыки. Функцыянальныя стыли бел. Мовы

Стылістыка – (з лац. – завостраная палачка для пісьма) раздзел мовазнаўства, які вывучае ўжыванне слоў, словазлучэнняў, сказаў паводле іх адпаведнасці зместу і мэце выказвання. Стылістыка вучыць перадаваць думкі правільна, да-кладна, лаканічна, часам вобразна і мілагучна. Яна раскрывае сродкі выразнасці мовы, акрэслівае ролю і сферу ўжывання экспрэсіўных моўных адзінак, вары-янтных марфалагічных форм і сінтаксічных канструкцый – асэнсоўвае эстэтыч-ную функцыю мовы. Стылістыка выхоўвае ўважлівыя адносіны да жывой на-роднай мовы, вучыць пазбягаць збяднелай, штампаванай, неапраўдана расквеча-най або псеўданавуковай мовы. Менавіта стылістыка выпрацоўвае чуццё слова, моўны густ, спрыяе павышэнню моўнай культуры чалавека. Асноўная функцыя мовы – камунікатыўная. Гэта значыць, што, карыстаючыся пэўнай мовай, людзі маюць магчымасць разумець адзін аднаго, абменьвацца думкамі і неабходнай інфармацыяй. Але недастаткова толькі перадаваць думкі, неабходна выражаць іх правільна, лаканічна, прыгожа, вобразна, у залежнасці ад мэты выказвання. Па тым, што і як чалавек гаворыць, мы мяркуем пра яго культурны ўзровень, эрудыцыю, выхаванне. Мова з’яўляецца паказчыкам інтэлігентнасці, бо ў ёй выяў-ляецца ступень далучанасці асобы да здабыткаў сусветнай культуры.

Функцыянальныя стыли бел. мовы: Афіцыйна-дзелавы стыль, Навуковы стыль, публіцыстычны, мастацки , размоуны.

20. Агульная характарыстыка афіцыйна-дзелавы стылю

Афіцыйна-дзелавы стыль – гэта стыль дзяржаўных дакументаў, указаў, да-гавораў, законаў і кодэксаў, актаў і даверанасцей, распісак, пратаколаў, аб’яў, справаздач і г.д. Сярод іншых кніжных стыляў мовы афіцыйна-дзелавы вылуча-ецца пэўнай устойлівасцю і адасобленасцю. Асаблівасці мовы афіцыйна-дзела-вога стылю абумоўлены ўмовамі яго ўжывання. Кожны дакумент патрабуе да-кладнасці, акрэсленасці ў падачы фактаў, паслядоўнасці, лагічнасці, адназнач-насці фармулёвак. Для ўсіх дзелавых папер уласціва сцісласць, эканамічнасць выкладу. Патрабаванне максімальнай дакладнасці ў перадачы інфармацыі спры-яла выпрацоўцы агульнапрынятай, устойлівай формы размяшчэння матэрыялу ў дзелавых паперах (заява, даведка, пратакол, аўтабіяграфія). У пэўных сітуацыях выкарыстоўваюцца гатовыя бланкі (пасведчанні, атэстат, дыплом).

У афіцыйна-дзелавым стылі не ўжываюцца эмацыянальна-экспрэсіўныя, ды-ялектныя, прастамоўныя, жаргонныя словы і выразы, фразеалагічныя нетэрмі-налагічныя словазлучэнні, словы з пераносным значэннем, усе віды экспрэсіў-ных сінтаксічных канструкцый (пытальныя, клічныя сказы), простая мова. Афі-цыйна-дзелавы стыль характарызуецца: 1) своеасаблівай лексікай, якая амаль не ўжываецца ў іншых стылях: ануліраваць, безадкладна, ніжэйназваны, суправад-жальны; 2) тэматычна абумоўленай тэрміналогіяй (бухгалтарскай, юрыдычнай) і тэрміналагічнай фразеалогіяй: баланс, дэпанент, дэнамінацыя, выпіска з зага-ду, бесперапынны стаж і г.д.; 3) ужываннем аддзеяслоўных словазлучэнняў за-мест дзеясловаў: дапамагчы – аказаць дапамогу, удзельнічаць – прымаць удзел, кіраваць – ажыццяўляць кіраўніцтва. Для сінтаксісу афіцыйна-дзелавога стылю характэрныя як простыя сказы, насычаныя інфармацыяй, так і складаныя канст-рукцыі, дзеепрыметныя і дзеепрыслоўныя звароты, складаныя злучнікі: у выніку таго, што..., у сувязі з тым, што...