Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Бел.мова шпоры к зачету.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.12.2018
Размер:
121.34 Кб
Скачать

10. Сінонімы, іх разрады па значэнню.

Сінонімы – гэта блізказначныя словы і выразы, якія абазначаюць адно паняц-це, але адрозніваюцца адценнямі значэння ці стылістычнай афарбоўкай. На-прыклад: дагавор, умова, пагадненне, кантракт, пакт. Група блізказначных слоў утварае сінанімічны рад, дзе галоўнае слова называецца дамінантай. Узор – прыклад, мерка, лад, манер, мадэль, форма, тып, норма, стандарт, шаблон, штамп, трафарэт, схема.Адрозніваюць семантычныя, стылістычныя і семан-тыка-стылістычныя сінонімы. Сінонімы, якія адрозніваюцца сэнсам, маюць роз-ныя сэнсавыя адценні называюцца семантычнымі. Напрыклад: узнёсласць, па-фас; чалавечы, людскі; часопіс, альманах. Сінонімы, якія адрозніваюцца стылі-стычнай афарбоўкай і сферай іх выкарыстання, называюцца стылістычнымі. Напрыклад: гаварыць (нейтральнае), дыскутаваць (кніжнае), вярзці, балабоніць (гутарковыя), дзейкаць (дыялектнае). Сінонімы, якія адрозніваюцца і сэнсам і стылістычнай афарбоўкай, называюцца семантыка-стылістычнымі. Напрык-лад: тлумачыць, растлумачваць, паясняць; інтэрпрэтаваць (кніжнае); асвят-ляць, разжоўваць (пераноснае).

Сінонімы ўзбагачаюць мову, дазваляюць перадаць самыя тонкія адценні ду-мак і пачуццяў, ствараюць яркія зрокавыя вобразы. Менавіта сінонімы з’яўля-юцца выразнікамі непаўторнасці, нацыянальнага каларыту кожнай мовы.

11. Антонимы. Асабливасци их ужывання.

Антонімы – словы адной часціны мовы з процілеглым значэннем: назоўнікі святло – цемра, радасць – смутак; прыметнікі гарачы – халодны, дзікі – свой-скі; дзеясловы гарэць – гаснуць, уцякаць – даганяць; прыслоўі позна – рана, там – тут. Не маюць антонімаў словы з канкрэтным значэннем (сшытак, дзверы, стол) і вузкаспецыяльныя тэрміны (галаграфія, семіётыка, лазер).

Мнагазначныя словы могуць утвараць некалькі антанімічных пар: кароткі –доўгі (сук), кароткі – высокі (чалавек), кароткі – шматслоўны (выклад думак), кароткі – поўны (прыметнік).

12. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання.

Слоўнікавы склад сучаснай беларускай мовы фарміраваўся на працягу многіх стагоддзяў і ў працэсе моўнай практыкі няспынна развіваўся і ўдасканальваўся. У лексіцы беларускай мовы выразна вылучаюцца два асноўныя напрамкі яе раз-віцця: прамы і шлях запазычання. Для першага характэрна развіццё і дасканаленне спрадвечнага лексічнага пласта, для другога – папаўненне лексічнай сістэмы словамі з іншых моў. Адпаведна ў лексіцы беларускай мовы вылучаюцца словы спрадвечныя і іншамоўныя.

Асноўным пластом лексічнай сістэмы беларускай мовы на ўсіх этапах яе раз-віцця з’яўлялася спрадвечная лексіка, якая вызначае яе самабытнасць. У склад спрадвечный лексікі ўваходзяць:

  1. Агульнаславянская лексіа

  2. Усходнеславянская лексіа

  3. Уласнабеларуская лексіка

13. Агульная хар-ка спрадвечна бел. Мовы.

Агульнаславянскія словы – гэта словы, якімі карысталіся славяне ўжо ў III тысячагоддзі да н.э. Праславянская мова праіснавала звыш 3 тысяч год, і за гэты час папоўнілася многімі словамі, якія ўваходзяць у лексічны склад сучасных славянскіх моў, у тым ліку і беларускай. Напрыклад: назвы роднасці, сваяцтва: дзіця, кум, жаніх, сват; назвы частак цела: лоб, галава, рука; назвы жывёльнага і расліннага свету: варона, баран, авёс, сасна; назвы прыладаў працы і гаспадар-чых пабудоў: барана, вілы, каса, страха; часавыя паняцці: год, восень, нядзеля, панядзелак; абстрактныя паняцці: боль, гнеў, грэх, краса, праўда, ласка, сіла; назвы дзеянняў, працэсаў: адзець, варыць, дыхаць, кусаць, слухаць; назвы якас-цей, уласцівасцей: багаты, мудры, светлы, вузкі, горкі.

Агульнаславянскага паходжання таксама: прыслоўі куды, там, усюды; лічэбнікі адзін, восем, тысяча; займеннікі я, ён, хто, што, сам; прыназоўнікі за, над, да, пад. Агульнаславянскія словы самыя старажытныя ў лексіцы славянскіх моў. Іх налічваецца каля дзвюх тысяч. Уласнабеларускія словы – гэта словы, якія ў працэсе фарміравання і развіц-ця беларускай мовы ўзніклі на яе ўласнай лексічнай аснове ці ўтвораны ад запа-зычаных лексічных адзінак пры дапамозе ўласных словаўтваральных сродкаў. Сярод іх назвы: асоб: араты, асілак, вайсковец, летуценнік; жывёл і птушак: бе-расцянка, бусел, кнігаўка; раслін: абабак, алешнік, боцікі; атмасферных з’яў: вя-сёлка, змрок, золак, спёка, надвор’е; прадметаў быту і пабудоў: вопрадка, лазня, вушак; абстрактных паняццяў: абставіны, асяроддзе, вытрымка, мара, пяшчо-та; дзеянняў, працэсаў: адлюстраваць, дазволіць, выклікаць; навуковых і тех-нічных паняццяў: дзейнік, выказнік, рух, разлік, справаздача.

Уласнабеларуская лексіка – багатая ў колькасных адносінах частка слоўніка-вага складу беларускай мовы. Да яе адносяцца словы, якія ўжываюцца толькі ў беларускай мове.

План стылістычнага аналізу тэксту:

  1. назва тэксту;

  2. патрабаванні да тэксту;

  3. лексічныя ўласцівасці тэксту;

  4. агульная характарыстыка моўных сродкаў у тэксце;

  5. аналіз сінтаксічных канструкцый;

вывад.