Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры все.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
06.12.2018
Размер:
406.02 Кб
Скачать

31 Мясцовыя судовыя органы ў 16ст

Сярод мясцовых судоў найбольш старадаўнім быў зам-кавы суд. Ён з’яўляўся агульнасаслоўным. Яму былі пад-судны крымінальныя справы аб найбольш цяжкіх зла-чынствах толькі тых асоб, якія былі затрыманы на мес-цы злачынства ці злоўлены на працягу 24 гадзін з мо-манту яго здзяйснення.Ён мог дзейнічаць у 2 саставах: вышэйшым(як 1 і 2 інстанцыі)і ніжэйшыя(толькі у якасці 1 інстанцыі). У склад вышэйшага замкавага суда ўваходзілі ваявода ці стараста, прадстаўнікі мясцовых феадалаў, а ў Полацку – і мяшчан. Ніжэйшы замкавы суд складаўся з памешчыкаў, ваяводы або старасты, суддзі і пісара. Суд пачаў аддзяляцца ад адміністрацыі. Калі вышэйшы зам-кавы суд атрымліваў скаргу на пастанову вышэйшага су-да, ён павінен быў разгледзець яе не пазней чым праз 4 тыдні. Апеляцыя на рашэнні вышэйшага замкавага суда падаваліся ў Галоўны суд. Справаводства вёў пісар; да-стаўка і выкананне рашэнняў суда ажыццяўляліся павя-товымі вознымі і судовым прыставам.Пры судзе нёс слу-жбу кат, была турма. Важнай функцыяй суда было выка-нанне прыгавораў і рашэнняў іншых судоў. У кампетэн-цыю суда ўваходзілі і некаторыя адміністрацыйныя функ-цыі. выконваў і фіксаваў у актавых кнігах некаторыя на-тарыяльныя дзеянні: рабіў копіі дакументаў, афармляў завяшчанні і інш. Найбольш тыповым, аддзеленым ад адміністрацыі саслоўным судом для шляхты быў земскі павятовы суд. У асноўным ён разглядаў грамадзянскія іс-кі і крымінальныя справы па абвінавачанні шляхты.Ён выконваў таксама функцыі натарыята, запісваў скаргі на незаконныя дзеянні службовых асоб павета.У састаў земскага суда ўваходзілі суддзя,падсудак і пісар, якія вы-біраліся на з’ездзе з павятовай шляхты.Суддзі прызнача-ліся пажыццёва і ніхто, нават вялікі князь, не мог вызва-ліць іх ад абавязкаў.Ім таксама забаранялася сумяшчаць сваю працу з іншай службай. Кожны,хто быў на судзе,мог сказаць тое,што ведаў па разглядаемай справе,выказаць свой погляд на яе.Другім судом, што быў аддзелены ад органаў дзяржаўнага кіравання, стаў падкаморскі суд, створаны ў 1566г. Ён разглядаў зямельныя і межавыя спрэчкі феадалаў, што раней уваходзілі ў кампетэнцыю гаспадарскага суда. справы ў падкаморскім судзе выра-шаў суддзя-падкаморый з удзелам зацікаўленых бакоў. Разгляд справы адбываўся на месцы спрэчных межаў. Рашэнне суда падлягала неадкладнаму выкананню, але магло быць абскарджана ў вялікакняжацкі суд ці трыбу-нал ВКЛ. Іскі аб праве землеўладання разглядаліся зем-скім ці камісарскім судом. На новых прынцыпах выбар-насці і ўдзелу прадстаўнікоў гарадскога насельніцтва ствараліся войтаўска-лаўніцкія і бурмісцерскія суды, якія дзейнічалі ў гарадах,што мелі магдэбургскае права.Ім былі падсудныя крымінальныя і грамадзянскія справы гараджан. Войтаўска-лаўніцкі суд складаўся з войта, які старшынстваваў на пасяджэннях, яго намесніка (ланд-войта) і лаўнікаў(засядацеляў), якія выбіраліся мяшча-намі. Незначныя правапарушэнні і спрэчкі мяшчан раз-глядалі гарадскія бурмістры, якія прызначаліся войтам ці выбіраліся мяшчанамі. Каптуровы суд, які дзейнічаў у пе-рыяд бескаралеўя, быў надзвычайным, часовым судом, які разглядаў справы феадалаў. У склад суда уваходзілі ваявода ці павятовы стараста або іх намеснік,суддзя і пі-сар замкавага суда,падкаморый,а таксама суддзя, падсу-дак і пісар земскага суда. Каптуровы суд разглядаў кры-мінальныя справы аб забойствах, разбоях, падпалах, на-падах на маёнткі, фальсіфікацыі маёмасных правоў, цы-вільныя справы магнатаў, шляхты манастыроў. Пастано-вы каптуровага суда апеляцыі не падлягалі. Ён разгля-даў галоўным чынам справы простых людзей:сялян, вольных пасяленцаў, мяшчан гарадоў, якія не карыста-ліся магдэбургскім правам. Збіраўся суд у пэўных мес-цах, якія называліся капавішчамі. Судаводства мела 2 формы: звычайную і гвалтоўную. Звычайная капа збіра-лася па ініцыятыве зацікаўленых асоб. У асноўным на ёй разглядаліся цывільныя справы,а таксам межавыя спрэ-чкі, дробныя крадзяжы, сваркі і інш. Суддзямі маглі быць усе жыхары мясцовасці.Пастанова суда абскарджанню не падлягала.Гвалтоўная капа збіралася для разгляду забойстваў, падпалаў, нападаў. Пакрыўджаны чалавек “падымаў гвалт”, і ўсе дарослыя, хто чуў, павінны былі бегчы на месца здарэння, дзе і адбываўся суд. Калі зла-чынцу ўдавалася ўцячы,то ўся капа ішла па “гарачым следзе” і ў выпадку затрымання ў межах воласці(горада) выносіла прыгавор Калі злачынец уцякаў у суседнюю во-ласць, капа спынялася на мяжы і перадавала “гарачы след” суседзям. Дзейнасць судоў не распаўсюджвалася на феадальна-залежных сялян,іх звычайна судзілі ўла-дальнікі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]