Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры все.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
06.12.2018
Размер:
406.02 Кб
Скачать

30 Сістэма агульнадзяржаўных судовых органаў вкл у 14-16стст

Да канца 15 - пачатку 16 ст. у ВКЛ дзейнічаў тыповы для раннефеадальнага права прынцып, згодна з якім органы дзяржаўнай улады адначасова выконвалі і судовыя фун-кцыі. Але на працягу 16 ст. назіраецца адыход ад такога парадку вядзення спраў і ў выніку складваецца дзве сіс-тэмы судовых органаў: агульнасаслоўныя, што былі за-снаваныя на звычаёвым праве і законе(гаспадарскі, га-лоўны, замкавы), і саслоўныя (для духавенства, шляхты, мяшчан, сялян і інш.)(земскі, падкаморскі, каптуровы) су-ды. Саслоўныя суды для шляхты былі аддзелены ад ад-міністрацыі і дзейнічалі на падставе закону ў адпавед-насці з тэорыяй аб падзеле ўлад. Астатнія саслоўныя су-ды дзейнічалі на аснове Бібліі,Карана, спецыяльных нар-матыўных актаў ці старажытнага копнага права. Таксама суды падзяляліся: 1) па дзейнасці судоў на тэрыторыі – агульнадзяржаўныя; земскія(мясцовыя). 2) У залежнасці ад парадку разгляду спраў – суды першай інстанцыі; су-ды другой апеляцыйнай інстанцыі(Гаспадарскі, Трыбу-нал). 3)У залежнасці ад прынцыпаў, на якіх будаваўся і дзейнічаў суд: на падставе феадальных прынцыпаў (замкавы, вялікакняжацкі); па прынцыпу буржуазных су-доў(земскі, павятовы, падкаморскі). Вышэйшы агульна-саслоўны суд - вялікакняжацкі (гаспадарскі) суд, існавалі таксама суд паноў-рады і камісарскі суд, якія з’яуляліся разнавіднасцю гаспадарскага суда. У якасці суда першай інстанцыі ён разглядаў справы аб дзяржаўных злачынст-вах, “споры, затрагивающие интересы государственной казны”,аб прыналежнасці да саслоўя шляхты,аб палітыч-ных злачынствах і інш.Выключна да падсуднасці гаспа-дарскага суда адносіліся справы аб злачынствах суп-раць паноў-рады,ваявод,кашталянаў, старастаў, суддзяў у час выканання імі сваіх службовых абавязкаў. У якасці суда другой інстанцыі ён разглядаў любыя справы, якія прыходзілі ў парадку апеляцыі на рашэнні з мясцовых судоў. Разгляд спраў вёўся пры ўдзеле вялікага князя і радных паноў. Рашэнні гаспадарскага суда абскарджан-ню не падлягалі.Суд паноў-рады мог разглядаць па да-ручэнні вялікага князя справы,якія паступалі на імя гас-падара. Яго рашэнні мелі сілу незалежна ад колькасці членаў Рады, якія прысутнічалі на судовым пасяджэнні. камісарскі ўтвараўся для рашэння спраў, якія паступалі на імя вялікага князя і тычыліся толькі зямельных спрэ-чак феадалаў, што закраналі інтарэсы вялікакняжацкіх уладанняў.Спецыяльна прызначаныя камісары выязджа-лі на месца і там разглядалі спрэчку па сутнасці справы і прымалі па ёй рашэнне. У ВКЛ існаваў і Соймавы суд. Ён першапачаткова праводзіўся вялікім князем і панамі-ра-дай у час склікання соймаў.Адной з разнавіднасцей гас-падарскага суда быў маршалкаўскі суд. Яго мог узна-чальваць 1 ці 2 маршалкі. Гэты суд разглядаў справы па даручэнні гаспадара. Месцам правядзення яго пасяджэн-няў звычайна быў гаспадарскі двор,але мог пераязджаць і ў іншыя месцы. З мэтай разгрузіць гаспадарскі суд, гра-матай караля Стэфана Баторыя ад 1 сакавіка 1581г. быў утвораны Галоўны суд(трыбунал) – найвышэйшы суд ВКЛ. З яго ўтварэннем судовая ўлада вялікага князя і па-ноў-рады абмяжоўвалася. Трыбунал ВКЛ ствараўся для апеляцыйнага перагляду спраў, але асобныя справы мог разглядаць у парадке першай інстанцыі.Яго пастановы мелі сілу пастаноў сойма. складаўся з 46 суддзяў-дэпу-татаў, якія выбіраліся на сойміках з мясцовай шляхты, па 2 ад кожнага павета, тэрмінам на 1 год. Галоўны суд раз-глядаў апеляцыі на рашэнні земскіх,замкавых і падка-морскіх судоў, скаргі на рашэнні павятовай адміністра-цыі, панскіх судоў у адносінах служылых шляхціцаў, пры-гавораных да пакарання смерцю, турэмнага зняволення ці буйных грашовых штрафаў. У якасці першай інстанцыі Галоўны суд разглядаў справы,якія раней былі у кампе-тэнцыі вялікакняжацкага суда. Асобныя катэгорыі спраў складалі скаргі на незаконныя дзеянні і злоўжыванні мяс-цовых службовых асоб і суддзяў. Пад юрысдыкцыю тры-бунала падпадалі справы духоўных асоб. Не прымалі ўдзелу ў разглядзе справы члены суда з таго павета, што і бакі ў спрэчцы. Рашэнні Галоўнага суда мелі сілу соймавых пастаноў, таму яны не маглі быць абскарджа-ны і адменены нават вялікім князем. Выкананне рашэн-няў праводзілася павятовымі судамі або павятовымі ста-растамі.Месцам работы сесій былі Вільня(штогод),Менск і Навагародак(па чарзе праз год). Галоўны суд выконваў і натарыяльныя абавязкі:завяраў завяшчанні,дагаворы пазыкі, куплі-продажу маёнткаў і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]