Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры все.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
06.12.2018
Размер:
406.02 Кб
Скачать

16. Гист.-прававая ацэнка агульназемских прывилияу 1387, 1413, 1434, 1447,1492 г.

Першым агульназемским прывилием личылися тры прывилея выдадзеныя у 1387 г. Вяликим князем Ягайлам пасля заключэння з Польшай Крэуская унии, Першы быу выдвдзены 20 лютага 1387 г. Ен пачынауся са сцвярджэння, што нибыта людзи жадаюць прыняць каталицкую веру, а тым хто яе ужо прыняу, даруюць новыя правы и вольнасци. У прыватнасци, ен замацоувау за кожным рацарам ци баярынам права свабоднага распараджэнняя нерухомай маемасцю. Прывилей ад 22 лютага фактычна дапауняу першы. Галоунае яго прызначэнне заключалася у надзяленни багатыми дарами и маенками каталицкага духавенства и касцелау. У адпаведнасци з прывилием усе духавенства, касцелы, кляштары и феадальна-залежныя ад их людзи выключалися з дзяржаунай юрысдыкцыи, гэта значыць, што яны вызвалялися ад усякага роду службы, павиннасцей на карысць дзяржаве и вял. князя. Таким чынам, галоуным прызначэннем прывилеяу ад 22 и 20 лютага 1387г. Было прымусовае насаджэнне каталицкая веры.

Агульназемски Гарадзельски прывилей 1413г. яшчэ больш пашырыу правы феадалау-католикау. Разам з ты ен служыу праграмай и заданнем на абмежеванне правоу и дыскрыминацыю усих некатоликау.

У вынику насаджэння каталицкай веры сярод феадалау узмацнилася унутрыкласавая барацьба, што зъявиласяпадставай для прыняцця прывилияу 1432 и 1434гг.., якия заканадауча замацавали роунасць у правах праваслауных феадалау з феадалами-католиками.

Асабливае месца належыць прывилею 1447г. Яго можна личыць галоуным прававым актам, яки заклау асновы юрыдычнага афармлення феадальнай залежнасци сялян. Ен забараняу ураду ВКЛ раздаваць дзяржауную маемасць и пасады иншаземцам. Апошняе было накиравана супраць праникнення польских феадалау на земли ВКЛ. Прывилием было значна пашырана кола асоб, за якими прызнавалися правы шляхты незалежна ад веравызнання и наяунасци у из гербау.

Прывилей 1492г. быу накираваны на умацаванне становишча феадалау, атрыманне шляхтай яшчэ больш важких палитычных правоу и паглыбленне яе уплыву на дзяржауныя справы.

Асаблива важнае дзяржауна –прававое значэнне мели нармы, якия юрыдычна замацоували абмежаванне улады вяликага князя и фактычна вызначали яго прававое становишча не як гасудара-вотчынника, а як вышэйшай службовай асобы у дзяржаве.Адсюль робицца зразумелым, чаму сучасники называли прывилей 1492г. «генеральным», а гэта значыць асаблива важным, галоуным.

Прывилей Аляксандра зъявиуся важным крокам у заканадаучым афармленни асноуных прынцыпау краминальнага, админ-га,цывильнага и шлюбна-сяменага права.

41. Пасля уключэння бел. зямель у склад Рас.імперыі царскі урад праводзіу тут цэнтралісцкую палітыку, маючы на мэце іх зліццё з асноунымі рускімі рэгіёнамі.

Далучэнне садзейнічала аслабленню рэліг-га і у некаторай ступені нац. прыгнёту, спыненню разбуральных канфліктау паміж буйнымі магнатамі, і у канчатковаму выніку - эканамічнаму развіццю.

У першыя гады царскі урад, улічвая цяжкі эканам.стан насельніцтва, быу вымушаны памяньшаць падаткі або на пэуны час зусім іх адмяняць. Жыхары тэрыторыі, якая адышла да Расіі па 2 падзеле, пойнасцю вызваляліся ад падаткау на 2 гады.

Памер пасяуных плошчау павялічвауся. Рост гандлю, купецтва, гарадоу. Царскі урад выкупляу гарады з прыватнага уладання феадалау.

Але разам з тым на далучаных тэрыторыях царскі урад імкнууся умацаваць феадальна-прыгонніцкія адносіны, захаваць інтарэсы памешчыкау. Урад вылучау бел.землі з прыгоннымі сялянамі ва узнагароду некаторым асобам за іх паслугі перад айчынай.

На тэрыторыі Беларусі самадзяржауе уводзіла свій адмін.-тэрыт. падзел:

2 генерал-губернатарствы: Літоускае (Віленская, Гродз., Мінская губерні) і Беларускае (Віц., Магіл., Смаленская губерні) → 5 губерняу ( з 1801 па 1917): Віц., Гродн., Віл., Магіл, Мінск. → паветы → (1837) станы → 1837-38 у паветах утвораны акругі, тэрыторыя якіх магла ахопліваць і некалькі паветау → воласці.

42. ГЕНЕРАЛ-ГУБЕРНАТАРСТВА:

• Генерал-губернатар: узначальвау мясцовую адміністрацыю падпарадк-ых яму губерняу; з′яул. даверанай асобай цара і таму надзяляуся фактычна неабмеж. паунамоцтвамі.

• Пры ген.-губернатары мелася канцылярыя (з невялікім штатам чыноунікау і правіцелям канцылярыі на чале) для вядзення справаводства.

ГУБЕРНЯ: • Губернатар: прызначауся вярх-най уладай з ліку давераных асоб цара; адмін., паліц., гаспад.функцыі; у яго падпарадкаванні – калег.органы і усе службовя асобы.

• Віцэ-губернатар: часова выконвау абавязкі губернатара пад час яго адсутнасці; узачальвау казённую палату.

• Губернскае прауленне: дарадчы і выканаучы орган.

-- "общее присутствие" (ген.-губерн-р, губерн-р, віцэ-губерн-р, саветнікі, асэсары).Пасяджэнні мелі фармальны характар.

-- канцылярыя: найбольш важныя справы. 56 асоб (віцэ-губерн-р, 2 саветнікі, пракурор, 4 сакратары, 2 каморнікі і г.д.) + шмат чыноўнікаў, спецыялістаў (губерн-кі урач, архітэктар і г.д.). 4 адзяленні: 1 – распаўсюджв.законы, сачыла за выкан-ем распарадж-яў ген.-губерн-ра, губерн-ра, губ-га праўлення; праз 2 губ-ар кіраваў паліцыяй; праз 3 – сачыў за судамі; 4 – ажыццяў-ла сувязь з фінанс.-гаспад-мі органамі (каз.палатай).

ПАВЕТ: • Ніжні земскі суд: адмін-паліц.функцыі. Сачыў за падтрыманнем грамадск.парадку, зборам падаткаў, выкананнем павіннасцей.

-- Земскі спраўнік: прызнач-ся Сенатам са згоды міністра унутр.спраў пра прадстаўленні губерн-ра. Адказваў перад губерн-ам аб справах, выконвау даручэнні вышэстоячых чыноўнікаў. Гал. Задача – прадухіленне народных хваляванняў.

-- 2-3 засядацелі, прызначаліся з ліку мясц-ых дваран

• Павятовы маршалак (выбіраўся на сходзе шляхты) і яго памочнік – павятовы харужы.

• Службовыя асобы галіновага кіравання: лекар, казначэй (скарбнік) і інш.

СТАН: • Станавы прыстаў: прызнач.губернат-ам, выконваў паліц.абавязкі, падпарадк-ся земскаму спраўніку. З′яўл. Дваранінам, як правіла, адстаўным афіцэрам. АКРУГА: • Акружны начальнік з памочнікамі

ВОЛАСЦЬ: • Валасное праўленне: валасны галава і 2 засядацелі (выбар-ся кожныя 3 гады)

• Валасны пісар

ГОРАД: • "Управа благочиния": засядалі гараднічы [прызнач-ся Сенатам па прадстаўл-ні ген-губерн-ра або губерн-ра з адстаўных ваенных чыноў; гал.абавязак – сачыць за захав-ем цішыні і дабрабыту у горадзе], прыставы крымін. і цывільных спраў, 2 ратманы, а таксама:

-- Гарадскі магістрат: 2 бургамістры, 4 ратманы, лаўнікі (прысяжныя засядацелі). Дзейнасць адмін, фінанс, судова-паліц.характару, разгляд.шырокага колу гаспад-ых пытанняў. Знах. пад моцным кантролем губерн-аў і інш чыноўнікаў, таму пазбаўлены самастойнасці выраш-ня гарад.спраў.

---------------------------------------------------------------------------------------------------------

• Галоўны суд: выш.суд ў зах.губернях; 2 дэпартаменты: крымін. і цывільных спраў, якія ўзнач-лі старшыні, а членамі былі 2 саветнікі і засядацелі [толькі дваране, якія выбір-ся на павят-ых сходах на 3 і 1 год адпаведна]. Разглядалі: па 1ай інстанцыі – цяжкія крымін.справы, па 2ой – скаргі на пастановы мясц.судоў. Апеляцыі на яго рашэнні падав-ся ў Сенат.

• Маршалкаўскі суд: (апеляцыйны) разляд скаргі на прыгаворы падкам.суда па зямельных спрэчках. Склад: павят.маршалк, выбарныя члены суда.

• Земскі павятовы суд: саслоўны дваранскі суд 1ай інстанцыі. Склад: суддзя, 2 падсудкі, пісар (выбір-ся дваранамі на 3 гады). Працаваў 3 разы ў год па 2-3 тыдні. Крымін. і некат.грамадз.справы.

• Падкаморскі суд: справы аб зямельных спрэчках. Справы разгл. адзін судзя-падкаморый непасрдна на спрэчным ўчастку, У дапамогу – каморнік (землямер).

• Межывыя суды: спрэчныя справы аб межах дзярж., царк, і прыватна-уласн.зямель

• Гродскія суды: прац. у зах.губернях.Склад: гродскі судзя, падсудак, пісар, якія зацвярдж-ся ген-губерн-ам або губерн-ам. Разгл. у асноўным крым.справы, выконваў шэраг адмін.функцый.

У 1831 г. замест Гал.суда→палаты крымін. і цывільн.судоў, земскія і гродскія→павятовыя, усё судаводства→на рус.мову.

43. У канцы 18 – пач.19 ст. існавала два напрамкі ўпарадк-ня заканад-ва Беларусі: 1) упардк-не мясц. нарм.актаў, якія дзейнічалі на тэрят.Бел-і да далуч-ня да Рассіі; пераклад і перавыданне Ст.1588 і соймавых пастаноў, распрацоўка Зводу мясц-ых законаў зах.губерняў. 2) адмена мясц-ых асаблівасцей ў праве і паступовая замена правам Рас.імперыі.

У 1826 пад кіраўніцтвам Сперанскага пач-ся работа па падрыхтоўцы Звода з-аў Рас.імперыі. У гэты ж час было прынята рашэнне пачаць распрацоўку Звода мясц-ых з-аў зах.губерняў, які меркавалася ўключыць у агульны Звод з-аў Рас.імп-і. Яго падрыхт-ай кіраваў вядомы бел. юрыст Даніловіч.

Структура праекта: 3 часткі: 1) разгляд-ся прав.становішча розных катэг-ый насельн-ва (шляхты, дух-ва, сялянства, мяшч-ва). Тут найбольш ярка адлюстр. уплыў агульнарас. заканад-ва. 2) шлюбна-сямейнае і грамадз. права. У галіне сям-га права ўплыў мясц-ых нормаў права найбольш бачны ў адносінах атрымання спадчыны, парадку і ўмоў заключ-ня шлюбаў паміж асобамі катал-ай веры, а ў сферы грамадз.права – у адносінах да сервітутаў, некат-ых інстытутаў абавязац-га права. 3) (больш за ўсё ўплыў мясц-га права) суд.лад і судаводства па пэўнай катэгорыі грамадзянскіх спраў (актаратавы працэс). Суд. лад Бел-і за некат.выключ-ямі (наяўнасць меж-ых судоў, камісій с суд.правамі) быў ідэнтычны суд.ладу Рас.імп., а судав-ва значна адрозн-ся: спрошчаны правілы падсуднасці па грамадз.справах, адрозн-ся парадак іх разгяду на суд. пасяджэнні і выкан-ня і абскарджання суд.рашэнняў.

Т.ч. праект – апошняя найбольш значная сістэмат-ыя мясц-га права, у якой спалуч-ся рысы мясц. і агульнарас-га права.

Праца па падрыхт-цы ў сноўным была завершана ў 1834. аднак гэты Закон не быў уведзены ў дзеянне як асобны закон, а ў Агульнаімперскі звод з-аў былі уключаны толькі яго асобныя нормы. Прычына – паўстанне 1830-31 – царскі ўрад скасаваў апошнія рэшткі суд, адмін. і прав. аўтаноміі зах.губерняў; увёў адмін. і суд. Сістэмы, аналагічныя расійскім. Поўнасцю адянялася дзеянне Ст.1588.

44. Нягледзячы на прыгоннае права, паступовае развіццё эканомікі непазбежна выводзіла Баларусь на шлях капіталізму. Аднак гэтаму працівілася дваранства, якое трымалася за сасл.правы і прывілеі. Каб павялічыць даходнасць сваіх маёнткаў, памешчыкі за кошт памяншэння сял-іх надзелаў пашыралі панскую ворную зямлю і пераводзілі сялян з аброку на паншчыну. На ўзмацненне эксплуатацыі бел.нас-ва адказвала супраціўленнем і выступленнямі.

19 лют.1861 Алякс.ІІ падпісаў адобраныя Дзярж.саветам заканад.акты – Палажэнне аб сялянах, якія выйшлі з прыгоннай залежнасці, і Маніфест аб адмене прыг. права. • Памешчыкі пазбаўл. права распарадж. селянінам, які атрымл-аў асабістую волю і ўсе правы (мог звятрацца ў дзярж.ўстановы, заключ. гандлёвыя і інш.здзелкі, паступаць на службу ці ў навуч-ую ўстанову. • Уся зямля абвяшч-ся ўласнасцю памешчыкаў. Селяніну давалася ў карыст-е пэўная колькасць ворнай зямлі, аднак ён не з′яўл. яе ўласнікам, а да заключэння выкупной здзелкі знах-ся ў стане часоваабав-га і выконваў павіннасці на карысць памешчыка (паншчына або аброк). • Пазямельныя адносіны паміж памешчыкам і часоваабав-мі сялянамі рэгуляв-ся ўстаўнымі граматамі, у якіх указваліся памеры зям.надзелу і павіннасці за яго. • Сяляне набывалі землі ва ўласнасць праз выкуп. Выкуп жа асабістай свабоды ажыцц-ся шляхам завыш. цаны за зямлю. На бел-і яна была ў 2-3 разы большай, чым сярэдняя рыначная. Неабх. грошай у сялян не было. Таму сяляне плацілі 20% адпаведнай сумы, а астатнія давала дзяржава. Сяляне т.ч. рабіліся яе даўжнікамі на 49 год і павінны былі выплачваць так званыя выкупныя плацяжы з вялікімі працэнтамі за пазыку.

Умовы адмены прыг.права не былі прыняты бел.сялянствам і паслужылі штуршком да развіцця шырокага сял-га руху, кульмінацыяй якога стала паўстанне Каліноўскага. Яно было прыпынена, але ўрад вымушаны быў пайсці на ўступкі. З 1 мая 1863 абавязковыя адносіны паміж сялянамі і памешчыкамі спыняліся, выкупныя плацяжы за надзельную зямлю зніжаліся на 20%. Сяляне пераходзілі ў разрад сялян-уласнікаў і павінны былі ўносіць выкуп.плацяжы ў павят.казначэйствы.

Указам ад 9 красавіка 1863 ствараліся праверачныя камісіі, якія павінны былі правяраць дакладнасць складання ўстаўных грамат пасля 19 лютага. Няправільна складзеныя граматы ануляваліся. У выніку частцы сялян былі павялічаны зям.надзелы, зніжаны аброк і выкупныя плацяжы.

45. Пачала праводз. ў 1864. Асн.палажэнні – у 4 заканад-ых актах: "Заснаванне судовых устаноў", "Статут крымін-га судав-ва", "Статут грамадзянскага судав-ва", "Статут аб пакараннях, якія накладваюць мірав.суддзі". Можна сцвярджаць, што ўвядзенне гэтых статутаў было адным з гал-ых мерапр-аў па пераўтв-ні дваранскай манархіі ў буржуазную.

• адзял-е суда ад адміністрацыі, увядзенне агульнага ўсесасл.суда, роўнасць ўсіх перад судом, нязменнасць судзяў і следчых, выбарнасць мір. судзяў і прысяжных засяд-яў, галоснасць, вуснасць, непасрэднасць і спаборнасць суд. працэсу, права абвінавач-га на абарону. • заснав. адвакатуры. • з мэтай нагляду за судамі, следствамі і месцамі зняволення рэарганіз. пракуратура (орган кантролю за вытворчасцю спраў сферы кіравання→орган абвінаваўчай улады)

Ствараліся 2 судовыя сістэмы: 1) МЯСЦОВЫЯ СУДЫ:

-- Міравыя суды: са спрошч-ым судав-ам ствараліся па 3-4 у адным павеце. Т.ч. павет складаў міравую акругу, падзеленую на міравыя ўчасткі, у кожным з якіх – участковы міравы судзя. Былі і ганаровыя мір.судзі, якія маглі разгляд.справы, але не ўваходзілі ў штаты міністэрства і не атрымлівалі жалавання. Нязначныя цывільныя і крым. справы.

-- З′езд міравых судзяў: суд 2 інстанцыі, разгляд. скаргі на пастановы мір.суддзяў.

2) АГУЛЬНЫЯ СУДЫ: -- Акруговы суд (ад 1 да 3 на губерню): ўсе крымін.справы акрамя паліт-ыч і пэўных служб-ых злачынстваў. Суды 1 інстанцыі. Узначальваў старшыня, а адзяленнямі кіравалі намеснікі.

1) Цывільнае адзяленне; 2) Крымін. адзяленне: • каронны суд. Судзі прызнач-ся царом па прадстаўленні міністра юстыцыі пажыццёва; яны павінны мець выш.юр.адукацыю і стаж 3 гады. • суд прысяжных засядацеляў. – Судовыя палаты (1 на некалькі губерняў): суды 2 інстанцыі ў адносінах да акруговых судоў; 1 інстанцыі – па некат-ых крым.справах (па паліт-ых).

Выш.суд.орган – СЕНАТ – касацыйны і вярх-ны суд, уключаў 2 дэпартаменты: цывільны і крымін-ны, займаўся абнародаваннем і тлумач-ем законаў, мог выдаваць адміністр. распараджэнні.

Асаблівасці правядзення на Беларусі: • 1872 – пачатак рэформы на Беларусі; • сувязь суд.рэформы з палітыкай царызму, накіраванай на падаўленне польскага нац.-вызваленчага руху; • увядзенне судовых статутаў па частках; • адкрыццё мясц-ых і агульных судоў у розны час; • мір. і ганаровыя судзі не выбіраліся, а прызначаліся ўрадам. Яны павінны быць рус.паходжання і правасл.веравызнання;

• абмяж. удзел апалячанага дваранства і ўразаліся правы асоб іўдзейскага паходжання; • усе рашэнні міравых і акруговых судоў знаходзіліся пад кантролем губернатара.

46. Земская рэформа ў Расіі – 1 студз.1864 "Палажэнне аб губернскіх і павятовых земскіх установах" - утвараліся губ-ія і павят-я земскія сходы як распарадчыя ўстановы, губерн. і павят. управы – як выканаўчыя. Земскія ўстановы ствараліся для кіраўн-ва мясц-ай гаспад-ай, народн.асветай, мед. абслуг-ем насельн-ва і інш.

На Беларусі – пач. у 1911 г. Першыя зем.установы – 1903, яны не выбір-ся, а прызнач-ся міністрам унутр. спраў і губернатарамі. Утвар-ся губерн. і павят. камітэты і ўправы па справах земскай гаспад-кі (замест губ-іх павят. зем-іх сходаў); склад: служб. асобы губерн-га і, адпаведна, павят-га апарату кіравання і земскія галосныя, якіх прызначаў на 3 гады міністр унутр.спраў па прадстаўленню губернатара.

14 сакав.1911 – указ, які замац-аў правядзене выбараў: • сельск.грамада магла пасылаць у выбарч.сходы паветаў не больш як 1\3 усіх гласных, а ў выбарч.сходы губерняў – толькі 1 сял-га гласнага ад кожн.павета; • урэзв-ся правы апаляч-га насельн-ва Беларісі; • не мелі права удзельн. іўдзеі; • высокі маёмасны цэнз для сялян і гараджан; ► губернатары і міністр ўнутр.спраў маглі прыпыняць практычна любое рашэнне земстваў.

Гарадская рэформа: у Расіі – 1870 г.- "Гарадавое палажэнне". На Беларусі – 1875 г. Прынцып усесасл-ых выбараў органаў кіравання пры адпаведным маёмасным цэнзе. Выбарным правам карыст-ся асобы, падданыя Рас.імперыі, старше 25 год, плацельшчыкі гарадскіх падаткаў. Яны выбіралі на пэўны тэрмін членаў гарадской думы (гласных), якія фарміравалі свой выканаўчы орган – гарадскую ўправу. Старшанств-аў у думе і ўправе гарадскі галава. Дзейнасць гэтых органаў рэгул-ся губернскімі па гарадскіх справах установамі, падначаленымі губернатарам. Усе пастановы гарад.думы набывалі юр.моц пасля адабрэння губернатарам. Ён быў павінен кантраляваць адпаведнасць пастаноў дзярж. палітыцы. Ён зацвярджаў членаў гарадскіх ўпраў і дум.

Кампетэнцыя органаў земскага і гарадск.самакір-ня:

~ уладкаванне горада, павета, губерні

~ наладжванне рынкаў, забясп. харчаваннем

~ прыняцце мер супраць стыхійных бедстваў

~ мед. забеспячэнне

~ народная адукацыя і культура

~ уладк-не мясц. прамысл-ці і гандля, крыдытных устаноў.

47. З першых дзён Лют.рэвалюцыі на Беларусі ствар-ся новыя органы ўлады: ● Камітэт грамадскага парадку і бяспекі як орган мясцовай улады, які падпарадк-ся Часоваму ураду ў Петраградзе; ● у Мінску створаны Савет рабочых дэпутатаў, пачалі стварацца саветы і ў іншых гарадах і паветах; ● улада фактычна належала ваеннаму камандаванню (у Мінску – штаб Зах.фронту, у Маг-ве – Стаўка Вярхоўн. камандавання). Т.ч. на Беларусі ўсталявалася троеўладдзе. Яно варожа ставілася да нацыян-вызваленчага руху бел.народа. Таму для аб′яднання сіл 25-27 сак.1917 і Мінску адбыўся першы з′езд бел. нац-ых арганізацый, на якім быў выбраны Беларускі нац-ны камітэт (БНК). З′езд даручыў яму пачаць распрацоўку канстытуцыі Белар-га краёвага ўрада. З′езд выказаўся за гатоўнасць падтрымаць Час.урад і заявіў аб неабходнасці перадачы выканаўчай улады на Беларусі БНК і аб прадстаўленні аўтаноміі Бел-і ў складзе Расіі. У ліпені 1917 у Мінску адбыўся другі з′езд бел.нац. арганізацый, на якім замест БНК абрана Цэнтральная рада бел-іх арганізацый. Яна была больш дэмакратычнай, у яе былі абраны толькі дзеячы сацыяліст-га накірунку. Яна паставіла перад Час.урадам пытанні аб утварэнні ў Бел-і органоў мясц-ай улады і арганізацыі бел.нац-ых вайсковых фарміраванняў. Урад адхіліў гэтыя прапановы.

Летам 1917 на розных франтах і Балт.флоце былі створаны арганізацыі воінаў-беларусаў (выступалі за аўтаномію Бел-і), якія ў кастр-ку правялі Бел.вайсковы з′езд і выбралі свой выш-шы орган – Цэнтральную вайсковую белар. раду (ЦВБР). Для каардынацыі дзеянняў у кастр.1917 Цэнтр.рада аб′ядн-ся з ЦВБР у Вялікую бел. раду (ВБР). ВБР выступала за аўтаномію Бел-і і скліканне Усебел.з′езда для канчатковага вырашэння пытання аб бел. дзяржаўнасці.

48. Пасля бальшавіцкага перавароту 24-25 кастр. 1917 у Петраградзе Мінскі Савет рабочых дэпутатаў абвясціў пераход улады ў рукі Савета. Аднак гал.роля па ўсталяванні савецкай улады на Бел-і належала Ваенна-рэвалюц.камітэту Зах.фронту, які ажыццяўляў на Бел. "дыктатуру пралетарыята" і валодаў неабмеж. уладай. Абвешчанае ў "Дэкларацыі правоў народаў Расіі" права народаў на самавызначэнне не выконвалася бальшав-мі і яны не спяшаліся выводзіць рас.армію з Беларусі. У лістап. ВРК Зах.фронту правёў у Мінску 3 з′езды, выбраныя на іх выканаўчыя камітэты аб′ядналіся ў Аблвыкамзах, які рашуча выступаў супраць бел.нац. дзярж. самавызнач-ня.Яго лідэры на гэтым этапе прытрымлів-ся ідэі стварэння ўнітарнай савецкай дзяржавы. У сувязі з гэтым, прызнаючы ўладу Саветаў у Расіі, ВБР не прызнавала ўладу Аблвыкамзаха на Беларусі. Бел.дзеячы разглядалі яго як франтавы орган улады, т.к. у яго прэзідыўме былі толькі прадстаўнікі фронту, сярод якіх не было ніводнага беларуса.

Да 1 студз.1919 Аблвыкамзах быў асноўным савецкім органам заканад. і выкан-ай улады ў вобласці і на Зах.фронце. Яго задачы: 1) ажыццяўленне ўсіх дэкрэтаў і пастаноў рас.цэнтр-ых органаў улады;

2) выданне мясцовых дэкрэтаў і загадаў па падтрыманні парадку і ўмацаванні савецкай улады;

3) кіраванне гаспадарча-фінанс. дзейнасцю, канфіскацыя і нацыяналізацыя зямлі, банкаў, заводаў і фабрык; 4) забеспячэнне арміі ўсім неабходным, захаванне баяздольнай абароны супраць немцаў і разам з тым правядзенне дэмабілізацыі армій;

5) недапушчэнне дзейнасці бел-іх нац. арганізацый.

49. 30 лістап.1917 прадстаўнікі розных партый і рухаў, якія ўваходзілі ў ВБР, выступілі з адозвай “Да ўсяго бел.народа”, яе праграмма: • абвяшчэнне Бел-і дэмакр.рэспублікай; • федэрацыя Бел-і з Расіяй і інш. Суседнімі рэсп-мі з адпаведным размежаваннем правоў “краёвых і федэральных улад”; • перадача ўсёй улады у Бел-і Краёвай радзе. Для арганізацыі ўлады ў цэнтры і на месцах меркавалася склікаць 5 снежня 1917 у Мінску з’езд прадстаўнікоў усяго бел.народа.

Ідэю Усебел.з’езда падтрымаў Бел-кі абласны камітэт (БАК) пры Усерас-ім Савеце сялянскіх дэпутатаў у Петраградзе. Дазвол на правядзенне з’езда даў і ўрад Леніна, а нарком па сац. справах Сталін выдзеліў на гэта сродкі і паабяцаў, што рашэнні з’езду будуць прызнаны савецкай уладай.

І Усебел.з’езд праходзіў 5-17 снежня 1917 ў Мінску.

Па сац.складу дэлегаты прадстаўлялі гал.чынам сялян, рабочых, сярэднія і ніжэйшыя слаі інтэлегенцыі; па нац-аму – гал.чынам беларусаў.

Па свайму прадстаўніцтву і складу з’езд быў паўнамоцным органам у вырашэнні пытання аб стварэнні краёёвай улады. Тая частка дэлегатаў, якая прадстаўляла бел.нац-дэмакр-ны рух, выступала за самавызнач. Бел-сі па прыкладу еўрап-іх бурж-дэмакр.дзяржаў. На гэтых пазіцыях стаялі многія прыхільнікі Рады. Другая частка, што далучылася да бальшавікоў, адстойвала бел-ую нац. дзяржаўнасць у форме аўтаноміі ў рамках РСФСР. За такі шлях смавызнач-ня выступалі прадстаўнікі БАКа (пераважна эсэры). У выніку з’езд выказаўся за ўтварэнне Бел-ай рэспублікі ў складзе Рас.федэрацыі, прычым становішча і правы гэтай рэспублікі вызначаліся асобым юр.статусам.

Канчатковае вырашэнне пытання аб канстытуіраванні бел.дзяржаўнасці з’езд усклаў на на беларускі ўстаноўчы з’езд.

З прававога пункту гледжання рэзалюцыя з’езда аб стварэнні органа краёвай улады (у ходзе работы з’езда была выбрана яго рада) з’яўляецца сведчаннем таго, што дадзены форум бел.народа ставіў па-за законам Аблвыканкамзах. Гэта паслужыла падставай для правядзення Саўнаркомам Зах.вобласці рэзкай палітычнай акцыі супраць з’езда.

У ноч з 17 на 18 снежня з’езд быў распушчаны, арыштавалі многіх дэлегатаў. Такія дзеянні адпавядалі агульнаму курсу бальшавікоў на перамогу сусветнай рэвалюцыі як адзіна магчымага шляху захавання савецкай улады ў Расіі. Дззеянні бальшавікоў зах.вобласцо адобрыў ІІІ Усерасійскі з’езд Саветаў.

Аднак члены прэзідыўма Усебел.з’езда не падпарадкаваліся рашэнню СНК Зах.вобласці. 18 снежня 1917 яны правялі падпольнае пасяджэнне ў дэпо Лібава – Роменскай чыгункі, на якім выбралі выканкам рады з’езда на чале з лідарам народніцкага крыла БСГ Грыбам. Выканкам рады з’езда паставіў задачу падрыхтоўкі узброеннай барацьбы за бел.дзяржаўнасць, а таксама паслаў сваю дэлегацыю ў Брэст, дзе ішлі перагаворы паміж кайзераўскай Германіяй і Савецкай Расіяй. Але ні тым, ні другім бокам яна афіцыйна не была прынята.

Перагаворы ў Брэсце былі сарваны. 18 лют 1918 германскае камандаванне аддало загад аб наступленні. Не маючы сіл арганізаваць абарону Мінска, Аблвыканкамзах і СНК Зах.вобласці 19 лют. Эвакуіраваліся ў Смаленск. Выканкам Усебел.з’езда звярнуўся да народаў Бел-і з першай устаўной граматай, у якой яшчэ да склікання Устаноўчага сойма (з’езда) аб’явіў сябе часовай уладай на Бел-і. да адкрыцця сойма выканаўчыя функцыі ўскладаліся на створаны выканкамам Народны сакратарыят (урад), у склад якога ўвайшло 15 народных сакратароў, што прадстаўлялі БСГ, эсэраў і сацыял-сіяністаў.

У першай усташной грамаце падкрэслівалася, бел.народ павінен здзейсніць сваё права на самавызн-е; правы нацыі павінны знайсці всаё здзяйсненне шляхам склікання на дэмакрат.асновах Устанойчага сойму.

50. Перагаворы ў Брэсце былі сарваны. 18 лют 1918 германскае камандаванне аддало загад аб наступленні. Не маючы сіл арганізаваць абарону Мінска, Аблвыканкамзах і СНК Зах.вобласці 19 лют. Эвакуіраваліся ў Смаленск. Выканкам Усебел.з’езда звярнуўся да народаў Бел-і з першай устаўной граматай, у якой яшчэ да склікання Устаноўчага сойма (з’езда) аб’явіў сябе часовай уладай на Бел-і. да адкрыцця сойма выканаўчыя функцыі ўскладаліся на створаны выканкамам Народны сакратарыят (урад), у склад якога ўвайшло 15 народных сакратароў, што прадстаўлялі БСГ, эсэраў і сацыял-сіяністаў.

У першай устаўной грамаце падкрэслівалася, што бел.народ павінен здзейсніць сваё права на самавызн-е; правы нацыі павінны знайсці всаё здзяйсненне шляхам склікання на дэмакрат.асновах Устанойчага сойму.

9 сакавіка 1918 выканкам Усебел.з’езда пряняў другую ўстаўную грамату, у якой аб’явіў Беларусь Народнай Рэспублікай – БНР. Выканкам быў перайменаваны ў Раду БНР. Рада аб’яўлялася заканад.органам да склікання Устаноўчага з’езда, дэлегаты якога выбіраліся на аснове роўнага, тайнага і прапарцыянальнага выбарчага права. Выбіраць і быць выбранымі маглі ўсе грамадзяне незалежна ад роду заняткаў, нац.прыналежнасці і веравызнання. Выканаўчым органам аб’яўлялся Народны сакратарыят, які назначала Рада і які быў адказны перад ёй. Другой устан.граматай дэклараваліся дэмакр.правы і свабоды, адмянялася прыватная ўласнасць на зямлю з перадачай яе без выкупу тым, хто яе апрацоўваў. У межах БНР усім народам давалася права на нац.-персанальную аўтаномію, кожны народ атрымліваў права карыстацца сваёй мовай.

3 сакав 1918 паміж Савецкай Расіяй і кайзераўскай Германіяй быў заключаны Брэсцкі мірны дагавор, у артыкулах якога Беларусь выступала аб’ектам, а не суб’ектам міжнародна-праававых адносін, яна не прызнавалася самастойным нацыянальным рэгіёнам Расійскай імперыі і не мела свайго наймення.

Будучы бяссільнай змяніць умовы Брэсцкага дагавора, фракцыя БСГ, кіруючыся другой устаўной граматай, выступіла з ідэяй абвяшчэння незалежнасці БНР у этнічных межах пражывання беларусаў.

У сувязі з гэтым 25 сакавіка 1918 на сесіі Рды была прынята трэцяя ўстаўная грамата, якой абвяшчалася незалежнасць БНР і якая як бы завяршала працэс самавызнач-я і канчаткова канстутыірвала стврэнне бел.нац.дзяржаўнасці. у грамаце Рада дабівалася перагляду ўмоў Брэсцкага міру, патрабавала, каб БНР самастойна падпісала мірнае пагадненне з урадамі герамана-аўстрыйскага боку і Савецкай Расіі.

Першымі незалежнасць БНР прызналі ўрад Украінскай Нар. Рэспублікі і Літоўксая Тарыба. Але Германія не прызнала БНР: неакупіраваную Германіяй частку Беларусі Берлін разглядаў як частку Савецкай Расіі, а акупіраваную частку – як аб’ект інтарэсаў Польшчы,прызнанай Германіяй.

Т.ч. з аднаго боку, а) трэцяя устюграмата пры ўсім яе значэнні дэкларавала незалежнасць Бел-і, застаючыся на самой справе палітычнай акцыяй; б) Рада БНР і яе Народны сакратарыят стварылі пэўную палітычную структуру з зародкам дзярж-ай арганізацыі. Разам з тым у юр.сэнсе БНР дзяржавай не стала: не функцыяніравала рэальная сістэма органаў улады на пэўнай тэрыторыі, не выпрацоўваліся і не прымаліся законы, гарантуючыя правы і свабода свіх грамадзян; не выконваліся кантрольныя функцыі, пагранічных падзелаў не было, як не было і арміі, адсутнічала фінансавя сістэма. Не было і канстітуцыі.

З прычыны неспряльных для БНР знешнепаліт. І ўнутр. Абставін, а таксама адарванасці яе дзеячаў і партый ад народа, захопленага ідэяй Саветаў, набыццё ёю ўсіх прыкмет дзяржавы так і засталося няздзейснай марай. Але тым не менш прыняцце акта аб незалежнасці БНР, дзейснасць яе Рады актывізавалі рост нацыян-ай самасвядомасці, прымусілі бальшавіцкі ўрад Леніна перагледзіць палітыку ў адносінах Беларусі і пайсці на стварэнне хоць і абмежваных у правах, але ўсё ж бел-ай савецкай дзяржаўнасці.

51. У сярэдзіне 1919 амаль на ўсёй тэрыт.Бел-і аднавілася савецкая ўлада. Пры гэтым праблема бел.дзяржаўнасці яшчэ больш абвастрылася ў сувязі з развязванне грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыяй у Савецкай Расіі.

У кіруючых колах Сав.Расіі, Аблвыканкамзаха і бел.камуніст.секцыях погляды на перспектывы дзярж.будаўніцтва у Бел-і былі рознымі: адны лічылі, што Беларусь павінна ўваходзіць у склад РСФСР у якасці яе адміністрацыйна-тэрыт. гаспадарчай адзінкі; другія выступалі за тое, каб Беларусь увайшла ў склад РСФСР на правах аўтаноміі. Лідэры БНР, якія адстойвалі поўны суверэнітэт Беларусі, цяпер апынуліся ў эміграцыі і фактычна сышлі з паліт.сцэны.

24 снежня 1918 Пленум ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб абвяшчэнні ССРБ, ён даручыў Паўночна-Зах.абкаму разгарнуць падрыхтоўку па нац. дзярж. будаўніцтву на Беларусі.

30 снежня 1918 у Смаленску для абмеркавання пытыння аб утварэнні ССРБ і КПБ Паўночна-Заходні абласны камітэт РКП(б) склікаў VI Паўночна-Заходнюю абласную канферэнцыю РКП(б), якая прыняла рэзалюцыю аб абвяшчэнні ССРБ. У яе склад уключ. Смаленская, мінская, Гродз., Віц., Магіл. губерні. РКП(б) перайменавана ў КП(б)Б, якая і заставалася састаўной часткай РКП(б).

ЦК КП(б)Б сумесна з кіраўніцтвам бел-іх камуніст-ых секцый вызначыла персанальны склад Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада Беларусі на чале з Жылуновічам.

1 студзеня 1919 у Смаленску быў абнародаваны маніфест Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага савецкага ўрада, які абвясціў утварэнне ССРБ і асноўныя палажэнні дзярж.статуса рэспублікі. Уся ўлада перадавалася Саветам рабочых дэпутатаў; зямля, воды, нетры, фабрыкі абвяшчаліся ўласнасцю народа. Усе законы, пастановы як Рады так і акупацыйных улад абвяшч-ся несапраўднымі.

5 студзеня 1919 сталіцай ССРБ стаў Мінск, куды пераехаў і Часовы ўрвд.

Задачу надання легітымнасці гэтым актам павінен быў вырашыць Усебел-кі з’езд Саветаў, на якім меркавалася прыняць Канстытуцыю рэспублікі, зацвердзіць герб і сцяг, выбраць ЦВК.

Аднак у перыяд падрыхтоўкі з’езда, 16 студзеня 1919 ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб далучэнні да РСФСР Віц., Маг. І Смаленскай губерняў і аб’яднанні часткі ССРБ, што засталася, з Літоўскай ССР. Рашэнне было выклікана імкненнем захаваць РСФСР як дзяржаву і як правобраз будучай сусветнай Рэспублікі Саветаў. Беларусь – буферная рэспубліка і патрэбна пастолькі, паколькі мяжуе з інымі краінамі. Смал., Віц. І Маг. Губерні не мяжуюць з інш. краінамі, таму іх можна выключыць са складу Беларусі.

2-3 лют. 1919 у Мінску – Усебеларускі з’езд Саветаў – пастанова Прэзідыума УЦВК “Аб прызнанні незалежнасці ССРБ”. Тут жа было прынята рашэнне аб аб’яднанні ССРБ з Літоўскай ССР.

Акрамя таго, з’езд прыняў Канстытуцыю ССРБ, якая поўнасцю адпавядала Канстытуцыі РСФСР 1918 і зыходзячы з прынцыпу “класавай дэмакратыі” дэкларавала права працоўнага і эксплуатуемага народа, вызначала структуру органаў улады і кіравання.

Згодна з арт.6 Канстытуцыі, вышэйшым органам улады ў ССРБ аб’яўляўся Усебел.з’езд Саветаў,а ў перыяд паміж з’ездамі – Цэнтральны Выканаўчы Камітэт (ЦВК), які выбіраўся з’ездам. ЦВК з’ўляўся вышэйшым заканад., распарадчым і кантралюючым органам ССРБ. Функцыі ўрада ўскладаліся на Вялікі прэзідыум, які фарміраваўся ЦВК. У адрозненні ад Канстытуцыі РСФСР Канстытуцыя ССРБ не прадугледжвала стварэння СНК. Такая струтура была ўзята ад Зах-яй вобласці. Гэта гаворыць пра тое, што Беларусь па-ранейшаму жадалі разглядаць як адміністрацыйню адзінку РСФСР,

27 лютага 1919 адбылося аб’яднанне Літвы і Беларусі ў адзіную Літоўска-Беларускую ССР. Страшынёй ЦВК новай дзяржаўнай структуры са сталіцай у Вільні стаў Цыхоўскі, а СНК узначаліў Міцкявічус-Капсукас. Літ-Бел ССР аб’яднала Мінск., Гродз., Віленскую, Ковенскую і частку Сувалкаўскай губерні. У жніўні 1919 яе тэрыторыя поўнасцю была акупіравана польскімі войскамі.

Фармальна ЛітБел праіснавала да ліпеня 1920, калі адбылося другое абвяшчэнне ССРБ.

5) «Руская прауда»--зборнiк законау(XI-XII). Усе яе суб’екты—фiз.асобы (паняцця юр.асобы закон не ведау). Сярод вiдау злачынствау няма злач.супраць дз-вы.Грунтавалася на казуальнай сiстэме. Крынiцы:1)звыч.права(нормы i прынцыпы якога былi несумяшчальныя з абстрактным паняццем юр-ай асобы.) 2) княжацкая судовая практыка(якая уносiла суб’ектыуны элемент у вызначэнне кола асоб, на якiх перш за усе распаусюджвалiся прававыя прывилеi)

Нормы «Р.пр.» абаранялi прыват.уласнасць (рух. i нерух.), рэгламентавалi парадак яе перадачы у спадч.па абавязацельствах и дагаворах. Адн.па абавяз. узнiк.з прычыны нанясення шкоды цi у адпаведнасцi з дагаворам. За паруш-не абавяз.даужнiк адказвау маем.цi сваей свабодай. Дагавор заключ.пры сведках, на таргу цi у прысутнасцi мытнiка. Дагаворы:куплi-прод., пазыкi, крэдытавання, асабiстага найму i г.д.

Злачынства—«крыуда»-- прычыненне маральнага урону асобе або групе асоб. Крымiн-ае правапаруш. не адрозн. aд грамадзянска-прававога. Аб’екты злач.:асоба i маемасць. Аб’ектыуны яго бок распадауся на 2 стадыi:замах на злачынства i закончанае злач. Суб’ект злач.:любая фiз.асоба(акрамя халопа, за яго адказвау гаспадар). Аб узроставым цэнзе у законе не гаварылася. Суб’ектыуны бок злач.:намер i неасцярожнасць.

Крымiн.дзеяннi супраць асобы:забойствы, цялесныя пашкоджаннi, пабоi, знявага дзеяннем. Маёмасныя злач.: разбой, крадзеж(татьба), знiшчэнне чужой маёмасцi, падпал i г.д.

Сiстэма пакарання—адносна простая i мяккая. Выш.мера пакар.—«паток i разграбленне». Часам гэта азначала смерть асуджанага i разбор яго маемасцi, iншы раз—продаж у халопы. Наступная па цяжкасцi—«вира» (штраф)—толькi для забойцау. «Дзикая вира»-- калi за забойцу разлiчвалася яго «вервь» (абшчына). Астатнiя злач. каралися «продажей» (штрафам), памер якой знаходзiуся у залежн.ад цяжкасцi злач.«продажа» шла у казну, а пацярпеушаму—«урок».

Не было размежав.памiж крымiн.i грамадзянскiм працэсамi. Судовы працэс—спаборны (спрэчны) хар-р(па iнiцыятыве iстца,бакi мелi роуныя правы.) Судаводства --адкрытае i вуснае.

Сiстэма доказау складвалася са сведчання вiдавочцау злачынства,рэчавых доказау, выпрабаваннем агнем, вадой, жалезам, прысягi.

Даг. 1229г.( «Смаленская гандлевая прауда»-- мiжнароднае гандл.i палiт.пагадненне памiж Смаленскiм,Вiцебскiм i Полацкiм кн., з адн.боку, i Рыгай i Готландам—з др. – адзiн з першых дайшоушых да нас помнiкау права феад-ай Бел-i. Замацавау прававыя нормы, якiя гарантавалi i забяспечвалi развiцце мiжнародных гандлевых адн.на падставе узаемнасцi i раунапрауя.

Ва уступе: пра устанауленне дружалюбных адн.памiж краiнамi i пералiчваецца склад пасольствау, якiя прымалi удзел у яго заключэннi.Тэкст: шэраг артыкулау, у якiх выкладзены нормы крымiнальнага, працэсуальнага права i права па абавязацельствах, а таксама палажэннi, што рэгламентавалi парадак заключэння дагаворау куплi-пр., правозу таварау i iнш. Дагавор устанаулiвау гарантыi недатыкальнасцi iншаземных купцоу, узаемныя прывiлеi па тавараабмене, агаворвау умовы бесперашкоднага продажу таварау. Найважнейшыя артыкулы вызначалi свабоду гандлю як для iншаземных «гасцей» на бел.землях, так i для бел-iх купцоу у Рызе i iнш.гарадах, бесперашкодны праезд па тэрыт.гандлюючых бакоу, а таксама дакладныя пошлiны на тавары.

Т.ч.,галоунае прызначэнне д.1229г.заключ.у замац-нi прававых нормау, якiя забяспечвалi нармальныя адносiны памiж заходне- i усходнееурап.народамi на аснове узаемнасцi i раунапрауя.Прадугледжвалася замацаванне мiрных адносiн памiж народамi, вызначалiся аб’ем адказнасцi за крымiн.злач., парадак i чарговасць спагнання даугоу, парадак судаводства.

У залежнасцi ад класавай прыналежнасцi пацярпеушага i злачынцы устанаулiвалася i розная крымiн.адказнасць.

Вiды пакар.:маемасныя спагнаннi i выдача злачынцы пацярпеушаму. За асаблiва цяж.зл.закон прадугледжвау расправу i рабаванне як самаго вiнаватага, так i яго сям’i.

Галоуную ролю у доказах мелi паказаннi сведкау, прысяга (цалаванне крыжа), «суд боскi» (выпрабаванне агнем цi вадой).

3) На тэр.Бел.у XI-XIIIстст.iснавалi такiя буйныя дз.-кн.,як Полацкае, Тураускае, Менскае,Новагародскае,Смаленскае i iнш.Нягледз.на недастатковасць гiст.крынiц,можна скласцi пэунае меркаванне аб палiт.ладзе стараж-ых дз-кн.,арыентуючыся перш за усе на палiт.лад Пол.кн.(1 пол.князь—Рагвалод). Выш.уладу ажыц.князь, рада князя, веча. Функцыi органау цэнтральнага кiрав.выконвалi служб.асобы: пасаднiк, тысяцкi, падвойскi, ключнiк, цiвун i iнш.

КНЯЗЬ: стаяу на чале дз-вы i выканаучых органау,меу права вырашаць усе бягучыя справы дз-ага кiравання. Асн.абавязак:арганiзацыя абароны дз-ы ад знешн.нападу i падтрыманне унутр.парадку.

Умовы уступл.князя на пасаду афармлялiся у дагаворы-радзе,якi заключ-ся князем з вярхушкай пануюч.класа.(Н-д: кн.абавязвауся не умешв.у царкоуныя справы, не пераглядаць старых рашэнняу судоу i г.д.) Правам выдання новых з-нау кн.не меу. Таксама абмяж.i судовая дзейнасць князя.

РАДА КНЯЗЯ 1)не мела пастаяннага складу; 2) кампетэнцыя рады фактычна злiвалася з камп.князя.Практычна усе пыт., якiя вырашалiся князям, ен абмяркоувау са сваiмi дарадчыкамi.

На пасяджэннi рады не абавязкова прысутнасць усiх; толькi тыя, хто у гэты момант быу каля князя. Пры выраш.асаблiва важн.пыт-яу рада збiр.уся. У радзе князя вырашалiся пыт.бягучай выканауча-распараджальнай дзейнасцi, найбольш важн.судовыя справы, што тычылiся iнтарэсау феадалау i выш.служб.асоб дз-ага апарату. На радзе рыхтавалiся пыт., што трэба было абмерк.на вечы.

ВЕЧА—агульны сход палачан, якi збiрауся для выраш.розных праблем—пачатковая форма гарад.самакiр., у пэунай ступенi падуладнага мясцовай знацi. У п.XIIст. роля веча узрасла: выраш.пыт.вайны i мiру, запрашала на прастол князеу, нярэдка праганяла iх з горада, устанаулiвала раскладку павiннасцей i падаткау, разгляд.найбольш важн.суд.справы, вызначала лiнiю паводзiн у мiжнародных адн.

Веча абмяжоувала уладу князя, але не знiшч.яе. У Полацку, як i у iнш.княствах, у сферы сацыяльна-палiт-га жыцця iснавала двухуладдзе. Вечавы лад iснавау побач з княжацкай уладай.

У перыяды падпарадк.бел-iх княствау Кiеву адносiны памiж кiеускiм князем i мясцовымi кн.будавалiся на прынцыпах васалiтэту. Кiеускi кн.аказвау дапамогу мясцовым князям, якiя абавязвалiся быць «у яго паслушэнстве», выстаулять войска, перадаваць частку сабранай данiны.

Пра грам.-палiт.лад у Тур.кн. звестак мала. У Тураве актыуна дзейнiчала веча.

Пасаднiк абiрауся вечам або прызначауся князем у iнш.гарады, дзе з’яуляуся яго намеснiкам. Асаблiвасць грам.-палiт.ладу у Т.кн.: у с.XIIст. знаходзiлiся адначасова i князь i пасаднiк.

Гал.абавязак тысяцкага—ваеннае кiрауництва. Падвойскi сачыу за выкананнем рашэнняу веча i распараджэнняу князя. Ключнiк i цiвун займалiся гаспадарчыми справамi i некаторымi судова-адмiнiстрацыйнымi пытаннямi у дз-ве.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]