- •Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт
- •Беларуская мова (прафесійная лексіка) Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў бнту
- •Б Беларуская мова (прафесійная лексіка): Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў бнту. У 4 ч. Ч. I. Беларуская мова: агульныя звесткі, паходжанне і развіццё,функцыянальныя стылі.
- •I. Уводзіны ў навуку аб мове
- •1. Сутнасць мовы
- •1. У наступных словазлучэннях замяніце падкрэсленыя словы сінанімічнымі.
- •2. Абапіраючыся на тэкст, дапішыце наступныя сказы.
- •3. Пракаменціруйце наступную інфармацыю.
- •10. Адкажыце на пытанні:
- •11. Напішыце міні-сачыненне на тэму “я – Homo loquens, і гэта значыць…”
- •2. Гіпотэзы паходжання мовы
- •Пытанні і заданні
- •1.Перакладзіце наступныя словазлучэнні на рускую мову.
- •7. Перакладзіце наступны тэкст на беларускую мову.
- •8. Падрыхтуйце выказванне пра функцыі мовы па наступнай мадэлі:
- •4. Як у мове адлюстроўваюцца асаблівасці жыцця, светаўспрымання, псіхалогіі народа
- •Пракаменціруйце прычыны ўзнікнення наступных беларускіх тапонімаў:
- •6. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Сфармулюйце і запішыце яго галоўную думку.
- •7. Напішыце кароткі канспект тэмы, выбіраючы найбольш цікавыя, на ваш погляд, прыклады з тэксту і заданняў.
- •5. Як грамадства ўплывае на мову
- •Пытанні і заданні
- •Перакладзіце наступныя словазлучэнні на беларускую мову, запішыце.
- •Падкрэсленыя словы замяніце сінанімічнымі.
- •Які ўплыў грамадства – стыхійны ці свядомы – адлюстраваны ў наступных сказах?
- •Дзяржаўная мова
- •Перакладзіце на беларускую мову і пракаменціруйце.
- •6. Праблема беларуска-рускай інтэрферэнцыі
- •IV. Марфалагічная інтэрферэнцыя – несупадзенні ў формах часцін мовы (род, лік, канчаткі назоўнікаў, формы параўнальнай ступені прыметнікаў, канчаткі дзеясловаў і г.Д.).
- •Заданні Заданне 1. Перакладзіце наступныя словы на беларускую мову, растлумачце адрозненні ў іх фанетычным афармленні.
- •Што такое трасянка?
- • Іі. З гісторыі пісьма
- •Перадгісторыя пісьма
- •2. Асноўныя этапы развіцця пісьма
- •2.1. Піктаграфічнае пісьмо
- •2.2. Ідэаграфічнае пісьмо
- •2.3. Складовае (сілабічнае) пісьмо
- •2.4. Літарна-гукавое (фанемаграфічнае) пісьмо
- •3. Беларускае пісьмо. З гісторыі беларускай графікі
- •2. Тэст па тэме
- •5 . Прачытайце ўрывак з артыкула, надрукаванага ў часопісе “Bielarus” (1915). Як называецца гэта графічная сістэма? Чаму ёю карысталіся для перадачы беларускіх тэкстаў?
- •7. Размяркуйце наступныя словы ў строга алфавітным парадку.
- •8. Адкажыце на пытанні для самаправеркі:
- •9. У часопісе “Роднае слова” (1999 г. № 10) быў надрукаваны наступны артыкул а. Мельнікава. Азнаёмцеся з гэтым артыкулам, выкажыце сваё меркаванне. Аксамітны правапіс
- •Ііі. Паходжанне і развіццё беларускай мовы
- •Што такое моўная сям’я?
- •Што дае вучоным падставы сцвярджаць, што існавала агульнаіндаеўрапейскае моўна-этнічнае адзінства?
- •3. Праславянскі перыяд
- •1. Што такое праславянская мова? Як доўга яна існавала? Якія факты сведчаць на карысць яе існавання?
- •4. Абапіраючыся на інфармацыю тэксту, дапоўніце наступныя сказы, запішыце іх.
- •4. Фарміраванне мовы беларускай народнасці
- •5. Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага
- •18. Раскажыце пра ўклад у развіццё старабеларускай мовы і кнігадрукавання с. Буднага і в. Цяпінскага.
- •19. Які ўзровень развіцця старабеларускай мовы і літаратуры прадэманстравалі помнікі палемічнай і гамілетычнай (прапаведніцкай) літаратуры?
- •20. Дакажыце, што хvі ст. Справядліва называюць “залатым векам” у гісторыі беларускай культуры, мовы і літаратуры.
- •6. Новая беларуская літаратурная мова
- •Напішыце кароткі канспект тэксту, выкарыстоўваючы наступныя пытанні як план.
- •3. Прачытайце наступны ўрывак з газеты «Наша Ніва». Якія асаблівасці беларускай марфалогіі і арфаграфіі таго часу вы можаце адзначыць? Запішыце гэты тэкст згодна з сучаснай беларускай арфаграфіяй.
- •4. Выберыце з Дадатку 1 адпаведныя тэме артыкулы, падрыхтуйце па іх выступленні (аглядныя рэфераты). Кантрольныя пытанні і заданні па тэме
- •1. Выберыце правільныя варыянты адказу.
- •2. Пракаменціруйце прыведзеную ніжэй інфармацыю. Якія высновы яна дазваляе зрабіць?
- •4. Адкажыце на наступныя пытанні без апоры на тэкст.
- •Аўрамій смаленскі (працалюбівы)
- •Клімент смаляціч, Клім Смаляціч (? — пасля 1164 г.)
- •Кірыла тураўскі (каля 1130-каля 1182)
- •Ефрасіння полацкая [свецкае імя Прадслава, каля 1110 (?) – 23 або 25.5.1173]
- •Скарына (Скарыніч) францыск [Францішак; 1490(?)- 1551(?)]
- •Сымон будны (каля 1530—13.1.1593)
- •Статуты вялікага княства літоўскага
- •Лаўрэнцій зізаній [Тустаноўскі; ? – 1634(?)]
- •Мялецій сматрыцкі (свецкае імя Максім Герасімавіч; каля 1578—27.12.1633)
- •Метрыка Вялікага княства Літоўскага
- •Сімяон полацкі
- •Філаматы і філарэты
- •Чачот ян антоні тадэвушавіч
- •Насовіч іван іванавіч
- •Карскі яўхім фёдаравіч
- •«Наша ніва»
- •Сцяпан некрашэвіч
- •Вацлаў ластоўскі
- •Язэп лёсік
- •Браніслаў тарашкевіч
- •Гістарычны каментарый
- •I ўстойлівы поступ цывілізацыі
- •1. Стан дыялектнай сістэмы беларускай мовы і сацыяльныя шанцы на яе функцыянаванне
- •2. Моватворчае асяроддзе і прагнозы развіцця
- •3. Нацыянальная гарадская беларуская інтэлігенцыя: супольна ці па абодва бакі?
- •V. Функцыянальныя стылі беларускай літаратурнай мовы.
- •1. Агульныя звесткі
- •2. Заданні
- •Магнетызм
- •Электрамагнітная індукцыя
- •Электрычныя адзінкі меры
- •Трансфарматары
- •Незалежнасць – гэта...
- •Рэзюмэ Павелічэнне эфектыўнасці ўмацавання і аднаўлення дэталяў машын наплаўкай у электармагнітным полі
- •Бабуля!
- •Тлумачальная
- •Часткі цела
- •Знешні выгляд
- •Адзенне. Абутак
- •V. Стылістыка афіцыйна–справавых дакументаў
- •Тэкст 1 Выканкам Першамайскага
- •Гарантыйны ліст
- •2. Дазвол Першамайскага раус г. Мінска.
- •Выпіска з пратакола № 3
- •Рэспубліка беларусь Міністэрства адукацыі
- •Даведка
- •Даручэнне
- •1. Справавыя лісты: моўнае афармленне
- •2. Прыватныя дзелавыя паперы Рэзюмэ
- •Кваліфікацыя
- •Вопыт работы
- •Адукацыя
Язэп лёсік
Беларускі грамадскі дзеяч, мовазнавец, пісьменнік, педагог Я.Ю. Лёсік нарадзіўся 6-га лістапада 1883 г. ў в. Мікалаеўшчына Мінскай вобласці. Дзядзька па матчынай лініі Якуба Коласа. Вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. Скончыў Ноўгарад-Северскае гарадское вучылішча (1902). За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905 г. быў арыштаваны і пасаджаны ў турму, з якой уцёк у 1907 г. У 1911 г. быў арыштаваны паўторна і сасланы на пажыццёвае пасяленне ў Сібір, дзе жыў каля г. Кірэнск Іркуцкай вобласці і каля г. Бадайбо. Вярнуўся на Беларусь пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г.
У 1917 г. ўвайшоў у Беларускую сацыялістычную грамаду. Удзельнічаў у абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Быў адным са стваральнікаў Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі. Рэдагаваў газеты «Вольная Беларусь» (1917 – 18) і «Беларусь» (1920), выступаў у друку з публіцыстычнымі артыкуламі пра актуальныя пытанні дзяржаўнага і грамадскага ладу краю, культурна-асветныя, нацыянальныя задачы беларускага народа і інш.
У 20-я гады Я. Лёсік выкладаў беларускую мову на Мінскіх лектарскіх курсах, у Беларускім дзяржаўным універсітэце і Белпедтэхнікуме. 3 1922 г. правадзейны член Інбелкульта. Уваходзіў у склад акадэмічнай рады гэтай установы, рады аддзела гуманітарных навук, узначальваў 1нстытут навуковай мовы, працаваў на кафедрах гісторыі беларускай мовы і жывой беларускай мовы, уваходзіў у правапісную, дыялекталагічную камісіі і камісію беларускай літаратурнай мовы. У 1928 г. Я. Лёсік быў зацверджаны правадзейным членам Беларускай акадэміі навук. У Інстытуце мовазнаўства ён працаваў намеснікам дырэктара і ўзначальваў Тэрміналагічную камісію.
У ліпені 1930 г. Я. Лёсік быў беспадстаўна арыштаваны, у снежні пазбаўлены звання акадэміка, а ў красавіку 1931 г. высланы ў г. Камышын Сталінградскай вобласці. Жыў у горадзе Нікалаеўскі, дзе працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў педтэхнікуме. У 1935 г. пераехаў на Браншчыну, але ў 1936 г. вымушаны быу вярнуцца ў Сталінградскую вобласць. Жыў у г. Дубаўка, а з 1937 г. – у г. Аткарск Саратаўскай вобласці. У час ссылкі напісаў сваю апошнюю працу — «Синтаксис русского языка» для педвучылішчаў, рукапіс якой быў канфіскаваны пры апошнім арышце ў 1938 г. Памёр у 1940 г. ў турме Саратава. Пастановай судовай калегіі Вярхоўнага суда БССР ад 10 чэрвеня 1988 г. справа ў адносінах Я. Лёсіка спынена, а з 17 мая 1990 г. ён адноўлены ў званні акадэміка.
У гісторыі беларускай мовазнаўчай навукі Я. Лёсік пакінуў след як арганізатар і ўдзельнік мовазнаўчага жыцця ў 20-я гг., як аўтар шматлікіх навукова-практычных дапаможнікаў і навуковых прац па беларускай мове. Падручнікі Я.Лёсіка былі адным з самых пашыраных сродкаў навучання беларускай мове сярод розных груп насельніцтва, яны неаднаразова перавыдаваліся (дапаможнік па правапісе, напрыклад, 8 разоў). У значнай ступені дзякуючы ім у Савецкай Беларусі стала шырока выкарыстоўвацца правапісная сістэма беларускай мовы, зафіксаваная ў «Беларускай граматыцы для школ» (1918) Б. Тарашкевіча. Ад падручнікаў Я. Лёсіка, а таксама ад распрацаваных ім у 20-я гг. слоўнікаў лінгвістычнай тэрміналогіі ідзе сталая традыцыя выкарыстання ў беларускім мовазнаўстве многіх лінгвістычных тэрмінаў (напрыклад, назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, злучнік, прыназоўнік, выклічнік, выказнік і інш.). Адным з першых у беларускім мовазнаўстве Я. Лёсік пачаў грунтоўна распрацоўваць пытанні нацыянальнай літаратурнай мовы, займаўся праблемамі правапісу, займаўся пытаннямі граматычнай нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы. Я. Лёсік таксама пісаў мастацкія творы. Яго пісьменніцкі талент быў заўважаны і высока ацэнены
М. Гарэцкім, які асабліва вылучыў «Апавяданне без назвы» (1917—19). Я. Лёсік перарабіў на літаратурную мову і апублікаваў «Пінскую шляхту», а таксама пераклаў на беларускую мову празаічныя часткі камедыі-оперы «Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча, фрагменты са «Шляхціца Завальні...» Я. Баршчэўскага і інш. творы. Уклаў некалькі літаратурных чытанак для школ.
Вобраз Я.Лёсіка адлюстраваны ў паэме «Новая зямля» Я.Коласа (эпізадычна) і ў рамане «Пабуджаныя» Г. Далідовіча (персанаж Максім Лашковіч).
(Паводле С.М. Запрудскага)