Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік БЕЛ. МОВА.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
6.7 Mб
Скачать

2. Тэст па тэме

  1. Што абазначае слова “графіка”?

А. Сістэму пісьмовых знакаў пэўнай мовы;

В. Слоўнікавы склад мовы;

С. Сістэму фанетычных сродкаў, звязаных з вышынёй, сілай, працягласцю;

D. Раздзел мовазнайства, у якім вывучаецца сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьме.

  1. Якія існуюць віды пісьма ?

А. Прасадычнае; D. Фанетычнае;

В. Літарна-гукавое; Е. Піктаграфічнае.

С. Ідэаграфічнае;

  1. Якія народы карыстаюцца фанемаграфічным пісьмом?

А. Чэхі; D. Літоўцы;

В. Беларусы; E. Англічане.

С. Кітайцы;

  1. На якія літары падзяляецца алфавіт у графічных адносінах?

А. Надрадковыя; D. Загалоўныя;

В. Падрадковыя; E. Прапісныя.

С. Рукапісныя;

  1. Колькі літар у беларускім алфавіце?

А. 10 літар для абазначэння галосных, 22 – зычных;

В. 12 літар для абазначэння галосных, 20 – зычных;

С. 12 літар для абазначэння галосных, 22 – зычных;

  1. 10 літар для абазначэння галосных, 21– зычных;

  2. 10 літар для абазначэння галосных, 23 – зычных.

  1. Якія беларускія літары і знакі не абазначаюць гукаў?

А. Дж, дз; D. Ъ;

В. Апостраф; E. Ь.

С. Ў;

  1. З якімі графічнымі сістэмамі звязана гісторыя беларускага пісьменства?

А. Лацініцай;

В. Глаголіцай;

С. Вукавіцай;

D. Гаевіцай;

E. Кірыліцай.

  1. Якім алфавітам карысталася старажытная беларуская мова?

А. Кірыліцкім;

Б. Грэчаскім;

В. Македонскім;

Г. Стараславянскім;

Д. Старабеларускім;

Е. Старарускім.

  1. Да якога часу карысталіся на Беларусі кірыліцай?

А. да 19 – 20 ст.;

В. да 17 – 18 ст.;

D. да 14 – 15 ст.

С. да 12 – 13 ст.;

  1. Якую назву атрымала рэфармаваная кірыліца?

А. Славянка;

Б. Вукавіца;

В. Грамадзянка;

Г. Гаевіца;

Д. Глаголіца;

Е. Тарашкевіца.

3. Вызначце, якія графічныя знакі адсутнічаюць у сучасным алфавіце? Абрысы якіх літар адрозніваюцца?

4. Растлумачце графічныя асаблівасці тэкстаў з дарэвалюцыйных выданняў. Тыповыя прыкметы выпішыце.

1. Я не паэта, о крый мяне божэ!

Ня рвуся к славе гэт'кай ни мала.

Хоць песенку-думку и высную можэ,

Завуся я тольки — Янка Купала...

Ци завыли ваўки, ци заенчыў вихор,

Ци запеў салавей, ци заг'аг'ала гусь.

Я тут виджу свой край, поле, рэчку и бор,

Сваю матку-зямлю — Беларусь...

(Я. Купала. Жалейка, Пецярбург, 1908)

2. Трэба с сталі каваць, гартаваць гібкі верш,

Абрабіць яго трэба с цярпеньнем.

Як ударыш ты ім,— ён як звон зазьвініць.

Брызнуць іскры с халодных каменьнеў.

3. Здароў, марозны, звонкі вечэр!

Здароў, скрыпучы, мяккі сьнег!

Мяцель ня вее, сьціхнуў вецер,

I волен лёгкіх санак бег.

(М. Багдановіч. Вянок, Вільня, 1913)

5 . Прачытайце ўрывак з артыкула, надрукаванага ў часопісе “Bielarus” (1915). Як называецца гэта графічная сістэма? Чаму ёю карысталіся для перадачы беларускіх тэкстаў?

6. Прачытайце некалькі слоўнікавых артыкулаў са «Слоўніка мовы «Нашай Нівы». Параўнайце беларускую кірыліцу і лацінку. Якімі лацінскімі графічнымі сродкамі перадаваліся асаблівасці беларускага вымаўлення?

ВЕСНА, WIESNA ж. Вясна. Весна, весна жадання! Ты прыйдзеш зноў, Ты вернешся. 1910, № 13, с. 207. Якуб Колас. Весна. Скора прыдзе весна, Панясецца «ку-ку» Праз лясы, праз паля, Праз наш Нёман рэку. 1908, № 5, с 6. Мацей Крапива. Скора прыдзе весна. Мак. – Весна гэта нашэ вяліка сьвята. Сягоньня у чэсць вясны я зраблю у сябе вечарынку. 1912, № 14, с. 1 К.Лейко. Снатворны мак. Napiered pa ščaście! Chaj złoje usio drohnie! Wiesna užo na świecieChrystos Uwaskros! 1910, № 16—17, с. 150. S.Połujan/ Chrystos Uwaskros! Jak zmahaecca wiesna z zimoj, tak treba i nam [biełarusam] zmahacca z dolaj-niadolaj. 1911, № 1,с.2.

ДАЕХАЦЬ, DAJECHAĆ зак. Едучы, дабрацца да якога-н. месца. Тымчасам ў Сыбиры рэки яшчэ не пусьцили – лёд стаиць, а да многих месцоў можна даехаць тольки рэками. 1907, № 17, с. 6. Chachoł Maučba išou z raboty Zarobak dobry, -- byu bahaty Šukau siabra kab biez kłapot Dajechać z im da rodnaj chaty. 1910, № 40, с. 622. Aleś Harun. Kamu što...