Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік БЕЛ. МОВА.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
6.7 Mб
Скачать

2. Асноўныя этапы развіцця пісьма

Уласна пісьмо, г.зн. начартальнае пісьмо, – гэта пісьмо, звязанае з выкарыстаннем графічных (ад грэч. graphikos – пісьмовы, начартальны) знакаў (малюнкаў, літар, лічбаў) для фіксацыі і перадачы пісьмовай мовы.

У развіцці начартальнага пісьма гістарычна змянілася некалькі тыпаў: піктаграфічнае, ідэаграфічнае, складовае і літарна-гукавое (фанемаграфічнае). Кожны з гэтых тыпаў вызначаўся тым, якія элементы гукавой мовы (цэлыя паведамленні, асобныя словы, склады ці фанемы) служылі адзінкай пісьмовага абазначэння.

Спішыце, устаўляючы , дзе трэба, замест кропак прапушчаныя літары.

На…уковы, …окіс, на…огул, атам ….угляроду, мой …опыт, …оптыка, …астравы, за…ржавець, …угал, па…уцінне, шмат …абласцей, …участак, …олава, многа …льну, дрот …ржавы, па…мкнуцца, адно …мгненне.

2.1. Піктаграфічнае пісьмо

Першапачатковым этапам начартальнага пісьма было пісьмо малюнкавае, ці піктаграфічнае (ад лац. pictus – намаляваны і грэч. grapho – пішу). У ім змест цэлага паведамлення перадаваўся з дапамогай рэалістычных або сімвалічных малюнкаў, якія называюцца піктаграмамі (гл. рыс. 4).

Р ыс. 4. Піктаграфічны запіс умоў абмену паўночнаамерыканскім індзейцам 30 забітых ім на паляванні баброў на бізона, марскую выдру і авечку:

1 – 30 рысак побач з выявай бабра паказваюць на колькасць забітых баброў;

2 – стрэльба, якой яны былі забіты;

3 – знак скрыжаваных рук, які сімвалізуе абмен;

4 – бізон; 5. – марская выдра; 6 – авечка.

Праверце сябе.

Навуковы, вокіс, наогул, атам вугляроду, мой вопыт, оптыка, астравы, заржавець, вугал, павуцінне, шмат абласцей, участак, волава, многа льну, дрот іржавы, памкнуцца, адно імгненне.

Прынцыповая асаблівасць піктаграфічных знакаў у тым, што за піктаграмай не замацавана канкрэтная моўная адзінка, што яна не адлюстроўвае фанетыку маўлення, яго падзел на словы і сінтаксічныя адзінкі. Таму піктаграму можна растлумачыць на розных мовах. Пры гэтым яе можна “прачытаць” як слова, сінонім гэтага слова, словазлучэнне, сказ з рознымі варыяцыямі сэнсу, некалькі сказаў.

П ершы этап у гісторыі піктаграфіі прадстаўлены самымі простымі малюнкамі, якія паказвалі падзеі, з’явы і г.д. Тут усё, што мела нагляднасць, знаходзіла прамое выражэнне ў малюнках, якія ствараліся для кожнага канкрэтнага выпадку і не былі ўстойлівымі. Знакі гэтай разнавіднасці атрымалі назву наглядна-выяўленчых піктаграм (рыс. 5).

Рыс. 5. “Зімовыя аповеды” паўночнаамерыканскага індзейца Янканай-дакота.

“Аповеды” ахопліваюць час з зімы 1800/01 да зімы 1870/71; напісаны на скуры бізона. Кожны год абазначаўся выявай, якая перадавала самыя важныя падзеі гэтага года (эпідэмію, смерць знакамітых, удалае паляванне і г.д.). Гады лічыліся па зімах, таму і летапісы мелі назву зімовыя аповеды”.

Н екаторыя выявы поўнасцю набылі ўмоўны характар (напрыклад, любоўнае пісьмо маладой юкагіркі – рыс. 6). Такія малюнкі атрымалі назву ўмоўных піктаграм.

Рыс. 6. Любоўнае пісьмо маладой юкагіркі да жанатага рускага

Змест пісьма: “Ты ідзеш, ты кахаеш рускую, якая перапыняе табе шлях да мяне; з’явяцца дзеці, і ты будзеш шчаслівы. А я буду вечна сумаваць і думаць толькі пра цябе, калі б нават і знайшоўся іншы мужчына, які б закахаўся ў мяне”.

Рамка АВ абазначае дом. Фігура С – дзяўчыну, якая сумуе. F – гэта руская жанчына з шырокай спадніцай Н. G – рускі мужчына. Сімпатыя рускай да свайго мужа выражана пры дапамозе перакрыжаваных ліній, што паміж імі. Р і Q – двое дзяцей пары F і G. К, L сімвалізуюць горкае каханне юкагіркі, што падкрэсліваецца лініяй J. М выражае думкі і сум юкагіркі па каханым. О – юкагір, думкі якога N прыкаваны да дзяўчыны.

Піктаграфія – досыць даступны від пісьма, асабліва пры выкарыстанні наглядна-выяўленчых сродкаў перадачы паведамлення. Да таго ж піктаграфія не звязана з канкрэтнай мовай. У сувязі з гэтым выкарыстанне піктаграфіі (у адрозненне ад наступных тыпаў пісьма) не патрабавала спецыяльнага навучання пісьму і рабіла яе зручным сродкам зносін разнамоўных плямёнаў. Дзякуючы такому характару, яна мае некаторае прымяненне і ў наш час (напрыклад, алімпійская сімволіка, дарожныя знакі, указальнікі на выставах і г.д.).

Тое, што піктаграфія звычайна характарызавалася нагляднасцю і была даступнай для ўсіх, з’яўлялася, безумоўна, станоўчым фактам. Аднак такому пісьму былі ўласцівы і значныя недахопы. Так, з’яўляючыся недасканалым, прымітыўным і неўпарадкаваным пісьмом, піктаграфія дапускала розныя тлумачэнні паведамленняў і не давала магчымасці перадаваць складаныя паведамленні, якія змяшчалі адцягненыя паняцці (напрыклад, смеласць, страх, гнеў, сон і г. д.). Па гэтай прычыне піктаграфічнае пісьмо на пэўнай ступені развіцця чалавечага грамадства перастала задавальняць патрэбы пісьмовых зносін. І тады на яго аснове ўзнікае другі тып пісьма, больш дасканалы, – пісьмо ідэаграфічнае.

Запішыце па-беларуску.

Дефект, деформация, теплота, коэффициент, деталь, цилиндр, дырка, технический, картотека, твердый, модификация, термометр, теорема, ориентир, мультистабильность, метрический, реактор, тело, синтез, термопара, диэлектрический, унипотентный, фреттинг-коррозия, монтер, гвардейский.