Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Дапаможнік БЕЛ. МОВА.doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
06.11.2018
Размер:
6.7 Mб
Скачать

1. У наступных словазлучэннях замяніце падкрэсленыя словы сінанімічнымі.

Валодаць мовай, дыферэнцыяльная прыкмета, дыялог філосафаў, даць наступнае азначэнне, найвышэйшая ступень, спецыфічныя рысы, сарцавіннае палажэнне, унікальная з'ява, грамадская прырода, назапашваць веды, злучаць пакаленні, пазбавіць кантактаў, у зносінах з іншымі людзьмі, падмурак грамадства.

2. Абапіраючыся на тэкст, дапішыце наступныя сказы.

1. Членападзельная мова – гэта галоўная … . 2. Без паняцця мовы немагчыма даць … як …, так і … . 3. Існаванне чалавека пераважна моўнае, бо … . 4. Унікальнасць мовы ў тым, што … . 5. З дапамогай мовы чалавек можа … . 6. Ад прыроды чалавек мае … , але рэалізаваць яе можна … . 7. Сацыяльная прырода мовы ў тым, што…

3. Пракаменціруйце наступную інфармацыю.

Да другой сусветнай вайны македонская мова не вылучалася ў якасці асобнай, а лічылася дыялектам

Праверце сябе.

Тэхнічны, інжынер, экземпляр, рамонт, метэарыт, бухгалтар, жалезны, элемент, палімер, прагрэсіўны, характарыстыка, шарсцяны, сакрэт, электрычнасць, каталізатар, канцылярыя, рысора, брызент, дырэктар, тэхналогія, акрэдытыў, дэбет, амартызатар, ацэтылен, бартэр, катэт, карэляцыя, камп'ютэр, выпраменьванне, дыферэнцыял, жылкаванне, драўляны, крышталь, напружанне, паглынальнік, прэсаванне, перавага, раўнадзейная, рызіна, стрыжань, цэнтральны, майстар, расшчапленне, рэзістар, скрыжаванне.

балгарскай. Пасля вайны ў складзе Югаславіі ўтварылася як самастойная дзяржава Македонская Рэспубліка. Македонская мова функцыянуе і разглядаецца як самастойная мова.

4. Мовы якіх народаў уяўляюцца вам найбольш далёкімі, непадобнымі да нашай? А псіхалогія? Аб чым, на вашу думку, сведчыць такая залежнасць?

5. Ці адлюстроўваюцца ў нацыянальнай мове (калі так, то як) такія сацыяльныя фактары, як месца жыхарства, прафесія, род заняткаў, пол, узрост, інтарэсы, ступень адукаванасці і г.д.?

6. Па якіх параметрах моўныя асаблівасці кожнага з нас можна параўнаць з адбіткамі пальцаў?

7. Узяць языка, нашэсце дванадзесяці языкоў (пра ўварванне шматнацыянальнай арміі Напалеона ў Расію ў 1812 г.) … Аб чым сведчыць такое ўжыванне слова “язык”?

8. Ахарактарызуйце значэнне наступных прыказак і прымавак пра мову:

Які розум, такая і гаворка. Хто болей знае, той болей пытае. Пустой птушкі пустая песня. Рана загаіцца, злое слова ніколі. Што напісана пяром, не выйме і сякера.

9. Разгарніце наступныя тэзісы:

1. Менавіта мова адчыняе нам доступ да ўсяго таго, што ўспрымаюць іншыя людзі, да ўсёй той інфармацыі, якая назапашана чалавецтвам за гады яго існавання. 2. Мова згуртоўвае не толькі людзей аднаго пакалення, але і пры дапамозе сваёй пісьмовай формы розныя гістарычныя пакаленні людзей. 3. Мова адначасова належыць і да самых старажытных, і да самых свежых з'яў. 4. Нямецкі філосаф і пісьменнік І.В. Гётэ сцвярджаў, што, “колькі ты ведаеш моў, столькі разоў ты чалавек”. 5. Любое буйное вынаходства, у тым ліку і мова, мае свой адваротны бок ( хаця віной усяго звязанага з мовай «негатыву» служыць не сама мова, а яе носьбіт). 6. Мова – невычэрпная крыніца, якая не бяднее, а ўзбагачаецца прапарцыянальна распаўсюджванню яе змесціва.