
- •Беларуская літаратура
- •Аб спецыфіцы літаратуры
- •Першакрыніцы мастацкай творчасці
- •Ад антычнасці да сярэднявечча
- •Дантэ аліг'еры (1265-1321)
- •Пытанні для кантролю
- •Літаратура старажытнай русі
- •"Аповесць мінулых гадоў"
- •"Слова пра паход ігаравы"
- •'Жыціі" I пропаведзі
- •Пытанні для кантролю
- •Эпоха адраджэння
- •Старабеларуская літаратура беларуска-літоўскія летапісы
- •Літаратура канца XVI - першай паловы XVII ст. Ідэі рэфармацыі
- •Палітычная сатыра I гісторыка-мемуарная проза
- •Вершаскладанне I драматургія
- •Развіццё новай беларускай літаратуры XIX ст. Рамантызм
- •Літаратурная творчасць у новых гістарычных умовах
- •Таварыства філаматаў. Ян чачот. Адам міцкевіч
- •Ян баршчэўскі I паэты-дэмакраты
- •Ананімныя паэмы "энеіда навыварат" I "тарас на парнасе"
- •Пытаннідля кантролю
- •Рэалізм як вядучы літаратурны напрамак
- •Францішак багушэвіч (1840-1900)
- •Элаіза ажэшка (1841-1910)
- •Кастусь каліноўскі. Газета "мужыцкая праўда"
- •Працяг дэмакратычных традыцый
- •Пытанні для кантролю
- •Паскоранае развіццё I станаўленне літаратуры. Новыя імёны
- •Росквіт прыгожага пісьменства на беларусі
- •Літаратурны рух на беларусі ў 20-30-я гады XX ст.
- •Дзейнасць літаратурных аб'яднанняў на беларусі
- •Пытанні для кантролю
- •Літаратура перыяду вялікай айчыннай вайны
- •Першае I другое пасляваенныя дзесяцігоддзі
- •Ваенная тэма ў беларускай літаратуры
- •Пытанні для кантролю
- •Беларуская літаратура на сучасным этапе. Проза
- •Пытанні для кантролю
- •Драматурпя
- •Пытанні для кантролю
- •Класікі беларускай літаратуры янка купала (1882-1942)
- •Пытанні для кантролю
- •Якуб колас (1882-1956)
- •Янка Купала і Якуб Колас: агульнае і адрознае ў творчасці.
- •Пытанні для кантролю
- •Максім багдановіч (1891-1917)
- •Пытанні для кантролю
- •Алесь гарун (1887-1920)
- •Пытанні для кантролю
- •Максім гарэцкі
- •Кандрат крапіва (1896-1991)
- •Пытанні для кантролю
- •Кузьма чорны (1900-1944)
- •Пытанні для кантролю
- •Андрэй мрый (1893-1943)
- •Пытанні для кантролю
- •Міхась зарэцкі (1901-1937)
- •Пытанні для кантролю
- •Пятрусь броўка (1905-1980)
- •Пытаннідля кантролю
- •Максім танк (1912-1997)
- •Пытанні для кантролю
- •Аркадзь куляшоў (1914-1978)
- •Пытанні для кантролю
- •Пімен панчанка (1917-1995)
- •Пытанні для кантролю
- •Іван мележ (1921-1976)
- •Пытанні для кантролю
- •Янка брыль (1917-2006)
- •Пытаню для кантролю
- •Уладзімір караткевіч (1930-1984)
- •Пытанні для кантролю
- •Іван шамякін (1921-2004)
- •Пытанні для кантролю
- •Васіль быкаў (1924-2003)
- •Пытанні для кантролю
- •Андрэй макаёнак (1920-1982)
- •Пытанні для кантролю
- •Гуманістычныя традыцыі сусветнай класікі томас ман (1875-1955)
- •Пытанні для кантролю
- •Эрнэст хемінгуэй (1899-1961)
- •Пытанні для кантролю
- •Заключэнне
- •Беларуская літаратура
Пытанні для кантролю
-
Раскажыце пра жыццёвы і творчы шлях У. Караткевіча.
-
Чым можна патлумачыць выключны поспех, які выпаў на долю твораў У. Караткевіча?
-
У чым заключаецца хараство і непаўторнасць паэзіі У. Караткевіча?
-
Раскажыце пра гістарычную аснову падзей, якія склалі сюжэт рамана "Каласы пад сярпом тваім".
-
Як вы вызначыце стыль рамана "Каласы пад сярпом тваім"? Гэта твор лірычны, лірыка-рамантычны ці цалкам гістарыч-ны? Пераканайце ў сваіх заключэннях і аналізе.
6. Дайце характарыстыку галоўным героям рамана У. Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім".
7. У чым вы бачыце мастацкую адметнасць і эстэтычнае багацце прозы У. Караткевіча?
Іван шамякін (1921-2004)
Кожны раман ці аповесць Івана Шамякіна - гэта новае, свежае слова аб нашай рэчаіснасці, аб нашых лю-дзях, гэта раскрыццё маральных глы-бінь чалавечых душ, гэта яго споведзь аб сваіх ідэалах, сваіх надзеях, сваіх радасцях і сваіх болях.
Андрэй Макаёнак
"Біяграфія мая надзвычай кароткая і вельмі звычайная", -пісаў I. Шамякін. Нарадзіўся пісь-меннік у м. Карма на Гомельшчы-не. Скончыў Буда-Кашалёўскі тэхнікум будаўнічых матэрыялаў, педінстытут у Гомелі. Ваяваў на фронце на Поўначы ў зенітнай батарэі. Доўгі час кіраваў работай Саюза пісь-меннікаў БССР, быў галоўным рэдактарам Беларускай Савецкай Энцыклапедыі імя П. Броўкі.
Шсьменнік цалкам сфарміраваўся ва ўмовах савец-кай рэчаіснасці, у асноўным- у пасляваенны час. У яго творчасці ёсць водгукі на самыя вострыя праблемы гра-мадства. Ён пісаў мастацкую прозу, публіцыстыку, літа-ральна, што называецца, па гарачых слядах. Для чытача важная ў кожным літаратурным творы аўтара глыбіня мастацкага пазнання рэчаіснасці. Мастацкі свет пісьменніка - аб'ёмны, панарамны, шматнаселены. I. Шамякін -пісьменнік вельмі чуйны да змен у жыцці грамадства.
Асоба I. Шамякіна як пісьменніка сфарміравалася часам і абставінамі, чым тлумачацца моцныя бакі яго творчасці. Магчыма гаварыць аб мастацкім феномене пісьменніка, аб яго адметнай мастакоўскай манеры пісь-ма, характэрных прыёмах спасціжэння жывой, зменлі-вай рэчаіснасці ў творах майстра. Мастацкі аналіз яго твораў дае падставы гаварыць пра іх надзённасць, пра-блемнасць, вострую займальнасць. Гэта тая трыяда, якая забяспечвае поспех у чытача. Безумоўна, толькі гэтымі якасцямі не вычэрпваецца ўсё багацце зместу твораў, майстэрства раманіста. Але поруч з іншымі -гэтыя якасці даволі відавочныя. Пісьменнік заўсёды быў нацэлены ў сваёй творчасці на самыя набалелыя і харак-тэрныя з'явы часу, для паказу тое, што найбольш хваля-вала ў дадзены момант чытача. Кожны твор з'яўляўся як бы ў свой час, гучаў актуальна. Таму спатканне з кнігай пісьменніка заўжды нясе адкрыццё часу.
У раманах і аповесцях I. Шамякіна, як правіла, ста-віцца шмат праблем. Не ўсе яны вырашаюцца ў рамках твора, але праблемы закрануты, узняты, да іх прыкоўва-ецца ўвага грамадскасці. I. Шамякін не затушоўвае балючых і складаных праблем рэчаіснасці. Ніхто не можа папракнуць мастака слова ў адсутнасці праўдзі-васці, у лакіроўцы рэчаіснасці. "Балявыя" кропкі нашага часу пісьменнік выяўляў дакладна. У чым жа сакрэт поспеху выдатнага творцы?
Проза I. Шамякіна чытаецца з цікавасцю. Шсьменнік трымае чытача ў пастаянным напружанні, не падносячы яму гатовых рашэнняў, да канца падтрымліваючы яго хвалюючую зацікаўленасць тым, што адбываецца ў творы. Дасягаў гэтага выдатны майстар сваім уменнем будаваць напружаны дынамічны сюжэт, здольнасцю ўвесці ў твор закручаную інтрыгу, вострую, псіхалагічна заглыбленую сітуацыю. Часта выкарыстоўваў аўтар прыёмы з арсенала дэтэктыўна-прыгодніцкага жанру, меладраматычныя хады і прыёмы. I. Шамякін - празаік са сваім адметным бачаннем свету, са сваёй спецыфікай літаратурнай творчасці, можна сказаць, са сваёй "тэхна-логіяй" будовы мастацкай рэчы, са сваёй жыццёвай філасофіяй. Вострая назіральнасць, глыбокае пранікненне ў грамадскую атмасферу часу, аператыўнасць рэагавання, мысленне сучаснымі філасофскімі катэго-рыямі, зайздросная грамадзянская актыўнасць, уменне ўбачыць у зменлівым няўстойлівым свеце нейкія асноўныя аб'ектыўныя заканамернасці, рухальныя пружыны развіцця, палемічная скіраванасць, настро-енасць на мастацкае адкрыццё свету і чалавека ў ім - усё гэта ёсць у велізарнейшай літаратурнай спадчыне I. Шамякіна. Раманы, аповесці, апавяданні, п'есы пісь-менніка ў значнай ступені ўплываюць на развіццё ўяўленняў, густаў, захапленняў, фарміруюць грамад-скую свядомасць. Выхаваўчае значэнне твораў I. Шамя-кіна выключнае. Героі раманаў I. Шамякіна - людзі роз-ных прафесій, характараў, узростаў, прадстаўнікі раз-настайных сацыяльных груп і слаёў. Жыццё амаль ва ўсіх творах пісьменніка - разгорнутая кніга, яно напоўнена чалавечымі пачуццямі, побытавымі сутык-неннямі, прывычнымі і зразумелымі кожнаму штодзён-нымі турботамі. Чытача прывабліваюць душэўныя парывы герояў, глыбіня ўнутраных перажыванняў пер-санажаў, вастрыня адчуванняў, матываванасць паво-дзін, цэласнасць натур і праўдзівасць характараў. Вобразна-выяўленчая сістэма твораў пісьменніка, прыё-мы пісьма, якімі ён карыстаўся, палітра - гэта цэлы свет ідэйна-мастацкіх уяўленняў пра чалавека, грамадства і час. Кнігі I. Шамякіна — аналіз чалавечых характараў, мастацкі злепак жыцця і эпохі. I. Шамякін – летапісец эпохі.
Кнігай аднаго пакалення называюць пенталогію Івана Шамякіна "Трывожнае шчасце". Сам пісьменнік лічыць яе самай любімай і дарагой з усёй сваёй творчасці. Твор складаецца з пяці аповесцей - "Непаўторная вясна" (1957), "Начныя зарніцы" (1958), "Агонь і снег", "Пошукі сустрэчы" (абедзьве 1959 г.), "Мост" (1965). Створаныя ў розных "стылявых ключах", яны аднак складаюць цэласнае мастацкае палатно, у цэнтры якога - лёсы Пятра Шапятовіча і Сашы Траянавай. У жыццёвых шляхах-дарогах іх да свайго трывожнага шчасця бачыц-ца лёс моладзі ў даваенныя, грозныя ваенныя і першыя пасляваенныя гады. Голас пакалення, на долю якога выпалі трывожныя дні ваеннага ліхалецця, чуецца ў творы ва ўсім. У жыцці галоўных герояў было ўсё, як і ў іншых людзей. Першыя крокі самастойнага жыцця, каханне, рэўнасць, вернасць і здрада, клопаты не толькі пра сваё шчасце, але пра шчасце многіх і многіх, суровыя і блытаныя перапляценні ваеннага часу, складанасць асабістых узаемаадносін, пошукі шчасця.
Аповесць "Непаўторная вясна" насычана рамантыч-нымі фарбамі, узнёслымі інтанацыямі, паэтычным успрыманнем навакольнага свету. Пісьменнік паэтызуе свет першага юначага кахання, тую "непаўторную вясну", калі героі ахоплены трапяткімі парываннямі і высокімі марамі. Лірычны голас пісьменніка хвалюючы, узвышаны.
Аповесць эмацыянальна насычаная, усё ўспрымаец-ца яе героямі праз прызму кахання: то ў навальнічна-змрочных, то ў радасна-вясёлкавых танах. Героі яшчэ мала задумваюцца над жыццём, але хутка ім давядзецца зведаць сапраўдныя складанасці чалавечых пера-жыванняў на шляху да свайго шчасця і шчасця агульна-народнага. Лёс краіны становіцца і іх асабістым лёсам. Разам ідуць героі насустрач нязведанаму. Неўзабаве родны край "ахутваецца дымам вайны", над ім палы-хаюць "начныя зарніцы" ваенных пажарышчаў, вёскі і гарады ляжаць у папялішчах. У аповесці "Начныя зарні-цы" лаканічна і строга, праўдзіва пададзены пачатак вайны. Героі не трацяць бадзёрасці настрою, рыхтуюць сябе да барацьбы, хоць яшчэ не ўяўляюць сабе, як перайначыць вайна іхнія лёсы, якія неверагодныя выпрабаванні чакаюць іх наперадзе. У "Начных зарні-цах" малюецца пачатак падпольнай барацьбы, у якую актыўна ўключаецца Саша Траянава. Яна атрымоўвае заданне - даць прытулак параненаму партызанскаму камандзіру, былому настаўніку Уладзіміру Іванавічу Лялькевічу, які даўно кахае яе. Рамантычнае завастрэн-не сітуацыі неабходна пісьменніку, каб ярчэй і паўней перадаць усю гаму душэўных перажыванняў галоўных герояў, паказаць іх пакуты, трывогі, чысціню і глыбіню кахання. Саша і Пятро застаюцца вернымі сваім высокім пачуццям, якія б выпрабаванні ні пасылаў ім ваенны час. Сашы Траянавай і Пятру Шапятовічу прыйдзецца перайсці не аднойчы цераз "мост" да збліжэння, пера-адолець "раку" адчужэння, але пачуцці іх застануцца светлымі, незаплямленымі. У аповесці дадзены калектыўны партрэт "маладагвардзейцаў" нашай зямлі, вясковых камсамольцаў: Сашы Траянавай, Даніка, Цішкі, Анатоля. Лірызм і рамантычны пафас аповесці зліты ў адно цэлае. Беларускае партызанскае падполле ў аповесці паказана ў яркіх, маляўнічых фарбах, з ускладненасцямі і кантрастамі. Юначая няўрымслівасць, захопленасць, мары і спадзяванні моладзі ваеннай пары выявіліся ў творы, поўным паэзіі юнацтва і кахання.
Аповесць "Агонь і снег" - лепшая з пенталогіі "Тры-вожнае шчасце". У гэтай аповесці праўдзіва, дакладна і з дзённікавай дакументальнасцю пададзены суровыя будні ваеннага часу. Вуснамі свайго героя аўтар гаво-рыць: "Я напішу праўду. Напішу ўсё, што перажыў, што перадумаў..." Значэнне гэтай аповесці ў тым, што ў ёй Іван Шамякін адным з першых у беларускай літаратуры распачаў другі "заход" у асвятленні падзей вайны, паказаўшы суровую праўду ваенных дзён. Ваенныя па-дзеі мы бачым вачыма байца з акопаў. Пісьменнік аналі-тычна заглыбляецца ў псіхалагічныя адчуванні салдат на фронце, паказвае страх і сумненні неабстралянага яшчэ байца, шчырасць памкненняў, армейскую дружбу, а таксама - франтавы кар'ерызм, эгаізм, двурушніцтва, празмерную падазронасць, якія мелі месца таксама. У аповесці - штодзённы побыт дзвюх "баявых кропак" -зенітнай батарэі і ахоўнага фарпоста на паўночным фронце. I загучала ў творы "акопная" праўда. Тут няма паказу маштабных ваенных дзеянняў, не апісваюцца рызыкоўныя вайсковыя аперацыі. Але і на гэтым маленькім "пятачку вайны", каля Мурманска, адбы-ваюцца падзеі, якія выяўляюць істотныя рысы характа-ру воінаў, глыбіню трагізму вайны, сапраўдны, а не паказны гераізм савецкіх салдат на фронце. Вось перад намі франтавыя сябры Пятра Шапятовіча - байцы зенітнай батарэі. Падцягнуты, суровы, але справядлівы камандзір батарэі Купанаў, з ім поруч - разважлівы і нетаропкі, у мінулым вясковы каваль Павел Астахаў, лепшы баец гарматнага разліку. Ёсць тут і пажылы селя-нін Самародаў, які ўвесь час успамінае свой дом, казак Платон Чуб, жартаўнік і весялун.
Можна было б гаварыць аб пэўнай плакатнасці герояў-воінаў, калі б не праўдзівасць і дакладнасць у абмалёўцы іх паводзін на фронце, выверанасць і жыццёвая верагоднасць іх дзеянняў. Гэтым героям верыш, яны падаюцца нам жывымі і цікавымі людзьмі, з плоці і крыві, як, напрыклад, надзвычай крыўдлівы малады баец з прозвішчам Муха. Зварот да тэмы франтавых будняў, да "акопнай праўды", да асобы радавога ўдзель-ніка бітвы быў новым для беларускай літаратуры. Пісь-меннік зрабіў значны крок па шляху да псіхалагізму. Даволі пераканаўча і выверана апісвае аўтар і матывы здрады ў каханні, якую давялося перажыць галоўнаму герою пенталогіі. У полі зроку даследчыцкай увагі мастака ўвесь час знаходзяцца Пятро Шапятовіч, Сеня Пясоцкі і Сцяпан Кідала. Першыя два - вельмі падоб-ныя, яны дапаўняюць адзін другога. Гэта - франтавыя пабрацімы. Сеня гіне. Недарэчна, пакінуты замярзаць у снежнай пустыні Сцяпанам Кідалам. А незадоўга да гэтага Сеня, не спалохаўшыся, перакідваецца цераз земляны насып яшчэ з адным байцом, каб абясшкодзіць бомбу, якая кожную секунду можа выбухнуць і прынес-ці смерць. Рызыкуючы ўласным жыццём, баец выра-тоўвае сваіх таварышаў.
Не такі Сцяпан Кідала. Ён хоча, каб яго заўважылі. Ва ўсім, што ён робіць, хаваецца карыслівы разлік, жаданне ўцалець самому і ўзвысіцца над іншымі, каб каманда-ваць. Злачынна ён рызыкуе жыццём дзяўчат-зенітчыц. Не можа Кідала дараваць і Пятру Шапятовічу ягоную самастойнасць, рашучасць, сумленнасць. Канфлікт двух герояў вырастае далёка за рамкі прыватнага. Гэта кан-флікт сумлення з прыстасаванствам, духоўнасці з без-духоўнасцю, чалавекалюбства - з эгаізмам, маралі -з амаральнасцю. Кідала - дэмагог, патэнцыяльны здрад-нік. На вайне, як мы бачым, у момант найвышэйшага напружання духоўных і фізічных сіл, перад тварам небяспекі, выразна праяўляецца чалавечая сутнасць, калі адразу пачынаеш разумець "хто ёсць хто".
Аповесць "Агонь і снег" - твор аўтабіяграфічны многімі сваімі рысамі. Тут праявіўся франтавы вопыт пісь-менніка. Чытач не бачыць лёгкіх перамог. Наадварот, пісьменнік гаворыць пра тое, як мала людзі былі падрых-таваны да вайны. Вайна для герояў I. Шамякіна стала суровым выпрабаваннем, экзаменам на сталасць, загар-тавала іх волю, характар, дала мажлівасць з годнасцю глядзець у вочы іншым, адчуваць, што мірнае жыццё
здабыта дзякуючы і іх намаганням. Паказ чалавека на вайне, раскрыццё суровых ваенных будняў у беларускай літаратуры з поспехам развівалі I. Навуменка, В. Быкаў, I. Чыгрынаў і іншыя пісьменнікі.
Шырокі тэматычны дыяпазон творчасці пісьменніка. І.Шамякін - аўтар цікавых раманаў "Крыніцы" (1956) - аб жыцці вёскі ў пасляваенны час, "Сэрца на далоні" (1963) -пра Мінскае падполле, "Атланты і карыятыды" (1974) -пра архітэктараў, праблемы горадабудаўніцтва, гістарыч-нага твора "Петраград-Брэст" (1983), аповесцей "Шлюб-ная ноч" (1975), "Гандлярка і паэт" (1976), "Зеніт" (1987).
Раман "Сэрца на далоні". "Доктар Яраш стаяў на даху веранды і свістаў, залажыўшы пальцы ў рот. Сві-стаў так, што здавалася, з дубоў пасыплецца лісце. Ублакітнай бездані неба ўзнімалася чарада чаграшоў. Галубы кружылі над дачай". Так пачынаецца раман І.Шамякіна "Сэрца на далоні". Яраш - доктар, знаўца сваёй справы, "хірург-ідэаліст, унікальная рэдкасць", інтэлігентная асоба, ведае замежныя мовы, дысцыпліна-ваны. Але і "анархіст", па ацэнцы сакратара гаркома партыі Гукана. Усе яны, галоўныя героі твора - Антон Яраш, Кірыл Шыковіч, Зося Савіч - жывуць у новым пасляваенным часе, на рубяжы розных сацыяльных паваротаў у грамадстве, але ў сваіх думках і марах пер-санажы заглыбляюцца ў нядаўняе мінулае, у часы Мін-скага падполля, імкнучыся дакапацца да ісціны, каб адшукаць праўду аб тых, хто змагаўся супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. "Сэрца на далоні" - твор сацы-яльна-бытавы, раман вострых маральна-этычных пра-блем. У ім раскрываюцца важнейшыя зрухі ў жыцці гра-мадства, сцвярджаюцца шляхі людзей да маральнага ўдасканалення. У характарах персанажаў перамагаюць прынцыпы агульначалавечай маралі. Раман аб "разму-роўванні" людскіх душ і сэрцаў, аб жывіцельнай сіле праўды, аб нястрымным жаданні людзей жыць і праца-ваць сумленна, без фальшу, падману, хцівасці, здрадніц-тва, існаваць без хлусні. У лёсе народа адбыліся адчу-вальныя змены: асуджаны культ асобы Сталіна, праўда пачала браць верх ва ўсім, людзі перасталі баяцца выказваць свае погляды, смела, адкрыта і рашуча выступалі супраць нягоднікаў, бюракратаў, чынуш, дэмагогаў-кар'ерыстаў. Мажліва, упершыню за многія гады да вайны і пасля вайны чалавек уздыхнуў сабодна, на поўныя грудзі, адчуў прыліў творчай энергіі, унутра-най сілы. Здавалася, што цяпер усё па плячы, нічога не перашкодзіць праўдзе.
Журналіст Кірыл Шыковіч задумаў напісаць кнігу пра Мінскае падполле, збірае матэрыял, знаёміцца з многімі людзьмі, якія працавалі ў Мінску ў час акупацыі. Большасць з іх заставаліся сумленнымі людзьмі, дапа-магалі партызанам у барацьбе з ворагамі-чужынцамі. Сурова абышоўся з імі лёс, некаторыя апынуліся ў ста-лінскіх ГУЛАГах, іншыя дажывалі дні ў нястачы і адзі-ноце, пакінутыя ўсімі - уладай, знаёмымі, суседзямі. Такая Кляўдзя Сухадол - былая медыцынская сястра ў шпіталі ў Мінску ў часы акупацыі, зараз вясковая жан-чына, збіральніца лячэбных траў, якую ўсе ў наваколлі завуць знахаркай. Аднойчы доктар Антон Яраш раска-заў Кірылу Шыковічу пра сустрэчу праз дваццаць гадоў са сваёй выратавальніцай у гады падполля - Зосяй Савіч. Яна хавала Антона Яраша ў хаце свайго бацькі-прафесара Сцяпана Савіча, які заставаўся галоўным урачом бальніцы пры фашысцкай акупацыі, карыстаўся павагай і даверам у новых нямецкіх гарадскіх уладаў, але дапамагаў партызанам. Зараз доктар Яраш павінен аперыраваць Зосю, у яе цяжкае захворванне сэрца. Пісьменнік Шыковіч прысутнічае пры аперацыі: "Жывое чалавечае сэрца, пра якое ён так многа пісаў, -вось яно, перад вачамі, у раскрытых грудзях. Невялікае, трапяткое, а галоўнае - жывое. Пульсуе, б'ецца..." Той, каго выратавала ў вайну Зося, зараз ратуе яе. "Вось сэрца ляжыць на яго шырокай далоні. Жывое сэрца на далоні! I б'ецца, б'ецца, нібы хоча вырвацца". Такое не забываецца. "Кірыла бачыў... сэрца на далоні. На вялікай, умелай, чулай, ласкавай далоні Яраша". Вось тады і за-хацелася яму "зазірнуць" у душы сумленных людзей, каб зразумець іх паводзіны ў гады вайны і падполля, каб вярнуць ім іх добрае імя. Фашысты - ізуверы, яны знай-шлі дзікунскі і дзіўны ход: ганебна расправіліся з пад-полынчыкам доктарам медыцыны Сцяпанам Савічам. Распусцілі плёткі, што таго забілі партызаны і арганіза-валі яму ў горадзе пышнае афіцыйнае пахаванне. Варта праз гады дакапацца да ісціны. У выніку аказалася, што доктар Савіч - чысты, сумленны патрыёт. У ягонай хаце
хаваўся Сажань-Гукан, які цяпер з'яўляецца адным з кіраўнікоў горада, але які ад палахлівасці і перасцярогі сам доўгія гады хаваў праўду пра мужнага сына зямлі беларускай. Лепей перасцерагчыся. Вобраз Зосі Савіч, якая "сто разоў памірала", перажыла нямецкі канцла-гер, высылку ў Сібір, атрымаўся даволі распрацаваным, у многім трагедыйным. У юнацкія гады ў яе нямала было ілюзій, яна шукала сваё месца ў агульнай барацьбе, пераадольвала захапленні рамантычнага юнацтва, была гатова ахвяраваць сабой у імя вызвалення ад ненавісных ворагаў, мужна перанесла недарэчную і загадкавую смерць бацькі, недавер да яе, допыты і зласлівыя позіркі пасля вайны, лагернае жыццё. Але яна засталася вернай і адданай дачкой свайго народа. Зося Савіч — "чыстае сумленне" беларускага народа.
Вобраз доктара Антона Яраша намаляваны даволі ўсебакова, разнастайнымі фарбамі. Антон Яраш -патрыёт, жыве, як дыхае, па "законах прыроды", захоўвае і цэніць законы продкаў, праяўляе гуманнае стаўленне да іншых людзей, прыходзіць на дапамогу блізкім людзям, калі неабходна. Не вагаючыся ён бярэц-ца за складаную аперацыю на сэрцы. Добры спецыяліст, ён, здавалася б, жыве разумна, рацыянальна. Аднак док-тар Яраш не пазбаўлены рамантычнага ўспрымання навакольнага свету. Яму ўласцівы ірацыянальныя пары-ванні. Застаючыся сумленным найперш перад самім сабой і сям'ёй, жонкай Галінай, ён "перажывае" свое-асаблівае фатальнае душэўнае захапленне, патаемнае каханне, страсць да іншай жанчыны. Вобраз доктара Яраша не ідэалізуецца ў рамане. Пісьменнік вывеў тып сучасніка, прафесіянала, змагара за праўду, вернага сына сваёй Бацькаўшчыны.
3 болыпай сілай паддаецца імпульсіўным зрухам душы журналіст Кірыл Шыковіч. Сучасны Дон Кіхот, ён адважна кідаецца ў бой супраць падману, здзекаў, глуму. Актыўна выступае за справядлівасць, дабіваю-чыся праўды. Але праўда часу, праўда гісторыі бывае рознай, часамі вельмі пякучай. Крок за крокам аднаўляе ісціну Шыковіч, схіляючы да такой працы свайго сябра доктара Яраша. Удваіх ім лягчэй аддзяліць "зерне праўды" ад шалупіння маны і паклёпу. Шыковіч змага-ецца за сэрцы і душы людскія, за тыя вышыні, якія "аддаваць" немагчыма не толькі ў ваенны, але і ў мірны час: ні ідэалагічным ворагам, ні чалавечаму забыццю, ні бюракратычным здзекам. Абодва героі, як і сам аўтар, змагаюцца за чысціню пачуццяў у чалавечым сэрцы, якое б'ецца на "далоні" часу і гісторыі.
Бясспрэчнай удачай у рамане стаў вобраз Гукана, чынушы, кар'ерыста, бессардэчнага кіраўніка, аднаго з "бацькоў-камандзіраў" горада, які хавае праўду, не дапускае станоўчай ацэнкі ўчынкам многіх людзей у вайну і нават утойвае факты сваёй уласнай біяграфіі, жыве, як чарапаха, закрываючыся цвёрдым панцырам чэрствасці, эгаізму, падману. Так нараджаўся застой у сферы духоўных інтарэсаў. Балотнай цінай зацягвалася праўда часу, праўда веку, мялелі людскія душы. Для чыноўніка галоўнае - ніколі нічога нельга кранаць, каб не парушыць устойлівы і прывычны лад існавання. Як бы чагосьці не выйшла.
Толькі неабыякавыя і сумленныя людзі, якія жывуць аголенымі нервамі, з "сэрцам на далоні", могуць дабіцца, каб праўда ўзяла верх, здольны змяніць свет. Праўда пра вызваленчую барацьбу, праўда глыбіннага, якое ішло ад чыстага сэрца, супраціўлення ворагу ў рамане I. Шамякі-на "Сэрца на далоні" перамагаюць. Твор раскрывае паўнату чалавечых адчуванняў і матывы паводзін мінчан у змаганні з чужынцамі ў ваеннае ліхалецце.
Творы пісьменніка прывабліваюць актуальнасцю, надзённасцю, сюжэтнай і кампазіцыйнай стройнасцю, займальнасцю і эмацыянальнасцю.