
- •Беларуская літаратура
- •Аб спецыфіцы літаратуры
- •Першакрыніцы мастацкай творчасці
- •Ад антычнасці да сярэднявечча
- •Дантэ аліг'еры (1265-1321)
- •Пытанні для кантролю
- •Літаратура старажытнай русі
- •"Аповесць мінулых гадоў"
- •"Слова пра паход ігаравы"
- •'Жыціі" I пропаведзі
- •Пытанні для кантролю
- •Эпоха адраджэння
- •Старабеларуская літаратура беларуска-літоўскія летапісы
- •Літаратура канца XVI - першай паловы XVII ст. Ідэі рэфармацыі
- •Палітычная сатыра I гісторыка-мемуарная проза
- •Вершаскладанне I драматургія
- •Развіццё новай беларускай літаратуры XIX ст. Рамантызм
- •Літаратурная творчасць у новых гістарычных умовах
- •Таварыства філаматаў. Ян чачот. Адам міцкевіч
- •Ян баршчэўскі I паэты-дэмакраты
- •Ананімныя паэмы "энеіда навыварат" I "тарас на парнасе"
- •Пытаннідля кантролю
- •Рэалізм як вядучы літаратурны напрамак
- •Францішак багушэвіч (1840-1900)
- •Элаіза ажэшка (1841-1910)
- •Кастусь каліноўскі. Газета "мужыцкая праўда"
- •Працяг дэмакратычных традыцый
- •Пытанні для кантролю
- •Паскоранае развіццё I станаўленне літаратуры. Новыя імёны
- •Росквіт прыгожага пісьменства на беларусі
- •Літаратурны рух на беларусі ў 20-30-я гады XX ст.
- •Дзейнасць літаратурных аб'яднанняў на беларусі
- •Пытанні для кантролю
- •Літаратура перыяду вялікай айчыннай вайны
- •Першае I другое пасляваенныя дзесяцігоддзі
- •Ваенная тэма ў беларускай літаратуры
- •Пытанні для кантролю
- •Беларуская літаратура на сучасным этапе. Проза
- •Пытанні для кантролю
- •Драматурпя
- •Пытанні для кантролю
- •Класікі беларускай літаратуры янка купала (1882-1942)
- •Пытанні для кантролю
- •Якуб колас (1882-1956)
- •Янка Купала і Якуб Колас: агульнае і адрознае ў творчасці.
- •Пытанні для кантролю
- •Максім багдановіч (1891-1917)
- •Пытанні для кантролю
- •Алесь гарун (1887-1920)
- •Пытанні для кантролю
- •Максім гарэцкі
- •Кандрат крапіва (1896-1991)
- •Пытанні для кантролю
- •Кузьма чорны (1900-1944)
- •Пытанні для кантролю
- •Андрэй мрый (1893-1943)
- •Пытанні для кантролю
- •Міхась зарэцкі (1901-1937)
- •Пытанні для кантролю
- •Пятрусь броўка (1905-1980)
- •Пытаннідля кантролю
- •Максім танк (1912-1997)
- •Пытанні для кантролю
- •Аркадзь куляшоў (1914-1978)
- •Пытанні для кантролю
- •Пімен панчанка (1917-1995)
- •Пытанні для кантролю
- •Іван мележ (1921-1976)
- •Пытанні для кантролю
- •Янка брыль (1917-2006)
- •Пытаню для кантролю
- •Уладзімір караткевіч (1930-1984)
- •Пытанні для кантролю
- •Іван шамякін (1921-2004)
- •Пытанні для кантролю
- •Васіль быкаў (1924-2003)
- •Пытанні для кантролю
- •Андрэй макаёнак (1920-1982)
- •Пытанні для кантролю
- •Гуманістычныя традыцыі сусветнай класікі томас ман (1875-1955)
- •Пытанні для кантролю
- •Эрнэст хемінгуэй (1899-1961)
- •Пытанні для кантролю
- •Заключэнне
- •Беларуская літаратура
Пытаннідля кантролю
-
У чым вы бачыце тыповасць біяграфіі П. Броўкі як прадстаўніка пакалення, што фарміравалася ў новых умовах сацыяльна-эканамічнага развіцця?
-
У якіх творах П. Броўкі найбольш выразна гучаць фальклорныя матывы?
-
Чым вызначаецца любоўная і пейзажная лірыка паэта?
-
Чым вызначаецца прастата і даходлівасць паэзіі П. Броўкі?
5. Якое месца займае творчасць паэта ў беларускай літаратуры?
Максім танк (1912-1997)
О, каб гэта сякера, з якой лесарубіў,
Або плуг, якім скібы падзолу гартаў,
Ці агонь, якім грэўся, заціснуўшы зубы,
Або лыжка, якой у місе крошак шукаў,
Ці рыдлёўка, якой рыў акоп у патрэбе,
Ці кульбака, з якой шлях закончыцца мой, -
Маглі загаварыць! Ці ж бы мне было трэба
I пяро яшчэ браць агрубелай рукой.
Максім Танк. Верлібр
Максім
Танк (Яўген Іванавіч Скурко) нарадзіўся
ў в. Пількаўшчына (Мядзельскі раён).
Скончыў польскую сямігодку, вучыўся ў
Радашковіцкай і Віленскай гімна-зіях.
"Я вырас, як і большасць нашых
пісьменнікаў, у сям'і хлебаробаў, дзе
сумленная праца ад цямна да цямна
лічылася натуральным і прыродным
абавязкам, а не нечым незвычайным, вартым
урачыстых пасяджэн-няў, званняў,
узнагарод. I маё неспадзяванае пісанне
вершаў і для бацькоў і для маіх
аднавяскоўцаў, боль-шасць якіх умела
распісвацца толькі крыжыкамі, напа-чатку
здавалася з'явай загадкавай, гультайскім
занят-кам, а пасля арыштаў і шматлікіх
налётаў паліцыі -заняткам небяспечным".
Максім Танк - паэт шырокага творчага дыяпазону. Уяго творчай спадчыне ёсць вершаваныя казкі, лірыч-ныя вершы і паэмы, апрацоўкі легенд, а апошнія гады свайго жыцця паэт выступаў у новай і малараспрацава-най у беларускай паэзіі вершаванай форме верлібра, або свабоднага верша. Можна з поўным правам сказаць, што М. Танк - паэт-наватар. Ён шукаў новыя формы і сродкі выяўлення інтанацыі, абнаўляў архітэктоніку і змест твораў, вар'іраваў рытмы, эксперыментаваў. Пры ўсім гэтым М. Танк - паэт глыбока народны. Ён адкрываў народу ў вершах яго светаўспрыманне, але і глядзеў на рэчы, на з'явы рэчаіснасці яго вачыма, ацэньваў многае праз яго светабачанне.
Грамадзянская заклапочанасць паэта цесна змыкаец-ца з агульначалавечымі пачуццямі. Любімыя вобразы паэзіі М. Танка - зямля, песня, матчына хата, сосны над Нараччу, стол у вясковай хаце, бохан хлеба на даматка-ным абрусе, неба, зямля, вецер. Сусвет — вось вобраз, сімвал дому і зямнога чалавечага быцця. Чалавек -Зямля - Сусвет — Космас - такая канцэнтрацыя зямно-га існавання герояў твораў М. Танка.
Паэтычная творчасць не ізалявала маладога паэта ад жыцця, наадварот, стала адным са сродкаў выяўлення грамадзянскай пазіцыі, далучэння да барацьбы.
У адным з ранніх вершаў паэта "Пад мачтай" герою мачтай здаецца сасна, пад якой ён стаіць, і пад гэтай мачтай на зямным шары яму - аднаму з многіх - плысці ўдалячынь.
Дарога паэта - дарога ў нязведаныя высі, у прастор, дзе чакаюць новыя паэтычныя адкрыцці і дзе зусім па-іншаму бачыцца ўсё, што дзеецца на планеце. "Перапіс-ка з зямлёй" - так называецца адзін з цыклаў вершаў паэта. "Можа мы апошнія паэты, што вось так цікавяцца зямлёй", - са скрухай і тайным жалем пісаў паэт, разу-меючы, што ўсё менш і менш людзей, і ў тым ліку паэтаў, цікавяць зямныя справы, болі і раны планеты, экалогія прыроды і экалогія чалавечай душы. Максім Танк - паэт філасофскага складу. Паэзія М. Танка — змаганне за чалавека, з нашай неадчувальнасцю, этычнай закаруз-ласцю, эмацыянальнай неразвітасцю, няўменнем жыць духоўна напоўненым жыццём.
Творчы
лёс паэта склаўся шчасліва, хоць на
пачатку жыццёвай дарогі паэту давялося
перажыць нямала пакут. За рэвалюцыйную
дзейнасць у былой Заходняй Беларусі ён
быў выключаны з Радашковіцкай і Вілен-скай
беларускіх гімназій. Тройчы за падпольную
рэва-люцыйную дзейнасць і за вершы
адбываў турэмнае зня-воленне ў Вільні,
у турме на Лукішках - у гэтым турэм-ным
"універсітэце", дзе заходнебеларускіх
паэтаў у той час было за кратамі больш,
чым іх знаходзілася на волі. Адно ўжо
тое, што чалавек з'яўляўся беларускім
паэтам, ва ўмовах заходнебеларускай
рэчаіснасці было небяспечным, пагражала
турмой.
Паэзія была напоўнена скаргамі, перажываннямі, нараканнямі на долю і цяжкі, гаротны лёс працоўных Заходняй Беларусі. Тон многіх твораў той пары - мінор-ны, прыглушаны, балючы, тужлівы. I вось над гэтымі галасамі "загрымеў" голас паэта-рэвалюцыянера, які заклікаў да барацьбы, да адкрытага выступлення, бо толькі "молатам лепшая доля куецца". Па-баявому, наступальна і энергічна загучала паэзія Максіма Танка, паэзія рэвалюцыйнага змагання. У сялян Заходняй Беларусі не было іншых шляхоў да вызвалення, як зма-гацца словам, у іх не было аніякай зброі, дык няхай ім будзе ў падтрымку хоць адзін... Танк. Паэт магутна "ўварваўся" ў шматгалосы хор так званай масавай паэ-зіі, масавай не па колькасці тых, хто пісаў, а па выяўлен-ню настрояў мас. Максім Танк як паэт фарміраваўся пад уплывам дэмакратычных настрояў працоўных мас Заходняй Беларусі, а таксама польскай рамантычнай паэзіі. Адсюль у творах паэта сімволіка рамантызму, згадкі пра шхуны, фіёрды, "чырвоную зару", "жалезны вырай", пра надыход "вясны народаў". Рэвалюцыйнае водгулле ягоных вершаў не магло быць незаўважаным. Выступаў паэт і пад іншымі псеўданімамі. Але верш "Заштрайкавалі гіганты-коміны" 1932 г., - пра заба-стоўку гарнякоў Дамбровы падпісаны быў ужо псеўдані-мам Максім Танк. Ва ўмовах падпольнай барацьбы пры-ходзілася не аднойчы хавацца ад дэфензівы1. Аднак паз-бегнуць арыштаў не ўдалося. Дні чаргаваліся то на волі, то ў турме, у няволі, адарваным ад свету. I за кратамі не спынялася яго паэтычная і падпольная дзейнасць. Пры-маў удзел у падрыхтоўцы рукапісных турэмных часопі-саў "Пралом", "Краты".
Так само жыццё падзяліла ўсю творчасць паэта на два асноўныя перыяды - давераснёўскі і паслявераснёўскі.
У заходнебеларускі час выйшлі зборнікі паэзіі "На этапах" (1936), "Журавінавы цвет" (1937), "Пад мачтай" (1938) і паэма "Нарач" (1937).
Дэфензіва - палітычная паліцыя ў Полыпчы ў 1918-1939 гг.
Названыя тры зборнікі - этапы росту майстэрства паэта, тры тэматычныя абсягі ягонай паэзіі, тры "лініі" гарызонту ў адкрыцці і пазнанні чалавека і свету.
Першы зборнік - "На этапах" - уключае творы рэва-люцыйнага зместу. Гэта паэзія змагання, "турэмная лірыка", прагучаўшая з-за лукішкаўскіх крат, "паэзія бунту", дзе ледзь не ў кожным радку чуюцца і бачацца кайданы, этапы. "На этапах" праходзіла тады і само жыццё паэта.
Зборнік "Журавінавы цвет" - сведчанне заглыблення паэта ва ўнутраны свет чалавека, у яго псіхалогію, адчу-ванні, перажыванні, трывогі, узмацнення мечавіта чала-веказнаўчага зместу ў творчасці паэта. Такая паэзія патрабавала зусім іншых інтанацый, стылістыкі: яна загучала болып даверліва, прыглушана, спакойна, нібы камерна, а рэвалюцыйны змест часамі даводзілася "хаваць" у падтэкст. Напрыклад, колер спелых журавін -чырвоны. Яркім чырвоным палотнішчам разасланы яны на нарачанскай зямлі ўвосень. Увосень, як вядома, і адбы-лося ўз'яднанне ўсходніх і заходніх зямель Беларусі.
Трэці зборнік - "Пад мачтай" - меў філасофскае гучанне. У ім выявіліся расчараванні, трывогі, сумненні паэта ў той час, калі ў Заходняй Беларусі вынішчалася ўсё беларускае, душыліся свабодалюбства, дэмакратыч-ныя парыванні, прага да справядлівасці, роўнасці, бра-тэрства. У творах гэтага зборніка праявіліся выдатныя якасці паэта - разважлівасць, нетаропкасць, сіла розду-му, заглыбленасць думкі і пачуцця, філасофскае све-таўспрыманне. Праявіліся якраз тыя рысы, якія потым стануць вызначальнымі, істотнымі ва ўсёй творчасці паэта. Гэта кніга - самая сталая з першых зборнікаў вер-шаў выдатнага паэта. Тут выявілася схільнасць аўтара да класічнай яснасці і глыбіні.
Рэалістычна стрыманым з'яўляецца твор М. Танка "Песня кулікоў" - верш баладнага зместу, метафарыч-ны, з глыбокім падтэкстам. Ён увайшоў у кнігу "Жураві-навы цвет". Калі ў першай кнізе "На этапах" чуўся выразны заклік ("Да штурму гартуйце жалеза і сэрца!"), дык тут ужо ў своеасаблівым падтэксце раскрываецца чаканне прыходу ранняй вясны, якую заўсёды клічуць на балоце кулікі. Выяўляецца надзея на хуткае збавенне ад уціску і раз'яднання, на выратаванне з нябыту, надзея на лепшую долю сялянскую. У словах паэта - зварот заходнебеларускага народа да сумлення ўсяго перадаво-га чалавецтва, да людзей на планеце. Паслухайце, - "не мяцель галосіць на заснуўшым полі, а ў імгле зблудзілі, пэўна, кулікі", "што ў імгле, няйначай, не мяцель, а пла-чуць недзе кулікі". Прырода, людзі, жывая істота тут з'ядналіся ў адзінае цэлае, выяўляючы паўнату пачуц-цяў заходнебеларускага народа. Ён аніяк не можа "выба-віцца" з мяцелі, у якой закружылі яго войны, рэвалюцыі і прымус. Паэт выкарыстоўвае вобраз снежнай завеі для паказу лёсу простага селяніна. "Снежнай завеяй" закі-пае нават вада ў чыгунку з бульбай у печы. Завея ўсюды -"наарфуе снегу, бы мякіны горы" - "не праехаць полем, не прайсці нідзе". А шукалі ў тым чыстым полі ў завіру-ху (вобраз рэвалюцыі), лепшай долі, хлеба ўволю, шча-сця дзецям: "Каб далі вучыцца нам на мове роднай, Усе мы дамагаліся грудзьмі...". Сюжэтным і кампазіцыйным цэнтрам верша з'яўляецца сцэна запрашэння на начлег у звычайнай вясковай хаце маладога падпольшчыка, які туляецца па вёсках. Толькі ў такую завейную ноч і мае магчымасць ён свабодна перайсці ад вёскі да вёскі, і трэба недзе заначаваць на дарозе. Пакуль "дагарае ноч даўгой лучынай", датуль нетаропка, спакваля, ідзе гамонка паміж старым гаспадаром і маладым начлежні-кам, якія нібыта прыглядаюцца адзін да другога. Хлопец бачыць беднасць і галечу ў хаце, яму гэта ўсё знаёма. Бачыць ветласць і зычлівасць гаспадара, надзею на перамены, і яму хочацца суцешыць селяніна ў скрусе і бядзе, каб прынесці збавенне яму, нібы бацьку роднаму ("Я, стары, таксама, з-пад страхі сялянскай..."). Надзея і просьба гучаць у словах гаспадара, бо ўжо немажліва чакаць ("Ну, скажы, ці доўга..."), гатоўнасць ісці з мала-дымі шукаць лепшую долю.
Песня кулікоў - песня-скарга аб долі і нядолі, песня чакання вясны - зліваецца з іншай песняй у вершы -матчынай калыханкай над калыскай немаўляці. Ды зда-ецца, што пад "песню кулікоў", а не толькі пад матчын спеў, засынае малы ў калысцы. Пад песню нядолі, бяды і галечы, пад песню збавення, песню чакання. Калі ён прачнецца, а потым І вырасце, яго чакаюць новыя песні і новае жыццё. Напэўн% тое новае жыццё будзе лепшым.
Пра чаканне і пошукі, змаганне за лепшую долю для народа і напісаны верш М. Танка "Песня кулікоў".
Плача кулік — ужо адзінокі — "над папарам" і ў вершы "На пероне", плача над запусценнем беларускай зямлі. Верш "На пероне" поўны гневу і абурэння, пратэсту супраць рабавання замежным капіталам нашага пры-роднага багацця ў Заходняй Беларусі, калі ідуць "на Захад" цягнікі і вывозяць "лён, жыта, сасну і бярозу". Нібы юнацтва паэтава "вывозяць" - будучае зямлі і кра-іны. "Праплакаў кулік над папарам..." Лірычны герой плача і пратэстуе ўсім нутром супраць здзеку і гвалту, што чыняцца на яго роднай зямлі. Усё тут дзівіла чу-жынцаў: і "беднасць зямлі", і "багацце палёў", і "лазовыя лапці", і "песня і мова чужая". Але ёсць яшчэ і хараство зямлі, якое напаўняе сэрца паэта. Ён хацеў бы дачакац-ца той пары, калі ўсе багацці роднай зямлі будуць нале-жаць народу, які тут жыве і працуе, які адкрывае свет для сябе і хацеў бы "адкрыць" сябе ў свеце. Верш "На пероне" — тужлівая песня-дума, песня-пратэсту паэта, які праводзіць цягнікі ў далёкі заходні край. Гучаць самотна струны паэтавай душы.
"Паслухайце, вясна ідзе..." - твор, у якім сінтэзавалі-ся лепшыя рысы заходнебеларускай творчасці паэта. Верш кароткі, усяго тры страфы, але ў ім ёмкі і багаты змест. Метафарычнасць верша адчуваецца ва ўсім: кож-нае дзеянне, кожнае вызначэнне, кожнае слова і афа-рызм як бы "пераносяцца" на іншы прадмет, за якім ба-чыцца новае і нечаканае. Настрой, маляўнічасць, эмацы-янальны змест, драматызм, напружанне радка - усё разам у творы стварае глыбокі падтэкст, дазваляе думаць пра многае. Прадчуванне таго, што "вясна ідзе", несумненна, звязана з надзеяй на хуткае вызваленне з астрогу (відавочна, верш пісаўся за кратамі). Вясну вызвалення вітае паэт. Гэты верш - не пейзажны, не ідылічны. Гэта адзін з лепшых твораў "турэмнай" лірыкі паэта.
Гістарычнае ўз'яднанне Усходняй і Заходняй Бела-русі - дзень 17 верасня 1939 г. - Максім Танк сустрэў у роднай вёсцы Пількаўшчына. Нарачанскія рыбакі, без-зямельныя сяляне з навакольных вёсак сыходзіліся гра-мадою з берагоў Нарачы ў Мядзел,ч|зе па гасцінцы гру-каталі дзень і ноч танкі, ехалі маш*шы з салдатамі. Паэт вітаў прыход доўгачаканага вызвалення ўсхваляванымі радкамі верша:
Здарова, таварышы!
Доўга чакалі Мы вас, і чакала ўся наша зямля.
Не раз мы выходзілі ў сінія далі,
Не раз углядаліся ў сонечны шлях!
("Здарова, таварышы")
У вершы нібы "загучалі" ўсе тэмы і вобразы даверас-нёўскай паэзіі М. Танка. Тут ёсць радкі і пра "птушыны вырай" з усходу, які віталі працоўныя Заходняй Белару-сі, радкі пра шчырыя песні, "засмяглы" звон коласа ў полі, пра "ўсходняга ветру напеў". Цяжка чытаць у вершы пра той калючы дрот, які, як і ў вершы "Паслу-хайце, вясна ідзе...", падзяляў народ, як рвалі аголенымі рукамі тую калючую агароджу жыхары заходняга краю, -"звалі... на падмогу".
"Краем этапных дарог і туманаў" называў пісьменнік сваю шматпакутную родную наднарачанскую старонку, якая апынулася не па сваёй ахвоце на заходнім баку.
Надзеяй і верай, што чаканае нарэшце збудзецца, напоўнены верш. Дзень вызвалення, хоць і прыйшоў сонечным асеннім днём, уяўляецца паэту веснавым: нібы "вясна - на чырвоным куце за сталом".
Не паспеў яшчэ паэт сказаць на поўны голас аб уз'яд-нанні, як прыйшлося яму ізноў заклікаць да зброі, да барацьбы ("Да зброі, Беларусь!", "Не шкадуйце, хлопцы, пораху", "Хмары з захаду..."). На гэты раз да барацьбы з нямецка-фашысцкімі заваёўнікамі. Думкі паэта - пра ўсю Беларусь, і ён з гонарам і сыноўняй любоўю не аднойчы прамаўляе: "Беларусь... Беларусь...". Здаецца, што паэт радуецца мажлівасці гаварыць ад імя адзінай Беларусі-маці. Яна ляжыць у агні, але паэт запэўнівае, што пакуль "мы, твае дзеці, жывём", то, "як цені, па зорах", прыйдзем і адпомсцім, каб расцвіталі зноў род-ныя прасторы, якія ніколі ўжо ні за што не засцелюць ніякія трывожныя, чорныя, са слязьмі "хмары з захаду".
Першыя прачулыя словы - пра маці-Радзіму, дара-гую Беларусь, не разарваную на дзве часткі. А вось ужо ў вершы "Рукі маці" гаворыць паэт пра сваю маці, пра родны дом, пра стол, на які кожны раз кладзе маці рукі свае, на якіх адбіўся "шлях наш суровы", ад чаго, здаец-ца, "быццам ад сонца", пасвятлее ў хаце і ў "сэрцы".
Багатым зместам жыцця, усім, чым жыве чалавек, напоўнены і верш "Родная мова". Ён - пра бясцэнны дар -душу народа, яе голас.
У творчасці М. Танка выявілася і яшчэ адна запавет-ная мара - хоць словам, хоць вершам застацца ў памяці людской, калі ўжо не вершаванымі зборнікамі, не тамамі прозы, дык хоць адным адзіным радком. Гэтая мара не-звычайным чынам "рэалізавалася" ў творчасці Максіма Танка ў вершы "Прачытай і перадай другому". Паэт шчыра, без фальшу і знешняй афектацыі прызнаецца: "Мне не трэба ўзнагарод і лаўраў". Ніколькі не пазі-руючы, без бравады аўтар сцвярджае, што "За славаю ў чарзе ніколі не стаяў я і стаяць не буду". Гэта верш пра паэта і яго песню, пра ролю паэта і паэзіі ў грозныя часі-ны змагання. Вершы такога плана ёсць у М. Багдановіча, Я. Купалы, П. Броўкі. Але М. Танк знаходзіць сваё, адзі-на вернае, нечаканае рашэнне тэмы. Паэт "хацеў бы скласці песню", якая клікала б на барыкады, выхоўвала і служыла арыенцірам у жыцці, была б патрэбна кожна-му, на якой бы, як у гады падполля, «напісалі дарагія словы: "Прачытай і перадай другому!"».
Мера дасканаласці верша - гэта мера яго грамадзян-скасці і мастацкасці. Спробу ж самога пранікнення ў таямніцу паэзіі мы знаходзім у вершы "Паэзія". Што такое паэзія? Што яна ўяўляе для чалавека ў ягоным жыцці? Ці можна без яе абысціся? Аказваецца, не. Шмат пытанняў, але на ўсе іх шукае і дае адказы ў сваім вершы паэт. Ён не гаворыць пра вечную загадку паэзіі. Паэт адразу, у першым жа радку, параўноўвае паэзію з бліскавіцай. Паэзія - гэта фатаграфаванне нябачнага, схаванага ад нашага вока. Ведаў паэт і пра многае іншае. Што азначала паэзія ў ягоным жыцці і ў жыцці іншых людзей ("вызваленне", "вясновая кветка", што "камень прабіла магільны", "разведчыка след", "пацалунак", "радасць", "дружба", "чэрствага хлеба скарынка", "сок вінаграда", як здабытае сонца святло). Усё гэта паэзія. Уадным з вершаў паэзія ў паэта асацыіруецца з гола-дам, мо ад таго, што прыйшлі яны да яго разам.
Па шляху заглыблення ў чалавека і ў час ішло развіц-цё таленту мастака слова ў пасляваенны перыяд. Пасля зборнікаў "Каб ведалі" (1948), "На камні, жалезе і зола-це" (1951) выйшлі кнігі паэзіі "След бліскавіцы" (1957), "Мой хлеб надзённы" (1962), "Глыток вады" (1964). Паз-ней аўтар прыходзіць да філасофскіх высноў у паэтыч-ных кнігах "Хай будзе святло" (1974), "Дарога, закалыханая жытам" (1976), "Прайсці праз вернасць" (1979), "За маім сталом" (1984), "Дарога і хлеб" (1988).
Пачынаючы з верша "Перапіска з зямлёй", паэт выступіў у даволі новай і нязвыклай для нашай паэзіі паэтычнай форме верлібра. Тут наватарскі талент паэзіі М. Танка праявіўся з найбольшай сілай. Яго верлібр -філасофскі, гэта - верш-развага, верш-роздум, даверлі-вая размова з чытачом.
Верлібр паступова разгортвае паэтычную думку "па спіралі", на інтанацыйна-сінтаксічных паралелях, паўторах. Верш-верлібр - гэта быццам драматычны твор, пачуццёва арганізаваны, напружаны, як правіла, сюжэтны, паэтычны абразок. На чым грунтуецца такі верш? На сплаве думкі і пачуцця, на аналізе, разважан-ні, якія і з'яўляюцца галоўнай рухаючай сілай верша. Верш-верлібр - гэта і ёсць натуральнае, як дыханне, выяўленне душы чалавечай. Ён добра перадае рытм сэрца, работу, хадзьбу чалавека, яго дыханне. Верлібр будуецца на асацыяцыях, на паваротах думкі, на пара-лелях і нечаканасцях, на паступовым разгортванні думкі ў своеасаблівым настроі, адметным ладзе і рытме.
Інтанацыі свабоднага верша мы знаходзім яшчэ ў М. Багдановіча ("Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вулі-цы..."), Я. Купалы ("А хто там ідзе?"). Упершыню тэрмін "верлібр" увёў французскі паэт і крытык Кан у 1884 г. Верлібрам карысталіся многія аўтары, але для асобных паэтаў гэта быў асноўны жанр, ледзь не адзіная форма мастацкага выяўлення свету (Пабла Неруда - Чылі, Яніс Рыцас - Грэцыя, Артур Лундквіст - ПІвецыя, Назым Хікмет - Турцыя, Вітэслаў Двезвал - Чэхія, Поль Элюрі, Жак Прэвер - Францыя). Максім Танк - сярод лепшых майстроў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры.
Верлібр - гэта часам маналог паэта або яго дыялог з чытачом, твор, які нараджаецца быццам на нашых вачах з глыбокай і хвалюючай думкі. "Я, здаецца, далучыўся б да цыганоў, каб толькі павалачыцца па розных шляхах зямлі ды паглядзець на свет", - прызнаваўся калісьці
паэт. "Паглядзець на свет", каб спазнаць яго, — асноўны лейтматыў многіх твораў М. Танка.
Усю другую палову творчага жыцця, больш за трыццаць гадоў, паэт прысвяціў верлібру. Верлібры М. Танка вырастаюць на нацыянальнай глебе. Яны аналі-тычныя па духу. У вершы-верлібры "Гравюры Скары-ны" спакойна і разважліва паэт углядаецца ў выявы на гравюрах, якімі першадрукар аздабляў свае выданні. Бачыць, што і дрэва, на якім выразаў асветнік, гуманіст свае малюнкі, гэта "дрэва гісторыі", яно вырасла з род-ных каранёў, гэта наша мінулае, сучаснае і будучае, эпоха, якая дала свету кнігу, асвету, мудрасць. Перша-праходца ішоў сваім цяжкім шляхам, несучы слова лю-дзям, "хоць мог падабраць і болын падатлівы, і болыл удзячны матэрыял". Гліну? Фарбу? I самае галоўнае, думаецца паэту, што "выразаў ён іх не штыхелем-раз-цом, а промнем сонца". Час не крануў гравюр, не зніш-чыў выразныя малюнкі на дрэве. Ад таго і маюць "гравю-ры Скарыны" цудадзейную сілу, "намолены" малітвамі пра дом і Беларусь, што не толькі дазваляе тым, хто ўглядаецца ў іх, паверыць у чароўную іх таемнасць, але "сляпым вяртае зрок", "глухім - іх слых", "няпомнячым -іх памяць", "а без'языкім - мову". Гісторыя, культура, асвета, кнігі, выявы на гравюрах - гэта і ёсць нашы мова, слых, зрок, памяць. Гравюры Скарыны - беларускія свя-тыні, яны сведчаць аб неўміручасці і багацці нацыі.
М. Танк можа адным вершаваным радком сказаць многае. У вершы "Мой хлеб надзённы" народнае выслоўе ("хлеб надзённы") становіцца асновай твора, у якім гаво-рыцца аб стане і змесце душы чалавека на зямлі. "Хлеб надзённы" - гэта клопат чалавечы пра зямлю, дрэва, пра песню і сон. Аб чым штодзённа трывожыцца паэт -філосаф, апостал чалавечага духу новых дзён:
Непакой за цябе, зямля мая, За твой ураджай, спакойны сон, За дрэва кожнае ў гаях, За весніх песень перазвон, Непакой за цябе, зямля мая, -Мой хлеб недзённы.
Паэт дае вызначынне такому хлебу. Гісторыя краю і народа ўвасобілася ў "хлеб надзённы": вайна, гора, пот, слёзы, праца, радасць, асалода ад дружбы. I не можа быць іншага "хлеба", як толькі той, які чалавек здабыў разам са сваім народам і краем. "Хлеб надзённы" - гэта доля людская, штодзённыя пачуцці, думы, планы, надзеі -усё, чым заняты чалавек на сваёй зямлі, што складае аснову яго існавання, змест быцця дзень за днём.
"Не хлебам адзіным жыве чалавек", - кажа народная прымаўка. Верш М. Танка яскрава сведчыць аб тым, што паэта хвалюе клопат пра хлеб духоўны. У вершы паняцце "хлеб" напоўнена эмоцыямі, духам, пачуццём "я-героя." Усё, чым жыве народ і краіна, увабраў у сябе "хлеб духоўны", вопыт мінулых гадоў, які мог быць "горкі ад пылу", "гарачы ад пораху", "салёны ад слёзаў", але і "салодкі ад дружбы". Паэт катэгарычны: "Не кла-дзіце мне хлеб другі". Верш - эмацыянальны маналог, у якім знайшлі адбітак патрыятычныя пачуцці паэта. Узрушэнне аўтара перадаецца чытачу. Твор - медыта-тыўны па свайму характару, гэта эмацыянальная разва-га, роздум, выкліканыя рэфлектыўным жаданнем паэта выявіць суб'ектыўныя пачуцці і перажыванні ў адпавед-ны момант духоўнага жыцця. Верш праніклівы, глыбокі па думцы, эмацыянальна-экспрэсіўны, ён перадае най-вышэйшыя "пікі" кардыяграмы чалавечай душы, непа-кою за лёс радзімы, душы паэта, які ўласны лёс ніколі не аддзяляў ад лёсу краіны, не хацеў бы гэтага рабіць і ў будучым.
У лірыка-эмацыянальным ключы вырашаны і асноўныя тэмы ў вершах "Акамянелыя волаты", "Пра-цягласць дня і ночы". Паэзія М. Танка - рытмічна аргані-заваная. "Сейсмограф" душы паэта нібыта "ўлаўлівае" і перадае "падземныя" штуршкі, ледзь улоўнае біццё ўласнага сэрца, якое часам нагадвае то "плач перапёл-кі": "спаць-пара," "спаць-пара," "жаць-палоць", "жаць-палоць", то "галоп", "тупат быстрага каня", то ледзь улоўны, затухаючы стук, нібы канатаходзец ідзе па канату, кожны раз застываючы ў небяспечнай паставе. Так і паэт у сваіх вершах: рытміка-інтанацыйны малю-нак у іх увесь час змяняецца.
Верлібры паэта - падслуханае "біццё" ўласнага сэрца. Радасцю адкрыцця новага для сябе, нечаканасцю пранікнення ў глыбіні самога сябе насычаны верш-вер-лібр "Шчаслівы дзень". Шмат у літаратуры лірычных
вершаў пра шчаслівы дзень. Толькі тут не іскрыстае пачуццё радасці напаўняе сэрца і душу паэта, а гучаць матывы спасціжэння гармоніі, загадкавасці быцця Чала-века ў Сусвеце, раскрыцця вялікай таямніцы, асновы жыцця, якія вырашаны не ў прыўзнята-велічным настроі, а ў спакойнай і мудрай развазе, калі чалавек "здзіўляецца" свайму адкрыццю. "Завяралі старэй-шыя", - кажа паэт , - што імі ўжо вырашаны амаль усе праблемы існавання чалавека на зямлі. Якія ж гэта гла-бальныя праблемы існасці? "Праўды, няпраўды", "дружбы", "кахання", "жыцця і смерці". Вось асновы жыцця.
Сапраўды, што застаецца маладому чалавеку? Прага пазнання, жыццёвая практыка і набыццё ўласнага вопы-ту прымушаюць кожнае новае пакаленне нанава адкры-ваць адвечныя ісціны жыцця, зноў самім даходзіць, што такое "праўда, няпраўда, дружба, каханне, жыццё і смерць". Варта было, кажа паэт, "аднойчы" ўсумніцца няхай сабе ў "нейкай дробнай ісціне", як атрымалася так, што "ўсё - ад альфы да амегі - трэба вырашаць нанава". Ад "а" да "я" ў новым свеце кожны чалавек усе праблемы вырашае сам, да ўсіх жыццёвых ісцін дахо-дзіць самастойна. Анарэ дэ Бальзак пісаў: "Ключом да ўсякага роду ведаў (пазнання) з'яўляецца пытальнік". Толькі ўсумніцца і запытаць. Спытаць - ужо напалавіну ўведаць.
Той дзень, калі лірычны герой верша адчуў і зразу-меў, што ўсё ў гэтым свеце яму прыйдзецца "адкрываць" і "вырашаць" нанава самому, быў яго "самы шчаслівы дзень". Прагай пазнання і ўсведамленнем неабходнасці назапашвання ўласнага духоўнага вопыту, набыцця жыццёвай практыкі, радасцю ўзбагачэння якраз і насы-чана жыццё. Верш, які разгортваецца па спіралі, пасту-пова, ад ніжэйшага да вышэйшага, як часта бывае пры любым навуковым адкрыцці, заснаваны на звычайнай штодзённай практыцы чалавечай дзейнасці. Да моладзі звяртаецца ўмудроны жыццёвым вопытам чалавек. Твор заахвочвае да дзеяння, заклікае спазнаць таямніцу жыцця, мудрасць людскога прызначэння на планеце.
"Зацьменне сонца" - верш, на першы погляд, пра не-звычайную з'яву ў прыродзе, з'яву, якая бывае раз у сто, а часам і болей гадоў, назіраецца ў розных частках свету па-рознаму. Кожнае пакаленне, якому пашчасціла назі-раць "зацьменне сонца", можа ганарыцца, што яны сталі сведкамі рэдкага, унікальнага відовішча. Але верш М. Танка - хутчэй і, перш за ўсё, пра каханне. Ізноў жа, пачатак верша - са слоў "казалі". У папярэднім вершы -"сцвярджалі", тут паўторанае двойчы ў розных радках -"казалі". Аўтар абапіраецца ў сваіх развагах на вопыт мінулых стагоддзяў. Для верлібра наогул характэрны такі дыялогавы зачын. Дык вось, "казалі", многае абяца-лі, што ўбачаць людзі, што адчуюць у час "зацьмення сонца". Якіх толькі дзівосаў не адбываецца на зямлі ў часы сонечнага зацьмення! Толькі закаханыя ўсяго "гэтага чамусьці не заўважылі". Імпульсіўны характар верша рэзка мяняецца, думка паэта пераскоквае зусім на іншае. Погляд героя скіраваны не на сонца, а на каха-ную, і тут ужо маюць выключнае значэнне кожная драб-ніца, любыя дэталі. "Невялічкае закуранае шкельца", "сляды пальцаў" Яе і Яго, "адбіткі вуснаў". Мілыя, дара-гія сэрцу дэталі-драбніцы. Міжволі ўсплывае ў свядома-сці закаханых пытанне аб новых спатканнях. "Ты не цікавілася, часам,/ Калі настане новае зацьменне?" -пытаецца хлопец, звяртаючыся ў думках да каханай. "Зацьменне сонца" ў вершы М. Танка нараджае "відуш-часць" душы, нясе праясненне сэрцу, у якім перамагае высокае пачуццё кахання.
У вершы "Паказваюць дом паэта" размова ідзе пра тое, што грамадства можа і павінна перадаваць у спад-чыну наступным пакаленням. Творца занепакоены, што "манументальнасць", "пампезнасць" - "бетонны ганак", "высокі парог" - нават "адсутнасць шчылін" у адрэс-таўрыраваным доме вядомага паэта свайго краю, куды возяць сёння экскурсіі, не адпавядае таму, што існавала раней. Бо як маглі тады "залятаць" у дом вятры, птушкі, мары, "заходзіць усе дрэвы, кветкі, людзі", "з якімі ён дружыў", што жывіла і складала аснову яго паэзіі. Неаб-ходна захаваць дух творчасці, першакрыніцу творчага натхнення, непаўторнасць часу, асаблівасці побыту, хараство і каларыт эпохі.
Сапраўдная паэзія жыве ў сваім часе. Час - галоўны сааўтар і герой высокай паэзіі, "святога рамяства".
У М. Танка ёсць верлібр пра каханне "Аднойчы беда-ку прысніўся пір...". Паэт паведамляе аб тым, што беднаму ды яшчэ і галоднаму чалавеку "прысніўся пір". Але вось бяда - не было чым есці, бо за сталом не аказалася нівод-най лыжкі. Назаўтра, калі бедалага паклаў велізарную лыжку пад падушку, сон не паўтарыўся. Аўтар па асацыяцыі прыгадвае свой мінулы і цяперашні душэўны стан і той жа "казус", які адбыўся з ім самім. Паэт звяр-таецца да сваёй каханай, у свабоднай імправізацыйнай манеры распавядае, што "адзіная", непаўторная нібыта таксама ўпершыню прыснілася яму, а можа ён сам нама-ляваў яе ў сваіх снах - "сустрэў у сне цябе".
3 той пары, кажа паэт, калі ён кладзецца спаць, дык на ноч зачыняе дзверы на ключ, каб яна не знікла бяс-следна, не пакінула яго соннага, "каб не ўцякла". Але ці яна сама здагадалася пра небяспеку быць паланёнай, ці яе хто-небудзь папярэдзіў аб тым, але ўжо зараз яна і ў снах баіцца да яго прыходзіць, "I ў сне асцерагаешся з'явіцца". Выдатны асацыятыўны верш пра каханне. Колькі непадробнага пачуцця, цнатлівасці і захаплення каханай у гэтым вершы! Цудоўныя радкі, поўныя высо-кай паэзіі, тонкага пачуцця і глыбокай думкі.
Поўны філасофіі і мудрасці верлібр "Прайсці праз вернасць", які даў назву зборніку верлібраў паэта. "Я спытаў чалавека, / які прайшоў праз агонь, / і воды, / і медныя трубы: / - Што самае цяжкое на гэтым свеце? Іён адказаў: - Прайсці праз вернасць". Цудоўныя радкі! Болып змястоўка, ёміста, дакладна і вычарпальна не скажаш.
У адным з верлібраў паэт прызнаваўся, што калы-хаючы яго, маленькага, маці прала кужаль і спявала яму песню. Кужэльную нітку маці навівала на верацяно, а песня "навівалася" на сэрца немаўляці. 3 таго часу ён, кажа паэт, разматвае нітку матчынай песні са свайго сэрца, баючыся яе парваць (верш "Закалыхваючы...").
Верлібры М. Танка пабудаваны на нацыянальнай аснове. Паэт-наватар не пакінуў ані кроплі сумнення сваім апанентам, якія даказвалі, што беларускай мове не ўласціва форма свабоднага верша, што на рэалістычна-канкрэтным бытавым фоне верлібр многае страчвае, што дэталізацыя і "прывязанасць" да зямлі не пасуюць да ўмоўнай і адцягненай формы падобнай вершатворчасці. Глыбоканародная аснова, жыццёвая канкрэтыка, нацы-янальны каларыт і ўвага да мастацкай дэталі як сродку ўласна рэалістычнага жывапісу ўласцівы большасці верлібраў паэта.
Характэрны ў гэтых адносінах верлібр "О, каб гэта сякера...", дзе чалавек, умудроны жыццёвым вопытам, прыгадвае і тую "сякеру, з якой лесарубіў", а таксама "плуг, якім скібы падзолу гартаў", успамінае "агонь, якім грэўся, заціснуўшы зубы". Пра што б ні згадваў паэт, пра "лыжку, якой у місе крошак шукаў", пра "рыдлёўку, якой рыў акопы ў патрэбе", ці нават пра "кульбаку", з якой заканчваецца доўгая жыццёвая дарога творцы, - ва ўсім чуецца высокая паэзія, узлёт фантазіі, глыбокая праўда жыцця, філасофія быцця чалавека на зямлі. Іняхай не ўводзіць у зман лёгкасць, імправізатарская прырода верша - твор выпакутаваны ўсім нялёгкім жыццём паэта, падсумоўвае пройдзены ім шлях.
Паэт піша і пра славутую "дынастыю" сялянскага роду, з якой не можа параўнацца "ніводная з кара-леўскіх дынастый" (аднайменны верш). Перафразіруе вядомую беларускую прымаўку "мая хата з краю", укладваючы ў гэты выраз зусім новы змест, сцвяр-джаючы, што ў такой хаце "ўсе дні - клапатлівыя, усе ночы - бяссонныя", бо сюды першымі грукаюць "вятры, збіўшыся з дарогі", "хмары, снежныя і дажджлівыя", "птушкі пералётныя", "кірмашовыя дні" і "працавітыя будні". Такая хата ніколі не ведае спакою, але затое ў ёй заўжды поўна гасцей, тут часцей гучыць музыка і голас-на спяваюць. I гэта не паэтычная дэкларацыя. Усім зме-стам аўтар даказвае, што ў такой хаце жывуць працаві-тыя і вясёлыя, хлебасольныя і шчырыя людзі. Выдатны верлібр, які хораша раскрывае яркія рысы нацыяналь-нага характару - гасціннасць, шчодрасць душы, веся-лосць і высокую духоўнасць беларусаў.
Верш пабудаваны на асацыяцыях, паралелях, на паступовым разгортванні думкі ў часе і прасторы. Эма-цыянальны рэгістр твора ўзмацняецца ў яго сярэдзіне і крыху затухае ў заключэнні, каб даць мажлівасць са-мому чытачу зрабіць канчатковы вывад аб тым, ці можа быць "хата - з краю" ў людзей, якія шчодра нясуць у сабе ўсю праўду зямнога існавання, рупяцца пра багацце ў сваім доме, дбаюць аб добрай рэпутацыі свайго жытла.
Верлібры М. Танка шырока прадстаўляюць свету Беларусь і беларусаў. Паэт гаворыць пра бацькоўскую хату, пра матчыну песню, сосны над Нараччу, пількаўскі вецер, бохан хлеба на чыстым абрусе на стале ў сялян-скай хаце. У вершах "Парог, вычасаны з успамінаў", "Поле", "Званалітыкі, скажыце", "Я - не з тых", "Звы-чайна сур'ёзныя людзі" паэтычная думка "сягае" ў свое-асаблівым душэўным напале ў таямніцы народнай душы, у людскую памяць, у глыбінныя нетры народнай мудрасці, заснаванай на жыццёвым вопыце.
Многія верлібры паэта - разгорнутая маральна-этычная канцэпцыя жыцця, праўда чалавечага існа-вання, своеасаблівы кодэкс гонару, змястоўная прагра-ма штодзённага побыту, усяго ўкладу быцця, які засна-ваны на звычаёвым праве, "законе продкаў", традыцы-ях, якія на генным узроўні пераходзяць з пакалення ў пакаленне.
Асаблівы настрой і сугучнасць святла, хараства, праўды і дабрыні выклікаюць верлібры паэта, у якіх узнімае ён эстэтычныя праблемы часу, гаворыць пра неабходнасць і прагу духоўнасці ў сучасным чалавеку. Сапраўднае інтанацыйнае багацце разгортвае перад чытачом паэт, то сягаючы адным крылом у завоблач-ныя вышыні, то дакранаючыся да дарогі, то нібыта "пагладжваючы" лёгкім подыхам ветрыку веснавую рунь, вершаліны дрэў. Рытміка-інтанацыйны малюнак вершаў часта мяняецца. У верлібрах паэта - элегічны, мінорны настрой, вершы гучаць, як заклінанне, тэста-мент паэта.
-
Накрыйце мяне рунню! - Просіць зямля.
-
Накрыйце мяне зорным небам! - Просіць вада.
-
Накрыйце мяне імглой! - Просіць лес.
-
Накрыйце мяне цішынёй! - Просіць дарога. А я перад сном:
-
Накрыйце роднай песняй.
("Перад сном")
Ёсць у М. Танка невялікая паэма "Люцыян Таполя" -пра народны талент, аднаго з вялікіх майстроў-самаву-каў, якому падуладна было ўсё: і камень, і гліна, і дрэва, які здолеў рэлігійны культавы будынак размаляваць так, што на малюнках, дзе рай і пекла, зямныя людзі па-знавалі сябе. Сам Біскуп Сямашка пазнаў сябе і сваіх прыбліжоных у вобразах пачвар і хімер з рагамі, хваста-мі. Не вытрымаўшы абразы, ён захварэў і памёр. Так адпомсціў майстар свайму крыўдзіцелю за забарону будаваць і маляваць, за забарону тварыць, за імкненне падпарадкаваць талент, дыктаваць свае законы творцу. Рэалістычнае мастацтва нялёгка прабівала сабе дарогу. Але сапраўдны майстар - заўжды вольны ў сваёй фан-тазіі.
Глыбокае спасціжэнне паэзіяй Максіма Танка нава-кольнага свету вызначаецца наяўнасцю такога паняцця, як філасафічнасць, у якой, па словах Л.М. Талстога, у роўнай ступені спалучаецца і настаўніцтва, і прароцтва. Настаўніцтва, як навука жыцця. I прароцтва, як дар прадбачыць. Настаўніцтва кліча да хараства і праўды, а прарочы дух засцерагае ад збочванняў і падману.
Па прызнанню паэта, ва ўсіх яго вершах паўставалі і паўстаюць вобразы роднага дому, Радзімы, свету, у якім ён жыў.