
- •Беларуская літаратура
- •Аб спецыфіцы літаратуры
- •Першакрыніцы мастацкай творчасці
- •Ад антычнасці да сярэднявечча
- •Дантэ аліг'еры (1265-1321)
- •Пытанні для кантролю
- •Літаратура старажытнай русі
- •"Аповесць мінулых гадоў"
- •"Слова пра паход ігаравы"
- •'Жыціі" I пропаведзі
- •Пытанні для кантролю
- •Эпоха адраджэння
- •Старабеларуская літаратура беларуска-літоўскія летапісы
- •Літаратура канца XVI - першай паловы XVII ст. Ідэі рэфармацыі
- •Палітычная сатыра I гісторыка-мемуарная проза
- •Вершаскладанне I драматургія
- •Развіццё новай беларускай літаратуры XIX ст. Рамантызм
- •Літаратурная творчасць у новых гістарычных умовах
- •Таварыства філаматаў. Ян чачот. Адам міцкевіч
- •Ян баршчэўскі I паэты-дэмакраты
- •Ананімныя паэмы "энеіда навыварат" I "тарас на парнасе"
- •Пытаннідля кантролю
- •Рэалізм як вядучы літаратурны напрамак
- •Францішак багушэвіч (1840-1900)
- •Элаіза ажэшка (1841-1910)
- •Кастусь каліноўскі. Газета "мужыцкая праўда"
- •Працяг дэмакратычных традыцый
- •Пытанні для кантролю
- •Паскоранае развіццё I станаўленне літаратуры. Новыя імёны
- •Росквіт прыгожага пісьменства на беларусі
- •Літаратурны рух на беларусі ў 20-30-я гады XX ст.
- •Дзейнасць літаратурных аб'яднанняў на беларусі
- •Пытанні для кантролю
- •Літаратура перыяду вялікай айчыннай вайны
- •Першае I другое пасляваенныя дзесяцігоддзі
- •Ваенная тэма ў беларускай літаратуры
- •Пытанні для кантролю
- •Беларуская літаратура на сучасным этапе. Проза
- •Пытанні для кантролю
- •Драматурпя
- •Пытанні для кантролю
- •Класікі беларускай літаратуры янка купала (1882-1942)
- •Пытанні для кантролю
- •Якуб колас (1882-1956)
- •Янка Купала і Якуб Колас: агульнае і адрознае ў творчасці.
- •Пытанні для кантролю
- •Максім багдановіч (1891-1917)
- •Пытанні для кантролю
- •Алесь гарун (1887-1920)
- •Пытанні для кантролю
- •Максім гарэцкі
- •Кандрат крапіва (1896-1991)
- •Пытанні для кантролю
- •Кузьма чорны (1900-1944)
- •Пытанні для кантролю
- •Андрэй мрый (1893-1943)
- •Пытанні для кантролю
- •Міхась зарэцкі (1901-1937)
- •Пытанні для кантролю
- •Пятрусь броўка (1905-1980)
- •Пытаннідля кантролю
- •Максім танк (1912-1997)
- •Пытанні для кантролю
- •Аркадзь куляшоў (1914-1978)
- •Пытанні для кантролю
- •Пімен панчанка (1917-1995)
- •Пытанні для кантролю
- •Іван мележ (1921-1976)
- •Пытанні для кантролю
- •Янка брыль (1917-2006)
- •Пытаню для кантролю
- •Уладзімір караткевіч (1930-1984)
- •Пытанні для кантролю
- •Іван шамякін (1921-2004)
- •Пытанні для кантролю
- •Васіль быкаў (1924-2003)
- •Пытанні для кантролю
- •Андрэй макаёнак (1920-1982)
- •Пытанні для кантролю
- •Гуманістычныя традыцыі сусветнай класікі томас ман (1875-1955)
- •Пытанні для кантролю
- •Эрнэст хемінгуэй (1899-1961)
- •Пытанні для кантролю
- •Заключэнне
- •Беларуская літаратура
Пытанні для кантролю
-
Калі сфарміраваўся рэалізм як асноўны напрамак у літара-туры?
-
Што ўваходзіць у паняцці "рэалізм", "рамантызм"?
-
Назавіце творы рэалістычнага кірунку ў беларускай літаратуры.
4. Чаму Ф. Багушэвіча можна назваць заснавальнікам крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры?
-
У чым вы бачыце адметнасць біяграфіі пісьменніцы Элаізы Ажэшкі?
-
Якія асноўныя рысы беларускага нацыянальнага характару знайшлі адлюстраванне ў аповесці Э. Ажэшкі "Хам"?
-
Асоба К. Каліноўскага ў беларускай гісторыі.
-
Якія асноўныя тэмы, ідэі, вобразы паэзіі Я. Лучыны?
ШЛЯХІ РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ ПЕРШАЙ ПАЛОВЫ XX ст.
БЕЛАРУСКАЕ ДРУКАВАНАЕ СЛОВА: "НАША ДОЛЯ" I "НАША НІВА"
Пачатак новага стагоддзя для развіцця белару-скай літаратуры быў у многім спрыяльным. Дзякуючы творчасці пісьменнікаў-дэмакра-таў у беларускай літаратуры набірала сілу грамадзян-ская лірыка. Паступова выкрышталізоўваліся характэр-ныя рысы беларускай літаратуры: дэмакратызм і рэалі-стычны змест, крытычны пафас, імкненне да філасоф-скага паглыблення. Беларускі народ адкрываўся свету, выяўляліся адметныя рысы нацыянальнага характару. XX ст. несла беларускай літаратуры новыя падзеі і новыя расчараванні. На рэвалюцыйнай хвалі ажыўляла-ся нацыянальна-культурнае жыццё беларусаў.
У Мінску пачала выходзіць газета "Северо-западный край" (1902-1905), у якой дэбютаваў сваім першым вер-шам на беларускай мове Янка Купала. Пад уплывам рэвалюцыйнага абуджэння 1905-1907 гг. была знята забарона з друкаванага беларускага слова. Беларуская літаратура станавілася грамадскай трыбунай цэлага народа. 3 восені 1906 г. пачалі выдавацца легальныя газеты "Наша доля" і "Наша ніва". Газета "Наша доля" -першае перыядычнае выданне на беларускай мове -была забаронена ў студзені 1907 г. Гэта былі сапраўды народныя газеты. Выдаўцамі іх сталі вядомыя дзеячы нацыянальнага Адраджэння А. Уласаў, В. Ластоўскі, браты Луцкевічы. Вакол гэтых перыядычных выданняў гуртаваліся амаль усе тагачасныя літаратурныя і наву-ковыя сілы, якія працавалі на адбудову Бацькаўшчыны. У розныя часы ў газетах "Наша доля" і "Наша ніва" пра-цавалі А. Пашкевіч (Цётка), Я. Колас, Я. Купала, Ядвігін
Ш., 3. Бядуля, С. Палуян. У 1914-1915 гг. Я. Купала з'яўляўся рэдактарам-выдаўцом "Нашай нівы". Для Я. Коласа, М. Багдановіча, М. Гарэцкага шлях у літара-ТУРУ адкрылі менавіта названыя выданні. М. Багдановіч падлічыў, што за 1910 г. у "Нашай ніве" надрукавалі свае творы 24 паэты і 30 празаікаў.
Значэнне газет "Наша доля" і асабліва "Наша ніва" ў пашырэнні сярод працоўнага люду беларускага мастац-кага слова нельга пераацаніць. 3 усіх куткоў Беларусі ў рэдакцыі ішлі карэспандэнцыі, допісы, мастацкія творы, газеты вялі шчыры дыялог з сялянамі аб самым набале-лым, надзённым, усялялі веру ў росквіт Айчыны.
Пачалі выходзіць таксама газеты "Гоман", "Дзянні-ца", альманах "Маладая Беларусь", часопіс для моладзі "Лучынка", працавала выдавецтва "Загляне сонца і ў наша аконца".
Паскоранае развіццё I станаўленне літаратуры. Новыя імёны
Мастацкая спецыфіка новай літаратуры заключалася ў паскоранасці яе развіцця: яна хутка засвоіла здабыткі сусветнай культуры, стала ўпоравень з развітымі літа-ратурамі свету. Сапраўднай класікай стала беларуская лірыка (Я. Купала, Я. Колас, М. Багдановіч, А. Гарун), з'явіліся выдатныя ўзоры нацыянальнага паэтычнага эпасу (рамантычныя паэмы Я. Купалы "Курган", "Бан-дароўна", "Магіла льва", "Яна і я", паэма М. Багдановіча "Максім і Магдалена"). Менавіта ў гэты час Я. Колас пачаў працу над паэмамі "Новая зямля" і "Сымон-музы-ка". Пры адсутнасці трывалых традыцый нацыянальнай прозы якраз тады фактычна закладваліся яе асновы, выпрацоўваліся мастацкія стылі. Беларуская проза развівалася на пачатку XX ст. пераважна ў малых жанра-вых формах: алегарычнае, лірычнае, сацыяльна-быта-вое, псіхалагічнае апавяданне.
Спецыфіка тагачаснай літаратурнай творчасці заключалася ў тым, што кожны твор мастацтва ўтрым-ліваў у пэўнай раўнавазе розныя стылі, напрыклад рэа-лізм і рамантызм (Я. Купала, А. Гарун, 3. Бядуля). Шля-хам узаемапранікнення і перапляцення розных стылё-вых дамінантаў (сімвалізму, неарамантызму) ішло інтэнсіўнае жанрава-стылёвае ўзбагачэнне літаратуры, паглыбляўся яе агульначалавечы змест. Сваім глыбокім абноўленым зместам беларуская літаратура ўключала-ся ў агульнаеўрапейскі літаратурны працэс, набывала вагу і займала сваё месца ў кантэксце агульначалавечай культуры. Як пісаў М. Багдановіч, "за восем-дзевяць год свайго праўдзівага існавання наша паэзія прайшла ўсе шляхі, а пачасці і сцежкі, каторыя паэзія еўрапейская пратаптывала болей ста год".
У галіне драматургіі выступілі М. Гарэцкі, Я. Купала, К. Каганец. Выходзілі першыя беларускія лемантары (буквары), чытанкі для дзетак-беларусаў.
Зараджалася беларуская літаратурная крытыка, найперш у асобе М. Багдановіча, да якога далучыліся С. Палуян, В. Ластоўскі, Л. Гмырак, М. Гарэцкі.
Адным з пачынальнікаў беларускай прозы па праву лічыцца пісьменнік Ядвіггн Ш. (А. Лявіцкі, 1868-1922). Выйшлі зборнікі яго апавяданняў "Бярозка" (1912) і "Васількі" (1914), у якіх раскрыты каларыт і жывая сты-хія народнага жыцця, паказаны яркія малюнкі штодзён-насці. Боль, гнеў, абурэнне, спагада, захапленне - такія пачуцці пераважаюць у творах, дзе высмейваюцца люд-ская хцівасць і намаганні ўзвысіцца над усім родным, бацькоўскім ("Дачэсныя", "Падласенькі"), раскрываецца кемлівасць у характары і несамавітасць існавання гара-пашнага люду ("Гаротная", "Цырк"). Ядвігін Ш. з'яўляец-ца аўтарам першага беларускага рамана "Золата".
Ужо
не адзінокай лучынкай свяціліся ў цемры
для беларускага народа сапраўдныя
таленты, паэты-самавукі, новыя інтэлігенты,
духоўныя пастыры беларусаў, хто ўзяў
на свае плечы развіццё многіх літаратурных
жанраў. Сапраўдным "каганцом"
(каганец - свяцільнік, асвятляль-ная
прылада ў хаце беларускага селяніна),
асветнікам, настаўні-кам, мастаком быў
Карусь
Кага-нец (Казімір
Кастравіцкі, 1868-1918). Выхадзец са
стара-даўняга беларускага шляхецкага
роду, Каганец марыў стаць мастаком,
вучыўся ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу,
скульптуры і дойлідства, а стаў вядомым
беларускім драматургам. Будучы мастак
афармляў "Другое чытан-не для дзяцей
беларусаў" (1909) Я. Коласа. У той жа час
сам К. Каганец выдаў "Беларускі
лемантар" (1906), а таксама "Беларускую
граматыку". Напісаў драму "Сын
Даніла", камедыю "Модны шляхцюк"
(1910), у якой фа-набэрысты, пыхлівы герой,
які пагарджае духоўнымі асновамі
народнага жыцця, ізноў выходзіць на
авансцэ-ну ў беларускай літаратуры.
АльбертПаўловіч (1875-1951)выдаўуВільніў 1910 г. зборнік паэзіі пад назвай "Снапок" з лірычнымі і гумарыстычнымі вершамі. Апошнія карысталіся асаблі-вай папулярнасцю ў народзе.
Гальяш Леўчык (Ілля Ляўковіч, 1888-1944) - аўтар зборніка вершаў "Чыжык беларускі" (1912), у якім выка-заны глыбокі смутак, боль і трагізм беларуса, што паку-туе ад неразумення, ад нядолі, галечы, крыўды:
Каб усю так крыўду беднай Беларусі, Стогны, боль, загубу (зносіць што ў прымусе), Жальбы ўсе і гора сонцу паказаць, То ад грому неба стала бы дрыжаць, 3 перуноў-маланак хутка бы аглухла, Ад пракляцця ж сонца б яснае патухла!..
Паэту падуладны таксама тонкія лірычныя пера-жыванні, філасофскія сентэнцыі.
Змітрок
Бядуля (Самуіл
Яфіма-віч Плаўнік, 1886-1941) - прыкмет-ная
постаць у беларускай літарату-ры: паэт
у прозе, раманіст, эсэіст, публіцыст,
крытык. Пісьменнік ра-мантычнага складу,
ён, аднак, бу-даваў свае творы на жорсткай
рэальнасці бядотнага жыцця-быцця
абяздоленага люду. Просценькае, здавалася
б, апавяданне "Пяць лы-жак заціркі",
але які глыбокі ў ім змест! Вось яно,
простае шчасце людское, мера радасці і
трагізму чалавека, даведзенага да
крайняй мяжы беднасці. Калі няма фарбы,
хлапчук малюе яйкі ўласнай крывёю
(апавяданне "Велікодныя яйкі");
адна спажыва, адна надзея, каб выжыць,
выкарміць кабанчыка (апавяданне "Гора
ўдавы Сымоніхі").
У 1913 г.
выйшла з друку цікавая і наватарская
кніга прозы 3. Бядулі "Абразкі" -
апавяданні-імпрэсіі, лірыка ў прозе,
замалёўкі, сцэнкі, маналогі, дыялогі,
абразкі. Фрагментарнасць і мазаічнасць
тых твораў, невялікіх па памеры, але
яркіх, запамінальных, ніколькі не
замінаюць стварэнню карціны каларытнага
і багатага жыцця народа. Творы маленькія
- лірычныя мініяцюры, - а плён з іх багаты.
Зборнік выйшаў пад псеўданімам
Ясакар.
Беларуская проза пяром Бядулі
насычалася новымі інтанацыямі, жыццёвымі
фарбамі, станавілася разгалінаванай у
жанравых і стылёвых адносінах. Традыцыі
лірычнай, суб'ектыўнай прозы - лірычнай
мініяцюры - з поспехам прадоўжылі ў
беларускай літаратуры ў
далейшым Я.
Колас ("Казкі жыцця"), Я. Брыль
("Жменя сонечных промняў", "Вітражы"),
Ф. Янкоўскі
("I за гарою пакланюся") і многія
іншыя. Першым старшынёй Часовага ўрада
Савецкай Беларусі з'яўляўся відны
грамадскі дзеяч і беларускі пісьменнік
Цішка
Гартны (Зміцер
Хведаравіч Жылуновіч, 1887-1937), які ў
шматлікіх сваіх вершах (зборнік
"Песні"),
апавяданнях (зборнікі
"Трэскі на хвалях", "Прысады"),
аповесцях, раманах ("Сокі цаліны")
адлюстроўваў духоўнае выспяванне
рэвалюцыйных павеваў на Беларусі, дзе
галоўнай фігурай быў рабочы - "рыцар
працы цяжкой", носьбіт новай маралі
і новых узаемаадносін у грамадстве.
Цішка Гартны выдаваў у Петраградзе
газету "Дзянніца". Плённа працаваў
як крытык і літаратуразнавец, публі-цыст.
Песенна-ўзнёслай
была творчасць адной з першых беларускіх
паэтэс Канстанцыі
Буйло (Канстанцыя
Антонаўна Калечыц, 1893-1986). Яна ўзбагаціла
белару-скую паэзію лірыкай тонкіх
душэўных перажыванняў, меладраматызмам,
пачуццёвасцю. Кожны яе верш не можа не
выклікаць суперажыван-не ў чытача.
Патрыятызм і пафас-насць у вершах паэтэсы
прапуш-чаны праз яе ўласнае сэрца,
аце-плены, заземлепы і гучаць як шчырая
задушэўная споведзь. Такі верш "Люблю"
("Люблю наш край, старонку гэту, / Дзе
я радзі-лася, расла, / Дзе першы раз
па-знала шчасце, / Слязу нядолі
пра-ліла..."). У творах Канстанцыі Буйло
шчасліва "ўжываюцца" Канстанцыя
Буйло шчымлівасць настрояў і сімваліч-насць,
квяцістасць радка і рубле-насць фразы,
узнёсласць апісанняў і рэалістычнасць
планаў, маштабнасць вобразаў, панарамнасць
карцін, бытавая канкрэтыка. У 1914 г. у
Вільні выйшаў зборнік К. Буйло "Курганная
кветка".
Прадаўжальніцай
традыцый Ф. Багушэвіча ў беларускай
паэзіі і арыгінальным майстрам слова
з'явілася Цётка
(Алаіза
Сцяпанаўна Пашкевіч, 1876-1916).
Яна пражыла ўсяго сорак гадоў, але шмат
зрабіла для абуджэння нацыянальна-вызваленчага
руху, фарміравання рэвалюцыйнай
свя-домасці народа, унёсшы значны ўклад
у развіццё публіцыстыкі, паэзіі, прозы.
Нарадзілася паэтэса 15 ліпеня 1876 г. на хутары Пяшчына непа-далёку ад вёскі Бакшты Шчучын-скага раёна. Паходзіла з сям'і заможных шляхціцаў, але свой лёс звязала з лёсам простага народа, прысвя-ціўшы свой талент служэнню краю, пашырэнню асве-ты, навукі, культуры і літаратуры сярод сялян, боль-шасць з якіх доўгі час заставалася непісьменнай. Лізанька, як яе называлі ў сям'і, расла цікаўнай, дапытлівай, мела неўгамонны, няўрымслівы характар, цягнулася да ўсяго новага, перадавога. Хатняй настаўніцай будучай паэтэсы стала Вера Тацішчава са
маленска, былая курсістка. Хутка Алаіза паступіла Лучыцца ў прыватную гімназію Прозаравай у Вільні, у !25 гадоў яна ўжо настаўнічала на сяле. У 1902 г. паеха-ла ў Пецярбург, дзе паступіла на вядомыя курсы фізіч-най культуры П.Ф. Лесгафта.
Стала членам рэвалюцыйнай грамады, дзе працавала разам з Я. Дылам, Ц. Гартным ("барабаншчыкам рэвалю-' цыі"), А.Р. Чарвяковым, якія ўваходзілі ў левае крыло, а ў 1917 г. склалі аснову Камуністычнай партыі Беларусі. Пазней працавала фельчаркай на радзіме, з'яўлялася актыўным прапагандыстам рэвалюцыйнага руху. На сходах і мітынгах выступала выключна па-беларуску, чытала свае вершы "Мора" ("Не такое цяпер мора, мора з дна цяпер гарыць"), "Хрэст на свабоду". Удзельнічала ў паўстаннях, хавалася ад царскіх жандармаў, жыла ў эміграцыі ў Львове, Кракаве, Закапанэ, Германіі, Італіі. У 1906 г. выдала два зборнікі вершаў "Скрыпка белару-ская" і "Хрэст на свабоду". У Вільні ў газеце "Наша доля" надрукавала апавяданне "Прысяга над крывавымі разорамі", у Пецярбургу выйшла яе "Першае чытанне для дзетак беларусаў".
Біяграфія Цёткі напоўнена легендамі, таямніцамі, цікавымі паваротамі лёсу. Каб вярнуцца з эміграцыі на радзіму, яна выйшла фіктыўна замуж за літоўскага інжынера С. Кейрыса, змяніла прозвішча. Неўзабаве Цётка стала студэнткай V курса Ягелонскага (Кра-каўскага) універсітэта. Увесь час імкнулася ў родныя прасторы, выдавала ў Мінску першы дзіцячы часопіс "Лучынка". Пешшу прайшла па Швецыі, збіралася прайсці і па Нарвегіі. Верш "3 чужыны" выявіў насталь-гічныя настроі паэтэсы, якой і цесна, і вузка, і мала тут, "на чужыне". Паэтэса прагне актыўнай дзейнасці, кан-крэтнай справы:
У душна, і цесна, і сэрца самлела
Мне тут, на чужыне, здалёк ад сваіх...
Разам з тым паэтычны голас Цёткі гучыць і лірычна, па-сапраўднаму пранікнёна:
Хацела б быць зярном пшаніцы,
Упасць на ніўкі вёскі,
Зазалаціцца, без мятліцы Даць хлеб смачнейшы трошкі, Хацела б быць я рэчкай быстрай, Аббегчы родны край! Дзе напаіць, а дзе скупаць, А дзе ўтуліцца ў гай...
("Мае думкг")
Паэтычны свет Цёткі даволі разнастайны: фальклор-ныя матывы і вобразы, сімволіка, рамантыка, шчымлівая лірыка, някідкасць фразы і спакой, а побач - узбунтава-насць радка і палёт фантазіі, узбуйненасць карцін, рыт-мічныя інтанацыі, маршавыя заклікі ды песенна-народ-ны напеў, споведзь, роздум пра час і асобу ў тым часе. Шмат асабістага, цяжка вынашанага ў творах Цёткі. Паэтэса нібыта хоча дастукацца да сэрца кожнага, імкнецца разварушыць, завабіць у вір новых адчуван-няў. Яна была і асветніцай, выхавацелькай дзяцей, для якіх шмат пісала, навукоўцам - даследавала народную песню, аўтарам гутарак і замалёвак, нарысаў пра пту-шак і звяроў, прац па краязнаўству.
Шматграннасць таленту паэтэсы дасягнула найвы-шэйшай рысы, яна была на ўзлёце, калі хвароба падкасі-ла яе, спыніла яе акрылены творчы палёт.
У 1915 г. Цётка працавала медыцынскай сястрой ў Вільні.
Атрымаўшы вестку аб хваробе бацькі, паехала ў род-ныя мясціны, але паспела толькі на пахаванне. Яна рата-вала сялян Старога Двара ад тыфу ў час эпідэміі, але сама не ўратавалася, у ноч з 4 на 5 лютага 1916 г. памер-ла. Цётка - натура дзейная, яркая, прыгожая, ўсё жыццё шукала "папараць-кветку", якая з'яўляецца сім-валам шчасця для беларускага народа.