
- •Беларуская літаратура
- •Аб спецыфіцы літаратуры
- •Першакрыніцы мастацкай творчасці
- •Ад антычнасці да сярэднявечча
- •Дантэ аліг'еры (1265-1321)
- •Пытанні для кантролю
- •Літаратура старажытнай русі
- •"Аповесць мінулых гадоў"
- •"Слова пра паход ігаравы"
- •'Жыціі" I пропаведзі
- •Пытанні для кантролю
- •Эпоха адраджэння
- •Старабеларуская літаратура беларуска-літоўскія летапісы
- •Літаратура канца XVI - першай паловы XVII ст. Ідэі рэфармацыі
- •Палітычная сатыра I гісторыка-мемуарная проза
- •Вершаскладанне I драматургія
- •Развіццё новай беларускай літаратуры XIX ст. Рамантызм
- •Літаратурная творчасць у новых гістарычных умовах
- •Таварыства філаматаў. Ян чачот. Адам міцкевіч
- •Ян баршчэўскі I паэты-дэмакраты
- •Ананімныя паэмы "энеіда навыварат" I "тарас на парнасе"
- •Пытаннідля кантролю
- •Рэалізм як вядучы літаратурны напрамак
- •Францішак багушэвіч (1840-1900)
- •Элаіза ажэшка (1841-1910)
- •Кастусь каліноўскі. Газета "мужыцкая праўда"
- •Працяг дэмакратычных традыцый
- •Пытанні для кантролю
- •Паскоранае развіццё I станаўленне літаратуры. Новыя імёны
- •Росквіт прыгожага пісьменства на беларусі
- •Літаратурны рух на беларусі ў 20-30-я гады XX ст.
- •Дзейнасць літаратурных аб'яднанняў на беларусі
- •Пытанні для кантролю
- •Літаратура перыяду вялікай айчыннай вайны
- •Першае I другое пасляваенныя дзесяцігоддзі
- •Ваенная тэма ў беларускай літаратуры
- •Пытанні для кантролю
- •Беларуская літаратура на сучасным этапе. Проза
- •Пытанні для кантролю
- •Драматурпя
- •Пытанні для кантролю
- •Класікі беларускай літаратуры янка купала (1882-1942)
- •Пытанні для кантролю
- •Якуб колас (1882-1956)
- •Янка Купала і Якуб Колас: агульнае і адрознае ў творчасці.
- •Пытанні для кантролю
- •Максім багдановіч (1891-1917)
- •Пытанні для кантролю
- •Алесь гарун (1887-1920)
- •Пытанні для кантролю
- •Максім гарэцкі
- •Кандрат крапіва (1896-1991)
- •Пытанні для кантролю
- •Кузьма чорны (1900-1944)
- •Пытанні для кантролю
- •Андрэй мрый (1893-1943)
- •Пытанні для кантролю
- •Міхась зарэцкі (1901-1937)
- •Пытанні для кантролю
- •Пятрусь броўка (1905-1980)
- •Пытаннідля кантролю
- •Максім танк (1912-1997)
- •Пытанні для кантролю
- •Аркадзь куляшоў (1914-1978)
- •Пытанні для кантролю
- •Пімен панчанка (1917-1995)
- •Пытанні для кантролю
- •Іван мележ (1921-1976)
- •Пытанні для кантролю
- •Янка брыль (1917-2006)
- •Пытаню для кантролю
- •Уладзімір караткевіч (1930-1984)
- •Пытанні для кантролю
- •Іван шамякін (1921-2004)
- •Пытанні для кантролю
- •Васіль быкаў (1924-2003)
- •Пытанні для кантролю
- •Андрэй макаёнак (1920-1982)
- •Пытанні для кантролю
- •Гуманістычныя традыцыі сусветнай класікі томас ман (1875-1955)
- •Пытанні для кантролю
- •Эрнэст хемінгуэй (1899-1961)
- •Пытанні для кантролю
- •Заключэнне
- •Беларуская літаратура
Пытаннідля кантролю
1. У чым заключаецца спецыфіка рамантызму як літаратурнай плыні?
2. Якія прыёмы і сродкі рамантычнага адлюстравання выкарыстоўвалі беларускія пісьменнікі ў мастацкай творчасці?
3. Назавіце імёны пісьменнікаў-рамантыкаў у беларускай літаратуры.
-
Які асноўны пафас твораў У. Сыракомлі?
-
Што вы ведаеце пра таварыства філаматаў і філарэтаў?
-
Якія фальклорныя зборнікі і творы Яна Чачота вы можаце назваць?
-
У чым вы бачыце сувязь творчасці Яна Чачота і Адама Міцкевіча з жыццём і культурай беларускага народа?
-
Ахарактарызуйце адну з выдатнейшых паэм А. Міцкевіча.
-
Якія малюнкі беларускага жыцця адлюстраваны ў творчасці А. Міцкевіча?
10. Назавіце галоўны літаратурны твор і вядомыя вершы Я. Баршчэўскага.
-
Які змест і лёс верша П. Багрыма "Зайграй, зайграй, хлопча малы"?
-
Назавіце імёны беларускіх паэтаў-дэмакратаў.
-
Ідэйны змест народнай паэмы "Тарас на Парнасе".
-
Грамадзянская пазіцыя і асаблівасці драматургіі В. Дуніна-Марцінкевіча.
Рэалізм як вядучы літаратурны напрамак
Рэалізм як адзін з прынцыпаў мастацкага адлюстра-вання рэчаіснасці існаваў даўно, на працягу многіх стагоддзяў. Рэалістычныя рысы меліся ў антычным мастац-тве ў адлюстраванні чалавечых характараў, карцін побыту, а таксама ў больш познія часы ў творчасці асоб-ных пісьменнікаў, і асабліва ў фальклоры.
Пачынаючы з эпохі Адраджэння рэалізм паступова сцвярджаў сябе ў мастацкай літаратуры. Ён сфарміра-ваўся ў творчасці еўрапейскіх пісьменнікаў - Г. Флабе-ра, Ч. Дзікенса, Стэндаля, Л. Талстога, Ф. Дастаеўскага, А. Чэхава, мастакоў і кампазітараў - I. Рэпіна, В. Суры-кава, Дж. Вердзі, М. Мусаргскага.
Асноўныя прынцыпы рэалізму ўключаюць у сябе раскрыццё праўды характараў і праўды абставін, паказ тыповых карцін рэальнага жыцця, спасціжэнне глыбіні пагружэння ў рэальнасць, асвятлення чалавека ў свеце і ўнутранага свету ў самім чалавеку.
У аснову рэалізму ў мастацкай творчасці пакладзены прынцыпы адлюстравання аб'ектыўнага развіцця гісто-рыі і асобы, паказу шматбаковасці характару чалавека, раскрыцця складанасці яго псіхікі. Мастакі шукалі мастацкія тыпы свайго часу. Асаблівая заслуга ў сцвяр-джэнні прынцыпаў раэлізму ў мастацкай літаратуры Беларусі належыць народным пісьменнікам: Я. Коласу, Я. Купале, К. Чорнаму, М. Багдановічу, К. Крапіве,
І.Мележу, Я. Брылю, В. Быкаву, I. Шамякіну, I. Наву-менку, I. Чыгрынаву.
У першай палове XX ст. усталяваўся так званы сацы-ялістычны рэалізм, паводле якога перад творамі мастац-тва (літаратурай, жывапісам, скульптурай, тэатрам, кіно, музыкай) ставілася задача ўмацоўваць заваёвы Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аднак творы так званага сацыялістычнага рэалізму не былі пазбаўлены ідэаліза-цыі, двайных стандартаў у паказе з'яў рэчаіснасці, калі жаданне выдавалася за рэальнае, існуючае, даўно ўста-ляванае.
У сучасным мастацтве поруч з рэалістычнымі пады-ходамі развіваюцца таксама авангардысцкія і постма-дэрнісцкія тэндэнцыі.
Францішак багушэвіч (1840-1900)
Ф.
Багушэвіч - першы вялікі нацыянальны
паэт, які пісаў пра існаванне беларускай
нацыі, выразна адзначаючы агульнасць
псіхалогіі народа і яго мовы, якая "і
ёсць адзежа душы", акрэсліваючы межы
роднай ста-ронкі: "Там, братцы, яна,
дзе наша мова жывець: яна ад Вільні да
Мазыра, ад Віцебска за малым не да
Чарнігава, дзе Гродна, Мінск, Магілёў,
Вільня і шмат мястэчкаў і вёсак"...
Так пісаў Ф. Багушэвіч у прадмове да
сваёй паэтычнай кнігі "Дудка
беларуская", выдадзенай у Кракаве ў
1891 г. Пасля Ф. Скарыны ўпер-шыню Багушэвіч
заявіў аб сваёй прыналежнасці да
нацыянальнага паэтычнага свету, да мовы
народа, пра якую ён пакінуў свой мудры
запавет: "Шмат было такіх народаў,
што страцілі найперш мову сваю, так як
той чалавек прад скананнем, катораму
мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не
пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб
не ўмёрлі!" Ён быў паўстанцам у 1863 г.,
выступаў са зброяй у руках, пазней стаў
следчым і адвакатам - му-жыцкім заступнікам.
Ён становіцца такім жа заступнікам
гарапашнага люду і ў літаратуры. Ф.
Багушэвіч у паэме "Кепска будзе!"
выводзіць на авансцэну героя - юнака,
яшчэ падлетка, пазбаўленага ўласнага
імя. Беларускі люд, як той "Аліндарка
з каліндарка", упершыню па-чынаў
усведамляць, што яны, тутэйшыя жыхары,
- бела-русы, ідуць нялёгкімі шляхамі
самапазнання і самавыз-начэння. Без
долі нарадзіўся чалавек на гэтай зямлі,
прайшоў праз здзекі, глум, гвалтаванне,
бяспраўе, праз астрог і пастарунак, каб
пераканацца, што датуль "кеп-ска
будзе", пакуль людзі не адчуюць сябе
людзьмі і не знойдуць праўду на свеце,
не набудуць, як і герой паэмы, у рэшце
рэшт, свайго імя. Жыццёвая рэальнасць
паўста-вала ў Ф. Багушэвіча ў трагічным
асвятленні. Гэта была сапраўды трагедыя
народа, за якім гора ішло па пятах,
дыхаючы ў патыліцу ("Гора"), калі
"не надта свабодна ў гэтай свабодзе".
Паэт завастрае праблемы гора і нядолі
сялянства, паказвае іх узбуйнена,
аголена, непрыхаро-шана. Вершы "Бог
не роўна дзеле", "Праўда", "Ахвяра",
"Не цурайся", "Чаго бяжыш,
мужычок?", "Калыханка" пабудаваны
на народна-песенных традыцыях. Настраё-выя,
эмацыянальныя, інтанацыйна багатыя,
яны сваім размоўна-бытавым каларытам
нагадваюць галашэнні, дыялогі, маналогі,
сцэнкі, звароты, дзе падрабязна гаво-рыцца
пра розныя жыццёвыя сітуацыі, нявыкрутку
і тупікі, у якія траплялі простыя сяляне.
Уражваюць дакладнасць мастацкіх дэталей,
уменне паэта стварыць яркія і запамінальныя,
сапраўды тыповыя малюнкі бела-рускай
парэформеннай рэчаіснасці. Крытычны,
выкры-вальны пафас жывіць усю творчасць
Ф. Багушэвіча, ён умела карыстаецца
іроніяй, сарказмам. У многіх творах
падаецца народная філасофія быцця,
маральна-этыч-ныя законы, якія прымушаюць
чалавека трымацца праўды, справядлівасці,
сумленнасці.
Ахвярамі лёсу і абставін заўсёды станавіліся сяляне, хоць і жылі па запаведзях Бога, у процівагу пазбаўле-ным маралі панам, якія кожны раз выходзяць сухімі з вады.
У вершы "Ахвяра" знаходзім разгорнутую праграму духоўнага пасталення асобы, у жыцці якой біблейскія запаветы ёсць норма паводзін і ацэнак, адносін да багац-ця, сям'і, дзяцей, да веры, да краю свайго, да народа. Яны ўзвышаюць душу, гарманізуюць існаванне чалавека ў часе і ў сувязях са светам.
Чужых жон каб не вёў да граху,
А сваю каб як трэба любіў,
Каб мне дзеці былі у слуху,
Каб я бацькам для іх век дажыў.
Каб людзей прызнаваў за братоў,
А багацтва сваё меў за іх,
Каб за край быў умёрці гатоў,
Каб не прагнуў айчызны чужых.
Каб я Бога сваго не акпіў,
Каб не здрадзіў за грошы свой люд,
Каб сваго я дабра не прапіў
I нізашто не меў чужы труд.
Каб па двойчы мне грошы не браць
За праданы кусочак раллі,
Каб сваю мне зямельку араць
I умёрці на ёй хоць калі.
Пясняр зняволенага народа шукаў праўду. За ўдзел у сялянскім паўстанні Ф. Багушэвіч больш за 20 гадоў быў вымушаны вандраваць па свеце, пазбягаць вяртання на радзіму. Толькі ў сталым веку ён змог пабачыць свае першыя друкаваныя творы. На радзіме яму жылося няўтульна, ён не меў магчымасці тут друкаваць свае творы. Дзве паэтычныя кнігі Ф. Багушэвіча "Дудка беларуская" і "Смык беларускі" былі выдадзены ў Аўстра-Венгрыі пад псеўданімамі Мацей Бурачок і Сымон Рэўка з-пад Барысава. Таксама за мяжой, у Кра-каве, з'явілася асобнае выданне апавядання "Тралялё-начка". А ў Расіі царская цэнзура не прапусціла ў друк кнігу прозы і трэці паэтычны зборнік, таму творчая спадчына Ф. Багушэвіча дайшла да нас няпоўнай.
За знешняй прастатой і немудрагелістасцю вершаў Ф. Багушэвіча схаваны іх глыбінны сэнс і змест, філасо-фія быту і быцця селяніна. Аўтар глыбока пранікаў у псі-халогію сялянства, ставячы сябе на месца простага му-жыка, гаворачы ад яго імя, ды рабіў гэта так, што міжво-лі верыш у існаванне гэтых таленавітых сялян, з якімі, здавалася б, добра знаёмы і сустракаешся штодня, хоць і створаны гэтыя персанажы творчым уяўленнем маста-ка-шляхціца, інтэлігента.
Ф. Багушэвіч - заснавальнік крытычнага рэалізму ў беларускай літаратуры.
Заслуга Ф. Багушэвіча ў тым, што ён стварыў тыповы вобраз селяніна-беларуса, паказаў яго не заскарузлым і мужычком, нехлямяжым, вечным няўдачнікам, а дас-ціпным, мудрым, іранічным, з трывалымі жыццёвымі каранямі і глыбокай філасофіяй. Ф. Багушэвіч ніколі не парываў свае сувязі з народам, і дзякуючы менавіта Ф. Багушэвічу беларускі народ і беларуская літаратура набывалі сваё ўласнае імя.