
- •Беларуская літаратура
- •Аб спецыфіцы літаратуры
- •Першакрыніцы мастацкай творчасці
- •Ад антычнасці да сярэднявечча
- •Дантэ аліг'еры (1265-1321)
- •Пытанні для кантролю
- •Літаратура старажытнай русі
- •"Аповесць мінулых гадоў"
- •"Слова пра паход ігаравы"
- •'Жыціі" I пропаведзі
- •Пытанні для кантролю
- •Эпоха адраджэння
- •Старабеларуская літаратура беларуска-літоўскія летапісы
- •Літаратура канца XVI - першай паловы XVII ст. Ідэі рэфармацыі
- •Палітычная сатыра I гісторыка-мемуарная проза
- •Вершаскладанне I драматургія
- •Развіццё новай беларускай літаратуры XIX ст. Рамантызм
- •Літаратурная творчасць у новых гістарычных умовах
- •Таварыства філаматаў. Ян чачот. Адам міцкевіч
- •Ян баршчэўскі I паэты-дэмакраты
- •Ананімныя паэмы "энеіда навыварат" I "тарас на парнасе"
- •Пытаннідля кантролю
- •Рэалізм як вядучы літаратурны напрамак
- •Францішак багушэвіч (1840-1900)
- •Элаіза ажэшка (1841-1910)
- •Кастусь каліноўскі. Газета "мужыцкая праўда"
- •Працяг дэмакратычных традыцый
- •Пытанні для кантролю
- •Паскоранае развіццё I станаўленне літаратуры. Новыя імёны
- •Росквіт прыгожага пісьменства на беларусі
- •Літаратурны рух на беларусі ў 20-30-я гады XX ст.
- •Дзейнасць літаратурных аб'яднанняў на беларусі
- •Пытанні для кантролю
- •Літаратура перыяду вялікай айчыннай вайны
- •Першае I другое пасляваенныя дзесяцігоддзі
- •Ваенная тэма ў беларускай літаратуры
- •Пытанні для кантролю
- •Беларуская літаратура на сучасным этапе. Проза
- •Пытанні для кантролю
- •Драматурпя
- •Пытанні для кантролю
- •Класікі беларускай літаратуры янка купала (1882-1942)
- •Пытанні для кантролю
- •Якуб колас (1882-1956)
- •Янка Купала і Якуб Колас: агульнае і адрознае ў творчасці.
- •Пытанні для кантролю
- •Максім багдановіч (1891-1917)
- •Пытанні для кантролю
- •Алесь гарун (1887-1920)
- •Пытанні для кантролю
- •Максім гарэцкі
- •Кандрат крапіва (1896-1991)
- •Пытанні для кантролю
- •Кузьма чорны (1900-1944)
- •Пытанні для кантролю
- •Андрэй мрый (1893-1943)
- •Пытанні для кантролю
- •Міхась зарэцкі (1901-1937)
- •Пытанні для кантролю
- •Пятрусь броўка (1905-1980)
- •Пытаннідля кантролю
- •Максім танк (1912-1997)
- •Пытанні для кантролю
- •Аркадзь куляшоў (1914-1978)
- •Пытанні для кантролю
- •Пімен панчанка (1917-1995)
- •Пытанні для кантролю
- •Іван мележ (1921-1976)
- •Пытанні для кантролю
- •Янка брыль (1917-2006)
- •Пытаню для кантролю
- •Уладзімір караткевіч (1930-1984)
- •Пытанні для кантролю
- •Іван шамякін (1921-2004)
- •Пытанні для кантролю
- •Васіль быкаў (1924-2003)
- •Пытанні для кантролю
- •Андрэй макаёнак (1920-1982)
- •Пытанні для кантролю
- •Гуманістычныя традыцыі сусветнай класікі томас ман (1875-1955)
- •Пытанні для кантролю
- •Эрнэст хемінгуэй (1899-1961)
- •Пытанні для кантролю
- •Заключэнне
- •Беларуская літаратура
Палітычная сатыра I гісторыка-мемуарная проза
Фактычна новым жанрам у беларускай літаратуры стала палітынная сатыра. Прадметам яе адлюстраван-ня з'яўляліся грамадска-палітычныя падзеі і духоўны свет чалавека незалежна ад яго сацыяльнага і маёмасна-га становішча. Папулярнымі героямі былі мужык і пан, рамеснік, старац-лірнік, на арэну выходзіў хітры, вясё-лы, дасціпны і прадпрыймальны персанаж з народа.
У творах палітычнай сатыры ўзнімаліся важнейшыя праблемы, якія хвалявалі тагачаснае грамадства - "пас-польства". У "Прамове Мялешкі" (напісана ў пачатку XVII ст.) выкрываецца палітыка паланізацыі на белару-скіх землях, няздольнасць мясцовай шляхты і магнатаў, усіх "р[а]дных баламутаў" супрацьстаяць іншаземнаму засіллю, абараніць духоўна-маральныя і культурна-бы-тавыя традыцыі бацькоў. Пафас твора быў агульназра-зумелы. Але герой твора, адстойваючы сваё шляхецтва і старадаўнія звычаі, часам паўстае абмежаваным, смеш-ным і старамодным, калі, напрыклад, адмаўляе кары-станне гадзіннікамі, іх зручнасць, аддаючы перавагу пеўням. I ўсё ж у творы падкрэсліваецца патрыятызм, сцвярджаецца ўнутраная незалежнасць героя і яго чала-вечая годнасць. Па форме "Прамова Мялешкі" - не што іншае, як пададзенае гутарковай мовай соймавае высту-пленне. Невядомы аўтар гэтага твора выкарыстаў нават імя рэальнай гістарычнай асобы — Івана Мялешкі. Гэта ўзмацніла сатырычна-камедыйны характар твора, яго парадыйнасць.
Не менш яркім узорам палітычнай сатыры з'яўляец-ца "Ліст да Абуховіча" (1655), накіраваны, як і "Прамова Мялешкі", супраць паланізацыі насельніцтва ВКЛ. Аўтар твора, навагрудскі шляхціц Цыпрыян Камуняка, высмейвае прадажнасць службовых асоб, бяздарнасць военачальнікаў, якія атрымлівалі свае пасады, выслу-гоўваючыся перад каралеўскім дваром. Такім амаральным і бяздарным чалавекам паказаны ў творы ваявода Піліп Абуховіч, які здаў Смаленск рускаму войску.
"Прамова Мялешкі" і "Ліст да Абуховіча" напісаны яркай вобразнай мовай, па-народнаму каларытнай, дас-ціпнай, трапнай.
Развівалася ў гэты час гісторыка-мемуарная проза. Мемуары, допісы, дыярыушы (дзённікі) пісаліся дзяр-жаўнымі дзеячамі і прыватнымі асобамі. Вядомы "Допісы" Філона Кміты-Чарнабыльскага, дыярыушы Фёдара Еўлашоўскага, Афанасія Філіповіча, Самуіла і Багусла-ва Маскевічаў, "Баркулабаўскі летапіс" і іншыя творы такога жанру.
Магчыма, упершыню іх аўтары паказвалі ўнутраны, духоўны свет асобы, норавы і звычаі беларускай шляхты ХУІ-ХУН стст. Узмацняўся індывідуальна-асабовы пачатак, ствараўся сацыяльна-псіхалагічны партрэт сучасніка, даваліся маляўнічыя бытавыя замалёўкі, выкарыстоўваліся элементы палітычнага пісьма, шарж, іронія, сарказм, рабіліся спробы мастацкага абагульнен-ня. Мастацкі ўзровень той прозы больш высокі, чым тво-раў класічнага летапіснага жанру.
Фёдар
Еўлагчоўскі (1546-1619),
юрыст па адукацыі, які меў адказныя
пасады пры каралеўскім двары і слу-жыў
многім вядомым магнатам, выпусціў у
свет свае ўспаміны, якія сёння вядомы
як "Успаміны Еўлашоўска-га". Гэта
быў дзённік тыповага беларускага
шляхціца. Ва "Ўспамінах" шмат яркіх
і трапных назіранняў над мінулым,
сучасным і будучым роднага краю,
выказвалі-ся цікавыя думкі, звернутыя
да будучых пакаленняў. Аўтар нібыта
імкнецца зазірнуць у новы час, у
раманты-заванай і фантастычнай форме
выказваючы заклапоча-насць лёсам роднай
зямлі і яе нашчадкаў. Ён задаваў сабе і
іншым пытанне, якім будзе жыццё простых
лю-дзей праз многія дзесяцігоддзі і
стагоддзі.
Афанасій Філіповіч (каля 1595-1648), ігумен Брэсцкі, нарадзіўся ў праваслаўнай сям'і. Шырока вядомы яго "Дыярыуш". Гэтаму чалавеку, прызнанаму святым пра-васлаўнай царквой, было пра што напісаць і пра што расказаць. Афанасій Філіповіч пражыў цяжкае, поўнае пакут і суровых выпрабаванняў жыццё. У маладосці ён працаваў настаўнікам пры двары канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі. Аднак Афанасій усё больш і больш аддаляўся ад свецкага жыцця, пазней поўнасцю прысвяціў сябе служэнню царкве, прыняўшы пострыг. У Сімяонавым манастыры ў Брэсце, ігуменам якога ён быў, Афанасій Філіповіч знайшоў граматы, дзе адмаўлялася унія (саюз) праваслаўнай і каталіцкай веры. 3 гэтага часу ён прысвяціў усё сваё далейшае жыццё ўмацаванню праваслаўнай веры. У сваім "Дыярыушы" А.Філіповіч адкрыта выступаў супраць паланізацыі роднай зямлі, не баючыся, асуджаў засілле каталіцызму, адмаўляў унію. Афанасій Філіповіч сцвярджаў неабходнасць усталявання праваслаўя і дабіваўся поўнай адмены уніі. Цвёрда і глыбока перакананага служыцеля праваслаўнай веры не спынялі ні праклёны, ні забароны, ні ўгаворы, ні нават суровыя праследаванні, здзекі, насмешкі, турэмнае зняволенне, а пазней катаванні і смяротны прысуд. "Што я сказаў, тое і сказаў, і з гэтым паміраю", - мужна адказаў святар сваім катам.
"Дыярыуш" Афанасія Філіповіча — яркі і праўдзівы дакумент часу, куды ўвайшлі яго пісьмовыя пратэсты супраць распаўсюджвання каталіцкай веры, лісты ў падтрымку праваслаўя, прамовы на соймах, выступленні перад дзяржаўнымі мужамі, трактаты аб ісціне, дабры, веры, аб сіле духоўных перакананняў. Змешчаны ў дзённіку і шматлікія вершы
Беларуская літаратура ў ХУІ-ХУП стст. папоўнілася перакладамі многіх гістарычных еўрапейскіх твораў, у тым ліку на беларускую мову былі перакладзены "Хро-ніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі" М.Стрыйкоўскага, "Хроніка ўсяго свету" М. Бельскага.