Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

19 складаназалежны сказ

.docx
Скачиваний:
223
Добавлен:
20.03.2016
Размер:
16.68 Кб
Скачать

19.Раскрыць сутнасць паняцця складаназалежнага сказа.Размежаваць сродкі сувязі даданых частак з галоўнымі.Ахарактарызаваць тыпы даданых частак у складаназалежным сказе.Прааналізаваць структуру складаназалежнага сказа з некалькімі даданымі часткамі.

Складаназалежны сказ-гэта такі злучнікавы складаны сказ,у якім прэдыкатыўныя часткі звязваюцца падпарадкавальнымі злучнікамі і злучальнымі словамі(падпарадкавальнай сувяззю)

У складаназалежным сказе часткі нераўнапраўныя:сінтаксічна незалежная частка-галоўная,а залежная ад яе,якая паясняе галоўную і падпарадкоўваецца ёй,-даданая:[Пад снежнаю коўдрай спяць руні палёў],(што ў маі купчаста ўзнімуцца зноў).

Пры адной галоўнай частцы можа быць 2 і больш даданых.Даданая частка можа стаяць перад галоўнай,у сярэдзіне або пасля яе.

Даданыя часткі складаназалежных сказаў звязваюцца з галоўнымі пры дапамозе падпарадкавальных злучнікаў і злучальных слоў,якія знаходзяцца ў даданай частцы.

Падпарадкавальныя злучнікі бо,таму што,каб,хоць,быццам,нібы і інш. служаць толькі для сувязі даданай часткі з галоўнай.Як службовыя словы,яны не могуць быць членамі сказа.

Для сувязі частак складаназалежных сказаў могуць ўжывацца парныя злучнікі чым-тым,калі-то,раз-то,хоць-але,хоць-а і інш.,першая частка якіх знаходзіцца ў даданай,а другая-у галоўнай:Хоць кашуля чорная,але сумленне чыстае.

Злучальныя словы(адносныя займеннікі)хто,што,які,чый,каторы і займеннікавыя прыслоўі дзе,куды,адкуль,калі,як не толькі звязваюць даданую частку з галоўнай.Самастойныя часціны мовы,яны з’яўляюцца членамі сказа ў даданай частцы:Зямля глядзіць азёрамі-вачыма на ясны свет,што стыне ў красе.

Злучальныя словы(адносныя займеннікі)могуць ужывацца ў форме ўскосных склонаў з прыназоўнікамі і без іх:Чым хата багата,тым і рада.Паўднёвы бераг большай затокі,да якога накіраваліся стары з Іванам,пакрыты вечна жывм сасновым шумам.

Словы што,як,калі,чым,пакуль могуць быць і падпарадкавальнымі злучнікамі і злучальнымі словамі.Пры іх размежаванні ўлічваецца роля,якую яны выконваюць у складаназалежным сказе.

Тыпы даданых частак у складаназалежным сказе.(глядзець раздрукоўку)

У складаназалежных сказах можа быць не адна,а дзве і больш даданых частак,якія па-рознаму звязаны з галоўнай часткай і паміж сабой.Такія сказы маюць дзве разнавіднасці.

1)Складаназалежныя сказы з сузалежным падпарадкаваннем даданых частак,пры якім кожная даданая частка залежыць ад агульнай галоўнай часткі:Хачу,каб новы дзень свій ясны ўсход нічым не замарудзіў,каб ён прыносіў толькі шчасце людзям і ні на што не кідаў цень.(даданыя дапаўняльныя часткі залежаць ад галоўнай)Схема:[ ], (каб ), (каб ).

У сказах з сузалежным падпарадкаваннем даданыя часткі могуць быць аднародныя і неаднародныя.

Сузалежныя аднародныя часткі паясняюць у галоўнай адзін член сказа або аднародныя члены сказа,адказваюць на адно пытанне і адносяцца да аднаго тыпу:У гэтым цяжкім шляху яго падмацоўвала думка пра тое,што ён выконвае баявое заданне,што ад яго залежыць лёс,можа,тысяч людзей.Схема: [ ], (што ), (што ).

Сузалежныя неаднародныя часткі паясняюць у галоўнай розныя члены сказа або адзін член сказа,але адказваюць на розныя пытанні і адносяцца да розных тыпаў:Калі завіхураць снягамі над краем мяцеліцы белыя-жальба і сум,у памяці зноў незабыўна ўзнікае той дзень,што з маленства,як рану,нясу.Схема: (Калі ),[ ],(што ).

2)Складаназалежныя сказы з паслядоўным падпарадкаваннем даданых частак,пры якім першая даданая частка залежыць ад галоўнай,другая даданая частка-ад першай даданай і г.д:Нарцысы своеасабліва,ледзь улоўна пахлі,пахлі так,як звычайна яны пахнуць,калі вырастаюць не ў аранжарэі,а пад адкрытым небам на волі.Схема: [ ],(як ),(калі ).

Паміж часткамі складаназалежнага сказа з некалькімі даданымі часткамі можа быць і сузалежнае і паслядоўнае падпарадкаванне адначасова;гэта змешанае падпарадкаванне:Паспакайнеў Чубар тады,як выйшаў за Белую Гліну і апынуўся каля старога рэчышча,па якім некалі цякла Бесядзь і якое цяпер парасло вольхай і вербалозам.Схема сказа: [ ],(як ),(па якім ) і (якое ).