Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИНТЕРФЕРЕНЦИЯ.doc
Скачиваний:
321
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
650.24 Кб
Скачать

Практычныя заданні да тэмы

З а д а н н е 1. Напішыце тэкст пад дыктоўку, затым зверце напі-санае з надрукаваным. Знайдзіце ў тэксце фанетычныя асаблівасці беларускай мовы.

Яны спусціліся па схіле ад верхняй мяжы лугу да яго сярэдзіны. Тут мак трохі пачаў расступацца, даючы месца настырнаму багаццю іншых кветак. Сям-там сінелі лапікі буйных духмяных незабудак, калыхаліся на ветры званочкі, ад густога водару жоўтай азаліі п’янела ў галаве. Мясцінамі ў кветкавых чашчобах трапляліся жарсцвяныя плешыны, тырчалі з травы камяні, каля іх заўжды было многа калючага шчэбеню; ён шкодзіць ступням. Іван таму пачаў асцярожненька выбіраць шлях, углядаючыся ў дол. Аднойчы перад яго тварам у траве бліснула чырвоная кропелька. Ён сагнуўся. Між зубчастых лісточкаў ірдзела некалькі налітых сокам буйных сунічын. Толькі ён сарваў іх, як перад вачамі замільгалі яшчэ чырвоныя зорачкі. Тады ён паклаў скуранку, прысеў. Джулія таксама з радасным воклічам кінулася ў дол.

Ягад было шмат – буйных, сакаўных, амаль скрозь спелых. Іван і Джулія пачалі поўзаць і есці іх прагна, прыгаршчамі, забыўшыся на час і асцярогу. Мінула, напэўна, шмат часу: сонца пасунулася на другі бок неба і моцна высвечвала даліну з пералескамі і парэзаны крывулякамі расселін Мядзведжы хрыбет.

Абліваючыся потам, Іван усё поўзаў па траве на каленях, калі пачуў ззаду крокі Джуліі. Хлопец азірнуўся, павярнуўся і, выціраючы з ілба пот, сеў. Тоячы ў зыркастых вачах лагодную ўсмешку, дзяўчына хуценька падышла да яго, апусцілася на калені і разгарнула ражок свае курткі. На густа запэцканай сунічным сокам пале чырванела рассыпістая кучка ягад.

З а д а н н е 2. Прачытайце тэксты на рускай і беларускай мовах. Назавіце словы, агульныя для абедзвюх моў. Знайдзіце ў беларускім тэксце асаблівасці беларускай мовы.

На стале гарэла лямпа пад На столе горела лампа под

светлым абажурам і ляжала светлым абажуром и лежа-

разгорнутая кніга, якую чытаў ла раскрытая книга, кото-

настаўнік. На гэты раз чытан- рую читал учитель. На этот

не штось не ладзілася, і Лаба- раз чтение что-то не лади-

новіч часта адрываўся ад кні- лось, и Лобанович часто от-

гі, пахаджваў па пакоі і думаў. рывался от книги, ходил по

Новае месца, новыя людзі і комнате и думал. Новое ме-

тая работа ў школе, якую трэ- сто, новые.люди и та рабо-

ба было распачынаць на гэтых та в школе, которую нужно

днях і да якой ён так доўга было начинать на этих днях

рыхтаваўся, – усё гэта займа- и к которой он так долго

ла яго думкі, і яму было лёг- готовился, – все это зани-

ка і добра, бо так многа нова- мало, и ему было легко и

га і цікавага спадзяваўся ён хорошо, ведь так много но-

спаткаць на першай сваёй да- вого и интересного надеял-

розе незалежнай грамадскай ся он встретить на открыв-

працы. (К-с) шейся перед ним дороге са-

мостоятельногообщественного

труда.

З а д а н н е 3. Прачытайце тэкст «Першыя беларускія календа-ры». Растлумачце правапіс е, я, э ў словах іншамоўнага пахо-джання. Назавіце, якія не падпадаюць пад аканне і яканне.