Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИНТЕРФЕРЕНЦИЯ.doc
Скачиваний:
321
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
650.24 Кб
Скачать

Практычныя заданні да тэмы

З а д а н н е 1. Спішыце сказы. Падкрэсліце словазлучэнні, якія адрозніваюцца будовай ад адпаведных у рускай мове.

1. “Ніколі б не паверыла, каб на свае вочы не бачыла, што жывуць такія”, – сказала Ульяна.

2. Няўжо я захварэў на настальгію, хоць за мяжой пражыў яшчэ так мала?

3. Ганна з двара ўжо іншаю дарогаю ішла, як ехаў Рыгор па яе.

4. Князь багаты, стары ажаніўся са мной, а мой верны слуга заручыўся з ракой.

5. I вось жанчыны не стрывалі і песню-кпіну заспявалі, каб пасмяяцца з нежанатых: з Антося, Яські і Кандрата.

6. Праз тыдні два ці тры пасля імянін сястры Янка сабраўся ў Мінск па лекі для хворага бацькі.

7. Бацька пачуў гэтую навіну не ад каго-небудзь, а на свае вушы.

8. Я ўдзячны лёсу за тое, што сустрэў цябе.

9. Выбачайце нам за спазненне.

10. Дзядуля сядзеў на прызбе і цешыўся са сваіх унукаў, якія гулялі побач.

З а д а н н е 2. Пры спісванні спалучыце з дзеясловамі сувяззю кі-равання назоўнікі або займеннікі ў дужках.

1. Я проста і не ведаю, як аддзячыць (вы).

2. Некалькі разоў Міканор ездзіў у Юравічы (каморнік), а прыязджаў адзін.

3. Ну, што ты гаворыш, Надзя? Ты проста смяешся (я), ты здзекуешся (маё гора).

4. Пятро прастудзіўся і захварэў (запаленне лёгкіх).

5. Заўтра, у дзень адпачынку, зноў многа хто (грыбы) пойдзе.

6. Гады праз два пасля вяртання ён ажаніўся (Нініна сяброўка Клава).

7. Жывы (жывое) і думае.

8. Не мог той паганы пан ужо больш нічога прыдумаць, каб паздзекавацца (людзі).

9. Я захварэў (воспа).

10. Верка злазіць з лавы, бяжыць у куточак (венік).

З а д а н н е 3. Выпраўце памылкі ў дзеяслоўным кіраванні.

1. Нехта паспрабаваў пакпіць над ім.

2. Быццам зусім нядаўна Кузьма ажаніўся на сваёй Кацярыне.

3. Цягнік рухаўся па сустрэчнаму пуці.

4. У 1834 годзе было адкрыта суднаходства па Агінскаму каналу.

5. Старшыня добраахвотнага таварыства падзякаваў хакеіста і трэнера.

6. Сяргей Сяргеевіч ажаніўся яшчэ студэнтам апошняга курса на прыгожанькай лабарантцы.

7. Памятаю, жартаваў над Петрусём, кпіў над ім.

8. Ён хадзіў па роднаму цяпер, такому незнаёмаму стэпу.

9. Сябры ўспаміналі летнюю вандроўку, расказвалі пра свае школьныя справы, іранізавалі над сабой.

10. Маці паслала сына ў аптэку за лякарствамі.

З а д а н н е 4. Выпраўце ў сказах сінтаксічныя памылкі, дапушчаныя журналістамі.

1. І кіты хварэюць грыпам.

2. Я таксама запісаў гэты ўспамін і быццам сустрэўся з мінулым, калі крочыў па бясконцаму школьнаму шляху.

3. А ў дваццаць пяць гадоў ён ажаніўся на Ларысе, юнай настаўніцы музыкі.

4. Дым з пакоя накіраваўся па калідору да адчыненага акна.

5. Па апошняму снегу з лядком хачу прайсціся па радах суніц.

6. Ён падзякаваў арганізатараў і ўдзельнікаў Хрэснага ходу за духоўную дапамогу жыхарам беларускай зямлі.

7. Думаю, даруеце аўтара за вольнасць.

8. Кацярына пісала, што не ведае, як аддзячыць Пушкіных.

9. Мы хадзілі па невялікаму музеі.

10. Гэта проста нейкі здзек над жыхарамі вёскі, над іх працай.

З а д а н н е 5. Перакладзіце сказы на беларускую мову. Знайдзіце словазлучэнні, якія сваёй будовай адрозніваюцца ад суадносных словазлучэнняў у рускай мове. Вызначце гэтыя адрозненні.

1. Узкие тропинки тянулись по полям, пропадали в лощинах, вились по пригоркам, и на одной нз них, которая в пятистах шагах впереди от нас пересекала нашу дорогу, различил я какой-то поезд.

2. Да ... горячка .... Третьего дня за доктором послал управляющий.

3. Вот хоть.бы Мартын-плотник, и не долго жил, и помер. Жена его теперь убивается о муже, о детях малых.

4. Касьян встрепенулся: «Это было недавно: года четыре. При старом барине мы все жили по своим прежним местам».

5. «Зачем пожаловала?» – кричал он сквозь смех.

6. Этот день должен навсегда остаться мне памятным: шесть месяцев спустя женился я на второй дочери полковника.

7. Мой кучер, видимо, потешался, глумился над стариком.

8. Путь к природе – это путь к прекрасному не только вне себя, но и в себе.

9. Вы замечали, наверно: идешь по лесу – свет!

10. И вот вернулся хозяин, по которому так скучал верный пес.