Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИНТЕРФЕРЕНЦИЯ.doc
Скачиваний:
321
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
650.24 Кб
Скачать

6. Сінтаксічныя асаблівасці

Беларуская і руская мовы пры ўсёй іх блізкасці .маюць свае нацыянальныя асаблівасці і ў сінтаксісе. Як адзначыў Кузьма Чорны ў сваім артыкуле «Небеларуская мова ў беларускай літаратуры», у кожнай з гэтых моў ёсць свая фразеалогія, свой уласны кірунак, сказаў. Ігнараванне нацыянальнай спецыфікі беларускага сінтаксісу прыводзіць да калькавання рускіх мадэляў пабудовы словазлучэнняў і сказаў. Сінтаксічныя інтэрферэмы вельмі жывучыя, бо сінтаксіс найбольш цесна звязаны з мысленнем.

6.1. Словазлучэнне

Нацыянальная спецыфіка мовы выразна выяўляецца ў будове словазлучэнняў.

Мае свае асаблівасці дзеяслоўнае кіраванне (дзякаваць брату – благодарить брата, хварэць на ангіну – болеть ангиной), словазлу-чэнні, утвораныя спалучэннем некаторых колькасных лічэбнікаў і назоўнікаў: два стола – два сталы, словазлучэнні з сінтэтычнай формай вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў (малодшы сястры, менш двух гадоў), ужыванне некаторых беспрыназоўнікавых і прыназоўнікавых канструкцый (падысці к сябру, згодна закону, загадчык аптэкай).

6.1.1. Ужыванне прыназоўнікаў

Ужыванне прыназоўнікаў у беларускай мове мае некаторыя асаблівасці ў параўнанні з рускай мовай.

1. Прыназоўніку пра з вінавальным склонам адпавядае прыназоўнік о з месным склонам у рускай мове: о матерн, о новостях, о семье – пра маці, пра навіны, пра сям'ю.

2. Прыназоўнік аб з месным склонам ужываецца ў афіцыйна-справавым стылі: указ аб узнагароджанні, пастанова аб прыватызацыі.

3. Прыназоўнік па з месным склонам у беларускай мове адпавядае прыназоўніку па з давальным склонам у рускай мове: по телефону, по морям, по слухам – па тэлефоне, па морах, па чутках.

4. Прыназоўніку за з творным склонам для выражэння мэты дзеяння ў рускай мове адпавядае прыназоўнік па з вінавальным склонам у беларускай мове: за дровами, за ягодамп, за знаниями – па ягады і ў ягады, па дровы, па веды. Прыназоўнік па ўжываецца з вінавальным склонам лічэбнікаў: па сем кніжак.

5. Прыназоўнік у замяняецца прыназоўнікам ва перад словамі, якія пачынаюцца з у: узрост – ва ўзросце, універсітэт – ва універсітэце.

6. Прыназоўніку у ў беларускай мове адпавядаюць прыназоўнікі у, в у рускай: быў у сястры – был у сестры: увайшоў у клас – вошел в класс.

7. У беларускай мове ў некаторых выпадках ужываецца прыназоўнік ува: ува мне.

8. Прыназоўніку з у беларускай мове адпавядаюць прыназоўнікі нз, с у рускай: выйшаў з лесу – вышел нз леса; з’ехаў з гары; прыехаў з Крыма, з Каўказа – приехал из Крыма, с Кавказа.

9. Перад словамі, якія пачынаюцца са спалучэння зычных, дзе першы з, с, ж, ш, м, замест прыназоўніка з вымаўляцца і пішацца прыназоўнік са: са збору, са станка, са жменю, са шклянкі, са мною.

10. У беларускай мове для абазначэння часу карыстаюцца прыназоўнікам а: а пятай гадзіне, а дзесятай.

11. Прыназоўніку к у рускай мове адпавядае прыназоўнік да ў беларускай мове: к столу – да стала, к другу – да сябра.

12. Прыназоўнікі праз, цераз ужываюцца з вінавальным склонам: праехаць праз горад, прайсці праз выпрабаванні, паведаміць праз газету, пераскочыць цераз канаву; ва ўстойлівых выразах: гаварыць праз смех, праз слёзы, праз сон; для выражэння прычыны: затрымаўся праз завіруху.