Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИНТЕРФЕРЕНЦИЯ.doc
Скачиваний:
321
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
650.24 Кб
Скачать

5.4. Лічэбнік

1. Лічэбнікі два, абодва ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, а дзве, абедзве – з назоўнікамі жаночага роду: дзве студэнткі, два студэнты. Гэтыя лічэбнікі маюць адрозненні ва ўсіх ускосных склонах: дзвюх студэнтак – двух студэнтаў, дзвюм студэнткам – двум студэнтам.

2. Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве, тры, чатыры ў творным склоне ў беларускай мове маюць на канцы -ма: двума, дзвюма, абедзвюма, трыма, чатырма (у рускай мове двумя, тремя, четырьмя).

3. У лічэбніках ад пяці да дваццаці і ў лічэбніку трыццаць, акрамя шэсць, сем, восем, адбываецца падаўжэнне ў творным склоне і пішацца цц: пяццю, дзесяццю, але: шасцю, сямю, васьмю.

4. Лічэбнік паўтара ўжываецца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, паўтары – з назоўнікамі жаночага роду: паўтара года, паўтара вядра, паўтары гадзіны.

Практычныя заданні да тэмы

З а д а н н е 1. Выпраўце памылкі ў склонавых формах лічэб-нікаў.

1. Пажар пачаўся каля двух гадзін ночы.

2. Дэкан размаўляў з чатырмя студэнтамі.

3. У Валерыя Брусава выкарыстана да двух тысяч паэтычных формаў.

4. На фестывалі выступалі фальклорныя калектывы з дзвюх дзесяткаў краін свету.

5. На фасадзе ўзбоч дзвюх дзвярэй прымацаваны мемарыяльныя дошкі.

6. Да бацькоў прыехалі трое родных сясцёр.

7. Тры пятые соткі агарода былі засаджаны агуркамі.

8. Ім абодвум, Надзі і яе старэйшай сястры, трэба было з’ездзіць да бацькоў.

9. На той час адносіны двух вялікіх краін складаліся добра.

10. Тут мы маем справу не з двумя, а з трымя асобамі.

З а д а н н е 2. Пастаўце лічэбнікі у форме творнага склону.

Семсот, трыццаць два, сорак восем, дзевяцьсот дваццаць чатыры, трыста шэсць, пяцьдзесят тры, паўтары тоны, паўтара года, семдзесят першы, сто сёмы, чатыры тысячы дзвесце шэсцьдзесят пяць, дзевяць тысяч пяцьсот дзевяноста, тысяча семдзесят, пяцімільённы.

З а д а н н е 3. Знайдзіце памылкі ў склонавых формах лічэб-нікаў.

Каля дзвюхсот тысяч, пяцістамі рублямі, каля чатырыста сямідзе-сяці кілаграмаў, з васмю сябрамі, звыш пятнацаці гадоў, сям’юстамі рублямі, дзевяць сот гадоў, пяцьсоты спартсмен, пяцера аднакласнікаў, двое сябровак, чацвёра кустоў, трыстатысячны, пяцьсотмільённы, шасццю словамі, дваццацю днямі.

5.5. Дзеяслоў

1. Калі дзеясловы 1-й асобы адзіночнага ліку канчаюцца на -ваю, то ў неазначальнай форме і ў прошлым часе пішацца суфікс -ва: загадваю – загадваў, загадваць (параўн. рус: рассказываю – рассказывал, рассказывать).

2. Калі ў незначальнай форме дзеяслоў закончанага трывання на -іць мае папярэдні галосны, то ў незаканчаным трыванні перад суфіксам -ва- замест і вымаўляецца і пішацца й: прыклеіць – прыклейваць, супакоіць – супакойваць (параўн. у рус: приклеить – приклеивать, успокоить – успокаивать).

3. У беларускай мове ва ўмоўным ладзе часціца бы пішацца пасля зычных (пайшоў бы, прынёс бы), а пасля галосных – -б: пайшлі б, сказалі б (у рускай мове – заўсёды часціца бы: сказала бы, сделал бы).

4. У зваротных дзеясловах ёсць толькі часціца (суфікс) -ся і няма часціцы -сь: засмяяўся, засмуцілася, узрадавалася (параўн. у рус: засмеялась, опечалилась, обрадовалась).