Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИНТЕРФЕРЕНЦИЯ.doc
Скачиваний:
321
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
650.24 Кб
Скачать

6.1.3. Словазлучэнні з сінтэтычнымі формамі ступеняў параўнання прыметнікаў і прыслоўяў

Словазлучэнні з сінтэтычнымі формамі вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў адрозніваюцца ў беларускай мове характарам валентнасці і формай: у беларускай мове гэта прыназоўнікавыя канструкцыі (прыназоўнікі за, ад), у рускай мове – беспрыназоўнікавыя: Он выше друга – ён вышэйшы за сябра; Отдала работе в вузе более двух десятилетий – аддала працы ў ВНУ больш за два дзесяцігоддзі.

Практычныя заданні да тэмы

З а д а н н е 1. Выпраўце ў сказах сінтаксічныя памылкі.

1. Хуткасць машыны ў час сутыкнення была не менш 150 кіламетраў у гадзіну.

2. І гэтыя яе словы былі вышэй усялякай узнагароды.

3. Усё было як быццам прасцей простага.

4. Гэта былі словы кахання, якое вышэй смерці, здрады, вайны.

5. У Полацкую настаўніцкую семінарыю прымаліся асобы ўсіх саслоўяў, не маладзей шаснаццаці гадоў.

6. У адпаведнасці з класіфікацыяй ААН насельніцтва лічыцца старым, калі доля асоб ва ўзросце старэй 65 гадоў складае 7 працэнтаў.

7. Або раптам перад самым катамаранам з высокай, вышэй чалавека, травы ў раку сігануць дзве казулі.

8. Яе правата была вышэй адчаю і тупіка безвыходнасці.

9. Добрае імя лепш багацця.

10. Сёлетняя вясна цяплей мінулагодняй.

З а д а н н е 2. Выпраўце ў сказах сінтаксічныя памылкі.

1. Славуты Гіпакрат выкарыстоўваў у сваёй практыцы больш двухсот раслін.

2. У жніўні было мокра і сцюдзёна, і мы раней тэрміну вярнуліся дамоў.

3. Кепскі гаспадар не бачыць далей свайго носа.

4. Больш усіх прывезлі ўзнагарод выхаванцы раённай дзіцячай школы рамёстваў.

5. Кіналекторый наведала не менш паўтары тысячы вучняў 1 – 8 класаў школ горада.

6. Нават у цяні дрэў ноччу тэмпература паветра не апускалася ніжэй трыццаці градусаў.

7. Экзамен адбудзецца не пазней першага кастрычніка.

8. Брат адносіцца да вучобы сур’ёзней мяне.

9. Ён ніколі нікуды не выязджаў далей раённага цэнтра.

10. На спаборніцтвах мой сябар скочыў вышэй усіх удзельнікаў.

6.1.4. Дзеяслоўнае кіраванне

1. Дзеясловы смяяцца, кпіць, глуміцца, жартаваць, здзекавацца, цешыцца, рагатаць, насміхацца ў беларускай мове кіруюць родным склонам з прыназоўнікам з (з каго? з чаго?): Лёс пасмяяўся з гэтага чалавека. Ганна любіла паздзекавацца з Васіля (у рускай мове – творным:смеяться, шутить, издеваться над кем?).

2. Дзеясловы ветлівасці дзякаваць, падзякаваць, аддзякаваць, дараваць, прабачыць, выбачыць кіруюць давальным склонам: Прабачце мне, я не хацела вас пакрыўдзіць. Ён дзякаваў лёсу за тое, што сустрэў яе (у рускай мове – вінавальным: благодарить, извинить, простить кого?).

3. .Дзеясловы руху ісці, хадзіць, бегчы, ехаць, плыць, ляцець, выправіць, паслаць пры паказе на мэту дзеяння кіруюць вінавальным склонам з прыназоўнікам па: Маці паслала сына па хлеб. Ён пабег па ваду да рэчкі (у рускай мове – творным склонам з прыназоўнікам за: пошел за хлебом, побежал за водой).

4. Назоўнікі арэхі, грыбы, ягады, кветкі ў такіх словазлучэнпях звычайна ставяцца ў вінавальным склоне з прыназоўнікам у: Ён марыў хутчэй пайсці ў грыбы.

5. Дзеясловы руху ісці, ехаць, плыць, бегчы, ляцець, блукаць пры паказе на рух кіруюць месным склонам з прыназоўнікам па: Плыць па небе, блукаць па лесе, хадзіць па дарогах (у рускай мове – давальным склонам: плыть по небу, бродить по лесу, ходить по дорогам).

6. Дзеясловы маўлення, думкі, пачуцця гаварыць, думаць, разважаць, распытваць, клапаціцца, марыць звычайна кіруюць вінавальным склонам з прыназоўнікам пра: клапаціцца пра сына, думаць пра дзяцей, распытваць пра знаёмага (у рускай мове – месным склонам: заботиться о сыне, думать о детях, расспрашивать о знакомых).

7. Дзеясловы хварэць, захварэць, перахварэць кіруюць вінавальным склонам з прыназоўнікам на: захварэць на грып, на сухоты, на гарачку (у рускай мове – творным склонам: заболеть гриппом, туберкулезом, горячкой).

8. Дзеясловы ажаніць, ажаніцца кіруюць творным склонам з прыназоўнікам з: ажаніцца з Верай, з ёй (у рускай мове – месным склонам з прыназоўнікам на: жениться на Вере, на ней).