- •Гісторыя беларусі
- •Прадмова
- •Арганізацыя самастойнай працы студэнтаў Як працаваць на лекцыях
- •Як працаваць на семінарскіх занятках
- •Праца над навуковай і вучэбнай літаратурай
- •Тэма 1. Фарміраванне беларускага этнасу (IX – пачатак XVIII стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 2. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускіх зямель у эпоху адраджэння і асветніцтва (хіv – пачатак XX стст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •XVIII ст.), у якім спалучаліся элементы рэнесансавага і візантыйскага дойлідства. У гэтым стылі быў перабудаваны Полацкі Сафійскі сабор.
- •Дысідэнты – асобы, якія не падзяляюць пануючага ў краіне веравызнання. У Рэчы Паспалітай (хvіі–хvііі стст.) – хрысціяне-некатолікі (праваслаўныя і пратэстанты).
- •Канфесія – рэлігійнае аб’яднанне (накірунак), якое мае распраца-ваную дагматыку, культ і арганізацыйную структуру.
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 3. Становішча беларускіх зямель у складзе расійскай дзяржавы (канец XVIII – кастрычнік 1917 г.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 4. Фарміраванне і ўмацаванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў беларусі (кастрычнік 1917 – чэрвень 1941 гг.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 5. Геапалітычнае становішча беларусі ў 20–30-я гады XX ст. Заходняя беларусь у складзе польскай дзяржавы
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 6. Беларусь у гады другой сусветнай і вялікай айчыннай войнаў
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 7. Савецкая беларусь: дасягненні і праблемы стваральнай працы народа (другая палова 80-х – пачатак 90-х гадоў хх ст.)
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Тэма 8. Суверэнная беларусь у канцы XX – пачатку XXI стст.
- •Важнейшыя падзеі
- •Гістарычныя асобы
- •Характэрныя тэрміны, паняцці
- •Пытанні для самакантролю
- •Карысныя інтэрнэт рэсурсы
- •Прыкладныя пытанні да заліку
- •Прыкладныя варыянты тэстаў
- •Выказванні гістарычных дзеячаў, вытрымкі з летапісаў, дакументаў, твораў
- •Прыкладныя тэмы рэфератаў 73 Прыкладныя пытанні да заліку 77
Характэрныя тэрміны, паняцці
Аперацыя «Баграціён» – буйнамаштабная наступальная аперацыя Вялікай Айчыннай вайны па вызваленню Беларусі ад нямецка-фа-шысцкіх захопнікаў, якая праводзілася 23 чэрвеня – 29 жніўня 1944 года. У ходзе гэтага шырокага наступу была вызвалена тэры-торыя Беларусі, усходнія раёны Польшчы, большая частка Літвы і частка Латвіі і практычна цалкам разгромлена германская група армій «Цэнтр». У правядзенні аперацыі ўдзельнічалі франты: 1-ы Прыбал-тыйскі (камандуючы І. Х. Баграмян); 1-ы Беларускі (камандуючы К. К. Ракасоўскі); 2-і Беларускі (камандуючы Г. Ф. Захараў); 3-і Бела-рускі (камандуючы І. Д. Чарняхоўскі); войскі Дняпроўскай флатыліі і беларускія партызаны. У гонар Беларускай аперацыі на 21-м кіламет-
ры ад Мінска на шашы Мінск – Масква насыпаны Курган Славы.
Беларуская Цэнтральная Рада – марыянетачны ўрад на чале з Р. Астроўскім, заснаваны ў снежні 1943 г. замест Рады даверу, якая створана К. Готбергам, што займаў пасаду генеральнага камісара Беларусі пасля забойства В. Кубэ.
Вермахт – узброеныя сілы Германіі ў 1935–1945 гг. У гады вайны вермахт складаўся з сухапутных войск, ваенна-паветраных і ваенна-марскіх сіл.
«Віцебскія (Суражскія) вароты» – 40-кіламетровы пралом у лініі фронту, які праіснаваў з лютага па верасень 1942 г., адыграў важную ролю ў станаўленні партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі.
Генацыд – знішчэнне асобных груп насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных і палітычных або рэлігійных матывах.
Германізацыя – працэс насаджэння нямецкай мовы і культуры.
Гета – ізаляваная частка горада, адведзеная ўладамі для пражы-вання яўрэяў. На Беларусі было больш за 100 гета. За гады акупацыі тут загінула каля 400 тысяч яўрэяў.
«Лінія Сталіна» – 1) неафіцыйная назва абарончых збудаванняў, узведзеных на заходняй граніцы СССР у 1928–1939 гг. На тэрыторыі Беларусі «Лінія Сталіна» праходзіла праз раёны Полацка, Мінска, Слуцка, Мазыра; 2) гісторыка-мемарыяльны комплекс у раёне г. Заслаўля Мінскага раёна. Створаны ў 2004–2005 гг.
Калабарацыяністы – асобы, палітычныя партыі, грамадскія рухі, арганізацыі на часова акупіраваных гітлераўскімі войскамі тэрыторыях іншых краін, якія ў гады Другой сусветнай вайны супрацоўнічалі з захопнікамі ў праве так званага будаўніцтва «Новай Еўропы». Бела-рускія калабарацыяністы ставілі мэтай стварэнне беларускай нацыя-нальнай дзяржавы пад пратэктаратам Германіі.
Канцлагеры – месцы, дзе праходзіла масавае знішчэнне насель-ніцтва і прымусова выкарыстоўвалася праца. На Беларусі было ство-рана звыш 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў: для ваенна-палонных, для цывільнага насельніцтва, жаночыя, штрафныя, пера-сыльныя лагеры СС і інш.
Ленд-ліз – сістэма перадачы ЗША у пазыку ці ў арэнду ўзбраення, боепрыпасаў, стратэгічных крыніц, харчавання краінам-саюзніцам па антыгітлераўскай кааліцыі ў час Другой сусветнай вайны.
«Маланкавая вайна», «Бліцкрыг» – стратэгічная канцэпцыя вядзення баявых дзеянняў у кароткі тэрмін. Тэорыя вядзення агрэ-сіўных войнаў, пакладзеная ў аснову ваеннай стратэгіі ў Першай і Другой сусветных войнах. Паводле гэтай тэорыі перамога павінна быць дасягнута ў найкарацейшы тэрмін.
Народнае апалчэнне – добраахвотніцкія ваенныя і ваенізіраваныя фарміраванні, якія ствараліся для дапамогі Чырвонай Арміі з савецкіх грамадзян, не падлеглых першачарговаму прызыву па мабілізацыі; адна з форм масавага патрыятычнага руху савецкага народа, яго непасрэднага ўдзелу ў вайне супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
«Новы парадак» – дзяржаўная сістэма палітычных, эканамічных і ваенных мер, накіраваных на ліквідацыю савецкага ладу, эксплуа-тацыю нацыянальных багаццяў і рэсурсаў, прыгнечанне і знішчэнне людзей.
1-я Польская дывізія імя Т. Касцюшкі – удзельнічала ў выз-валенні БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пад кіраўніцтвам палкоўніка Берлінга. У кастрычніку 1943 г. у бітве каля в. Леніна (непадалёк ад Горак Магілёўскай вобласці) пачаўся гераічны шлях гэтай дывізіі.
План «Барбароса» – кодавая назва плана вайны супраць СССР і яго разгрому за 3–4 месяцы. Названы па імені германскага караля і імператара «Свяшчэннай рымскай імперыі» Фрыдрыха I Барбароса (ХІІ ст.), які імкнуўся вайной падпарадкаваць суседнія дзяржавы.
План «Ост» – план нацысцкага кіраўніцтва Германіі па кала-нізацыі і германізацыі тэрыторыі Усходняй Еўропы, у тым ліку БССР. Быў распрацаваны да 1940 г., але пазней змяняўся і дапаўняўся. Тэкст дакумента быў знойдзены ў федэральным архіве Германіі ў канцы 1980-х, апублікаваны ў 2009 г.
«Прыпяцкія балоты» – першая карная аперацыя нямецка-фашыс-цкіх захопнікаў супраць партызанскіх брыгад у ліпені – жніўні 1941 г.
«Расавая тэорыя» – тэорыя, якая сцвярджала перавагу арыйскай расы над усімі іншымі народамі, абгрунтоўвала неабходнасць пашы-рэння «жыццёвай прасторы» для немцаў і іх «права» на сусветнае панаванне.
«Рэйкавая вайна» – спланаваная ў стратэгічным маштабе акцыя партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных каму-нікацый з мэтай дэзарганізацыі ваенных перавозак. Праводзілася напя-рэдадні буйных наступальных аперацый Чырвонай Арміі (з 3 жніўня 1943 – па ліпень 1944 г.)
Рух Супраціўлення – у час Другой сусветнай вайны нацыянальна-вызваленчы рух супраць германскіх, італьянскіх, японскіх акупантаў, іх саюзнікаў і іх мясцовай агентуры. Праходзіў ў форме прапаганды, агітацыі, забастовак, дыверсій, партызанскай барацьбы. Набыў вялікі размах у Югаславіі, Францыі, Італіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Грэцыі, Кітаі, Албаніі.
Саюз беларускай моладзі – антысавецкая маладзёжная аргані-зацыя на Беларусі ў час нямецка-фашысцкай акупацыі. Створаны ў 1943 г. пад кіраўніцтвам В. Кубэ на ўзор «Саюза гітлераўскай мо-ладзі».
Халакост (лац. «спалены цалкам») – 1) тэрмін навуковай літа-ратуры, які ўжываецца як сінонім генацыду; 2) тэрмін гістарыяграфіі ХХ ст. для абазначэння сістэматычнага праследавання і знішчэння яўрэяў нацыстамі і іх памагатымі ў Германіі і на захопленых ёю тэрыторыях у час Другой сусветнай вайны.
