- •Прадмова
- •Лекцыя I. Мова і соцыум План
- •1. Феномен мовы і паняцце соцыуму
- •2. Функцыі мовы ў грамадстве
- •3. Канцэпцыі паходжання мовы
- •4. Месца мовы ў сістэме гуманітарных навук
- •5. Білінгвізм. Віды і аспекты беларуска-рускага білінгвізму
- •Гісторыя двухмоўя на Беларусі
- •6. Паняцце інтэрферэнцыі. Віды руска-беларускай інтэрферэнцыі
- •Літаратура
- •Лекцыя II. Гістарычныя этапы
- •2. Этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •2.1. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў вкл (XIV–xvі стст.)
- •2.2. Стан беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай (XVI – канец XVIII стст.)
- •2.3. Беларуская мова ў Расійскай імперыі (канец XVIII–1917 г.)
- •2.4. Савецкі перыяд у гісторыі беларускай мовы (1917–1990 гг.)
- •2. 5. Беларуская мова на сучасным этапе (з 1990 г. Да нашых дзён)
- •Літаратура
- •Лекцыя ііі. Беларуская мова сярод іншых моў свету План
- •1. Сем’і моў
- •2. Індаеўрапейская сям’я моў
- •3. Індаеўрапеізмы ў беларускай мове
- •4. Славянская група моў
- •Літаратура
- •Лекцыя IV. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы План
- •1. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства
- •2. Слова і яго значэнне
- •3. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •3.1. Спрадвечна беларуская лексіка
- •3.2. Запазычаная лексіка ў беларускай мове
- •4. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •5. Актыўная і пасіўная лексіка
- •6. Лексікаграфія
- •6.1. Прадмет і задачы лексікаграфіі
- •6.2. Слоўнікі беларускай мовы
- •6.3. Этапы развіцця беларускай лексікаграфіі
- •Лекцыя V. Стылістыка і функцыянальныя стылі мовы План
- •1. Паняцце стылістыкі і функцыянальнага стылю
- •2. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
- •3. Гутарковы стыль, яго асаблівасці і падстылі
- •4. Агульная характарыстыка навуковага стылю
- •Лексічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •Марфалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •Сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •5. Афіцыйна-справавы стыль і яго характэрныя асаблівасці
- •6. Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
- •7. Характарыстыка мастацкага стылю
- •Літаратура
- •Лекцыя vі. Навуковы стыль беларускай мовы План
- •1. Навуковы стыль і яго разнавіднасці
- •2. Асноўныя рысы навуковага стылю
- •3. Лексічны склад навуковага стылю
- •Спосабы словаўтварэння тэрмінаў
- •4. Марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •5. Жанры навуковага стылю. Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту
- •Літаратура
- •Лекцыя viі. Афіцыйна-справавы стыль беларускай мовы План
- •1. Агульная характарыстыка афіцыйна-справавога стылю
- •2. Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Функцыі дакументаў. Асаблівасці мовы дакументаў
- •3. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі і асаблівасці іх афармлення
- •4. Справавы ліст. Асаблівасці афармлення, класіфікацыя, кампазіцыя, мова справавых лістоў
- •Літаратура
- •Перадача інфарматыўнага зместу тэксту з аналізам яго структуры
- •Перадача інфарматыўнага зместу тэксту пры дапамозе яго апісання (з уключэннем ацэнкі)
- •Сродкі арганізацыі звязнага тэксту
- •Афармленне спіса літаратуры
6.3. Этапы развіцця беларускай лексікаграфіі
Лексікаграфія зарадзілася ў розных народаў свету, у тым ліку ў беларускага, з неабходнасці тлумачэння незразумелых слоў, што пранікалі ў тую ці іншую мову з розных крыніц. Беларуская лексікаграфія ўзнікла ў пачатку XVI ст. і прайшла тры этапы ў сваім развіцці.
Першы этап – даслоўнікавы – звязаны з дзейнасцю беларускага першадрукара Ф. Скарыны. Менавіта з яго рукапісных глос, пры дапамозе якіх Ф. Скарына тлумачыў незразумелыя стараславянскія або іншамоўныя словы словамі беларускай мовы на палях сваіх выданняў «Бібліі», «Малой падарожнай кніжыцы», «Псалтыра», і пачынаецца развіццё беларускай лексікаграфіі. Ф. Скарына растлумачыў каля 200 слоў.
Другі этап – ранні слоўнікавы (канец XVI–XIX ст.) – характарызуецца не толькі з’яўленнем невялікіх, але ўжо асобных тлумачальных даведнікаў да канкрэтных тэкстаў, пры якіх яны і змяшчаліся, але і выданнем самастойных, больш поўных па ахопе лексічнага матэрыялу даведнікаў – лексісаў і лексіконаў. У канцы XVI ст. у сувязі з развіццём кніжнай справы функцыі такіх даведнікаў пашырыліся. Першы друкаваны перакладны слоўнік («Лексисъ» Л. Зі-занія) быў выдадзены ў 1596 г. У ім 1061 слова: царкоўнаславянскія і запазычаныя словы, перакладзеныя на старажытнабеларускую мову. Наступным друкаваным слоўнікам быў «Лексиконъ» П. Бярынды, які выйшаў у 1627 г. і налічваў каля 7000 слоў: стараславянскія і запазычаныя словы (грэчаскія, чэшскія, нямецкія), растлумачаныя адпаведнымі словамі старажытнай беларускай, украінскай, часткова рускай і польскай моў. Гэта першы шматмоўны перакладны слоўнік. У XVII–XVIII стст. выходзілі з друку і іншыя слоўнікі, але яны не мелі такога вялікага значэння для развіцця беларускай лексікаграфіі, як «Лексисъ» Л. Зізанія і «Лексиконъ» П. Бярынды.
Са слоўнікаў XIX ст. (рукапісных і друкаваных) найбольш каштоўны тлумачальны «Слоўнік беларускай мовы» І. І. Насовіча (1870 г.). У ім поўна адлюстравана лексіка жывой беларускай мовы таго часу (больш за 30 000 слоў). Аўтар выяўляе значэнні мнагазначных слоў, дае граматычную характарыстыку і ўказвае на сферу ўжывання слоў, тлумачыць паходжанне некаторых з іх.
Трэці этап – этап высокаразвітай лексікаграфіі (канец XIX–XX ст.) – характарызуецца з’яўленнем разнастайных тыпаў і відаў слоўнікаў, што звязана з пашырэннем функцый мовы, неабходнасцю абслугоўвання разнастайных сфер грамадства. Цэнтрамі лексікаграфіч-най працы ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляюцца Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа АН, кафедры беларускай і рускай моў ВНУ рэспублікі. Зборам, сістэматызацыяй матэрыялу і ўкладаннем слоўнікаў займаюцца як калектывы навуковых супрацоўнікаў гэтых устаноў, так і асобныя вучоныя-мовазнаўцы.
Літаратура
1. Антанюк, Л. А. Беларуская мова: прафесiйная лексіка: курс лекцый / Л. А. Антанюк, Б. А Плотнiкаў. – 3-е выданне. – Мінск: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2005. – 240 с.
1. Беларуская мова: вучэб. дапам. для педагагічных ВНУ / пад рэд. Л. М. Грыгор’евай. – Мінск: Выш. шк., 1994. – 367 с.
2. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Минск, 1994.
3. Губкіна, А. В. Беларуская мова. Эканамічная лексіка / А. В. Губ-кіна, В. А. Зразікава. – Мінск, 2009. – 200 с.
5. Ляшчынская, В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка / В. А. Ляшчынская. – Мінск, 2001.
10. Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І. Бадзевіч. – Мінск, 1996. – С. 178−256.