Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курс лекцый.doc
Скачиваний:
83
Добавлен:
29.02.2016
Размер:
750.08 Кб
Скачать

Літаратура

1. Беларуская мова: Энцыклапедыя. – Минск, 1994.

2 Германовіч, І. К. Беларускія мовазнаўцы. Нарысы жыцця і навуковай дзейнасці / І. К. Германовіч. – Мінск, 1985.

3. Ляшчынская, В. А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка / В. А. Ляшчынская – Мінск, 2003.

4. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. – Мінск, 1995.

5. Плотнікаў, Б. А. Беларуская мова. Лінгвістычны кампендыум / Б. А.Плотнікаў, Л. А. Антанюк.– Мінск: Інтэрпрэссэрвіс, Кніжны дом, 2003.

6. Сямешка, Л. І. Курс беларускай мовы / Л. І. Сямешка, І. Р. Шкраба, З. І Бадзевіч.– Мінск, 1996.

7. Шакун, Л. М. Карані нашай мовы / Л. М. Шакун // Роднае слова. – 1996. – № 9. – С. 108–119.

8. Шакун, Л. М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы / Л. М. Шакун. – Мінск, 1984.

9. Беларусазнаўства: навучальны дапаможнік / Под рэд. П. Бры-гадзіна. – Мінск: Завігар, 1998. – С. 123–151.

Лекцыя IV. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы План

1. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства.

2. Слова і яго значэнне.

3. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання.

3.1. Спрадвечна беларуская лексіка.

3.2. Запазычаная лексіка ў беларускай мове.

4. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання.

5. Актыўная і пасіўная лексіка.

6. Лексікаграфія.

6.1. Прадмет і задачы лексікаграфіі.

6.2. Слоўнікі беларускай мовы.

6.3. Этапы развіцця беларускай лексікаграфіі.

1. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства

Сукупнасць слоў той ці іншай мовы складае яе лексіку (грэч. lехіs – які адносіцца да слова, слоўнікавы). Лексікай называюць таксама словы, што ўжываюцца ў творах таго ці іншага пісьменніка, у пэўнай сферы дзейнасці чалавека (тэрміналагічная і прафесійная лексіка), у якой-небудзь гаворцы (дыялектная лексіка) і інш. Багацце лексічнага запасу беларускай мовы шырока адлюстравана ў слоўніках: напрыклад, у «Тлумачальным слоўніку беларускай мовы» ў 5-ці тамах (1977–1984) звыш 100 тысяч слоў і фразеалагізмаў. Лексікалогія (грэч. lехіkоs – які адносіцца да слова, слоўнікавы і logos – вучэнне) – раздзел мовазнаўства, які вывучае лексіку мовы. У лексікалогіі даецца азначэнне слова як асноўнай адзінкі мовы, высвятляюцца шляхі развіцця значэнняў слова, вызначаецца іх стылістычнае адрозненне. Лексікалогія звязана з іншымі раздзеламі лінгвістыкі, якія вывучаюць слова: стылістыкай, лексікаграфіяй, фразеалогіяй і інш.

Стылістыка (грэч. stylos – прылада для пісьма ў старажытных грэкаў) вывучае спосабы выкарыстання моўных сродкаў у залежнасці ад мэты і характару выказвання, мэты паведамлення. Лексікаграфія (грэч. lехіkоs – слоўнікавы, grapho – пішу) вывучае тэорыю і практыку складання слоўнікаў розных тыпаў. Фразеалогія (грэч. рhrasis – выраз і gos – вучэнне, навука) вывучае і апісвае ўстойлівыя словазлучэнні, іх паходжанне, значэнне і класіфікацыю.

Лексічны склад мовы пастаянна змяняецца: адны словы выходзяць з актыўнага ўжывання, знікаюць, другія – з’яўляюцца. У гэтых адносі-нах лексіка мовы рэзка адрозніваецца ад фанетыкі, якая ўключае некалькі дзясяткаў вельмі ўстойлівых адзінак, і ад граматыкі, дзе колькасць адзінак (марфем, словаформаў, тыпаў сказаў, словазлучэнняў) не большая за некалькі соцень, і яны на працягу доўгага часу змяняюцца нязначна.