- •Прадмова
- •Лекцыя I. Мова і соцыум План
- •1. Феномен мовы і паняцце соцыуму
- •2. Функцыі мовы ў грамадстве
- •3. Канцэпцыі паходжання мовы
- •4. Месца мовы ў сістэме гуманітарных навук
- •5. Білінгвізм. Віды і аспекты беларуска-рускага білінгвізму
- •Гісторыя двухмоўя на Беларусі
- •6. Паняцце інтэрферэнцыі. Віды руска-беларускай інтэрферэнцыі
- •Літаратура
- •Лекцыя II. Гістарычныя этапы
- •2. Этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы
- •2.1. Дзяржаўны статус беларускай мовы ў вкл (XIV–xvі стст.)
- •2.2. Стан беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай (XVI – канец XVIII стст.)
- •2.3. Беларуская мова ў Расійскай імперыі (канец XVIII–1917 г.)
- •2.4. Савецкі перыяд у гісторыі беларускай мовы (1917–1990 гг.)
- •2. 5. Беларуская мова на сучасным этапе (з 1990 г. Да нашых дзён)
- •Літаратура
- •Лекцыя ііі. Беларуская мова сярод іншых моў свету План
- •1. Сем’і моў
- •2. Індаеўрапейская сям’я моў
- •3. Індаеўрапеізмы ў беларускай мове
- •4. Славянская група моў
- •Літаратура
- •Лекцыя IV. Лексікалогія і лексікаграфія беларускай мовы План
- •1. Лексікалогія як раздзел мовазнаўства
- •2. Слова і яго значэнне
- •3. Лексіка беларускай мовы паводле паходжання
- •3.1. Спрадвечна беларуская лексіка
- •3.2. Запазычаная лексіка ў беларускай мове
- •4. Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
- •5. Актыўная і пасіўная лексіка
- •6. Лексікаграфія
- •6.1. Прадмет і задачы лексікаграфіі
- •6.2. Слоўнікі беларускай мовы
- •6.3. Этапы развіцця беларускай лексікаграфіі
- •Лекцыя V. Стылістыка і функцыянальныя стылі мовы План
- •1. Паняцце стылістыкі і функцыянальнага стылю
- •2. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
- •3. Гутарковы стыль, яго асаблівасці і падстылі
- •4. Агульная характарыстыка навуковага стылю
- •Лексічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •Марфалагічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •Сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •5. Афіцыйна-справавы стыль і яго характэрныя асаблівасці
- •6. Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці
- •7. Характарыстыка мастацкага стылю
- •Літаратура
- •Лекцыя vі. Навуковы стыль беларускай мовы План
- •1. Навуковы стыль і яго разнавіднасці
- •2. Асноўныя рысы навуковага стылю
- •3. Лексічны склад навуковага стылю
- •Спосабы словаўтварэння тэрмінаў
- •4. Марфалагічныя і сінтаксічныя асаблівасці навуковых тэкстаў
- •5. Жанры навуковага стылю. Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту
- •Літаратура
- •Лекцыя viі. Афіцыйна-справавы стыль беларускай мовы План
- •1. Агульная характарыстыка афіцыйна-справавога стылю
- •2. Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Функцыі дакументаў. Асаблівасці мовы дакументаў
- •3. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі і асаблівасці іх афармлення
- •4. Справавы ліст. Асаблівасці афармлення, класіфікацыя, кампазіцыя, мова справавых лістоў
- •Літаратура
- •Перадача інфарматыўнага зместу тэксту з аналізам яго структуры
- •Перадача інфарматыўнага зместу тэксту пры дапамозе яго апісання (з уключэннем ацэнкі)
- •Сродкі арганізацыі звязнага тэксту
- •Афармленне спіса літаратуры
Лекцыя V. Стылістыка і функцыянальныя стылі мовы План
1. Паняцце стылістыкі і функцыянальнага стылю.
2. Функцыянальныя стылі беларускай мовы.
3. Гутарковы стыль, яго асаблівасці і падстылі.
4. Агульная характарыстыка навуковага стылю.
5. Афіцыйна-справавы стыль і яго характэрныя асаблівасці.
6. Публіцыстычны стыль і яго асноўныя асаблівасці.
7. Характарыстыка мастацкага стылю.
1. Паняцце стылістыкі і функцыянальнага стылю
Стылістыка – гэта раздзел мовазнаўства, які даследуе ўжыванне слоў, словазлучэнняў і сказаў у адпаведнасці са зместам, мэтай выказвання і сітуацыяй (у вусным маўленні). Стылістыка вучыць перадаваць думкі паслядоўна, дакладна, вобразна, пазбягаць штампаванай, неапраўдана расквечанай або псеўданавуковай мовы.
Сродкам дасягнення гэтай мэты з’яўляюцца правілы ўжывання слоў, марфалагічных формаў і сінтаксічных канструкцый, распрацаваныя ў адпаведнасці з ужываннем мовы ў розных сітуацыях моўнага кантактавання.
Станаўленне стылістыкі як навукі і вылучэнне яе ў самастойны раздзел мовазнаўства адбылося ў пачатку ХХ ст.
Слова стыль мае наступныя значэнні:
1. Сукупнасць прыкмет, якія характарызуюць мастацтва пэўнага часу і напрамку з боку ідэйнага зместу і мастацкай формы (гатычны стыль).
2. Моўныя сродкі, характэрныя для якога-небудзь пісьменніка або літаратурнага твора, жанру, напрамку; сукупнасць прыёмаў выкарыстання такіх сродкаў (стыль Мележа).
3. Метад, характар якой-небудзь работы, дзейнасці (стыль “брас”).
4. Разм. Манера паводзіць сябе, гаварыць, дзякаваць (модны стыль адзення).
У мовазнаўстве стыль – гэта “сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці (навуковай, дзелавой, публіцыстычнай і г.д.) і найлепшым чынам абслугоўвае зносіны ў гэтай сферы” (Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. Мінск, 1995. С. 243).
Слова “стыль” утварылася ад лацінскага “stylоs” – завостраная палачка для пісьма. У Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме пісалі на дошчачках, залітых воскам. Вострым канцом палачкі выводзілі літары, а тупым канцом выпраўлялі, загладжвалі напісанае. Тады і ўзнік выраз: Saepe vertere stylum – часцей паварочвай стыль, г. зн. пішы і папраўляй.
Кожны стыль характарызуецца пэўным наборам моўных сродкаў з аднатыпнай эмацыянальна-экспрэсіўнай і функцыянальна-стылістыч-най афарбоўкай. Для ўсіх стыляў характэрна наяўнасць міжстылёвых (нейтральных) моўных сродкаў. Акрамя таго, адбываецца пранікненне элементаў аднаго стылю ў другі без парушэння стылістычнай цэлас-насці тэксту. Усё гэта сведчыць аб незамкнутасці стыляў.
Вылучэнне функцыянальных стыляў звязана перш за ўсё са сферамі зносін – культурнай, палітычнай, навуковай, гаспадарчай, бытавой і г. д., а таксама функцыяй мовы – камунікатыўнай, або функцыяй зносін, абмену думкамі, паведамляльнай, або інфармацыйнай, пабуджальнай, эстэтычнай.
У адпаведнасці са сферамі зносін вылучаюцца наступныя функцыянальныя стылі: афіцыйна-справавы, навуковы, мастацкі, публіцыстычны і гутарковы.
2. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
У аснову выдзялення стыляў пакладзены розныя прынцыпы (жанравы, сацыяльны, эмацыянальна-экспрэсіўны, функцыянальны), але найбольш навукова абгрунтаваным з’яўляецца функцыянальны, у адпаведнасці з якім “стыль з’яўляецца функцыянальнай разнавіднасцю мовы, формай яе грамадскага выкарыстання” (Цікоцкі, с. 246)
У выніку кожны са стыляў характарызуецца пэўнай камунікатыўнай сферай ужывання, што выяўляецца ў своеасаблівым адборы і ўжыванні моўных сродкаў, сваёй маўленчай сістэмнасцю, якія гістарычна склаліся, традыцыйна ўсталяваліся і падтрымліваюцца носьбітамі мовы.
Ва ўсіх стылях беларускай мовы вылучаюцца падстылі, размежаванне якіх заснавана на дадатковых, спецыфічных для кожнага стылю фактарах.
Стылі |
Сферы выкарыстання |
Мэты зносін |
Стылёвыя рысы |
Моўныя сродкі |
Разнавіднасці |
Размоў ны |
Быт; сямей-ныя і сяб-роўскія адносіны |
Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі |
Натураль-насць маўлен-ня, эмацыя-нальнасць, ацэначны характар, ад-сутнасць строгай лагічнасці |
Агульнаўжываль-ныя словы, бытавая лексіка, фразеала-гізмы, экспрэсіўна-эмацыянальная лексіка, няпоўныя, пытальныя, пыталь-на-пабуджальныя і клічныя сказы |
Размоў-на-быта-вы і раз-моўна-афіцый-ны |
Мастацкі |
Духоўная сфера жыц-ця грамад-ства |
Паведаміць і ўздзейні-чаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні |
Эмацыянальнасць, эксп-рэсіўнасць, вобразнасць стылістыч-ная неза-мкнутасць, індывідуаль-насць аўтара |
Агульнаўжывальная лексіка, разнастай-ныя вобразна-выяў-ленчыя сродкі |
Проза, паэзія, дра-матургія |
Публіцы-стыч-ны |
Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя і іншыя грама-дскія зносіны |
Інфарма-ваць, уз-дзейнічаць, фарміраваць грамадскую думку |
Даходлівасцьэмацыяналь-насць, ацэначнасць і агульназра-зумеласць |
Агульнаўжываль-ныя словы, ацэнач-ная лексіка, гра-мадска-палітычная лексіка, метафа-рычнасць тэрмінаў, загадны лад дзеяслова |
Газетна-публіцыстычны, радыётэ-лежурналісцкі, аратар-скі |
Афі-цый-на-спра-вавы |
Афіцыйныя дакументы, канцыляр-ская, юры-дычная і дыплама-тычная сферы |
Інфарма-цыйная, пабуджа-льная рэгуляцыя афіцыйных зносін |
Паслядоў-насць і дакла-днасць вы-кладу, аб’ек-тыўнасць ацэнак, стан-дартызацыя, адсутнасць эмацыяналь-насці |
Абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка, канцыляр-скія штампы, скла-даныя сказы |
Уласна закана-даўчы, дыплама-тычны, афіцыйна-канцыляр-скі |
Наву-ковы |
Навука і тэхніка, навучальны працэс |
Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлума- чыць сут-насць з’явы, яе прычыны і пад. |
Абстракт-насць, да-кладнасць, аб’ектыў-насць і аргу-ментаванасць |
Агульнаўжывальныя словы, тэрміны; развітыя апавяда-льныя сказы, злуч-нікавая падпарад-кавальная сувязь |
Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папуляр-ны, на- вукова-тэхнічны |