Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
istyoria.doc
Скачиваний:
35
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
391.68 Кб
Скачать

Вопрос №28: Беларусь в годы 1 мировой войны.

Абвастрэнне супярэчнасцей памиж Тройственным саюзам (Германия, Аустра-Венгрыя, Италия) и Антантой(Англия, Францыя, Расия)-за калонии, рыки збыту таварау прывяли да 1 миравой вайны.

Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй. У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі. На захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу. Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт. З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа. Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы. Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было. Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак. Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася. Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства.22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. Паустанцы былі жорстка пакараны. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.

Вопрос №29: Российские революции 1917г. И Беларусь.

Лютаўскай рэвалюцыі. Лютаўская рэвалюцыя – з’ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога – адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Па свайму характару рэвалюцыя была буржуазна-дэмакратычнай. Але ў адрозненне ад рэвалюцыі 1905–1907 гг. яна перамагла. Галоўная яе задача – звяржэнне самадзяржаўя – была выканана. Пасля перамогі паўстання па ўсёй краіне пачалі стварацца Саветы, якія і сталі органамі ўлады. Большасць у Саветах склалі меншавікі і эсэры. У краіне ўстанавілася двоеўладдзе. Звесткі аб перамозе рэвалюцыі ў Петраградзе прыйшлі ў Беларусь 1–4 сакавіка 1917 г. Рабочыя, сяляне, салдаты віталі пралетарыят Петраграда і выказалі намер падтрымаць рэвалюцыю. Асаблівая ўвага была звернута на ўтварэнне Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Саветы ў Беларусі прызнавалі кіруючую ролю Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Разам з тым яны прызнавалі і Часовы ўрад.6 сакавіка 1917 г. Часовы ўрад перадаў уладу ў губернях і паветах сваім камісарам, якія выконвалі функцыі губернатараў. У першыя дні рэвалюцыі пачалі стварацца прафсаюзы, якія павялі барацьбу за паляпшэнне эканамічнага становішча працоўных, скарачэнне рабочага дня, павелічэнне зарплаты і інш. Рэвалюцыя паклала пачатак дэмакратызацыі войска. 7–17 красавіка 1917 г. у Мінску адбыўся І з’езд ваенных і рабочых дэпутатаў армій і тылу Заходняга фронту. Адным з галоуных арганізатараў з’езда быў Мінскі Савет рабочых і салдатскіх дэпутатау. З’езд прызнаў неабходным для Расіі працягваць вайну з мэтай абароны рэвалюцыі. 20 красавіка 1917 г. у Мінску адкрыўся з’езд сялянскіх дэпутатаў. Дэлегаты з’езда выступілі за пераход усёй зямлі ў агульнанародную. Такім чынам, Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.

Вясной 1917 года яшчэ больш пагоршылася сацыяльна-эканамiчнае становiшча краiны. У народзе узраслi антыурадавыя настроi. Гэта спрыяла бальшавiкам ажыццяуляць курс шостага з'езда РСДРП(б) на узброенае паустанне. Яны пачалi праводзiць сваiх прадстаунiкоу у Саветы i дабiлiся у гэтым поспеху. Але у Беларусi бальшавiкi мелi большасць толькi у Мiнскiм i Гомельскiм Саветах. Што тычыцца сялянскiх саветау,то iх абсалютная большасць знаходзiлася пад уплывм эсэрау i БСГ.Бальшавiцкая арганiзацыя на Беларусi на 95% складалася з салдат. Гэта давала магчымасць бальшавiкам разгарнуць падрыхтоуку узброеных фармiраванняу (Чырвонай гвардыi) для захопу улады.

25 кастрычнiка 1917 года рабочыя, салдаты пад кiраунiцтвам ЦК РСДРП (б) зверглi Часовы урад. 26 кастрычнiка Другi Усерасiйскi з'езд Саветау абвясцiу савецкую уладу у цэнтры i на месцах, прыняу Дыкрэт аб мiры i Дыкрэт аб зямлi. Быу утвораны Часовы рабоча-сялянскi урад (СНК) на чале з У.I.Ленiным. Апоуднi 25 кастрычнiка бальшавiкi Мiнска атрымалi паведамленне аб перамозе узброенага паустання у Петраградзе. Мiнскi Савет абвясцiу сябе уладай. Па яго указаннi з турмы былi вызвалены салдаты арыштаваныя за антыурадавыя выступленнi. З iх быу арганiзаваны Першы рэвалюцыйны,iмя Мiнскага Савета,полк.Пераходам улады да Саветау ажыццяулялi, створаныя бальшавiкамi,ваенна-рэвалюцыйныя камiтэты (ВРК), якiя абапiралiся на салдацкiя масы. ВРК Заходняй вобласцi i фронту узначалiлi бальшавiкi Кнорын, Ландар, Мяснiкоу. Процiдзеянне бальшавiкам у Мiнску аказау Камiтэт выратавання, на чале з меньшавiком Калатухiным. Камiтэт увеу у Мiнск Кауказкую дфвiзiю i прад'явiу Мiнскаму Савету ультыматум з патрабаваннем перадачы яму усей улады у горадзе i на Заходнiм фронце.Мiнскi Савет вымушаны быу пайсцi на часовы кампрамiс з Камiтэтам выратавання. Неузабаве да бальшавiкоу Мiнска падаспела дапамога (браняпоезд)i суадносiны змянiлiся на карысць бальшавiкоу. Уладу у Мiнску i на Заходнiм фронце зноу узяу у свае рукi ВРК Заходняй вобласцi i фронту. Ён распусцiу Камiтэт выратавання а Калатухiна арыштавалi. Пры дапамозе ВРК бальшавiкi распусцiлi Саветы у якiх не мелi пераважанай большасцi i правялi iх перавыбары,чым забяспечылi устанауленне сваей дыктатуры. Такi характар насiла змена улады у Вiцебску i Гомелi. З некаторымi асаблiвасцямi так адбылося i у Магiлеве. Савецкi урад аб'явiу генерала Духонiна звергнутым з пасады Глаукаверха рускай армii. Стаука была лiквiдавана, а улада перайшла у рукi ВРК. Вярхойным глауна камандуючым быу прызначаны прапршчык - Крыленка. Забяспечыушы сабе большасць у Саветах бальшавiкi у лiстападзе 1917 года склiкалi з'езды, што адбылiся у Мiнску. Гэта былi iз'езд Саветау рабочых i сялянскiх дэпутатау Заходняй вобласцi,Трэцi з'езд Саветау сялянскiх дэпутатау Мiнскай i Вiленскай губерняу i Другi з'езд армii Заходняга фронту.

Яны прынялi рэзалюцыi,у якiх вiталi устанауленне Савецкай улады i выказалi ёй поуную падтрымку. 26 лiстапада трыма з'ездамi быу утвораны Выканаучы Камiтэт Заходняй вобласцi i фронту - Аблвыканкоамзах. Яго старшыней стау бальшавiк Рагозiнскi.Старшыней Савета народных камiсарау Беларусi – Ландэр У лютым 1918 года бальшавiкi амаль завяршылi арганiзацыю Савецкай улады у губернях, паветах i воласцях. Саветы сталi адзiнымi паунапраунымi органамiулады,што праводзiлi палiтыу партыi-бальшавiцкай.

Пачалі праводзіцца рэвалюцыйныя пераўтварэнні і ў вёсцы. Першым крокам у гэтым напрамку былі канфіскацыя ўсёй зямлі. У канцы кастрычніка 1917 г. былі ажыццёўлены меры, накіраваныя на паляпшэнне становішча працоўных Беларусі. Была прынята пастанова аб устанаўленні 8-гадзіннага рабочага дня. Такім чынам, перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне савецкай улады паклалі пачатак рэвалюцыйным пераўтварэнням ва ўсіх сферах грамадскага жыцця беларускага народа.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]