Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДИПЛОМ БЕРЧУК.docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
8.24 Mб
Скачать

2.2 Стан і перспектывы развіцця Ружанскага палацава-паркавага комплекса

У апошнія гады ў Беларусі вялікая ўвага надаецца рэстаўрацыі палацава-паркавых комплексаў. Ружанскі палац, як адзін з каштоўных гісторыка-культурных аб’ектаў Беларусі быў рэстаўраваны і таксама быў часткова музеефікаваны.

Рэканструкцыя рэзідэнцыі знакамітага магнацкага роду, выкліканая мэтанакіраванай палітыкай па аднаўленню і  папулярызацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей Пружанскага раёна, павышэнні якасці паслуг для ўязнога турызму, усё яшчэ працягваецца. З пачаткам рэстаўрацыйных работ унікальны помнік архітэктуры Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў атрымаў новае жыццё. Сёння на яго тэрыторыі ўжо існуе музей — самы малады ў Брэсцкай вобласці, які стаў культурна-турыстычным цэнтрам Ружаншчыны. Нядаўна, на яго базе праводзіліся рэспубліканскія  святы  «Ружанская брама» і прэзентацыя электроннага выдання «Сапегіяна» з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.  Прысутнічалі прадстаўнікі дырэктараў расійскіх, польскіх і літоўскіх музеяў і архіваў, Брэсцкага аблвыканкама і мясцовай улады.  

Тым не менш рэканструкцыя рэзідэнцыі знакамітага магнацкага роду, выкліканая мэтанакіраванай палітыкай па аднаўленні і  папулярызацыі гісторыка-культурных каштоўнасцей Пружанскага раёна, павышэнні якасці паслуг для ўязнога турызму, усё яшчэ працягваецца.  Згодна з заказам КУП «Пружанскае раённае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва», генеральным падрадчыкам ААТ «Брэстрэстаўрацыяпраект» з пачатку 2010 года вядзецца чарговы этап работ, на які выдзелена 4 мільярды беларускіх рублёў. Была зроблена атынкоўка, завершаны  дахавыя работы — заходні флігель здадзены ў эксплуатацыю ўпачатку 2012 года.

Тым часам супрацоўнікі музея «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» распрацавалі і ўзгаднілі цікавую канцэпцыю па абсталяванню новых экспазіцыйных залаў у заходнім флігелі палаца. Дырэктар музея «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» Р. Кніга кажа пра тое, што працягваецца тэматыка  гісторыі знакамітага магнацкага роду. Навуковыя супрацоўнікі музея імкнуцца больш дасканала вывучыць гісторыю роду Сапегаў на тэрыторыі Беларусі, расказаць пра ўплыў  гэтага роду на працягу пэўнага гістарычнага перыяду.

Як паказаў аналіз архіўных і дітаратурных крыніц, асноўны акцэнт у экспазіцыі плануецца ўдзяліць гісторыі мястэчка Ружаны, палацаваму ансамблю і гісторыі роду Сапегаў.

Паколькі менавіта з Сапегамі звязаны росквіт Ружан і атрыманне магдэбургскага права, адна з залаў прысвечана гісторыі мястэчка праз прызму гісторыі магнацкага роду. У экспазіцыйнай прасторы размешчаны вялікія панарамныя макеты, зробленыя дакладна з копій, што некалі стварылі прыдворныя архітэктары Сапегаў Бекер і Кадо. Прадстаўлена гістарычная забудова Ружан: касцёл, ратуша, манастыр базыльян і ўніяцкая (цяпер — праваслаўная) царква. Макеты гэтых аб’ектаў можна аднавіць па гістарычных чарцяжах. У літаратурных крыніцах адзначаецца, што і касцёл, і царква некалі мелі іншы выгляд, які толькі часткова супадае з сучасным. Акрамя таго, сярод гістарычных асаблівасцей Ружан — мануфактурная вытворчасць: ёй таксама ўдзелена ўвага.

У выставачнай зале   ладзяцца экспазіцыі мастакоў, якія працуюць па тэме гісторыка-культурнай спадчыны. Але самай унікальнай, цікавай для  палацавага комплексу, стала гасцёўня канцлера, дзе аматары гісторыі змогуць акунуцца ў эпоху даўніны. Шмат сіл і сродкаў накіравана на стварэнне побыту той эпохі: арыгінальная антыкварная мэбля, арыгіналы і копіі ваенных трафеяў, узбраенне і амуніцыя шляхты. Цікавыя  інтэр‘еры ўсіх залаў музея, над якімі працаваў член Саюза дызайнераў Рэспублікі Беларусь Ігар Мазалевіч. Акрамя таго, у музеі плануецца ладзіць тэатральныя пастаноўкі,  варыянты якіх яшчэ распрацоўваюцца. Адзін з іх — прыезд каралевіча Уладзіслава ў Ружанскі палац на пачатку 17 стагоддзя. І, што найбольш цікава, прымаць удзел у аднаўленні гістарычных падзей змогуць не толькі акцёры, але і ўсе жадаючыя. Сёння  ўжо робіцца копія для стварэння касцюмаў для  фрэйлін і служанак караля, карэта і г.д  Над чарцяжамі  і вобразамі ў цэлым працуюць супрацоўнікі музея разам, а ажыўляе — Ігар Мазалевіч.  Надзяляецца ўвага інтэр’еру ў заходнім флігелі, у прыватнасці элементам у стылі позняга класіцызму, барока і ракако, каб захаваць і увасобіць стан тых гадоў. У палаца ёсць усе шанцы стаць цэнтрам беларускага турызму.

Пасля ўсіх вывучаных літаратурных матэрыялаў па гэтай тэме, пасля азнаямлення з друкаванымі артыкуламі і выкарыстання інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў, хацелася б абагульніць ўсе ўжо наяўныя магчымыя шляхі выкарыстання культурна-гістарычнага, пазнавальнага, эстэтычнага патэнцыялу палацава-паркавых комплексаў, і разглядзець некаторыя прапановы:

- уключэнне палацава-паркавага комплекса як аб'екта ва ўжо існуючыя турыстычныя маршруты;

- стварэнне розных тэматычных маршрутаў, куды будзе ўключаны   палац, але які будзе адказваць зададзенай тэматыцы, напрыклад, па вызначанаму архітэктурнаму стылю, альбо ўсе палацы  аднаго старадаўняга роду;

- распрацаванне новых рэкламных плакатаў, для павялічэнне колькасці наведвальникаў;

- арганізацыя ў рэканструяваных будынках палаца своеасаблівых кінатэатраў з паказам рэтраспектыўных фільмаў;

- выкарыстанне палаца для правядзення канферэнцый;

- стварэнне ў наваколлі дамоў адпачынку, санаторыяў, пансіянатаў;

-адным з магчымых спосабаў павышэння эфектыўнасці выкарыстання патэнцыялу Ружанскага палаца у турыстычным плане можа стаць стварэнне тэрытарыяльных утварэнняў (культурна-гістарычныя тэрыторыі, нацыянальныя або рэкрэацыйныя паркі, якія ўяўляюць сабой цэласную эканамічную структуру), дзе ў комплексе спалучаліся б культурна-гістарычныя аб'екты, культурныя ландшафты, майстэрні рамеснікаў, кухараў, а таксама аднаўленне нацыянальных свят і мясцовых традыцый.

Стварэнне літаратурна-музычных салонаў, пастаноўка аматарскіх спектакляў, правядзенне баляў, арганізацыя фестываляў, прысвечаных памятным датам, запрашэнне ў сядзібу вядомых пісьменнікаў, мастакоў, артыстаў.

Такім чынам, Ружанскі палацава-паркавы комплекс з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю, якой у Дзяржаўным спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей прысвоена 2 катэгорыя Рэспублікі Беларусь. Увасабляючы разнастайныя архітэктурныя стылі, такія як класіцызм і барокка, гісторыка-культурны аб’ект стаў каштоўнай крыніцай для вывучэння яго гісторыкамі, мастацтвазнаўцамі і архітэктарамі. У будучым колькасць наведвальнікам павялічыцца ў  шмат разоў. Аднаўленчыя работы на аб’екце ўсходняга корпуса павінны закончыцца да 2018 года. У будучым плануецца адкрыць тэатр, што будзе спрыяць далейшаму павялічэнню турыстычных патокаў.

 ЗАКЛЮЧЭННЕ

Важнейшую   ролю ў фарміраванні асобы маюць архітэктурныя ансамблі і помнікі, якія дазваляюць захоўваць праемственнасць духоўна-маральнага, эстэтычнага і культурнага развіцця грамадства. У першую чаргу галоўнай задачай нашай краіны з’яўляецца змена  падыхода да захавання спадчыны. Вынік гэтага падыхода наступны; негледзячы на значныя затраты   фінансавых рэсурсаў дзяржавы і намаганняў  грамадства ў гэтым напрамку, краіна працягвае губляць архітэктурныя помнікі. Шматлікія помнікі архітэктуры дзяржава бярэ пад ахову, уключае ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей і тым самым забяспечвае далньнейшае захаванне архітэктурнай спадчыны Беларусі.

Палацава-паркавы комплекс у г. Ружанах –  адзін з самых знакамітых архітэктурных будынкаў пачатку XVII стагоддзя  ў гісторыі   нашай краіны. Арыгінальная пабудова ў стылі барокка і класіцызму, паказвае самыя выразныя варыянты італьянскай і заходняй культуры. Архітэктурны помнік з’яўляецца адным з самых прыгожых аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

У ходзе даследавання была дасягнута мэта дыпломнай  работы — вывучэнне гісторыі развіцця і сучаснага становішча палацава-паркавага комплекса ў г. Ружанах.

Пры напісанні дыпломнай намі былі вырашаны наступныя задачы:

1) Прааналізавана гістарыяграфія і крыніцы даследавання. Літаратурныя крыніцы па тэме даследавання былі  згрупіраваны ў некалькі блокаў:  літаратурныя крыніцы,даведачная літаратура, у тым ліку энцыклапедычная, вучэбна-метадычная, інтернет крыніцы і матэрыялы перыёдыкі . Асноўнымі крыніцамі для напісання дыпломнай работы былі манаграфія А.А. Трусава – “ Старонкі мураванай кнігі: манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму”,Кулагіна А.Н. –“ Архитектура дворцово-парковых ансамблей Белоруссии” Энцыклапедыя “Архітэктура Беларусі”,  Энцыклапедычны зборнік Т.Несцярчук “ Замкі, палацы і паркі Берасцейшчыны”   і іншыя.

Падчас раскрыцця гістарыяграфіі праблемы даследавання, была раскрыта і апісана гісторыя палаца і яго становішча з XVI ст. па XXI ст., ад узнікнення 1602 г. і  да 2014, што дало поўнае ўяўленне пра архітэктурныя асаблівасці, якія маюць дачыненне да тэмы нашай работы.

2) Вывучана гісторыя станаўлення і развіцця Ружанскага замка. Праведзены высновы па гісторыі будаўніцтва, гісторыі роду ўладальнікаў палаца і г.д. Вызначаны год и месца пабудовы палаца, згодна з гістарычными крыніцамі месных архіваў, стыль, які быў характэрны для пабудовы архітэктуры пачатку XVII стагоддзя. У дыпломнай рабоце падрабязна разгледжана жыццё ўладальнікаў ружанскага комплекса – Сапегаў.

3) Вызначана сучаснае становішча і інтэр’ерРужанскага палацава-паркавага комплекса. Выяўлены асноўныя мерапрыемствы па рэстаўрацыі, кансервацыі і музеефікацыі помніка. Адзначана, што  ў апошняе дзесяцігоддзе XX стагоддзя музеефікацыя была  прызнана асноўнай формай захавання культурнай спадчыны, «прынцыпам светаразумення айчыннай гісторыі і культуры». Разгледжаны асобныя праблемы музефікацыі палацавага помніка. Спецыфіка музеефікацыі якую мы разглядаем пры вывучэнні Ружанскага  палаца заключаецца   ў тым, што архітэктурны помнік адначасова з’яўляеццааб’ектам мемарыяльнай, гістарычнай і мастацкай каштоўнасцей, што ўскладняе вызначэнне прынцыпаў і крытэрыяў у дачыненні да гісторыка-культурнай каштоўнасці. Такім чынам, развіццё адносін да палаца як да музейнага аб’екта вызначыла неабходнасць яго сапастаўлення з іншымі падобнымі гісторыка-культурнымі аб’ектамі. Аналіз тэндэнцый развіцця працэса музейнага выкарыстання палаца ў постсавецкі і пасляваенны перыяды, дазволіў ў поўнай меры разглядзець гістарычныя асаблівасці сучаснага стану помнікаў архітэктуры.

4) Прааналізаваны асаблівасці і перспектывы развіцця палацавага комплекса. Былі даследаваны галоўныя мэты па ахове палаца, яго сучасны стан. Адным з галоўных вынікаў даследавання з’яўляецца прызнанне таго, што экспазіцыя ў Ружанскім палыцы, як і ў другіх палацах Беларусі сёння знаходзіцца на стадыі развіцця і патрабуе яшчэ шмат часу для ўдасканалення інтэр’ераў палаца. Акрамя гэтага, для пабудовы  новых музейных экспазіцый ў помніку архітэктуры неабходна далучэнне спецыялістаў ў розных галінах навукі. Ступень разумення ролі і месца помніка архітэктуры ў сучасным жыцці павінна раскрываць перспектывы яго развіцця.

Такім чынам, Ружанскі палацава-паркавы комплекс –  з’яўляецца гістарычнай каштоўнасцю для  Беларусі. Палац ярка раскрывае мастацкія, архітэктурныя стылі-- барокка і класіцызма,і вылучаецца сваёй гістарычнасцю сярод астатніх палацаў Беларусі. На сённяшні момант комплекс уваходіць у залатую музейную  скарбніцу Беларусі і ўсе больш становіцца прывабным для беларускіх і замежных турыстаў.

Такім чынам, культурная спадчына з’яўляецца важнейшым інструментам фарміравання сістэмы духоўных каштоўнасцей грамадства. У Рэспубліцы Беларусь гісторыка-культурная спадчына прызнана адным з асноўных стратэгічных і культурных  рэсурсаў развіцця дзяржавы, а задача яе захаванняз’яўляецца нацыянальнай ідэяй.

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС

1.  Асіноўскі С. Келіх Івана Сапегі // Беларуская мінуўшчына.Мінск: –1995. № 5. – С. 35 – 37.

2.  Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя. – Мінск: БелЭн, 1994. – 702 с.

3.  Архітэктура Беларусі: энцыклапедычны даведнік. – Мінск: БелЭн, 1993. – 620 с.

4.  Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. – Мінск: БелЭн, 1994. – 800 с.

5.  Барышев Г.И.// Театральная культура Белоруссии. XVIII век.//– Минск: Наука і техника, 1992. – 123 с

6.  Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мінск: БелЭн, 1998. – т.1. – 460 с.

7.  Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. – Мінск: БелЭн, 2002. – т.13. – 477 с.

8.  Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. – Мінск: БелЭн, 1994. – 800 с.

9.  Белорусский специализированный институт по разработке проектной документации для реставрации памятников истории и культуры «Белспецпроектреставрация». Объект: Дворцовый ансамбль в г.п. Ружаны Пружанского района Брестской области. Комплексные научные изыскания 01. 01. 03. КНИ. Историко-архитектурные исследования по ансамблю. – Минск: Наука, 1990. – 90 с.

10. Буяк, Я. Ружанскі “птах” Адраджэння // Берасцейскія карані: літаратурны і гісторыка-краязнаўчы зборнік. Я. Буяк //– Брэст., 1993. С. – 68 -71.

11. Всемирное культурное и природное наследие: документы, комментарии, списки объектов: — М.: Институт наследия, 1999.– С. – 6

12.   Всеобщая история архитектуры: в 12 т. – М: стройиздат, 1968. – т. 6. – 566 с.

13.    Гісторыя беларускага мастацтва: у 6 т. – т. 2. – Мінск: Навука і техніка, 1988. – 384 с.

14.    Гісторыя беларускага тэатра: у 3 т. – Мінск: Навука і тэхніка, 1983. – т.1. – 496 с.

15.  Давыдова А. С. Некоторые вопросы определения памятников культуры. // . Вопросы охраны, использования и пропаганды памятников культуры: Сб. науч. тр./ НИИ культуры. — М.: НИИК, 1979. — С. 31- 36.

16.   Добровольская Э. Д. Музеефикация памятников архитектуры: Теория и практика, искусство экспозиции, новые сценарии и концепции (1980-е годы) // Музейное дело и охрана памятников: Обзор информации / НИО «Информ-культура». — Вып. I. — М.: Наука, 1989. — 47 с.

17.  Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении: Литовское и Белорусское Полесье: Репринтное воспроизведение издания 1882 года. – Мінск: БелЭн, 1993. – 550 с.

18.  Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі: Брэсцкая вобласць. – Мн., 1984. – 340 с.

19.  Зеленченко В. А. Храм-памятник как музей // Электронный ресурс.: Режим доступа: http://www.sedmitza.ru/index.html:sid.

20.  Калнін, В. Ружанскі палац /В.Калнін// Мастацтва Беларусі: – 1987. –№ 8. –С. 63 – 64.

21.   Карпов С. В. Памятник архитектуры как объект музеефикации // Актуальные проблемы советского музееведения: Сб. науч. тр. / М-во культуры СССР; Центр, музей революции СССР; ред. Л.И. Арапова. — М: — 1987. — С. 40-49.

22.   Каханоўскі Г. Вытокі музейнай справы на Беларусі/Г.Каханоўскі // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 2. – С. 79 – 87.

23. Качаноўскі У.У. Гісторыя культуры Беларусі: вучэбны дапаможнік для студэнтаў ВНУ. – Мінск: Экаперспектыва, 1994. – 163 с.

24.  Клімец, М. Гісторыя Пружаншчыны ў помніках // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі/ М. Клімец // Культура, 1972. № 3. –С. 36 – 44.

25. Козлович, В. Руины говорят/ Вадим Козлович// Советская Беларуссия. – 2008. – 30 авг. – С. – 8.

26. Кулагин, А.Н. Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии второй половины XVIII – начала XIX в.в.//А.Н.Кулагин – Минск: Наука и техника., 1981. – 320 с.

27.  Лотман Ю. М. Художественный ансамбль как бытовое пространство // Декоративное искусство «СССР. — 1974. — № 4. — С. 48-51.

28.  Лукоўскі, А. Ружаны вядомы пышным палацам /А.Лукоўскі// Зара камунізму. -1988. – 14 мая. – С. 9.

29.   Лыч Л., Навіцкі У. Гісторыя культуры Беларусі. Мінск: Экаперспектыва, – 1996. – 453 с.

30.  Масляніцына І. Нашчадак // Зара камунізму. 1990. 1 верасня. – С. 7.

31. Мастеница К Н. Деятельность по сохранению и использованию культурного наследия: основания; № смыслы, // Основы культурологии / Отв. ред. И! М. Быховская: — М.: Едиториал УРСС, 2005— С. 337 375.

32. Морозов, В.  Архитектурное наследие Прибужского региона. Сохранение и культурно-туристское использование: Материалы II Международной научно-практической конференции аспирантов кафедры строительства и проектирования Брестского государственного технического университета. Брест, 29-30 апреля 2010/ отв.ред.:В.Морозов.- – БрГТУ,2010. – 175 с.

33.  Несцярчук,  Т. Замкі,палацы і паркі Берасцейшчыны/ Т. Несцярчук. –Мінск: БеЛТА,2005. – 344с.

34.    Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Пружанскага раёна / Пад агульнай рэдакцыяй І.П. Шамякіна. Мінск: БелЭн, 1987. – 456 с.;

35.   Патоцкі Л. Успаміны пра Тышкевічаву Свіслач, Дзярэчын і Ружану. Мінск: Культура, 1997. – 220 с.

36.  Пашкевіч, У. ВКЛ у Паўночнай вайне (1700 – 1721)/У. Пашкевіч // Беларускі гістарычны часопіс. – 1995. – № 3. С. 163 – 172.

37.  Пружаншчына літаратурная // Раённыя будні. 1998. 2 чэрвеня. – C. 7.

38.   Прыбытка, Г. Некаторыя аспекты палітыкі Паўла Сапегі (1655 – 1656) /Г.Прыбытка // Брэст: Радавод. – 1998–№2 С. 22 – 24.

39.  Радзюк А. Канфіскацыя прыватнай уласнасці на Беларусі ў канцы XVIII – першай трэці XIX ст. ст. // Беларускі гістарычны часопіс. – 2002. – № 6 С. 15 – 23.

40.   Рэлігія і царква на Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. – Мінск: БелЭн, 2001. – 368 с.

41.   Ружаны/Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 4, кн. 2. Брэсцкая вобласць / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск.: БелЭн, 2007. — С. 36.

42. Федорук, А.Т. Ружаны//Старинные усадьбы Берестейщины/ А.Т. Федорук. – Мінск: БелЭн –  2004 – 572 с.  

43.  Марозава, С.В. Леў Сапега (1557 -1633 гг.) і яго час : зборнік навуковых артыкулаў/Установа адукацыі "Гродзенскі дзярж. Ун-т імя Я.Купалы"; рэдкал.: С.В. Марозава, В.У. Галубовіч. – Гродна : ГрДУ, 2007 . – С.15-26   

44.  Свод памятников истории и культуры Белоруссии: Брестская область. – Минск: Беларусская Советская Энциклопедия, 1990. – 424 с.

45.  Сикиржицкий В.М. Ружанский Версаль/ В. Сикиржицкий // Рэспубліка. – Минск: – 2001. – 2 лістапада.– С. 4.

46.  Супрун, В.Р. Палац у Ружанах/ В.Р. Супрун // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. Мінск: –  1972. –   № 3. –  С. 24 – 25.

47 . Трибулиева, Е. Із руин возродиться Версаль? ( о проекте реставрации дворца в Ружанах)/ Елена Трибулиева// Вечерний Брест. –  2008. –  20 февраля. – С. 5.

48.  Трусаў А.А. Старонкі мураванай кнігі: манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму// А.А. Трусаў/ Мінск: Навука і тэхніка, – 1990. – 191 с.

49 . Фалалеў. У. Дагляды Ружанскага палаца: ( аб музеефікацыі) / Уладзімір Фалалеў// Настаўніцкая газета. – 2011. – 28 мая. – С. 8-9.

50.  Чарняўскі І.М. Каштоўнасці мінуўшчыны.Гістарычныя цэнтры гарадоў Беларусі: праблемы і шляхі іх вырашэння/ Чарняўскі І.М.// Мінск:  Знамение.– 2003. –С. 114.

ДАДАТКІ

Дадатак 1

Малюнак 1.  Палацава-паркавы комплекс Сапегаў у г.Ружаны/ Замалёўка Напалеона Орды. Першая палова XIX ст. Стыль: класіцызм, архітэктар Ян Самуэль Бэкер. [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: [http//sources.ruzhany./images02/img_17.ipg ]. – [Дата доступу: 21.12.2014 ].

Малюнак 2. Ружанскі палац.  Цэнтральяная брама перад рэстаўрцыяй. Пачатак XXI ст. [ Фота аўтара. 12. 06. 2005]

Дадатак 2

Малюнак 3. Музей “ Палацавы комплекс Сапегаў”. Экспанат “ Макет Ружанскага палаца”/ Стыль: позні класіцызм з элементамі барокка і ракако. 2011 г. Макет зроблены па замалёўкам  архітэктара Я.С. Бэкера. [ Фота аўтара 24.05.2014].

Малюнак 4. Руіны Ружанскага палаца. Часовая кансервацыя. Пачатак XXI ст. [Электронны рэсурс]. – Рэжим доступу: [http//sources.ruzhany./images02/img_18.ipg] [Дата доступу : 21.12.2014]

Дадатак 3

Малюнак 5. Ружанскі палац/ Рэстаўрацыйныя работы. Рэстаўрацыя заходняга флігеля і ўязной  брамы. 2008 г. [Электронны рэсурс ].Рэжым доступу: [http//sources.ruzhany./images02/img_19.ipg]. [Дата доступу: 21.12.2014 ].

Малюнак 6. Ружанскі палац. Адноўленыя усходні і заходні флігелі, уязная брама/ Стыль: позні класіцызм. 2014 г. [Фота аўтара 2.05.2014]

Дадатак 4

Малюнак 7. Руіны Ружанскага палаца. Уцалелая цэнтральная частка.