Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДИПЛОМ БЕРЧУК.docx
Скачиваний:
9
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
8.24 Mб
Скачать

Раздел 2 музеефікацыя ружанскага палацава-паркавага комплекса

        

2.1 Асноўныя этапы музеефікацыі Ружанскага палаца

Музеефікацыя – кірунак музейнай дзейнасці, якая заключаецца ў пераўтварэнні гісторыка-культурных ці прыродных аб’ектаў у аб’екты музейнага паказу з мэтай максімальнага захавання і выяўлення іх гісторыка-культурнай, навуковай, мастацкай каштоўнасці.Музеефікацыяй у шырокім сэнсе слова можна лічыць пераход у музейны стан любога аб’екта, але тэрмін як правіла, выкарыстоўваецца да нерухомых аб’ектаў, асяроддзю і аб’ектам нематэрыяльнайспадчыны.

Паняцце “музеефікацыя” выкарыстоўваў у сваіх працах яшчэ Ф.І.Шміт, але сцвердзіўся гэты тэрмін у савецкім музеязнаўстве пасля Вялікай Айчыннай вайны ў перыяд шарокамаштабных работ па рэстаўрацыі гісторыка-культурнай спадчыны. Прынята  выдзяляць дзве формы “музеефікацыі”: “пад музей”, а менавіта выкарыстанне помніка пад экспазіцыі і музейныя службы, і “як музей” -  пераўтварэнне гісторыка-культурнай каштоўнасці ў самастойны аб’ект музейнага паказу.Сёння ўсё часцей  выкарыстоўваецца частковая (ці “мяккая”) музефікацыя, якая не мае на мэце поўнага із’яцця  аб’екта з асяроддзя бытавання і якая дапускае выкананне ім першапачатковых функцый. Выбар формы і метадаў музеефікацыі вызначаецца тыпам помніка, яго гісторыка-культурнай каштоўнасцю і станам.Найбольшая колькасць сярод музеефікаваных аб’ектаў складаюць помнікі архітэктуры.

Помнікі архітэтуры як аб’екты спадчыны ў значнай ступені абагульняюць культурны кантэкст гарадоў. З улікам сфарміраванага аблічча горада Ружан, тут існуюць асаблівыя адносіны  да культурнага жыцця горада, да архітэктуры,якая з’яўляецца сімвалам горада і краіны.

Разпрацоўка канцэпцый іх існавання ў сённяшнім жыцці становіцца адным з ключавых элементаў рэканструкцыі  гарадскога асяроддзя.

Асноўнымі відамі работ на гісторыка-культурным комплексе з’яўляюцца: рэстаўрацыя, кансервацыя, рамонт, рэканструкцыя, рэгенерацыя і г.д. Пры правядзені работ на такой гісторыка-культурнай каштоўнасці, як Ружанскі палацава-паркавы ансамбль былі і плануецца правесці наступны комплекс работ:

1) археалагічныя  даследаванні  (разведка  і  раскопкі) – комплекс    мерапрыемстваў  па  ўдакладненню  і  вывучэнню  нерухомых матэрыяльных   гісторыка-культурных   каштоўнасцей,   у   тым   ліку правядзенне нагляду пры выкананні земляных і будаўнічых работ;

2) архіўна-бібліяграфічныя   даследаванні – комплекс  мерапрыемстваў  па  вывучэнню  архіўных,  бібліяграфічных  і   іншых матэрыялаў, якія датычацца гісторыка-культурных каштоўнасцей;

3) натурныя  даследаванні – комплекс   мерапрыемстваў   па высвятленню  і  ўдакладненню адметных духоўных,  мастацкіх  і  (або) дакументальных вартасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Да  рэстаўрацыйна-аднаўленчых работ,  якія  выконваюцца  на матэрыяльных  гісторыка-культурных  каштоўнасцях  адносяцца:

1) аднаўленчыя работы – комплекс  мерапрыемстваў, накіраваных на  навукова абгрунтаванае поўнае або частковае паўторнае  стварэнне гісторыка-культурных   каштоўнасцей  (для   нерухомых   матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцей - абавязкова на месцы іх ранейшага знаходжання);

2) дапаўненне – комплекс мерапрыемстваў   па   стварэнню дапаўненняў да гісторыка-культурных каштоўнасцей, у тым  ліку і  па завяршэнню своечасова нерэалізаваных аўтарскіх задум;

3) кансервацыя – комплекс мерапрыемстваў  па  часоваму  або доўгатэрміноваму забеспячэнню захаванасці тэхнічнага стану гісторыка-культурных  каштоўнасцей  з  прымяненнем  адпаведных  метадаў,  якія дазваляюць прадухіліць яго далейшае пагаршэнне;

4) прыстасаванне – комплекс мерапрыемстваў  па  адаптацыігісторыка-культурных   каштоўнасцей   да   патрэб   і   асаблівасцей тэхнічнага ўтрымання;

5) рамонт – комплекс мерапрыемстваў па паляпшэнню тэхнічнага стану гісторыка-культурных каштоўнасцей без унясення змяненняў у  іх канструкцыйнае і (або) эстэтычнае вырашэнне;

6) раскрыццё – комплекс мерапрыемстваў  па   пазбаўленню гісторыка-культурных   каштоўнасцей   ад   пазнейшых    дысаніруючых напластаванняў;

7) рэгенерацыя – комплекс мерапрыемстваў  па  аднаўленню цэласнасці і агульнага кампазіцыйнага вырашэння гісторыка-культурных каштоўнасцей    (у    асноўным   комплексных    гісторыка-культурных каштоўнасцей);

8) рэканструкцыя – комплекс мерапрыемстваў  па  паляпшэнню тэхнічнага стану і функцыянальных асаблівасцей гісторыка-культурных каштоўнасцей  з дапушчэннем частковых змяненняў іх канструкцыйных  і неістотных фізічных уласцівасцей;

9) рэстаўрацыя – комплекс мерапрыемстваў   па   навукова абгрунтаванаму  аднаўленню страчаных фрагментаў гісторыка-культурных каштоўнасцей,  а  таксама іх адметных духоўных,  мастацкіх  і  (або) дакументальных вартасцей .Пры ажыццяўленні мерапрыемстваў па ахове гісторыка-культурнай спадчыны вялікае значэнне мае вырашэнне праблем, звязаных з захаваннем гістарычных гарадоў, паселішчаў і горадафарміруючай ролі архітэктурных помнікаў. Іх актуальнасць абумоўлена інтэнсіўнасцю ўрбаністычных працэсаў, якія набываюць не толькі тэндэнцыю да паскарэння, але і характарызуюцца выкарыстанем новых матэрыялаў і тэхналогій пры работах у гарадскім асяроддзі [ 26, c 14].

Зберажэнне індывідуальных, непаўторных рысаў гістарычнага горада заснавана на сістэме прававых дакументаў, якімі рэгулююцца адносіны у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны краіны, а таксама вызначаецца яе месца ў структуры сацыяльна-эканамічных адносінаў ў грамадстве. Работа з абьектамі архітэктуры патрабуе асаблівых падыходаў і вымагае прыняцця да ўвагі шматлікіх структур сацыяльнага, эканамічнага, прававога, культурна-лагічнага, навуковага і іншага характару. Спроба занядбання пэўнай іх часткі, а ў асобных выпадках хаця б аднаго чынніка з гэтага пераліку, наносіць немалую шкоду гісторыка-культурнай спадчыне [ 26, c 7].

Спроба захаваць для нашчадкаў ацалелыя элементы палаца прадпрымаліся яшчэ ў часы СССР. За кошт бюджэтных сродкаў БССР быў выкананы праект аднаўлення брамы, і ўжо ў пачатку 90-х гадоў пачалася рэстаўрацыя правага флігеля і аркад. Нажаль, работы вяліся нядоўга: Cавецкі Саюз разваліўся, і маладая дзяржава мала ўдзяляла ўвагі архітэктурным помнікам. Цікавасць да іх адрадзілася толькі ў пачатку новага тысячагоддзя, калі наша краіна абвясціла развіццё турыстычнай галіны найважнейшай дзяржаўнай задачай. У 2004 годзе была зацверджана абласная праграма, згодна з якой 26 помнікаў гісторыі і архітэктуры атрымалі права на прыярытэтнае фінансаванне. У гэтым ліку быў і Ружанскі палац. Яго расчысцілі і замуравалі падзямельныя хады. Цяпер радавая рэзідэнцыя Сапегаў уключана ў адзін з самых папулярных турыстычных маршрутаў Брэсцкай вобласці: Брэст-Ружаны-Косава.

У 2008 г пачалася поўная рэстаўрацыя двух флігеляў і ўязной брамы. Але каб задзейнічаць помнік у турыстычнай індустрыі па поўнай праграме, зроблена відавочна недастаткова. 30 млн. рублёў, якія вылучылі з абласнога бюджэту на карэкціроўку састарэлага за 17 гадоў праекта рэстаўрацыі, паклалі пачатак новаму этапу ў лёсе беларускага Версалю. Аб'ект вельмі складаны, таму каб яго зноў адрадзіць да работы над гісторыка-культурным аб’ектам былі запрошаны спецыялісты розных навуковых кірункаў – гісторыкі, мастакі, музейныя і архіўныя навукоўцы [ 23, c 5].

Аднаўленню флігеля папярэдніала вялікая археалагічная і даследчая праца. Знешне фасад будынка і ўязной брамы выглядаюць ў адпаведнасці з чарцяжамі Яна Самуэля Бэкера, які кіраваў рэканструкцыяй палаца ў канцы XVIII ст.( гэтыя чарцяжы сталі вядомыя вучоным у пачатку XX ст. - іх знайшлі ў кабінеце гравюр універсітэцкай бібліятэкі ў Варшаве), а вось унутраную планіроўку для большай функцыянальнасці будынка прыйшлося часткова змяніць.

Зараз ужо адноўлены 2 флігелі і ўязная брама. Але гэта не ўсе, што планавалася. У перспектыве плануецца рэстаўрацыя ўсходняга тэатра і астатняй часткі палаца. Але гэта патрабуе вялікіх сродкаў, якія дзяржава

можа выдзеліць толькі праз пэўны час [25, c 8].

Адной з праблем на сёння застаецца адсутнасць ў рэспубліцы моцнага спецалізаванага будаўніча-рэстаўрацыйнага прадпрыемсятва, якое змагло б акумуляваць ўвесь комплекс работ-рэстаўрацыйных, будаўнічых, інжынерных [ 25, c 9].

На сучасным этапе  ў склад музеяў увайшоў шэраг  нерухомых помнікаў  матэрыяльнай культуры —помнікі аржітэктуры. Іх уключэнне ў музейнае жыццё абумовіла ўзнікненне  спецыфічных форм і накірункаў музейнай дзейнасці, якія адрозніваюцца ад традыцыйных. Акрамя прадметнай своеасаблівасці помнікі надаюць музеям новыя прасторавыя  характарыстыкі,становяцца часткай музейнай інстытуцыі.

Сучасная трактоўка паняцця “музеефікацыя” звязана са з’яўленнем новага падыхода да захавання і выкарыстання культурнай спадчыны. Па-першае, змянілася ўяўленне пра саму культурную спадчыну. Яно становіцца больш шырокім і ўключае не толькі асобныя аб’екты і комплексы помнікаў гісторыі і культуры, але і саму тэрыторыю, гістарычныя і традыцыйныя тэхналогіі, узоры жывой культуры. Па-другое, усведамляецца непарыўнасць культурнай і прыроднай спадчыны. Па-трэцяе, улічваецца цесная сувязь мясцовага насельніцтва, традыцыйнай культуры з акружаючымасяроддзем.

У апошняе дзесяцігоддзе XX ст. музеефікацыя была  прызнана асноўнай формай захоўвання культурнай спадчыны, «прынцыпам светаразумення айчыннай гісторыі і культуры». Паняцце, якое выкарыстоўвалася доўгі час з’яўлялася прырагатывай спецыялістаў па гісторыі архітэктуры, стала  выкарыстоўвацца і атрымала новае ўвасабленне ў музейнай тэорыі [29, c 40]

Сёння музеефікацыя помнікаў архітэктуры ўсведамляецца як дзейнасць, якая развіваеццаў дзвух накірунках . Першае вызначаецца паняццем  «Помнік як музейны аб’ект» і характарызуецца  паняццем

гістарычных і мастацкіх асаблівасцей, якія дазваляюць ператварыць помнік ў асобны аб’ект паказа, самастойны помнік-музей, як пры наяўнасціў ім экспазіцый, так і прыіх адсутнасці. Успрыняцце архітэктурнага помніка ў якасці музейнага аб’екта фарміруе асаблівыя адносіны да яго  і абумоўлівае ўключэнне помніка  ў культурную прастору  шляхам рэстаўрацыі, мэта якой з’яўляецца выяўленне і захаванне  яго эстэтычнай і гістарычнай вартасці.

Другі накірунак музеефікацыі звязаны  з размяшчэннем ў помніку архітэктуры музея як культурнай інстытуцыі, вызначаецца паняццем «помнік як музей » і мае ў аснове захаванне аўтэнтычных архітэктурных форм і мастацкіх асаблівасцей будынка. На выснове вывучэння гістарычнага бытавання і аналізу мастацкага вобраза інтэр’ераў ажыццяўляецца пошук аптымальных спосабаў іх рэстаўрацыі з  улікам далейшага музейнага выкарыстання.

Музеефікацыя ў Ружанскім палацы з’явілася вынікам інтэграцыі метадаў архітэктурнага даследавання з метадамі навуковага вывучэння помніка. У гэтым працэсе знайшлі  прымяненнеўсе сучасныя метады рэстаўрацыі. Разгляд розных аспектаў практычнай музеефікацыі помніка як музейнага аб’екта дазволіла зрабіць выснову, што канкрэтныя індывідуальныя рашэнні, прынятыя пры рэстаўрацыі і  ўзнаўленні  знешняй  і ўнутранай прасторы помніка, заснаваныя  на паняццях яго  гістарычнай тыпалогіі і месца ў прасторы культуры. Таму абагульненне дадзенага вопыту можа быць выкарыстана не толькі пры далейшай рэстаўрацыі найбольш значных інтэр’ераў палацаў), але і ў працэсе музеефікацыі іншых помнікаў архітэктуры XVII—XVIIIcт. ст. Такім чынам у навуковай практыцы аналіз мемарыяльнай культуры, дазволіў распрацавацьстэрэатыпы  дзеяння, свайго рода стандартныя прыемы музеефікацыі [30, c 190].

   У 2011 г. у Ружанскім палацавым комплексе адкрыўся музей “Палацавы коплекс Сапегаў”. У адноўленым усходнім флігелі дзве залы: выставачная і экспазіцыйная. Экспазіцыйная, што размешчана на другім паверсе, распавядае пра род Сапегаў і гісторыю Ружанскага палацавага комплексу. Зараз фонды налічваюць каля 500 музейных прадметаў, частка з якіх з’явілася ў  калекцыі падчас раскопак на тэррыторыі ўсходняга корпуса. У зале на першым паверсе ладзяцца выставы мастацкіх твораў сучасных аўтараў. Праводзіліся розныя выставы, напрыклад, выстава сябраў Беларускага саюза мастакоў, прысвечаная сярэднявечнай гісторыі ружанскага краю, потым выстава работ Барыса Богшы, там утрымліваюцца графічныя выявы помнікаў архітэктуры і прыроды Ружаншчыны[ 25, c 8].

  Як паказаў аналіз апошніх даследаванняў зараз на тэррыторыі Беларусі не засталося рэчаў, што належалі роду Сапегаў. Большасць з іх знаходзіцца ў музейных зборах Масквы, Санкт-Пецярбурга, шэрагу польскіх гарадоў. Але музейныя супрацоўнікі  займаюцца пошукам аўтэнтычных рэчаў і далейшага папаўнення экспазіцыі і фондаў.

Адзін з найбольш цікавых экспанатаў музея-- макет ружанскага палацавага комлексу, створаны паводле знойдзеных гістарычных крыніц. Наведвальнікі музея могуць убачыць палац з вышыні птушынага палёту і ўявіць сабе веліч рэзідэнцыі, гісторыя якой налічвае некалькі стагоддзяў.

На макеце, што выстаўлены ў экспазіцыйнай зале музея, адлюстраваны палац пасля перабудовы XVII стагоддзя. Чарцяжы перабудовы і самі работы выконваліся пад кіраўніцтвам прыдворнага архітэтара Яна Самуэля  Бэкера. Гэтая перабудова, была больш маштабнай чым усе ранейшыя. Аднаўленне і новае будаўніцтва ў стылі позняга класіцызма з элементамі барокка і ракако,захаваліся да нашага часу ў картушах з элементамі фларыстыкі і іншых элементаў, якія  ўпрыгожвалі палац. Замак складаўся са шматлікіх залаў, вестыбюляў і холаў, у якіх прымалі каралёў, біскупаў і князёў. Ад галоўнага корпуса адыходзяць умацаваныя аркады, што нагадваюць пабудовы Версальскага палаца.

Насупраць тэатра знаходзіўся сам корпус, дзе размяшчалася карцінная галерэя, творы з якой зараз знаходзяцца ў шматлікіх музеях свету. Мэтай музеефікацыі  з’яўляецца таксама аднаўленне галерэі ў палацы.

У Ружанах есць і іншыя архітэктурныя пабудовы, якія ўяўляюць цікавасць для даследчкаў. Гэта Свята-Троіцкі касцел,  які быў пабудаваны ў 1615-1617 гг пры фундацыі Льва Сапегі. Усе гэта ўпісваецца ў турыстычны маршрут. Варта адзначыць, што і касцёл, і царква некалі мелі іншы выгляд, які толькі часткова супадае з сучасным. Акрамя таго, сярод гістарычных асаблівасцей Ружан, якой у свой час славілася мястэчка, — мануфактурная вытворчасць: ёй таксама будзе ўдзелена ўвага.

Другая зала — выставачная: у ёй будуць ладзіцца экспазіцыі мастакоў, якія працуюць па тэме гісторыка-культурнай спадчыны. Cамай унікальнай, цікавай для наведвальнікаў, на думку навуковых супрацоўнікаў палацавага комплексу, стане гасцёўня канцлера, дзе аматары гісторыі змогуць акунуцца ў эпоху даўніны. Па гэтай прычыне шмат сіл і сродкаў накіравана на стварэнне побыту той эпохі: арыгінальная антыкварная мэбля, арыгіналы і копіі ваенных трафеяў, узбраенне і амуніцыя шляхты. Цікавыя інтэр‘еры ўсіх залаў музея, над якімі працаваў сябра  Беларускага саюза дызайнераў Рэспублікі Беларусь Ігар Мазалевіч.

У музеі плануецца ладзіць тэатральныя пастаноўкі: распрацавана некалькі варыянтаў, адзін з іх — прыезд каралевіча Уладзіслава ў Ружанскі палац на пачатку XVII стагоддзя. І, што найбольш цікава, прымаць удзел у аднаўленні гістарычных падзей змогуць не толькі акцёры, але і ўсе жадаючыя. Сёння ўжо ствараецца карэта, касцюмы, у тым ліку фрэйлінаў караля і служанак, над чарцяжамі якіх і вобразамі ў цэлым працуюць супрацоўнікі музея разам, пад кіраўніцтвам мастака Ігара Мазалевіча (ён жа займаўся і стварэннем экспазіцыйнай і выставачнай залаў усходнягя флігеля). Адно памяшканне мяркуецца выдзеліць пад канферэнц-залу [21, c 4]

Вялікая ўвага ўдзяляецца інтэр’еру ў заходнім флігелі, у прыватнасці, элементам у стылі позняга класіцызму, барока і ракако, якія тут панавалі, калі ў палацы кіпела жыццё.

Згодна з Законам аб “Ахове  гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”, вясной 2008 года пачаліся археалагічныя пошукі на тэрыторыі заходняга флігеля палацавага комплекса, якія праводзяць супрацоўнікі Брэсцкага рэстаўрацыйнага праекта  на чале з выкладчыкам Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С. Пушкіна А.А.Башковым. Плёнам гэтай работы сталі шматлікія прадметы, якія далі звесткі пра пэўны гістарычны перыяд: каля трох з паловай тысяч унікальных артэфактаў у бліжэйшы час папоўняць фонды музея. А лепшыя з іх зоймуць месца ў экспазіцыі: гэта і манеты, і ўнікальныя французскія кафлі з выявай родавых гербаў, і курыльныя люлькі, і рэчы ўжытку… Акрамя таго, сярод каштоўных знаходак аказаліся і сляды будынкаў 16 — 18 стагоддзяў (між іншым, сам заходні флігель, рэшткі якога цяпер і рэканструюцца, быў пабудаваны ў перыяд 1772-1790 гадоў, калі палацам валодаў Аляксандр Міхал Сапега): у прыватнасці, была знойдзена кладка будынка перыяду Льва Сапегі, а некаторыя нумізматычныя знаходкі даюць падставу сцвярджаць, што перыяд іх ужывання датуецца прыкладна 1550 годам — перыяд валодання Ружанамі Васілём Тышкевічам. Адкапаная кладка застанецца захаванай і закансерваванай у грунце: яна будзе змешчана пад шкло— каб некалькі квадратных метраў даўніны таксама захаваліся для нашчадкаў [19, c 344].

Тэрыторыю палаца плануецца абсталяваць і часткова абгарадзіць так, як указана на чарцяжах, якія захоўваюцца ў кабінеце рэдкіх гравюраў у Варшаве, і фотакопіях, што ёсць у музеі. Уязная брама ўпрыгожана скульптурнай кампазіцыяй, падобнай на тую, што была тут у перыяд росквіту палаца і стваралася прыдворным архітэктарам Я.С. Бекерам: як і стагоддзі таму назад, яна нагадвае пра веліч роду Сапегаў — ваенную, культурную ў перыяд існавання Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і Рэчы Паспалітай. А флігелі аздоблены элементамі фларыстыкі (яны былі ў часы Аляксандра Міхала Сапегі) — надаконныя элементы, імітуючыя лаўровыя вянкі — сімвал славы, перамогі і міру.

Такім чынам, музеефікацыя — гэта адзін з асноўных кірункаў музейнай дзейнасці, якая заключаецца ў пераўтварэнні гісторыка-культурных ці прыродных аб’ектаў ў аб’екты музейнага паказу, з мэтай максімальнага захавання. Спробы захаваць ацалелыя элементы палаца прадпрымаліся яшчэ ў СССР. У 90-х гадах нядоўгі час вяліся рэстаўрацыйныя работы, чаму спрыяў распад Савецкага Саюза.У 2008 пачаліся археалагічныя раскопкі і поўная рэстаўрацыя на аб’екце. Аб’ект вельмі складаны, таму спатрэбілася ў працу задзейнічаць спецыялістаў розных навуковых кірункаў. Але якасная і хуткая работа па адраджэнню ўсходняга і заходняга флігеля спрыяла адкрыццю ў 2011 годзе музея ва усходнім флігелі. Пасля  частковай музеефікацыі Ружанскі палацава-паркавы ансамбль яшчэ больш пачаў прывабліваць беларускіх і замежных турыстаў.