Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиографоведение. Теория 2014 (Саитова).doc
Скачиваний:
50
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
621.57 Кб
Скачать

Форма кантролю срс

1.Праверка пісьмовых работ.

2. Субяседаванне па тэме.

Тэма БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА ЯК СІСТЭМА НАВУКОВЫХ ВЕДАЎ”, 8 гадзін

Заданне для СРС: студэнты вывучаюць аспектную і аб’ектную структуры бібліяграфазнаўства, тэарэтычныя канцэпцыі сучаснага бібліяграфазнаўства.

І. Дайце азначэнне:

Заданне 1. Бібліяграфазнаўства – гэта … .

ІІ. Завяршыце пералік:

Заданне 2. Аспектная дыферэнцыяцыя бібліяграфазнаўства ўключае наступныя адносна самастойныя навуковыя дысцыпліны (раздзелы): тэорыя бібліяграфіі, гісторыя бібліяграфіі, …. .

Заданне 3. Да роднасных для бібліяграфазнаўства абласцей ведаў адносяцца: бібліятэказнаўства, … .

Заданне 4. Бібліяграфазнаўства ўключае: навукоўцаў з іх ведамі, здольнасцямі, кваліфікацыяй, раздзяленнем працы; навуковыя структуры (кафедры і інш.), … .

ІІІ. Адзначце правільны адказ/ы:

Заданне 5. Якія асаблівасці бібліяграфазнаўства як навукі?

  1. Адносная маладосць

  2. Невялікае кола вучоных

  3. Адсутнасць спецыяльных навукова-даследчых інстытутаў

  4. Міждысцыплінарнасць

  5. Дынамізм

Заданне 6. Суб’ект бібліяграфазнаўства:

  1. Бібліёграф, складальнік бібліяграфічных паказальнікаў

  2. Бібліёграф – каталагізатар

  3. Бібліяграфазнавец, выкладчык

  4. Бібліяграфазнавец, даследчык

Заданне 7. Метадалогію як самастойны раздзел бібліяграфазнаўства першым прапанаваў выдзеліць:

  1. Коршунаў А.П.

  2. Факееў В.А.

  3. Сляднева Н.А.

  4. Яноніс О.В.

Заданне 8. Узаемадзеянне з сацыялогіяй узбагачае бібліяграфазнаўства:

  1. Метадамі анкетавання, экспертных ацэнак, апытання карыстальнікаў

  2. Катэгорыямі аб’ект і суб’ект бібліяграфіі, функцыі, сістэма і структура

  3. Метадамі вывучэння эканамічнай эфектыўнасці працэсаў бібліяграфічнай дзейнасці

Заданне 9. Функцыі бібліяграфазнаўства:

  1. інфармацыйная

  2. тлумачальная

  3. эўрыстычная

  4. прагнастычная (прагнозная)

  5. сінтэзуючая

  6. пошукавая

  7. камунікатыўная

Іv. Суаднясіце:

Заданне 10. Сучасныя тэарэтычныя канцэпцыі бібліяграфазнаўства з іх вядомымі прадстаўнікамі:

1. Інфармацыйна-дакументаграфічная (сістэмна-дзейнасная) канцэпцыя

а) Факееў В.А.

2. Інфармацыйна-кнігазнаўчая канцэпцыя

б). В. П. Леонаў

3. Духаўна-вытворчая (кагнітыўна-камунікацыйная) канцэпцыя

в) Сляднева Н.А.

4. Ідэаграфічная (інфармаграфічная) канцэпцыя

г) Сакалоў А.В.

5. Культуралагічная канцэпцыя

д) Астахава Л.В.

6. Інфармацыйна-управленчая канцэпцыя

е) Вохрышава М.Г., Зіноўева Н.Б.

7. Когнітаграфічная канцэпцыя

ё) Барсук А.І., Беспалава Э.К.

8. Навуказнаўчая канцэпцыя

ж) Грачыхін А.А.

9. Працэсна-кагнітыўная (кагнітыўна-трансфармацыйная) канцэпцыя

з) Коршунаў А.П.

Заданне 11. Суаднясіце дысцыпліны бібліяграфазнаўства з асобнымі галоўнымі задачамі, якія стаяць перад імі:

1. Тэорыя бібліяграфіі

а) распрацоўка рацыянальных схем арганізацыі бібліяграфічных службаў у розных інфармацыйных цэнтрах і бібліятэках

2. Гісторыя бібліяграфіі

б). распрацоўка прыёмаў і правіл розных працэсаў бібліяграфічнай дзейнасці

3. Арганізацыя бібліяграфіі

в) распрацоўка канкрэтных прыёмаў, паслядоўнасці аперацый, алгарытмаў, стратэгій, неабходных для аптымальнага выканання бібліяграфічных працэсаў.

4. Методыка бібліяграфіі

г) вывучэнне сістэмы метадаў агульнанавуковага і прыватнанавуковага характара, якія выкарыстоўваюцца ў бібліяграфазнаўстве

5.Тэхналогія бібліяграфіі

д) вывучэнне сутнасці бібліяграфіі як грамадскай зявы, заканамернасцей функцыянавання бібліяграфіі, прынцыпаў функцый, задач, тэрміналогіі, структураванне бібліяграфічнай дзейнасці

6. Метадалогія бібліяграфіі

е) узнікненне бібліяграфіі і яе развіццё да нашага часу