Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы да экзамену па краязнаўству.docx
Скачиваний:
43
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
82.71 Кб
Скачать

7.Сучасны стан гістарычнага краязнаўства на Беларусі

Дасягненне дзяржаўнага суверэнітэту ў 1991 г. стала магутным фактарам уздыму нацыянальнай свядомасці, імк­нення лепш пазнаць мінулае сваёй радзімы, ганарыцца яе сучаснымі дасягненнямі, годна прадстаўляць Беларусь у свеце. Стала магчымым узнавіць многія забароненыя раней тэмы, “белыя плямы” айчыннай і рэгіянальнай гісторыі, вярнуць з нябыту сотні імён выдатных людзей мінулага. Спрыялі развіццю краязнаўства прынятыя ў Рэспубліцы Беларусь законы і дзяржаўныя праграмы: законы аб культуры, адукацыі (1991, новая рэдакцыя 2002), бібліятэчнай справе (1995, новая рэдакцыя 2003), турызме (1999) і іншыя; праграмы “Спадчына”, дзяржаўнай падтрымкі традыцыйнай культуры (1994–1996 гг.), захавання традыцыйнай культуры вёскі (на 2005–2010 гг.) і інш. У апошнія гады прымаюцца праграмы развіцця малых гарадоў, праграмы развіцця уні­кальных гістарычных цэнтраў (праграма развіцця г.Полацка). Важнае значэнне набылі праграмы інавацый.

Для дапамогі краязнаўцам ва ўзаемадзеянні ў 2003 г. стала магчымым распачаць выданне “Краязнаўчай газеты”. Галоўным рэдактарам газеты стаў старшыня БФК Уладзімір Гілеп. У склад рэдакцыі ўвайшлі вядомыя сучасныя края­знаўцы В.У.Скалабан, А.І.Мальдзіс, В.П.Рагойша, А.П.Грыц­кевіч, А.М.Карлюкевіч і інш. У раздзелах і рубрыках газеты ўсебакова адлюстроўваюцца новыя дасягненні краязнаўства. Узбагачаючы веды аб мінулым розных мясцін Беларусі, газета асвятляе сучасныя формы краязнаўства, арганізуе абмен думкамі. На старонках газеты з 2003 г. друкуецца “Малая краязнаўчая энцыклапедыя”, якая знаёміць з паняццямі, неабходнымі пачынаючым краязнаўцам, аматарам краязнаў­ства. У рубрыцы “Сучасныя беларускія краязнаўцы” змяшчаюцца матэрыялы да слоўніка дзеячаў краязнаўства.

Лідэры сучаснага краязнаўства У.А.Гілеп, А.І.Бутэвіч, В.У.Скалабан і іншыя выканалі вялікую работу па канса­лідацыі краязнаўцаў і падрыхтоўцы новага ўстаноўчага з’езда. Наступная спроба стварэння БКТ адбылася вясной 2005 г. падчас краязнаўчай канферэнцыі ў БДУ культуры і мастацтваў. Аднак ініцыятары атрымалі адмову ў юрыдычнай рэгістрацыі таварыства.

У розных плынях сучаснага краязнаўства працуюць апантаныя даследчыкі. Значны ўклад у вывучэнне і папулярызацыю ведаў пра Брэстчыну ўнеслі Л.М.Несцярчук, В.Я.Ляшук, Т.А.Хвагіна; Віцебшчыну – У.Арлоў, К.С.Шыдлоўскі, С.М.Асіноўскі, А.М.Падліпскі, А.Г.Лісаў, Д.Р.Газін, І.Зямчо­нак; Гомельшчыну – У.Ф.Ісаенка, А.І.Атнагулаў; Гродзен­шчыну – А.І.Мальдзіс, А.М.Белакоз, І.П.Крэнь, А.М.Пятке­віч, В.В.Швед, М.П.Гайба, В.М.Чарапіца; Магілёўшчыну – А.Р.Агееў, І.А.Пушкін, І.А.Марзалюк, У.М.Ліўшыц, А.І.Мар­тынаў, А.М.Ненадавец; Міншчыну – А.П.Грыцкевіч, Э.М.За­гарульскі, А.М.Карлюкевіч, Я.Я.Янушкевіч, Ф.І.Янушкевіч, В.П.Рагойша, А.І.Валахановіч, У.І.Содаль; г.Мінск – З.Ф.Шыбека, У.Дзянісаў і інш. Многія гісторыкі-краязнаўцы прысвяцілі свае творы розным мясцінам Беларусі. Гэта вучоныя М.І.Ермаловіч, Г.В.Кісялёў, М.А.Ткачоў, В.У.Скалабан, даследчык унікальнай сядзібнай культуры А.Т.Федарук, пісьменнік Ю.Татарынаў і інш.