Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы да экзамену па краязнаўству.docx
Скачиваний:
43
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
82.71 Кб
Скачать

6.Савецкі перыяд у развіцці гістарычнага краязнаўства Беларусі

У многіх навуковых, навучальных, культурных, гаспадар­чых установах і арганізацыях былі створаны структуры, якія займаліся краязнаўчымі даследаваннямі. Краязнаўчы кірунак прысутнічаў у дзейнасці Мінскага таварыства гісторыі і старажытнасцей (1919–1925), створанага пры Мінскім педагагічным інстытуце, членамі якога былі У.І.Пічэта, М.Я.Янчук, П.В.Харламповіч, настаўнікі і аматары гісторыі. Да краязнаўчых таварыстваў пры ўстановах адносіліся: этнаграфічная камісія пры Віцебскім аддзяленні Маскоўскага археалагічнага інстытута (1922), Беларускае вольна-экана­мічнае таварыства (1921) у Беларускім палітэхнічным інсты­туце, Таварыства вывучэння прыроды, сельскай гаспадаркі і лесаводства (1923) у Беларускім дзяржаўным інстытуце сельскай гаспадаркі, Таварыства краязнаўства і Навуковае таварыства па вывучэнні Беларусі пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі сельскай гаспадаркі (БДА СГ) у Горках (1925–1931).

Значны ўклад у вывучэнне рэгіёнаў Беларусі быў унесены шматлікімі структурнымі падраздзяленнямі Інбелкульта. У 1925 г. былі створаны гісторыка-археалагічная, этнаграфіч­ная, прыродазнаўчая, лінгвістычная, літаратурная, мастацтва­знаўчая, педагагічная, сельскагаспадарчая, сацыяльна-экана­мічная секцыі і іншыя адзінкі.

У 1926 г. у Інбелкульце была створана камісія гісторыі мастацтва, старшынёй якой стаў М.Шчакаціхін. Захоплены вы­вучэннем гісторыі беларускага мастацтва, даследчык аба­раніў кандыдацкую дысертацыю, выпусціў першы том “На­рысаў з гісторыі беларускага мастацтва”.

У ліпені 1939 г. у Віцебску была адкрыта мастацкая галерэя Ю.Пэна, з якой у пасляваенны перыяд толькі асобныя творы трапілі ў Віцебскі абласны краязнаўчы музей.

Да пачатку 1927 г. у БССР былі адкрыты Беларускі дзяржаўны музей у Мінску, Віцебскі і Гомельскі дзяржаўныя культурна-гістарычныя музеі, каля 20 акруговых, раённых і іншых музеяў у Оршы, Магілёве, Полацку, Слуцку, Бабруйску, Клімавічах, Мазыры і іншых гарадах.

Беларускі дзяржаўны музей у Мінску, адкрыты ў 1923 г., хаця і не быў краязнаўчым, але змяшчаў багацейшыя зборы з розных рэгіёнаў. У канцы 1928 г. у ім налічвалася больш за 30 000 адзінак.

У навуковы краязнаўчы рух значны ўклад уносілі выкладчыкі і студэнты БДУ, іншых ВНУ і тэхнікумаў. Актыўна працавала краязнаўчае таварыства пры БДУ пад кіраўніцтвам вядомага гісторыка У.І.Пічэты. Падчас экспедыцый студэнты збіралі матэрыялы аб прыродзе, па гісторыі і культуры, рыхтаваліся да кіравання краязнаўчай работай.

Навуковае таварыства па вывучэнні Беларусі пры БДА СГ мела статус асобнай навуковай установы Інбелкульта ў г.Горкі. Краязнаўчы кірунак быў адным з галоўных у яго дзейнасці. У другой палове 20-х гг. у складзе таварыства было 115 членаў. Асабліва падкрэслівае краязнаўчы напрамак дзейнасці таварыства склад яго ўдзельнікаў: вучоных, студэнтаў, настаўнікаў, сялян. Самымі актыўнымі края­знаў­цамі былі прафесары П.Ф.Салаўёў, Ф.В.Лунгерсгаўзен, М.Ганчарык. Яны ўдасканальвалі таварыства, наладзілі суп­рацоў­ніцтва з Горацкім раённым таварыствам краязнаўства, удзельнічалі ў рабоце рэгіянальных і ўсебеларускіх края­знаўчых канферэнцый.