Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Адказы да экзамену па краязнаўству.docx
Скачиваний:
43
Добавлен:
18.04.2015
Размер:
82.71 Кб
Скачать

3.Практыка выкарыстання краязнаўчага матэрыялу ў вучэбным працэсе вну

Рэгіянальныя універсітэты на сучасным этапе з’яўляюцца буйнейшымі цэнтрамі навуковых краязнаўчых даследаван­няў, якія ажыццяўляюцца сіламі выкладчыкаў і студэнтаў. Тут вядуцца даследаванні актуальнай тэматыкі, чытаюцца курсы краязнаўчага характару, рыхтуецца навуковая і метадычная літаратура, прысвечаная краязнаўчай дзейнасці, выпускаюцца манаграфіі, зборнікі і вучэбныя выданні аб рэгіёне, праводзяцца навуковыя канферэнцыі, створаны музеі ВНУ. Вялікая даследчая і арганізацыйная праца па краязнаўстве працягваецца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы. Гістарычны факультэт, кафедра гісторыі Беларусі ўдзельнічалі ў арганізацыі і правядзенні Міжнароднай навуковай канферэнцыі “60-летие образования Гродненской области” (2004) і інш.

У Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна адкрыта кафедра методыкі выкладання беларускай літаратуры і краязнаўства, уведзены шэраг дысцыплін краязнаўства (“Літаратурнае краязнаўства”, “Лінгвістычнае краязнаўства”, “Літаратура Берасцейшчыны”, “Польскамоўная літаратура Берасцейшчыны” і іншыя), распрацаваны спецыялізаваныя праграмы практыкі, падрыхтаваны вучэбна-метадычныя матэрыялы і дапаможнікі. У Брэсцкім, Віцебскім і Магілёўскім дзяржаўных універсітэтах выкладаюцца курсы “Геаграфія вобласці”. Значны ўклад у навукова-метадычнае забеспячэнне краязнаўства ўносіць калектыў БДУ. Напрыклад, выйшла новае выданне вучэбнага дапаможніка Я.М. Мяшэчкі “Географическое краеведение” (2002). У Магілёўскім дзяржаўным універсітэце харчавання для студэнтаў усіх спецыялізацый дзённай і завочнай формаў навучання ўведзена дысцыпліна “Гістарычная і культурная спадчына горада Магілёва”.

Праблемам выкладання краязнаўства і яго выхаваўчага патэнцыялу прысвячаюцца рэспубліканскія і міжнародныя навуковыя канферэнцыі, якія праводзяцца ва універсітэтах: Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я.Купалы, Бела­рускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М.Танка, Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пушкіна, Бела­рускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М.Машэрава і інш. Так, у Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А.С.Пуш­кіна адбылася канферэнцыя па тэме “Краеведение в учебно-воспитательном процессе школ и вузов” (2003), рэспуб­ліканская канферэнцыя “Краязнаўства як адзін з кірункаў вучэбна-выхаваўчай работы ў школе і ВНУ” таксама прайшла ў Брэсце (2008).

У шэрагу універсітэтаў плённа працуюць навуковыя студэнцкія краязнаўчыя гурткі. Працягвае працу гістарычна-краязнаўчы гурток у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце. Зараз у ім каля 40 членаў. Многія гурткоўцы дасягнулі значных навуковых і педагагічных поспехаў: прафесарам стаў У.М.Міхнюк, кандыдатамі гістарычных навук Л.І. Коўкель і В.А. Белазаровіч.

Адным з важнейшых вынікаў дзейнасці дзяржаўных устаноў і іх супрацоўнікаў у галіне краязнаўства з'яўляюцца шматлікія публікацыі: артыкулы, карты, манаграфіі, падруч­нікі, вучэбныя дапаможнікі і інш. Сярод іх вылучаюцца краязнаўчыя зборнікі, якія належаць да буйных выдавецкіх формаў і адметныя навуковай навізной: “Гарадзенскія запісы” Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Я.Купалы; “Магілёўшчына”, які выдаюць абласны краязнаўчы музей, абласная бібліятэка імя У.І.Леніна і дзяржаўны універсітэт імя А.А. Куляшова і інш.