Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ист. Бел - Методичка.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
658.43 Кб
Скачать

Раздзел IV. Геапалітычнае становішча Беларусі ў сярэдзіне XX ст. Грамадска-палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіцце бсср у 1946-1985 гг.

Тэма 1. Заходняя Беларусь пад уладай Польшчы

Заходняя Беларусь у складзе Польшчы: тэрыторыя, насельніцтва, тэрытарыяльна-адміністрацыйнае дзяленне і органы кіравання. Эканамічнае і палітычнае становішча. Нацыянальна-вызваленчы рух у 20-я гады. Палітычная барацьба: Камуністычная партыя Заходняй Беларусі (КПЗБ), Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ) і іншыя партыі і арганізацыі. Рэпрэсіі польскай адміністрацыі супраць удзельнікаў рэвалюцыйнага руху. Вызваленне Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі. Аб’яднанне беларускага народа ў складзе БССР.

Тэма 2. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа супраць фашысцкай Германіі

Міжнародная абстаноўка напярэдадні вайны. Узнікненне фашызму. Беларусь напярэдадні нападу фашысцкай Германіі. Напад Германіі на Савецкі Саюз. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі ў ліпені-жніўні 1941 г. Народнае апалчэнне. Разгортванне на тэрыторыі Беларусі партызанскай барацьбы супраць акупантаў. Партызанскія зоны. Масавы рух супраціўлення. «Рэйкавая вайна». Карэнны пералом у Вялікай Айчыннай вайне. Пачатак вызвалення Беларусі ў 1943 г. Аперацыя «Баграціён», поўнае вызваленне Беларусі. Страты Беларусі. Калабарацыянізм. Перамога над Германіяй.

Тэма 3. Аднаўленне народнай гаспадаркі БССР у 1945-1985 гг.

Новая расстаноўка палітычных сіл у свеце. Савецкае грамадства ва ўмовах пасляваеннай разрухі. Становішча народнай гаспадаркі БССР у першыя пасляваенныя гады. Шляхі і метады аднаўлення эканомікі ў Беларусі. Дапамога савецкіх рэспублік у аднаўленні народнай гаспадаркі. Рост прамысловасці. Стварэнне новых яе галін: аўтамабільнай, трактарнай, будаўнічай, хімічнай і інш. Аднаўленне калгасна-саўгаснай сістэмы. Завяршэнне сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Заходняй Беларусі.

Спроба ажыццяўлення эканамічных рэформаў у 50-60-я гады. Асаблівасці навукова-тэхнічнага прагрэсу ў Беларусі ва ўмовах НТР.

Тэма 4. Грамадска-палітычнае і культурнае жыццё ў другой палове 40-х – пачатку 80-х гг.

Асноўныя тэндэнцыі развіцця савецкага грамадства ў перыяд першага дзесяцігоддзя пасля заканчэння вайны. Змяненні ў грамадскім жыцці рэспублікі пасля смерці Сталіна. Палітычныя і адміністрацыйныя рэформы 50-60-х гадоў. ХХ з’езд КПСС. Непаслядоўнасць і супярэчлівасць працэсу дэмакратызацыі савецкага грамадства. Асноўныя вынікі эканамічнага і палітычнага развіцця рэспублікі ў 50-я – першай палове 80-х гг.

Культура Беларусі ў 40-80-я гады. Асноўныя дасягненні ў развіцці беларускай культуры, адукацыі, навукі.

Раздзел V. Суверэнная Рэспубліка Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў

Тэма 1. Прычыны абвастрэння супярэчнасцяў у сярэдзіне 80-х гадоў. Курс на інтэнсіфікацыю

Нарастанне крызісных з’яў у СССР на рубяжы 80-х гадоў. Абвяшчэнне палітыкі перабудовы ў СССР. Канцэпцыя перабудовы. Спробы мадэрнізацыі краіны. Курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця СССР. Праявы рэфармавання палітычнага ладу ў СССР і БССР у 1986-1990 гг. Аслабленне пазіцый КПБ у палітычным жыцці краіны.

Тэма 2. Беларусь ва ўмовах дзяржаўнага суверэнітэту

Распад СССР, утварэнне СНД. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР. Жнівенскі путч 1991 г. і яго ўплыў на становішча Беларусі. Наданне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР статуса канстатуцыйнага закона. Прыняцце новай назвы дзяржавы і яе сімволікі. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Распрацоўка праграмы пераходу да рынкавых адносін. Пагаршэнне становішча ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы.

Тэма 3. Асноўныя напрамкі развіцця народнай гаспадаркі, беларускай культуры ў 1995-2010 гг.

Абранне А.Р.Лукашэнкі Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Трансфармацыя палітычнай сістэмы. Пераадоленне крызісных тэндэнцый ў эканоміке. Развіцце інтэграцыйных працэсаў паміж Беларуссю і Расіяй. Развіцце міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва. Нацыянальна-культурнае адраджэнне. Далейшае фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі. Узаемаадносіны дзяржавы і царквы. Роля навукі ў інфармацыйным грамадстве. Першы з’езд вучоных Рэспублікі Беларусь. Мадэрнізацыя нацыянальнай сістэмы адукацыі. Асэнсаванне гістарычнага мінулага і сучаснасці ў творах літаратуры і мастацтва. Сучасныя праблемы беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння.

Соседние файлы в предмете История Беларуси