Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ист. Бел - Методичка.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
658.43 Кб
Скачать

Ііі. Змест вучэбнага матэрыяла Уводзіны ў курс “Гісторыя Беларусі”

Месца і роля гістарычнай навукі на сучасным этапе. Тэарэтыка-пазнавальныя, практычна - палітычныя, патрыятычна-выхаваўчыя функцыі гісторыі. Гісторыя як самастойны накірунак сучаснага грамадазнаўства. Гісторыя Беларусі – састаўная частка сусветнай гісторыі. Прадмет гісторыі. Паняцце фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходу да вывучэння гісторыі. Найбольш вядомыя аўтары айчыннай гістарычнай навукі, гістарычныя крыніцы.

Раздзел і. Цывілізацыйная спадчына Старажытнага свету, сярэдніх вякоў і Беларусь.

Тэма 1. Найстаражытнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі

Перыяд старажытных цывілізацый. Агульнагістарычная перыядызацыя старажытнага часу. Навука і рэлігія аб паходжанні чалавека на зямлі. Міфы народаў свету. Першыя вядомыя перасяленні народаў. Індаеўрапейцы – новыя насельнікі Паўднёвай, Заходняй і Цэнтральнай Еўропы. Дыферэнцыяцыя балтаў у выніку іх рассялення. Змяненні ў занятках насельніцтва і ў грамадскім ладзе. Змена прысвойваючай эканомікі вытворчай. Распаўсюджванне металу. Зацвярджэнне бацькоўскага ладу. З’яўленне славян на тэрыторыі Беларусі, пачатак іх шырокага рассялення. Утварэнне класавых грамадстваў і дзяржаў.

Тэма 2. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян на тэрыторыі Беларусі. Барацьба с заваеўнікамі

Сярэднія вякі, найбольш важныя рысы сярэднявечча. Паходжанне хрысціянства, яго ўкараненне ў Старажытным Рыме як дзяржаўнай рэлігіі. Падзел хрысціянства на Заходнюю і Усходнюю цэрквы. Славяне і хрысціянства. Канкурэнцыя візантыйскай і рымскай цэркваў у хрышчэнні славян. Пачатак Русі. Стварэнне аб’яднанай старажытнай усходнеславянскай дзяржавы. Шляхі фарміравання дзяржаўнасці. Гістарычныя і ідэалагічныя канцэпцыі паходжання дзяржавы. Веча ў славян. Пашырэнне тэрыторыі старажытнарускай дзяржавы. Найстаражытныя гарады і княствы на тэрыторыі Беларусі. Рагвалод. Тур. Заходнія землі Русі і Кіеў. Культура старажытнай Беларусі. Пісьменнасць. Выдатныя дзеячы культуры гэтага часу: Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч, Ефрасіння Полацкая.

Тэма 3. Фарміраванне раннекласавага грамадства на тэрыторыі Беларусі

Асноўныя рысы і перыядызацыя феадальнага спосабу вытворчасці. Сацыяльна-эканамічнае развіццё заходніх земляў Русі. Узнікненне гарадоў, развіццё гарадскога жыцця. Знешні від горада. Гарадское рамяство. Гандаль. Націск каталіцкіх місіянераў і нямецкіх рыцараў на палабскіх славян, палякаў, чэхаў, балтаў. Барацьба з крыжакамі.

Тэма 4. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ)

Аб’ектыўная неабходнасць аб’яднання беларускіх зямель у адну дзяржаву. Навагрудак – ініцыятар аб’яднання. Міндоўг і яго нашчадкі. Дыскусіі па пытанню аб ўтварэнні Вялікага княства Літоўскага. Уплыў знешніх фактараў. Цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў Віценя, Гедыміна, Альгерда. Крэўская ўнія. Грунвальдская бітва і яе значэнне. Палітычныя органы дзяржаўнай улады, іх эвалюцыя, функцыі (вярхоўная ўлада, Рада, сеймы, сеймікі, войска і інш.). Заканадаўства ВКЛ. Статуты ВКЛ 1529, 1566 г.

Тэма 5. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Вялікага княства Літоўскага ў ХІІІ – сер.XVI стст.

Сельская гаспадарка – аснова эканамічнага жыцця і фарміравання феадальных адносін у XIII – першай палове XVI ст. Прылады працы, асноўныя сельскагаспадарчыя культуры. Абшчына. Павіннасці сялян. Катэгорыі сялянства, працэс іх запрыгоньвання. Аграрная рэформа сярэдзіны ХVІ ст. – “Валочная памера”. Рамесная вытворчасць. Гандаль, купецкія супольнасці. Экспарт і імпарт. Грашовая абарачэнне.

Гарады Беларусі – цэнтры рамяства і гандлю. Магдэбургскае права.

Тэма 6. Духоўнае жыцце ўсходніх славян у эпоху раннега сярэднявечча. Фарміраванне беларускай народнасці. Культура Беларусі ў другой палове ХІІІ – першай палове XVI стст.

Палітычныя, эканамічныя, сацыяльныя і канфесійныя фактары ўтварэння беларускай народнасці. Дзяржаўна-тэрытарыяльнае адзінства рассялення усходніх славян. Тэарэтычныя распрацоўкі аб паходжанні беларусаў і назвы Белая Русь. Фарміраванне спецыфічных рысаў беларускай мовы – састаўной часткі матэрыяльнай і духоўнай культуры ўсходнеславянскага этнасу.

Соседние файлы в предмете История Беларуси