Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ист. Бел - Методичка.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
658.43 Кб
Скачать

Раздзел іі. Цывілізацыйная спадчына Новага часу і Беларусь

Тэма 1. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай

Лівонская вайна. Люблінская унія 1569 г. Утварэнне Рэчы Паспалітай – Рэспублікі двух народаў: палякаў і літвінаў. Статут 1588 г. Органы ўлады і кіравання. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай і ВКЛ у канцы XVI – XVII ст. Гарады Беларусі. Рамесная вытворчасць і гарадскі гандль. Гандлёвыя сувязі. Цэхавая сістэма. Павіннасці сялян. Фальварак – асноўная форма гаспадарчай арганізацыі. Абвастрэнне ўкраінска-польскіх адносін. Паўстанне казакаў пад кіраўніцтвам Б.Хмяльніцкага супраць польскіх улад. Антыфеадальныя выступленні сялянства і гарадской беднаты. Вайна 1654-1667 гг.

Тэма 2. Палітычны крызіс і эканамічны заняпад Рэчы Паспалітай

Палітычны крызіс і заняпад Рэчы Паспалітай у XVIII ст. Спроба рэформы палітычнага ладу. «Дысідэнцкае» пытанне. Першы падзел Рэчы Паспалітай. Канстытуцыя Рэчы Паспалітай (1791 г.). Другі падзел. Паўстанне Касцюшкі. Паўстанне на Беларусі. Я. Ясінскі. Пачатак прамысловай рэвалюцыі: вытворчасць першых паравых машын. Пашырэнне рынку збыту еўрапейскіх тавараў на іншых кантынентах. Канчатковы падзел Рэчы Паспалітай.

Тэма 3. Беларускія зямлі ў складзе Расійскай імперыі

Характар і галоўныя напрамкі палітыкі царызму ў Беларусі. Падаткі і павіннасці. «Разбор» шляхты. Рэвалюцыйныя выступленні ў Рассіі (1825), Польшчы (1830–1831). Памешчыцкая гаспадарка. Асобы камітэт па справах Заходніх губерняў. Сялянская гаспадарка беларусаў. Характар землекарыстання. Павіннасць сялян. Асноўныя напрамкі спецыялізацыі сельскай гаспадаркі. Паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі сялян. Асаблівасці эканамічнага развіцця беларускіх зямель напярэдадні буржуазных рэформ у Расіі. Развіццё навукі і тэхнікі. Будаўніцтва чыгункі, марскога флоту, тэлеграфа. Напалеонаўскія войны. Паход Напалеона ў Расію. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі. Спробы адраджэння Вялікага княства Літоўскага. Паражэнне Напалеона.

Тэма 4. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Буржуазные рэформы другой паловы XIХ – паловы ХХ стст.: іх асаблівасці ў Беларусі

Выпрацоўка новай літаратурнай мовы. “Энеіда навыварат”, “Тарас на Парнасе”. Рукапісная і ананімная літаратура. Беларускія песняры: А. Міцкевіч, Я. Баршчэўскі, Я. Чачот, А. Рыпінскі, В. Дунін-Марцінкевіч, У. Сыракомля, П. Багрым. Змены у сістэме адукацыі. Дзейнасць двух супярэчлівых тэндэнцый у развіцці адукацыі.

Тэма 5. Этнічныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў XVI – пачатку ХХ стст.

Развіццё навукі і тэхнікі на Беларусі. Вядучае становішча вучоных. Спецыялізацыя беларускай прамысловасці. Падрыхтоўка да адмены прыгоннага права на Беларусі. Сялянская рэформа. Расійскія буржуазныя рэформы 60-80-х гг., іх роля ў сацыяльна-эканамічным і палітычным развіцці Беларусі. Рэформы кіравання і суда. Школьная і цэнзурная рэформы. Ваенная рэформа. Прычыны абмежаванасці рэформ на Беларусі і іх незавершанасці.

Тэма 6. Асноўныя тэндэнцыі і дасягненні ў развіцці культуры Беларусі ў канцы XVIII- пачатку ХХ стст. Культурнае жыцце, змены ў сістэме адукацыі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.

Развіццё культуры, адукацыі і друку. Даследванне беларускай этнаграфіі і фальклору. Ф. Багушэвіч. Я. Лучына. Газеты “Наша доля” і “Наша Ніва”. Мастацтва. Сетка навучальных устаноў. Нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1863-64 гг. Роля рэвалюцыйных дэмакратаў і шляхецкіх рэвалюцыянераў ў паўстанні. К. Каліноўскі – кіраўнік рэвалюцыйна-дэмакратычнай плыні. Народніцкі рух 70-90-х гг. Пачатак прапаганды марксізму на Беларусі. Першыя сацыял-дэмакратычныя гурткі. Стварэнне Бунда. Рэвалюцыя 1905–1907 гг. і яе падзеі на Беларусі. Утварэнне палітычных партый і арганізацый. Беларуская сацыялістычная грамада: яе ідэалогія, праграма і дзейнасць. Выбары на Беларусі ў I і II Дзяржаўныя думы. Сталыпінская палітыка «абнаўлення» дзяржавы і яе вынікі на Беларусі. Трэццечэрвеньскі палітычны рэжым.

Соседние файлы в предмете История Беларуси