Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Ист. Бел - Методичка.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
14.04.2015
Размер:
658.43 Кб
Скачать

Семінар 15

Тэма: Асноўныя напрамкі развіцця беларускай прамысловасці і культуры ў 1995-2010гг.

  1. Пад’ем прамысловасці і сельскай гаспадаркі рэспублікі.

  2. Сацыяльнае становішча насельніцтва.

  3. Развіцце адукацыі, навукі, культуры і мастацтва.

Асноўная літаратура

  1. История Беларуси: учеб.пособие. В 2 ч. Ч.2 / под ред. Я.И.Трещенка. – Могилев, 2005.

  2. Гісторыя Беларусі: Вучэб. дапам. У 2-х ч. Ч.1. Пад. рэд. Я.К.Новіка, Г.С.Марцуля. – Мн., 2000. – С. 401-431.

Дадатковая літаратура

  1. Мандрык І.В. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветнай гісторыі). – Віцебск: ВФ УА ФПБ МІПСА, 2009. - С.261-269.

  2. Гісторыя Беларусі у кантэксце сусветных цывілізацый: вучэбны дапаможнік. – 2-е выд. / под рэд. В.І. Галубовіча і Ю.М. Бохана . – Мн.:Сучасная школа, 2007. – С.430-465.

КСР №5

Праблематыка для разгляду:

  1. Дзяржаўны суверэнітэт Рэспублікі Беларусь як вызначальная каштоўнасць беларускай нацыі.

  2. Фарміраванне прававой дзяржавы і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі: заканамернасці і асаблівасці.

  3. Рэалізацыя беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця.

  4. Мадэрнізацыя нацыянальнай сістэмы адукацыі: праблемы, дасягненні і перспектывы.

  5. Сучаснае геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь.

V. РЭКАМЕНАЦЫІ ПА НАПІСАННІ КАНТРОЛЬНЫХ РАБОТ

Дадзеным вучэбна-метадычным комплексам для кантрольных работ студэнтаў завочнай формы навучання пазначана 63 тэмы. Згодна, з прынятым ва ўніверсітэце падыходам, з іх агульнай колькасці, студэнту даецца магчымасць выбару тэмы. Выбар вядзецца з улікам нумара заліковай кніжкі (яго апошняй лічбы). Напрыклад, студэнт(ка), у якога апошняя лічба заліковай кніжкі “1” можа пісать любую тэму з такой жа лічбай напрыканцы: 1, 21, 31, 41, 51, 61. Студэнт(ка), у якога апошняя лічба заліковай кніжкі “2” – можа выбраць тэму пад нумарамі: 2, 22, 32, 42, 52, 62. Такіж падыход робіцца і з іншымі нумарамі.

Кантрольная работа можа быць напісана як машынапісным, так і рукапісным тэкстам (разборлівым почеркам), акуратна аформлена. У ей вызначаецца тытульны ліст (яго форму гл.: дадатак 1). Наступныя старонкі за тытульным лістом нумаруюцца па парадку. На першай старонцы надаецца назва тэмы, план яе зместа. На гэтай жа старонцы можна прыступаць да раскрыцця тэмы. Аб’ем кантрольнай работы не павінен перавышаць 14 старонак.

Пры раскрыцці кожнага пытання студэнт выдзяляе ўводзіны, агульную частку і робіць абугульненне. Кантрольная работа будзе мець большую значнасць калі ўсе пытанні тэмы раскрываюцца ў адзінстве, а на завяршэнні зроблена абугульненне па ўсей тэме.

Напрыканцы кантрольнай работы падаецца спіс выкарыстанай літаратуры з указаннем прозвішча аўтара, назвы літаратурнай крыніцы, выдавецтва, года выдання, указываюцца старонкі, узятые для яе падрыхтоўкі.

Кантрольная работа ва ўказаны ў графіку вучэбнага працэсу тэрмін дасылаецца ў дэканат. Рэцензіруецца на кафедры з адзнакай залічана, або не залічана. Не залічаная кантрольная работа вяртаецца студэнту для новай распрацоўкі, з наступнай дасылкай яе на адрас дэканата. Студэнты, якія не атрымалі заліку па кантрольнай рабоце да пачатку сесіі, да экзамену не дапускаюцца.

Дадатак 1. Узор тытульнага ліста кантрольнай работы

Соседние файлы в предмете История Беларуси