Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
31.06 Mб
Скачать

Дз.Р. Калішук, М.П. Саевіч Працэсы і апараты хімічных вытворчасцей

Работы, якія выкананы са значнымі адхіленнямі ад выкладзеных указанняў, неахайныя, з неразборліва напісанымі прозвішчам, імем, імем па бацьку студэнта, не рэцэнзуюцца і накіроўваюцца на пераафармленне.

Работы, у якіх пры рэцэнзаванні выяўлена шмат памылак, асобныя задачы не выкананы або выкананы часткова, не дапускаюцца да субяседавання і вяртаюцца студэнту для выпраўлення. Работа, якая накіроўваецца на паўторнае рэцэнзаванне, павінна змяшчаць не толькі выпраўленні, але і ранейшы тэкст з усімі заўвагамі выкладчыка. Выпраўленні, адказы на заўвагі выкладчыка па кожнай задачы паасобку размяшчаюцца пасля заканчэння тэксту раней выканай работы.

3.3. Агульныя рэкамендацыі для выканання кантрольных работ

Пасля азнаямлення з умовай задачы патрэбна вывучыць па падручніках і дапаможніках [1–7] адпаведны тэарэтычны матэрыял. Пры гэтым неабходна асэнсаваць, якія разліковыя формулы, графікі, намаграмы, даведачны матэрыял будуць выкарыстоўвацца пры рашэнні задачы. У выпадку, калі рашэнне прадугледжвае разлікі якога-небудзь апарата (устройства, устаноўкі), неабходна вывучыць яго будову, прынцып дзеяння. Задачы рэкамендуецца выконваць па парадку іх нумароў у кантрольным заданні. Гэта абумоўлена тым, што, як правіла, рашэнне наступнай задачы патрабуе частковага ведання матэрыялу, які выкарыстоўваўся пры рашэнні ранейшых задач.

Фізічныя ўласцівасці рэчываў і матэрыялаў, якія неабходныя для рашэння задач, у поўнай меры прадстаўлены ў дапаможніках [6, 7]. Найбольш часта ў разліках выкарыстоўваюць значэнні шчыльнасці рэчываў і матэрыялаў, дынамічнай вязкасці вадкасцей і газаў. Шчыльнасць

газаў і пары, а таксама газавых (паравых) сумесей

ρг , кг/м3, можна

разлічыць з выкарыстаннем ураўнення ідэальнага газу:

 

ρг= МР

,

(1)

RT

 

 

дзе M – малярная маса газу (пары, сумесі), кг/кмоль; P – абсалютны ціск, Па;

R = 8314 Дж/(кмоль·К) – універсальная газавая пастаянная; T – тэмпература, К.

Існуюць і іншыя залежнасці для разлікаў шчыльнасці газаў і іх сумесей,

3. МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННІ І РЭКАМЕНДАЦЫІ ДЛЯ ВЫКАНАННЯ КАНТРОЛЬНЫХ

18

ЗАДАННЯЎ

 

Дз.Р. Калішук, М.П. Саевіч Працэсы і апараты хімічных вытворчасцей

напрыклад ураўненні (1.1) [7], (1.5) [6].

Малярная маса сумесяў М c , кг/кмоль, разлічваецца па ўраўненню

 

n

 

 

М c=М i yi ,

(2)

 

i=1

 

дзе М i

– малярная маса і-га кампанента сумесі, кг/кмоль;

 

yi

– малярная доля і-га кампанента сумесі, кмоль/кмоль;

 

n – колькасць кампанентаў сумесі.

Шчыльнасць вадкасці ρв , кг/м3, калі ў даведачных даных адсутнічае яе значэнне пры разліковай тэмпературы Т , а таксама адсутнічаюць даведачныя даныя, з дапамогай якіх можна выканаць інтэрпаляцыю для неабходнай тэмпературы, вызначаюць з выкарыстаннем каэфіцыента аб’ёмнага тэмпературнага расшырэння β , К–1:

ρв=ρвд [1β Т Т д ] ,

(3)

дзе ρвд – шчыльнасць вадкасці, пры ўмовах (тэмпературы , T д К), якая дадзена ў даведніку, кг/м3.

Дынамічную вязкасць вадкасцей і газаў у залежнасці ад тэмпературы можна вызначыць па намаграмах V i VI [6], ІІІ і ІV [7]. Вязкасць газаў можна разлічыць з дапамогай формулы (1.13) і даных табліцы V [6], а таксама формулы (1.8) і табліцы IV [7].

Дынамічную вязкасць сумесей газаў вызначаюць па залежнасцях (1.11) [6] і (1.6) [7], сумесей (раствораў) нармальных вадкасцей па (1.14) і (1.14а) [6], а таксама (1.9) і (1.10).

Цеплафізічныя ўласцівасці вадкасцей і газаў можна вызначыць па табліцах і намаграмах, якія змешчаны ў дадатках дапаможнікаў [6, 7], а іменна:

1)цеплаёмістасць – табліцы XXVI і XXVII і рысунак ХІ [6], табліцы ХХІ і ХХІІ і рысунак ІХ [7];

2)цеплаправоднасць – табліцы ХХІХ і ХХХ і рысунак Х [6], табліцы ХХІV і ХХV і рысунак VІІІ [7];

3)тэмпература кіпення пры атмасферным ціску – табліца ХLІV [6], табліца ХL [7];

4)тэмпература кіпення і ціск насычанай пары – рысункі ХІV, XV, XVI,

3. МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННІ І РЭКАМЕНДАЦЫІ ДЛЯ ВЫКАНАННЯ КАНТРОЛЬНЫХ

19

ЗАДАННЯЎ