Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
31.06 Mб
Скачать

Дз.Р. Калішук, М.П. Саевіч Працэсы і апараты хімічных вытворчасцей

ДАДАТАК Г

Інструкцыя карыстальніка

Адметнай асаблівасцю дадзенага электроннага выдання ад ранейшага друкаванага з'яўляецца наяўнасць у адным камплекце сукупнасці разнастайных матэрыялаў, якія дазваляюць студэнту самастойна выканаць кантрольныя працы па курсе ПіАХТ, не звяртаючыся да дапамогі іншых крыніц інфармацыі.

Дапаможнік ўтрымлівае праграмы курсаў, метадычныя рэкамендацыі для самастойнага вывучэння іх асноўных раздзелаў, патрабаванні да афармлення кантрольных работ, умовы кантрольных задач і рэкамендацыі па іх рашэнню, спіс вучэбнай і даведачнай літаратуры, даведачны матэрыял.

Найбольшую цікавасць для карыстальніка, несумнеўна прадставяць падраздзелы 3.3, 3.4 і 3.5. У іх размешчаны рэкамендацыі як па рашэнні задач вызначанай тэматыкі (напрыклад, па тэме «гетэрагенныя сістэмы і метады іх раздзялення») з асноўнымі разліковымі залежнасцямі, так і асновы алгарытмаў рашэння кожнай з задач.

Рашэнне задач немагчыма без выкарыстання разнастайнага даведачнага матэрыялу, акрамя таго вялікую карысць студэнтам прынясуць прыклады рашэння падобных задач. Аўтары дадзенага дапаможніка прапаноўваюць у вялікім аб'ёме ўпамянутыя дапаможныя матэрыялы ў дадатках. У дадатку А размешчаны ў выглядзе табліц даведкавыя матэрыялы, якія распрацаваны аўтарамі. У дадатках Б і В прадстаўлены матэрыялы, якія запазычаны з асноўных рэкамендаваных да выкарыстання крыніц [6, 7].

Рэкамендуецца наступная паслядоўнасць выканання кантрольнай работы: азнаямленне з яе аб'ёмам (падраздзел 3.1), патрабаваннямі да афармлення (падраздзел 3.2); вывучэнне ўмоў кантрольных задач (раздзелы 4 або 5); вывучэнне неабходнага тэарэтычнага матэрыялу па асноўнай або дадатковай літаратуры (раздзел 2); азнаямленне з агульнымі рэкамендацыямі па тэматыцы задач (падраздзел 3.3) і ўказаннямі па рашэнні пэўных задач (падраздзелы 3.4 і 3.5).

Для большай зручнасці карыстальнікаў у канцы тэкставай часткі ўмовы кожнай задачы (раздзелы 4 і 5) арганізаваны спасылкі, якія дазваляюць хутка перамясціцца на тыя месцы, якім адпавядаюць агульныя і дэтальныя рэкамендацыі ў раздзеле 3. Акрамя гэтага па зваротных спасылках можна

ДАДАТАК Г

437

Дз.Р. Калішук, М.П. Саевіч Працэсы і апараты хімічных вытворчасцей

зноў вярнуцца назад да ўмоў задач. Акрамя таго раздзел 3 забяспечаны вялікай колькасцю спасылак, якія дазваляюць хутка вывесці на экран манітора неабходны даведачны матэрыял з дадаткаў.

Матэрыялы дапаможніка прадстаўлены ў фармаце PDF (Portable Document Format). Гэты фармат дазваляе паспяхова сумяшчаць у адным дакуменце тэкст і графіку, а таксама размяшчаць у ім развітую сістэму навігацыі.

Для прагляду дакументаў у PDF-фармаце можна выкарыстаць бясплатную праграму Adobe Reader фірмы Adobe Systems або любы іншы прагляднік PDF-файлаў, напрыклад Foxit Reader. Дадзеныя праграмы можна бясплатна загрузіць з сайтаў вытворцаў:

Adobe Reader, сучасная версія 8.1.2, памер файла 22.4 МВ http://www.adobe.com/products/acrobat/readstep.html;

Foxit Reader, сучасная версія 2.2, памер файла 3.36 МВ http://www.foxitsoftware.com/downloads/ .

Акрамя гэтых праграм можна карыстацца рознымі браўзэрамі (Internet Explorer, FireFox, Opera і т. д.), пры ўмове ўсталёўкі дапаўненняў для прагляду PDF-файлаў.

Сістэма навігацыі PDF-дакумента дазваляе карыстальнікам з вялікай зручнасцю пераходзіць да тэм, якія цікавяць, не гартаючы ўвесь дакумент з пачатку да канца. У нашым выданні прадугледжана некалькі сістэм навігацыі. Самая інтуітыўная – сістэма навігацыі па закладках. У левай частцы Adobe Acrobat або іншага праглядніка знаходзіцца панэль навігацыі. Калі выбраць элемент «Закладкі» («Bookmarks»), то на панэлі размяшчаецца дрэвападобная структура закладак, якая нагадвае змест дакумента. Выбар элемента «Іконкі» («Thumbnals») запаўняе вобласць панэлі эскізамі ўсіх старонак адкрытага дакумента ў паменшаным выглядзе. І ў першым, і ў другім выпадку выбар з дапамогай клавіятуры або, што значна зручней, мышкай любога элемента навігацыйнай панэлі дазваляе ажыццяўляць хуткае перамяшчэнне па старонках дакумента.

Другім зручным спосабам перамяшчэння ў PDF-дакуменце з'яўляецца навігацыя па спасылках. Арганізацыя пераходаў пры гэтым нагадвае навігацыю па спасылках у дакументах у HTML-фармаце, які прыняты для прадстаўлення інфармацыі на Internet-рэсурсах. У дапаможніку спасылкі па тэксце аформлены шрыфтам зялёнага колеру з падкрэсленнем (напрыклад раздзел 1). Пры навядзенні курсора мышкі на такі элемент

ДАДАТАК Г

438

Дз.Р. Калішук, М.П. Саевіч Працэсы і апараты хімічных вытворчасцей

тэксту выгляд курсора змяняецца, націск левай кнопкі маніпулятара ажыццявіць пераход па спасылцы.

Умелае выкарыстанне метадаў навігацыі, якія азначаны, а таксама дадатковых магчымасцяў праграм для прагляду PDF-файлаў, напрыклад элементаў інтэрфейсу «Папярэдні прагляд» («Previous View») і «Наступны прагляд» («Next View»), істотна палягчае ўспрыманне інфармацыйных рэсурсаў дадзенага электроннага дапаможніка на маніторы кампутара. Акрамя таго карыстальнік мае магчымасць раздрукоўкі любой старонкі дакумента, а таксама капіравання яе на іншыя носьбіты электроннай інфармацыі.

ДАДАТАК Г

439