Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
31.06 Mб
Скачать

Дз.Р. Калішук, М.П. Саевіч Працэсы і апараты хімічных вытворчасцей

Прыклад выбару даных да задачы.

Нумар заліковай кніжкі 03-458. Як адзначана вышэй, студэнту належыць выканаць у кантрольнай рабоце № 1 задачы 2В і 4В, у рабоце № 2 – задачы 6В, 8В і 9В. З табліц з няцотнымі нумарамі (19, 23, 63, 65 і 69) да адпаведных задач неабходна браць зыходныя даныя па варыянце 8 (8 – апошняя лічба шыфру). З табліц з цотнымі нумарамі (20, 24, 64, 66 і 70) да адпаведных задач неабходна браць зыходныя даныя па варыянце 3 (3 – апошняя лічба сумы дзвюх апошніх лічбаў шыфру: 5 + 8 = 13).

3.2. Указанні па афармленні кантрольных заданняў

Выкананае кантрольнае заданне афармляецца ў вучнёўскім сшытку (размер 205×170 мм) або на лістах белай паперы фармату А4 (297×210 мм), якія брашуруюцца. Тэкст выконваецца ад рукі сінім ці чорным чарнілам (пастай) або друкаваным спосабам на беларускай ці рускай мове. Колер друку – чорны. Тэкст, напісаны ад рукі, павінен быць разборлівы. Малюнкі, схемы можна выконваць простым алоўкам.

Тытульны аркуш павінен быць падпісаны выразна і разборліва. На ім абавязкова патрэбна ўказаць назву спецыяльнасці, вучэбны шыфр, поўны паштовы адрас студэнта, дату накіравання задання ва універсітэт. На тытульным аркушы таксама пішуць нумар кантрольнай работы і назву дысцыпліны, па якой гэтая работа выконваецца.

Сваё прозвішча, імя і імя па бацьку студэнт павінен запісаць поўнасцю і друкаванымі літарамі. У пачатку ліста, наступнага за тытульным, запісваецца варыянт задання. Далей паслядоўна прыводзяцца поўныя тэксты ўмоў задач з зыходнымі данымі адпаведна належным варыянтам і іх рашэнні. У неабходных выпадках рашэнні задач ілюструюцца малюнкамі, схемамі, графікамі. Тэкст рашэння кожнай задачы павінен мець для заўваг рэцэнзента з правага або з левага боку ліста палі не меншыя за 30 мм. З гэтай жа мэтай пасля рашэння кожнай задачы перад умовай наступнай павінен быць прабел не меншы за 50 мм.

У тэксце рашэння задачы даюцца алгарытмы дзеянняў, якія выконваюцца у выглядзе выкарыстоўваемых формул, залежнасцей і разлікі па гэтых формулах, залежнасцях. Пры гэтым запісваюцца неабходныя тлумачэнні, абгрунтаванні, спасылкі.

Разлікі прыводзяцца пасля запісу разліковай формулы ў агульным

3. МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННІ І РЭКАМЕНДАЦЫІ ДЛЯ ВЫКАНАННЯ КАНТРОЛЬНЫХ

14

ЗАДАННЯЎ

 

Дз.Р. Калішук, М.П. Саевіч Працэсы і апараты хімічных вытворчасцей

выглядзе, тлумачэння ўмоўных абазначэнняў, якія ў першы раз выкарыстоўваюцца пры рашэнні задачы (не работы ў цэлым), а таксама пасля вызначэння велічынь параметраў, каэфіцыентаў, якія ўваходзяць у формулу, але раней пры рашэнні або ва ўмове задачы не ўжываліся.

Велічыні параметраў, якія ўзяты з даведачнай літаратуры, выкарыстоўваемыя формулы, якія не з’яўляюцца агульнавядомымі, асобныя тэарэтычныя тлумачэнні і абгрунтаванні, вынікі, атрыманыя з намаграм і графікаў, павінны мець у тэксце спасылкі на крыніцы інфармацыі. Спасылку на крыніцу інфармацыі даюць у належным месцы тэксту ў выглядзе лічбы, якая змешчана ў квадратныя дужкі. Гэтая лічба павінна адпавядаць нумару крыніцы ў спісе літаратуры. Спіс літаратуры змяшчаецца ў рабоце пасля тэксту рашэння апошняй задачы. У спісе крыніцы нумаруюцца згодна з парадкам спасылак на іх у рабоце.

Пасля заканчэння тэксту спіса крыніц інфармацыі студэнт ставіць асабісты подпіс.

Прыклад выканання спасылак на крыніцы інфармацыі.

У сувязі з тым, што рэжым руху вадкасці ў трубе пераходны, разлік каэфіцыента трэння λ выконваем па формуле [1]

λ= 0,316

Re0,25 .

Пры тэмпературы t=40°C шчыльнасць бензолу ρб =858кг/м3 , яго дынамічная вязкасць μб =5,5· 104 Па·с [3].

Прыклад афармлення ўмовы задачы і яе рашэння.

Задача 6

Вызначыць страты ціску на пераадольванне сіл трэння пры руху вадкасці ў змеевіку. Скорасць вадкасці W , яе тэмпература t . Змеявік выкананы з трубы, якая мае ўнутраны дыяметр d . Колькасць віткоў змеевіка N , дыяметр вітка D .

Абсалютная шурпатасць сценак трубы . Дадзена: варыянт 3, табл. 57: вадкасць А – бензол;

3. МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННІ І РЭКАМЕНДАЦЫІ ДЛЯ ВЫКАНАННЯ КАНТРОЛЬНЫХ

15

ЗАДАННЯЎ

 

Дз.Р. Калішук, М.П. Саевіч Працэсы і апараты хімічных вытворчасцей

W = 0,8 м/с;

 

 

 

 

 

d = 32 мм = 0,032 м;

 

 

 

 

 

N = 10;

 

 

 

 

 

варыянт 6, табл. 58:

 

 

 

 

 

t = 40°С;

 

 

 

 

 

D = 0,8 м;

 

 

 

 

 

= 0,2 мм = 2·10-4 м.

 

 

 

 

 

Рашэнне. Страты ціску на пераадольванне сіл трэння ў змеевіку

Pзм , Па,

разлічваюць па формуле [3]

 

 

 

 

 

Pзм= 1 3,5 d / D

Pтр ,

(1)

дзе Pтр – страты ціску на пераадольванне сіл трэння ў прамой трубе, даўжыня

якой L , м, пры ўмове, што L адпавядае даўжыні трубы змеевіка.

 

Даўжыня трубы змеевіка

 

 

 

 

 

L=π D N ,

 

(2)

L = 3,14·0,8·10 = 25,12 м.

 

 

 

 

 

Страты ціску на пераадольванне сіл трэння ў прамой трубе

 

Pтр=λ

 

L ρ w2

,

(3)

 

 

 

 

d

2

 

 

 

 

дзе λ – каэфіцыент трэння; ρ – шчыльнасць вадкасці, кг/м3.

Велічыня λ разлічваецца ў залежнасці ад значэння ліку Рэйнальдса Re:

Re= w d ρ

,

(4)

μ

 

 

дзе μ – дынамічная вязкасць вадкасці, Па·с.

Пры тэмпературы t = 40°С для вадкасці (бензолу) шчыльнасць ρ = 858 кг/м3, вязкасць μ = 5,5·10-4 Па·с [3].

Re= 0,8 0,032 858 =3,994 104

5,5 104

Re > 1·104, рэжым руху бензолу турбулентны. Таму разлік λ патрэбна весці з

3. МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННІ І РЭКАМЕНДАЦЫІ ДЛЯ ВЫКАНАННЯ КАНТРОЛЬНЫХ

16

ЗАДАННЯЎ

 

Дз.Р. Калішук, М.П. Саевіч Працэсы і апараты хімічных вытворчасцей

улікам адноснай шурпатасці сценак трубы ε :

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

ε=

/d

,

 

 

 

 

 

 

(5)

 

 

 

 

 

 

 

ε= 2 104 =6,25 103

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

0,032

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Формула для разліку λ [3]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

1

 

=−2 lg[

ε

 

 

6,81

0,9

] .

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Re

 

 

 

 

(6)

 

 

 

 

 

 

3,7

 

 

 

 

 

 

λ

 

 

 

Пасля пераўтварэнняў формула (6) прымае наступны выгляд:

 

 

 

 

 

 

 

 

{

[

 

 

 

 

 

 

 

 

]

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

λ=0,25 lg

 

ε3,7

6,81Re 0,9

 

2

;

(7)

{

 

[

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

]

2

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

6,25 103

 

 

 

6,81

 

0,9

 

 

 

 

λ=0,25 lg

 

 

 

 

 

3,7

3,394 104

 

 

 

 

=0,0348

 

Па формуле (3)

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

25 ,12 858 0,82

 

 

 

 

 

 

 

Pтр=0,0348 0,032

 

2

=7500Па .

 

Па формуле (1)

Рзм=7500 1 3,54 0,032/0,8 =8560Па .

Адказ: Рзм = 8560 Па.

Вынікі разлікаў, а таксама даведачныя даныя, якія атрыманы з табліц, у тым ліку інтэрпаляцыяй, павінны мець дакладнасць не меншую за 3 значныя лічбы. Даведачныя даныя і вынікі, якія атрыманы з намаграм, графікаў, павінны мець дакладнасць не меншую за 2 значныя лічбы.

У тэксце рашэнняў задач з мэтай аблягчэння спасылак, тлумачэнняў рэкамендуецца нумараваць разліковыя формулы. Нумар формулы запісваецца арабскімі лічбамі ў круглых дужках справа насупраць яе, як гэта паказана ў прыкладзе афармлення задачы.

3. МЕТАДЫЧНЫЯ ЎКАЗАННІ І РЭКАМЕНДАЦЫІ ДЛЯ ВЫКАНАННЯ КАНТРОЛЬНЫХ

17

ЗАДАННЯЎ