Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
31.06 Mб
Скачать

ПРАЦЭСЫ І АПАРАТЫ ХІМІЧНЫХ ВЫТВОРЧАСЦЕЙ

Вучэбны дапаможнік для студэнтаў завочнага навучання спецыяльнасцей 1–36 07 01 «Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў», 1–53 01 01 «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей (па накірунках)»

Мінск

БДТУ

2008

Усе правы на размнаженне і распаўсюджванне ў любой форме застаюцца за разпрацоўшчыкам.

Нелегальнае капіраванне і выкарыстанне дадзенага прадукта забаронена.

Аўтары: Калішук Дзмітрый Рыгоравіч, Саевіч Мікалай Пятровіч.

220050, Беларусь, Мінск, вул. Свярдлова, 13а Тэл: (8-017) 226-00-39

E-mail: zembel@rambler.ru, dima.kalis@tut.by http://bstu.unibel.by/

© УА «Беларускі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт», 2008

Дз.Р. Калішук, М.П. Саевіч Працэсы і апараты хімічных вытворчасцей

ПРАДМОВА

Курс «Працэсы і апараты хімічных вытворчасцей» для студэнтаў спецыяльнасці 1–36 07 01 «Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў» спецыялізацыі 1–36 07 01 01 «Машыны і апараты хімічных вытворчасцей» і курс «Тэхналагічныя працэсы і апараты галіны» для студэнтаў спецыяльнасці 1–53 01 01 «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей (па накірунках)» спецыялізацыі 1–53 01 01 04 «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і апаратаў (хімічная прамысловасць)» з’яўляюцца роднаснымі. Яны ахопліваюць пытанні тэорыі працэсаў і апаратаў, якія з’яўляюцца агульнымі ў вытворчасці розных хімічных прадуктаў і матэрыялаў, метады разлікаў, мадэліравання, даследавання і аналізу гэтых працэсаў і апаратаў, вывучэнне канструкцый і прынцыпу дзеяння асноўнага абсталявання хімічных прадпрыемстваў.

Зместы курсаў «Працэсы і апараты хімічных вытворчасцей» і «Тэхналагічныя працэсы і апараты галіны» амаль ідэнтычныя (гл. Процессы и аппараты химических производств. Учебная программа для высших учебных заведений по специальности «Машины и аппараты химических производств и предприятий строительных материалов». – Мн.: БГТУ, 2003, рэгістрацыйны № ТД–95/баз. і Технологические процессы и аппараты отрасли. Учебная программа для высших учебных заведений по специальности «Автоматизация технологических процессов и производств». – Мн.: БГТУ, 2004, рэгістрацыйны № ТД–100/баз.). Вывучэнне абодвух курсаў грунтуецца на веданні аднолькавага блока фундаментальных і агульнаінжынерных дысцыплін, галоўнымі з якіх з’яўляюцца матэматыка, фізіка, агульная і фізічная хімія, гідраўліка, тэрмадынаміка і цеплаперадача. Усё гэта дало падставу распрацаваць адзіны вучэбны дапаможнік для студэнтаў завочнага навучання спецыялізацый 1–36 07 01 01 і 1–53 01 01 04 нягледзячы на адрозненні ў назвах курсаў.

Для спецыяльнасці 1–36 07 01 спецыялізацыі 1–36 07 01–01 курс «Працэсы і апараты хімічных вытворчасцей» з’яўляецца базавым для вывучэння курсаў «Машыны і апараты хімічных вытворчасцей» і «Эксплуатацыя, рамонт і мантаж машын і абсталявання», для спецыяльнасці 1–53 01 01 спецыялізацыі 1–53 01 01–04 курс «Тэхналагічныя працэсы і апараты галіны» – для вывучэння курсаў «Мадэліраванне аб’ектаў і сістэм кіравання галіны», «Праектаванне сістэм

ПРАДМОВА

3

Дз.Р. Калішук, М.П. Саевіч Працэсы і апараты хімічных вытворчасцей

аўтаматызацыі галіны», «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў галіны». Актуальным з’яўляецца веданне курсаў «Працэсы і апараты хімічных вытворчасцей» і «Тэхналагічныя працэсы і апараты галіны» пры выкананні студэнтамі дыпломных праектаў.

У дадзенай рабоце змешчаны: пералік пытанняў, якія ўваходзяць у праграмы курсаў; метадычныя рэкамендацыі да самастойнага вывучэння іх асноўных раздзелаў; спіс вучэбнай і даведачнай літаратуры; кантрольныя заданні з указаннямі па выкананню задач, якія ў іх уваходзяць; патрабаванні да афармлення кантрольных работ; а таксама неабходны даведачны матэрыял.

Электроннае выданне дапаможніка створана на базе раней выдадзенага друкаванага дапаможніка: Калішук Дз. Р. Працэсы і апараты хімічных вытворчасцей: вучэб. дапаможнік для студэнтаў завочнага навучання спецыяльнасцей 1–36 07 01 «Машыны і апараты хімічных вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічых матэрыялаў», 1–53 01 01 «Аўтаматызацыя тэхналагічных працэсаў і вытворчасцей (па накірунках)» / Дз. Р. Калішук

— Мн.: БДТУ, 2005.– 110 с.

Пры падрыхтоўцы электроннага выдання выпраўлены памылкі і апячаткі, зроблены неабходныя ўдакладненні і змяненні, а таксама дапоўнены ілюстрацыйныя і даведачныя матэрыялы.

Звярніце, калі ласка, увагу на тое, что у дадатку Г змешчана інструкцыя карыстальніка.

ПРАДМОВА

4