Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
5,7.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
360.45 Кб
Скачать

75. Прафілактыка захворванняў і барацьба з драпежнікамі ў вальерах

Ветэрынарна-прафілактычнае забеспячэнне. Рэгулярныя ветэрынарна-прафілактычныя мерапрыемствы - адна з асноўных умоў паспяховай работы з капытнымі ў вальерах, і на гэтым нельга экано- міць. Зоаветэрынарныя правілы неабходна ведаць і выконваць.

Дэгельмінтызацыя і вакцынацыя жывёл абавязковыя. Пры наяўнасці вельмі эфектыўных прэпаратаў, большасць з якіх можна даваць з кормам, дадзеная працэдура нескладаная, і яе часцей за ўсё ажыццяўляе сам фермер пасля кансультацый з ветэрынарамі.Абавязковыя і ізаляцыя, і ветэрынарнае даследаванне захварэўшых асобін. Часцей за ўсё у штодзённай практыцы фермеры сутыкаюцца з праблемай траўм самцоў у час гону альбо атрыманых жывёламі пры панічных уцёках, а таксама з уздуццем рубцоў і хваробамі органаў дыхання, калі не хапае зімовых сховішчаў. Папярэдзіць траўматызм складана. Пераломы і вывіхі шыйных хрыбетак звычайна смяротныя. Жывёлы з адкрытымі пераломамі таксама выбракоўваюцца. Закрытыя пераломы, нават канечнасцяў, зрастаюцца, калі звяроў не турбаваць два тыдні. Пры прыкметах тымпаніі жывёл прымушаюць рухацца лёгкай рыссю. Кармленне капытных запляснелымі і загніўшымі канцэнтратамі і недахоп пратэіну і мінеральных рэчываў развіваюць цяжкія формы гастраэнтэрыту, што прыводзіць да гібелі жывёл. Каб выявіць прычыну смерці, неабходна ў ветэрынарнай лабараторыі зрабіць аналіз кармоў, кала і асобных органаў жывёл. Тут можна атрымаць і саветы па лячэнні капытных. Барацьба з драпежнікамі. У час моцнага ветру ўпаўшыя дрэвы разбураюць агароджу, і праз праломы могуць пралезці сабакі і ваўкі. Зрэдку драпежнікі робяць лазы пад сеткай альбо праходзяць унутр агароджы, карыстаючыся намеценымі гурбамі снегу. Асаблівую пагрозу для дробных капытных у вальерах уяўляе рысь, для якой агароджа з сеткі не з'яўляецца сур'ёзнай перашкодай. Калі драпежнікі ў вальеры, то іх патрэбна як мага хутчэй знішчыць.

77.Беларускі вопыт рассялення аленя высакароднага. Для пашырэння на тэрыторыі рэспублікі аленя перавозяць. Адпускаюць не адразк, трымаюць у вальерах, плошча з паўквартала, затым рамкі пашыраюцца. Так алень выходзіць на волю.Высакародны алень (Cervus elaphus) – рэакліматызаваны від. Калісьці насяляў усю Беларусь. Зараз мае дыскрэтную папуляцыю. Трымаецца шыракалістых і змешаных лясоў з добра развітым падлескам. Для яго важна, каб лясы чаргаваліся з палямі, травянымі балотамі, наяўнасць вадапояў. Пазбягае вельмі густых фітацэнозаў. Для лясной гаспадаркі мае значэнне ў залежнасці ад шчыльнасці насельніцтва. Там дзе вельмі вялікая шчыльнасць (напрыклад, у Белавежскай пушчы), назіраецца адмоўны ўплыў на лясныя фітацэнозы. Каштоўны аб’ект палявання. Прыблізная колькасць 6 тыс. асобін.

28. Ахоўны рэжым вядзення лясной гаспадаркі ў адносінах да птушак.

У лесе ажыццяўляюцца высечкі галоўнага карыстання, высечкі догляду, лесааднаўленне, нарыхтоўка насення, ягад, грыбоў, жывіцы, сена, лекавых траў. Усё гэта з’яўляецца фактарам прамога або ўскоснага ўздзеяння на птушак. Рацыянальнае выкарыстанне лясных угоддзяў, якія заселены птушкамі, мае на ўвазе захоўванне ўгоддзяў, змену і павышэнне вытворчасці іх ва ўсіх магчымых для гаспадаркі кірункахках. З улікам біялогіі птушак (час з’яўлення кладак, птушанят, лётных маладых), значнасці работ і мэтазгоднасці часу іх правядзення шкода можа быць паменшана, калі, па-першае, дыферэнцавана (па часу і значнасці ўгоддзяў) падыходзіць да выкарыстання ўгоддзяў, па- другое, работы якія супадаюць па часе з гнездаваннем птушак, праводзіць у абмежавныя тэрміны, па-трэцяе, распрацаваць арганізацыйныя формы выкарыстання ўгоддзяў. Пры выкарыстанні вусякаедных птушак у лясах неабходна мець на ўвазе, што аптымальна спрыяльная структура птушынага насельніцтва тая, пры якой на адзінку плошчы фітацэнозу прыходзіцца найбольшая відавая разнастайнасць птушак і найбольшая шчыльнасць кожнага віду. Такія структуры складваюцца звычайна ў змешаных ігліцава-шыракалісцевых лясах, у якіх, дзякуючы прафілактычнай дзейнасці птушак, практычна выключаны на вялікіх прасторах успышкі масавага размнажэння энтамашкоднікаў. У чыстых дрэвастоях усіх груп лясоў разнастайнасць птушак меншая і верагоднасць успышак размнажэння энтамашкоднікаў большая. Каб утварыць у такіх дрэвастоях спрыльныя ўмовы для дзейнасці птушак, недастаткова штучных гняздоўяў або дуплістых дрэў. Неабходна палепшыць саму структуру фітацэнозу, пры якой павялічыцца не толькі колькасць драпежнікаў, але і птушак, якія гняздуюцца адкрыта. Маштабнасць работ па паляпшэнні структуры птушынага насялення ў розных тыпах лясоў вызначаецца ландшафтнай спецыфікай тэрыторыі і знаходзіць адлюстраванне ў плошчах адпаведных тыпаў лесу, якія змяняюцца па геаграфічнай шырыні. Лепшымі метадамі абагачэння птушынага насельніцтва, напрыклад, у сасновых лясах, з’яўляюцца: у сасняках верасовых увядзенне падросту з лісцевых парод, прарэджванне (у межах норм) фітацэнозаў для паляпшэння самкнутасці полагу і развеска дуплянак; у сасняку імшыстым прарэджанне полагу ў аптымальных межах адпаведна настаўленню па высечках догляду; у сасняках арляковых увядзенне і захаванне падросту з лісцевых парод; у сасняках бруснічных захаванне лісцевых дрэў і падлеску. У яловых лясах істотнае значэнне для птушынага насельніцтва мае таксама яруснасць дрэвастою. Таму неабходна ў ельніках чарнічных утварэнне шматярусных фітацэнозаў і ўвядзенне падлеску з лісцевых парод; у ельніках кіслічных прарэджванне высокапаўнотных дрэвастояў у адпаведнасці з правіламі догляду за лесам і развеска дуплянак. Узмацніць значэнне прафілактычнай дзейнасці птушак у алешніках можна прыцягненнем птушак дуплагнёзднікаў і дапушчальным зрэджваннем полагу за кошт другасных парод.

Дубравы характарызуюцца большай разнастайнасцю птушак. У абагачэнні саставу яны практычна не маюць патрэбы, але колькасць птушак можа быць павялічана. Ва ўсіх тыпах дуброў неабходна забараніць пасвіць свойскую жывёлу. У бярозавых лясах праводзіць тыя ж мерапрыемствы, што ў сасняках.

4. Пажоджанне і месца птушак ў сістэме жывёльнага свету

Клас птушак(Aves)- падцарства шматклетачныя жывёлы, тып хордавых (Chordata), падтыпу хрыбетных (Vertebrata). ўзніклі ад паўзуноў у юрскім перыядзе (148 млн г таму). Пры раскопках былі знойдзеныя 3 асобнікі археаптэрыкс (не меў здольнасці лётаць пa-сапраўднаму,а карыстаўся сваімі крыламі і доўгім хвастом для таго,каб перамяшчацца з галіны на галіну. Кіпцюры дапамагалі яму лазіць па дрэвах), гесперорніс(вёў водны лад жыцця, плаваў пры дапамозе задніх канцавін)і іхтыорні(меу вялікія крылы і магутную грудзіну з высокім кілем) Росквіт птушак у адзначаны час супадае з росквітам пакрытанасенных раслін і вусякоў.Клас птушак на 2 падкласы:яшчарахвостых(адзін выкапнёвы від археаптэрыкс) і веерахвостых (усе іншыя выкапнёвыя і сучасныя віды). Апошнія распадаюцца на мноства атрадаў, надатрады: бяскілявыя (страўсы, казуары, ківі- руху па зямлі), пінгвіны-перайшлі да плавання і кілявыя. Клас птушак уключае каля 8600 відаў. Да тэрыторыі Беларусі маюць адносіны 306 відаў птушак, у тым ліку 231 від,які гняздуецца,23 мігравальныя,11 зімавальныя,36 залётныя,1 нерэгулярна гняздуецца і зімавальны,1 залётны зімавальны,3 гняздуюцца, пералётныя і транзітна-мігравальныя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]