Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
5,7.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
360.45 Кб
Скачать

68.Улік звяроў метадам прагону.

Тэхналогія дадзенага метаду простая, але працаёмкая. Падбіраюць кварталы, якія адлюстроўваюць у сярэднім характар і тыпалогію паляўнічых угоддзяў. Агульная плошча ўліковых кварталаў - не менш за 3% агульнай плошчы гаспадаркі. Улік звяроў робяць у той час, калі ляжыць снег або яго няма. У пер-шым выпадку падліковец па прасеках абыходзіць усе чатыры бакі пробнай пляцоўкі, запісвае на бланку ўсе ўваходныя і выхадныя сля-ды да прагону і па іх вызначае колькасць жывёл на пробнай пляцоў-цы. Затым сляды заціраюцца і група загоншчыкаў, утварыўшы ланцуг на шырыню квартала (30 м адзін ад аднаго), з шумам прачэсвае яго да процілеглага боку. Пасля прагону падліковец зноў абыходзіць гэтую пляцоўку, адзначае сляды, якія з'явіліся пасля прагону. Гэты метад дазваляе выявіць розніцу паміж колькасцю, атрыманай метадам картавання, і фактычнай. Розніца ў выніках уліку да і пасля прагону паказвае колькасць жывёл. Гэтая колькасць жывёл, аднесеная да колькасці пляцовак, у якіх праводзіўся прагон, і есць паправачны каэфіцыент. Ён распаўсюджваецца на ўсю плошчу гаспадаркі, гэта значыць памнажаецца на колькасць кварталаў у гаспадарцы. Калі адсутнічае снег, падбіраюць кварталы ў дадатак да патрабаванняў, якія апісаныя вышэй, з добра прагледжваемымі межамі (дарогі, просекі, поле, канавы). Назіральнікі адзначаюць колькасць звяроў, якія перасякаюць межы.

51.Уздзеянне звяроў на пладаноскасць і натуральнае ўзнаўленне лесу.

Звяры – частка лясной экасістэмы, яе кампанент, які знаходзіцца ў цеснай залежнасці і ўзаемадзеянні с іншымі кампанентамі. Таму важна вызначыць, як уплываюць звяры на пладаноскасць, натуральнае і штучнае ўзнаўленне лесу, жывое наглебавае покрыва, лясны подсціл, адзін від на другі.Многія звяры ядуць насенне і плады розных дрэў і хмызнякоў, у тым ліку каштоўных у лесагаспадарчых адносінах: сасны, елкі, дуба. Да ліку відаў, якія інтэнсіўна знішчаюць насенне дрэў і хмызнякоў, адносяцца вавёрка, мышы, буразубкі. Вавёрка зімой часта «стрыжэ» мноства канцавых парасткаў елкі і выгрызае з іх кветкавыя почкі. Пад дрэвамі, дзе яна корміцца можна, знайсці да 500 парасткаў, на кожным з якіх было па 6–7 почак. Частка насення губляецца на лясны подсціл, глебу. Тут іх знаходзяць і ядуць дробныя грызуны. Улічваючы высокую колькасць грызуноў у лесе і іх пражорлівасць, можна ўявіць тую велізарную колькасць насення, якое ўжо не прарасце. Жалуды таксама ахвотна паядаюцца мышамі. У суткі адна мыш спажывае каля 4 жалудоў. У гады невысокіх ураджаяў у дубровах такое дзеянне мышэй істотна падрывае магчымасць узнаўляльнага працэсу. У найбольшай ступені ад мышэй пакутуюць ураджаі жалудоў, арэхаў арэшніку і арэшкаў ліпы.Адчувальны ўрон запасам насення могуць нанесці капытныя – дзікі, алені.Такім чынам, прыведзеная інфармацыя сведчыць пра пэўную адмоўную ролю звяроў у працэсе ўзнаўлення лесу.У тым выпадку, калі запасы, зробленыя грызунамі, апынуцца забытымі, насенне прарасце. Насенне можа разносіцца ў страваварыльным канале звяроў, трапляючы затым на зямлю з экскрэментамі і не губляючы пры гэтым сваёй узыходжасці.Лясны подсціл пранізаны лабірынтамі хадоў кратоў, палёвак, мышэй і землярыек – гэта садзейнічае яе аэрацыі і мінералізацыі, лепшаму паглынанню атмасферных ападкаў. Перарытая звяркамі глеба набывае гарахаватую і дробнаарэхаватую структуру. Дзякуючы разгалінаванай сістэме хадоў, глеба добра забяспечваецца паветрам і вільгаццю, што садзейнічае трансфармацыі, а рэшткі стравы, якія заносяцца ў норы, экскрэменты, што застаюцца там, і трупы саміх жывёл абагачаюць глебу арганічнымі рэчывамі і ў выніку павышаюць яе ўрадлівасць.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]