Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
5,7.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
360.45 Кб
Скачать

30.Птушкі, якія занесены ў Чк рб.

Да 1 катэгорыі аднесены віды, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення, выратаванне іх немагчыма без ажыццяўлення спецыяльных мер( чорнаваллёвага гагача, скапу, арла-вужаеда, арла-карліка, вялікага арляца, арла-маркута, арлана-белахвоста, сокала-падарожніка, пардву, паляніка, пугача, барадатую кугакаўку, сіпуху, шчурку-пчалаедку).Да2катэгорыі аднесены віды, колькасць якіх яшчэ адносна высокая, але скарачаецца катастрафічна хутка, што ў недалёкім будучым можа паставіць іх пад пагрозу знікнення(чапля-бугай, чапля-лазянік, качка-шылахвостка, белавокі нырок, вялікі савук, чырвоны коршун, чорны коршун, сокал-шулёнак, сокал пустальга, шэры журавель, вялікі кулён, малая чайка, малая крычка, балотная сава, сіні сізаграк).Да3 катэгорыі аднесены рэдкія віды, якім зараз не пагражае знікненне, але трапляюцца яны ў такой невялікай колькасці або на такіх абмежаваных тэрыторыях, што могуць знікнуць пры неспрыяльных зменах асяроддзя пражывання пад уздзеяннем прыродных і антрапагенных фактараў(шэрашчокую коўру, вялікую белую чаплю, чорнага бусла, гусь-піскульку, шэрую гусь, драча, даўганосага савука, малога арляца, сокала-дрымлюка, залацістую сеўку, вялікага зуйка, крыўка, куліка-селянца, куліка-марадунку, дубальта, шызую чайку, сярэдняга кулёна, даўгахвостую кугакаўку, белашчокую рыбачку, звычайнага зімародка, зялёную жаўну, жоўтагаловага дзятла, беласпіннага дзятла, белую сініцу, садовую стрынатку, жаўрука-смяцюха, палявога свірстуна, валасяніцу-белашыйку, вусатую сініцу).Да 4 катэгорыі аднесены віды, біялогія якіх вывучана недастаткова, колькасць і стан выклікаюць трывогу, аднак недахоп звестак не дазваляе аднесці іх да адной з указаных вышэй катэгорый(чапля-кваква, малы пагоніч, кулік-паручайнік, стучок, соўка-сплюшка, сыч-сіпель, вераб’іны сычык, чарналобы грычун, вяртлявая чаротаўка).Да5 катэгорыі аднесены віды, якія адноўленыя. Стан іх дзякуючы прынятым мерам аховы, не выклікае больш боязні, але яны не падлягаюць яшчэ прамысловаму выкарыстанню і за іх папуляцыямі неабходны пастаянны кантроль.Паспяховае вырашэнне праблемы аховы птушак магчыма пры стварэнні эфектыўнай заканадаўча-прававой сістэмы аховы жывой прыроды. Важным з’яўляецца карэктоўка вытворчых мерапрыемстваў у сельскай, лясной, рыбнай і паляўнічай гаспадарцы з улікам інтарэсаў аховы птушак. Добра адаб’ецца на папуляцыях птушак уніфікацыя і пашырэнне сеткі ахоўных прыродных тэрыторый рознага статусу і рангу, павышэнне іх ролі ў захаванні рэдкіх відаў.

47.Сям’я Пустарогіх (Bovidae)

Бычыя. Зубр (Bos bonasus) Самы буйны прадст фауны у РБ.2,3-3,5м,Н=1,5-2,0м,450-900кг. Самцы значна буйней.Пярэдняя частка масіуней задней. Стацыі:шыракал і змяш лясы з добрым падлескам, палянамі,мноствам трау. Гон ліпень-кастрычнік. Цяжар 9 мес. Цяляты у маі-чэрвені.Палаваспел 3 гады.У стадыі рэакліматызацыі .

67.Метад двухкратнага картавання слядоў на прасеках.

У гаспадарцы закладваюцца маршруты даўжы-нёй 10-12 км, якія праходзяць па квартальных просеках і ахопліваюць усе чатыры бакі квартала. Напярэдадні правядзення работ кожнаму ўдзельніку ўліку выдаецца бланк са схемай маршруту і квартальнай сеткі з адпаведнай нумарацыяй кварталаў.Падлік слядоў вядзецца на працягу двух дзён. У першы дзень усе сляды заціраюцца. У выніку двухкратнага падліку ўваходных і выхадных слядоў з'яўляецца магчымасць праверкі вынікаў уліку першага дня ўлікам другога дня і наадварот. У графах уваходных і выхадных слядоў адзначаецца іх колькасць. Графа «не далі слядоў» запаўняецца пасля другога дня ўліку, і ў ёй запісваецца колькасць жывёл, якія былі ў квартале на першы дзень уліку, але знойдзеныя толькі на другі, або колькасць жывёл, устаноўленых на першы дзень уліку, але якія не выйшлі з квартала на другі дзень.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]