Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
5,7.doc
Скачиваний:
22
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
360.45 Кб
Скачать

36.Адносины памиж палами у звяроу

Сярод звяроў ёсць як манагамы, якія жывуць парамі (воўк, бабёр), так і палігамы, у якіх самец у перыяд гону спарваецца з некалькімі самкамі (лось, алень, дзік, многія грызуны). Перыяд разбіўкі на пары называюць гонам. Гон суправаджаецца жорсткімі бойкамі паміж самцамі, сачэннем самак самцамі і іншымі праяўленнямі. Часта пакрытыя самкі зыходзяць ад самцоў і жывуць асобна да нараджэння

дзіцянят.

71.Спосабы адлову звяроў.

Адлоў жывалавушкамі. Метад заснаваны на завабліванні жывёл з дапамогай корму ў спецыяльнае прыстасаванне. У лесе найболей прыдатныя стацыянарныя жывалавушкі сярэдніх памераў і невялікія пераносныя.Стацыянарныя жывалавушкі ўяўляюць сабой будынкі з жэрдак або дробнаячэістай драцяной сеткі ў выглядзе авала або прамавугольнай формы даўжынёй да 20 м і шырынёй каля 2-2,5 м, забяспечаныя на вузкіх баках ападнымі або адкіднымі варотамі. Па вуглах жывалавушкі можна ўбудаваць невялікія лоўчыя скрыні.Вароты жывалавушкі ўтрымліваюцца ў паднятым стане з дапамогай шнура, які па роліках праводзіцца да слупа, што стаіць у цэнтры пасткі. Спускавая прылада можа таксама прыводзіцца ў дзеянне чалавекам з дапамогай шнура з засады. Пераносная жывалавушка малых памераў уяўляе сабой трывалую цёмную драўляную скрыню вышынёй 1-1,5 м, шырынёй 0,6-0,8 м і даўжынёй 1,5-2 м, якая можа зачыняцца з дапамогай дзверцаў, што падаюць. Насцярожаныя жывалавушкі варта правяраць рана раніцай. Пры значнай колькасці рэкамендуецца таксама і адна вячэрняя праверка, прыблізна праз гадзіну пасля наступлення цемры.У цёмны час сутак казуль адлоўліваюць у жывалавушках з дапамогай магутных ліхтароў, асляпляючы жывёл святлом. Тут патрабуецца шпаркасць дзеянняў і на 1-2 чалавекі болын, чым пры дзённым адлове. Нельга пакідаць жывёл у жывалавушцы занадта доўга, інакш узнікае небяспека залішняга іх хвалявання, выкліканага людзьмі і сабакамі.Адлоў сеткамі. У перыяд, калі казулі не бяруць падкорм або калі яны па нейкіх прычынах не ідуць у пасткі, іх можна адлоўліваць сеткамі. Поспех гэтай працы шмат у чым залежыць ад правільнага выбару месца адлову. Чым вышэй шчыльнасць насельніцтва жывёл, тым болып шанцаў злавіць іх.Сеткі ўстанаўліваюць у глыбіні лесу, а загон пачынаюць з узлеску.Лепшы час для адлову казуль - жнівень-снежань (студзень). Узімку лавіць іх зручней пры высокім снезе: не трэба ставіць суцэльную лінію сетак, перагароджваюцца толькі асноўныя сцежкі, што істотна палягчае і паскарае працу. Да таго ж яны ў гэты перыяд жывуць групамі і часта, атрымоўваецца злавіць за адзін загон некалькіх асобін.Сеткі для адлову казуль вырабляюць з трывалага капронавага шнура таўшчынёй 3-4 мм. Аптымальны памер вочка сеткі 10 х 10 см- для адлову еўрапейскай казулі. Пры меншым памеры вочка ў яе не заўсёды праскоквае галава, звяры дрэнна заблытваюцца і сетка апыняецца мала ўлоўнай. Пры вялікім памеры вочка, напрыклад 20 х 20 см, сетка не затрымлівае сяголетак і нават дарослых самак. Шырыня (вышыня) сеткі павінна быць у межах 2,2-2,7 м. Сеткі вышынёй меней за 2 м малаўлоўныя, а 3-метровыя цяжкія і з імі складана працаваць.Агульная даўжыня сеткі 0,5—2,0 км у залежнасці ад рэльефу мясцовасці, наяўнасці людзей і транспарту. Дробныя астраўкі лесу лепш абнесці сеткамі цалкам, у вялікіх масівах эфектыўней размяшчаць іх у выглядзе літары Е.Лінію сетак складаюць з асобных звёнаў, даўжыня якіх можа быць рознай. 3 кароткімі звёнамі (25-30 м) зручна працаваць у зарасніках, дзе немагчыма ўжыць транспартныя сродкі. Да таго ж пры пападанні казулі ў сетку падаюць на зямлю толькі адно-два суседніх кароткіх звяна і не парушаецца цэласнасць усёй астатняй лініі, што дазваляе адначасова злавіць болыную колькасць звяроў. Пры працы на дарогах і прасеках з загадзя прыгатаванай лініяй калкоў пры наяўнасці транспарту аптымальная даўжыня звяна сеткі 50-60 м.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]