Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
5,7.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
360.45 Кб
Скачать

7. Харчаванне птушак. Па характары харчавання птушак адносяць да драпежнікаў, вусякаедных, раслінаедных і ўсёедных. Адпаведна страве, якой пераважна харчуецца птушка, створаны прыстасаванні ў будове дзюбы і языка. Дзюбы вусякаедных, драпежных, зерняедных птушак вельмі розныя. Так, вусякаедныя птушкі (ляляк, свіргуль, ластаўка, валасяніца) маюць дзюбу кароткую, вельмі шырокую каля асновы, дзякуючы гэтаму дасягаецца шырокі разрэз і вялікі аб’ём ротавай поласці. Язык вельмі кароткі. У дзятлаў дзюба як далато, доўгі язык на канцы з зазубрынамі, ліпкі. У пішчухі дзюба як пінцэт. Зерняедныя птушкі маюць часта тоўстую, моцную і канічную дзюбу. Тут справа ў тым, як далей апрацоўваецца зерне. Напрыклад, галубы зерне глынаюць (дзюба тонкая і слабая). Яно трапляе ў валлё, а затым у мускулістым страўніку пераціраецца. У цецеруковых дзюбы моцныя з разнымі краямі, якія лёгка адрываюць ад раслін вегетацыйныя часткі. Асаблівыя дзюбы маюць шчаглы, якія дастаюць насенне з суквеццяў, дубанос – з пладоў, крыжадзюбы – з шышак. Дзюбы драпежнікаў больш аднатыповыя, бо асноўная функцыя ў іх разрыванне ахвяры. Сокалы маюць на наддзюб’і зубец, які выкарыстоўваецца для разрыву шыйных хрыбетак ахвяры.

Лапы птушак таксама маюць прыстасаванні для працэсу харчавання. У сокалаў (сапсан, сокал-кабец), якія б’юць птушак на ляту, лапа ўдарнага тыпу (мае кароткую цэўку). Драпежнікі, што здабываюць ахвяр у траве, сярод кустоў, маюць доўгія лапы, шаблепадобныя кіпцюры (ястрабы і луні). У соў адваротнапаласць: здольнасць вонкавага пальца ног варочацца ў бок і назад, што мае вялікае значэнне пры ўтрыманні здабычы.

У розных відаў птушак ёсць прыстасаванні для транспартоўкі корму: у галубоў валлё, у кедраўкі – пад’язычныя, у сойкі – горлавыя ў іншых крумкачовых і ўюркоў – шыйныя мяшкі.

5. Асаблівасці вонкавай і ўнутранай будовы птушак. Вонкавая будоваАсноўныя часткі цела птушкі прадстаўлены галавой, якая мае дзюбу (тая ў сваю чаргу складаецца з наддзюб’я і паддзюб’я), чэрап, вочы, ноздры. Галава праз шыю злучаецца з тулавам, яно мае больш-менш яйкападобную форму. Тулава складаецца з грудзей, спіны, жывата, бакоў, да якіх мацуюцца крылы, а таксама ног і хваста.

Апярэнне – характэрная рыса для ўсіх птушак. Пёры птушак засцерагае цела ад ахаладжэння і намакання, а таксама стварае нясучую паверхню крыла і надае птушцы неабходную для палёту абцякальную форму.

Рыс. 4. Будова контурнага пяра:

1 – стрыжань; 2 – вонкавае махала; 3 – унутранае махала; 4 – ствол; 5 – ачын; 6 – дзірка ачына;

7 – дужка пяра

Акрамя контурных пер’яў, у птушак ёсць пухавое пёры і пух, яны засцерагаюць іх ад страт цяпла.

Птушкі – двухногія жывёлы, пярэднія канечнасці якіх пераўтвораны ў крылы; характэрная форма руху – палёт. Няздольнасць да палёту некаторых сучасных і выкапнёвых птушак прынята разглядаць як другасную з’яву. Часта палёт спалучаецца з такім спосабам руху, як лазанне, хаджэнне і бег, плаванне і ныранне.

Унутраная будова. Апорай для арганізма з’яўляецца шкілет, які ў птушкі характарызуецца лёгкасцю і трываласцю як костак за кошт пнеўматызаванасці, так і злучэнняў паміж імі. Хрыбетнік птушак складаецца з чатырох аддзелаў: шыйнага, груднога, крыжавога і хваставога.

Чэрап птушкі адрозніваецца лёгкасцю і аб’ёмнай мазгавой каробкай. У дарослай птушкі ўсе косткі чэрапной каробкі зрасліся да поўнага знікнення швоў.

Шкілет пярэдніх канечнасцей складаецца з трох аддзелаў: кісці, перадплечча і пляча. Кісць мае ўсяго тры пальцы. К фаланзе першага пальца мацуецца некалькі дробных пер’яў, якія ўтвараюць крылца. Яно выконвае важную ролю пры ўзлёце і пасадцы, асабліва ў лясных птушак. Перадплечча складаецца з двух костак: больш тоўстай локцевай і параўнальна тонкай прамянёвай. Да локцевай косткі мацуюцца ўсе другарадныя махавыя пёры, якія складаюць аснову нёслай паверхні крыла.

Мускулатура. Асаблівай увагі заслугоўваюць вялікія грудныя цягліцы, вага якіх, напрыклад, у голуба дасягае 1/5 агульнай вагі птушкі. Яны мацуюцца да кіля грудзей і неабходны для апускання крылаў. Малыя грудныя цягліцы служаць для падняцця крылаў.

Органы кровазвароту і дыхання. Сэрца ў птушак чатырох- камернае, што забяспечвае цыркуляцыю артэрыяльнай і вянознай крыві асобна і значна паляпшае інтэнсіўнасць забеспячэння тканак кіслародам. Памеры сэрца вялікія і залежаць ад умоў жыцця і памераў птушкі. Лёгкія птушак адносна малыя, разам з тым вельмі прадукцыйныя за кошт скразной сістэмы трубачак і паветраных капіляраў, якія не маюць альвеолаў. За кошт гэтага абмен газаў ў лёгкіх можа адбывацца як у момант удыху, так і ў момант выдыху (падвоенае дыханне). Органы стрававання, выдзялення і размнажэння. Страўнік ў птушак звычайна складаецца з двух аддзелаў: пярэдняга жалезістага, у якім адбываецца хімічная перапрацоўка стравы і задняга – мускулістага, дзе страва апрацоўваецца механічна. Характар развіцця гэтых аддзелаў залежыць ад жыўлення птушак: у драпежных больш развіты жалезісты аддзел страўніка, а ў раслінаедных – мускулісты. Далей перапрацаваная страва паслядоўна паступае у дванаццаціперсную, тонкую і тоўстую кішку якая заканчваецца клаакай.

Сістэма выдзялення ўключае парныя трохлопасцевыя ныркі, а таксама мачаточнікі, якія адкрываюцца ў клааку. Мачавы пузыр адсутнічае. Палавыя органы ў самцоў птушак уключаюць парныя семяннікі, а таксама семяправоды, якія адкрываюцца ў клааку Нервовая сістэма і органы пачуццяў. У галаўным мозгу птушак асабліва моцна развіты паўшар’і пярэдняга мозгу і мазжачок. У сувязі з павышанай вастрынёй зроку значнага развіцця дасягаюць і зрокавыя бугаркі прамежкавага мозгу.

1 Прадмет і задачы дысцыпліны

Вывучае метады выкарыстання запасаў дзікіх жывёл (звяроў і птушак) пры комплексным вядзенні лясной і паляўнічай гаспадаркі. задача–авалодванне тэарэтычнымі і практычнымі навыкамі па захаванні і павелічэнні фауны хрыбетных пры розных узроўнях гаспадарчага засваення лясоў(агульную характарыстыку класаў хрыбетных, іх месца ў сістэме жывёльнага свету, асновы іх класіфікацыі, асаблівасці вонкавай і ўнутранай будовы, ведаць лад жыцця, пашырэнне і нагоды змянення колькасці асноўных відаў фауны лясных хрыбетных)біясфера- абалонка планеты,прасціраецца на 7–10 км уверх адносна ўзроўню сусветнага акіяна і некалькі метраў у глыбіню зямлі( гіганцкая экасістэма, якая складаецца з экасістэм рознага ўзроўню. Першасная стр-ра-біягеацэноз. Звяры і птушкі ўваходзяць у комплекс жывёльных арганізмаў біяцэнозу. Яны кансументы – арганізмы, якія спажываюць рэчыва і энергію для сваёй жыццядзейнасці, што назапасілі прадуцэнты – расліны. Увесь жывёльны свет –царства, падзяляецца на 2 падцарствы: аднаклетачныя (прасцейшыя) і шматклетачныя жывёлы. Шматклетачныя жывёлы ўключаюць 7тыпаў, у тым ліку і хордавыя (хрыбетныя). Тып хордавыя прадстаўлены класамі касціставыя рыбы, храстковыя рыбы, земнаводныя, паўзуны, птушкі і смактуны. 2 апошнія класы з’яўляюцца прадметам дысцыпліны.

11. Атрад Курападобныя (Galliformes)

283 в Лінька 2–3 разы ў год. маюць спартыўна-паляўнічае значэнне.в РБ 2 сем’ямі, у якія уваходзяць 7 відаў.Сям’я Цецеруковыя (Tetraonidae) Глушэц (Tetrao urogallus) Практически па ўсёй тер-рыі РБ. саснякам па сфагнавым балоце, навакол сасновыя бары. 3 (гадавалыя) да 5,5 кг (старыя). Глухаркі 1,5–2 кг. палігам. Разгар току – канец красавіка – пачатак мая. У момант тачэння глушэц не чуе. Гняздо на зямлі. 6–8 яек,26 сутак. корм: ігліца, ягады, лісце ы, мураўі, жукі, павукі. Цецярук (Lirurus tetrix) па ўсёй тэр-рыі РБ. Ляса па балотах, дробналессю. памерам-курыца. палігам. Такуе на зямлі групамі Гняздо–ямка, прыкрыта травой, 7–12 яек.23 дні. летам лістце і каташкамі бярозы і вольхі, ягадамі ядлоўцу. Арабак (Tetrastes bonasia) сасновым і змешаным лясам.360–520 г. манагам. Гняздо на зямлі. 7–12 яек. 22–23 дні. пупышкамі і каташкамі вольхі, бярозы, арэшніка, ягадамі. Пардва (Lagopus lagopus) Віцебск, поўн Мінск і паўн-зах Магіл. верх і перах балот. Чырвоная кніга РБ.самцоў 650–900 г, самак 550–650 г. манагам. Гняздо на зямлі 7–14 яек. 19–29 дзён. ягадамі, парасткамі і суквеццем траў, насеннем, вусякамі, зімой – пупышкамі бярозы і асіны.Сям’я Бажанавыя (Phasianidae) наземны лад жыцця. Бажан (Phasianus colchicus) паўдн-зах РБ. аграландшафтам нас пунктаў.самца 1–1,8 кг, самкі менш. палігам. Такаванне вяснова-летні п-д. гняздо на зямлі 7–18 яек. 23 дні. вусенямі, жукамі, насеннем розных траў, зімой -насенне раслін (проса, ячменя)Шэрая курапатка (Perdix perdix) на ўсёй тэр-ыі РБ. Насяляе аграландшафты. Маса 400–600 г,манагам. Гняздо на зямлі.12–14 яек.24–25 дзён,суквеццямі і насеннем траў, карэньчыкамі раслін,зернем культурных злакаў, вусякамі. Перапёлка (Coturnix coturnix) ўсёй тэр-рыі РБ. Насяляе агараландшафт, лугі і пасевы зерневых к-р. 75–130 г. палігам,такуюць да сярэдзіны жніўня. Гняздо на зямлі ў неглыбокай ямцы.10–15 яек.15–17 дзён. насеннем траў і зерневых культур (любіць проса), вусякамі

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]