Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
5,7.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
360.45 Кб
Скачать

70.Правілы перавозкі дзічыны ў іншыя мясціны пры расяленні.

Пры перавозцы ў іншыя месцы жывёл, памечаных на месцы адлову, адразу ж дастаўляюць на зборны пункт у спецыяльна абсталяванныя вальеры або адрыны. Тут яны ўтрымоўваюцца ўвесь той час, пакуль ідзе іх назапашванне. Перавозіць на вялікія адлегласці (звыш 3 сут) лепш маладых або ручных асобін, адлоўленых у раннім узросце і выгадаваных у няволі.Правільная транспарціроўка мае вялікае значэнне для захавання жывёл. Папярэдне праведзенай імабілізацыяй можна знізіць небяспеку стрэсу і траўміравання. У любым выпадку лепш перавозіць жывёл у цёмных зачыненых скрынях, абсталяваных двума высоўнымі дзверцамі і забяспечаных па баках вентыляцыйнымі адтулінамі. Калі патрабуецца транспарціроўка на вялікую адлегласць, то ў скрыню з боку галавы звера кладуць корм: сена, здробненыя яблыкі, бурак, бручку і інш. і ставяць ваду. Рогі самцоў абараняюць павязкамі або спільваюць, а верх скрыні зацягваюць шчыльнай тканінай.Памеры транспартных скрынь розныя ў залежнасці ад віду звяроў, які перавозяцца. Напрыклад, для казуль еўрапейскіх - 115 х 85 х 45 см. Сценкі скрынь, асабліва дзверцы, не павінны мець шчылін, выступаючых вострых вуглоў, планак, сучкоў, цвікоў і т. п., інакш звяры будуць моцна траўміравацца.Пры транспарціроўцы варта пазбягаць пераахаладжэння або перагрэву ў жывёл. Па прыбыцці на месца прызначэння скрыні адчыняюць з таго боку, дзе знаходзіцца галава звера, і даюць ім магчымасць выйсці самастойна.

35.Асаблівасці будовы звяроў.

валасяным покрывам. Волас – гэта рагавое ўтварэннеВаласяное покрыва абараняе звера ад неспрыяльных экалагічных уздзеянняў, садзейнічае рэгуляцыі тэмпературы цела, маскуе жывёлу. Скура звяроў складаецца з двух асноўных слаёў: паверхневага эпідэрмісу і больш глыбокага корыуму. Апорай усяго арганізма звера з'яўляецца шкілет. Мазгавая каробка адрозніваецца вялікім аб’ёмам у адпаведнасці з моцным развіццём галаўнога мозгу. Вонкавая будова звера:1 – галава; 2 – шыя; 3 – тулава; 4 – пярэднія канечнасці; 5 – заднія канечнасці; 6 – грудзі; 7 – жывот; 8 – пах; 9 – бок цела; 10 – спіна; 11 – карак; 12 – крыж; 13 – лапатка; 14 – плячо; 15 – перадплечча; 16 – запясце; 17 – кісць; 18 – сцягно; 19 – галёнка; 20 – ступняЗубная сістэма звяроў складаецца з зубоў рознага тыпу. Пярэднія зубы называюцца разцамі (incisivi). За імі размешчаны ў кожнай палове сківіцы па адным іклу (canini), далей – перадкарэнныя (praemolares) і карэнныя зубы (molares). Шкілет звера:1 – чэрап; 2 – ніжняя сківіца; 3 – - шыйныя хрыбеткі; 4 – грудныя хрыбеткі; 5 – паяснічныя хрыбеткі; 6 – крыж; 7 – хваставыя хрыбеткі; 8 робры; 9 – грудзіна; 10 – лапатка; 11 – плячавая костка; 12 – лакцявая костка; 13 – прамянёвая костка; 14 – косткі запясця; 15 – косткі пясці; 16 – фалангі пальцаў пярэдняй канечнасці; 17 – таз; 18 – сцягно; 19 – вялікая бярцовая костка; 20 – малая бярцовая костка;21 – косткі запясця; 22 – косткі плюсны; 23 – фалангі пальцаў задняй канечнасці; 24 – каленная рэпкаХарактэрная асаблівасць будовы хрыбта звяроў – плоскія сучленныя паверхні хрыбетак, дакладны падзел хрыбетніка на аддзелы, пастаянны лік шыйных хрыбетак (7 шт)Спецыфічная для звяроў грудабрушная перагародка (дыяфрагма), якая аддзяляе грудную поласць ад брушной. Яна выконвае важную ролю ў працэсе дыхання.Стрававальны тракт пачынаецца з рота, які мае аблямоўку губамі, уласцівымі толькі звярам. У ротавай поласці мускулісты язык. Страўнік большасці звяроў складаецца з некалькіх аддзелаў. Асабліва складаная яго будова ў жвачных капытных, страўнік якіх мае 4 хуй хуй хуйсиаддзелы: рубец, сетку, кнігу і сычуг. Са страўніка страва рухаецца ў дванаццаціперсную кішку, у якую адкрываюцца вывадныя пратокі падстраўнікавай залозы і пячонкі; іх сокі выконваюць важную ролю ў працэсе стрававання. Кішэчнік падзяляецца на тонкі, тоўсты і прамы аддзелы. Кішэчнік заканчваецца прамой кішкой.Лёгкія ўяўляюць сабой два губчатыя мяшкі, у якіх складана разгаліноўваюцца паветраносныя шляхі – бронхі. Апошнія заканчваюцца агромністай колькасцю танкасценных пузыркоў (альвеол), аплеценых крывяноснымі капілярамі. Сэрца чатырохкамернае; маецца толькі адна – левая дуга аорты, якая адыходзіць ад левага жалудачка. Органамі выдзялення служаць ныркі. Ад кожнай з дзвюх нырак адыходзіць па адным мачаточніку. Мачаточнікі ўпадаюць у мачавы пузыр, які адкрываецца ў мочавыпускальны канал, у самцоў сюды ж выходзіць семяносны праток палавога члена.Палавыя залозы самцоў – семяннікі – маюць выгляд парных органаў авальнай формы. Палавыя органы самцоў маюць залозістыя прыдаткі, выдзяленні якіх увільгатняюць семянную вадкасць (сперму) і выконваюць іншыя функцыі.Палавыя органы самак – парныя яечнікі – ляжаць у брушной поласці. Ад кожнага яечніка адыходзіць па яйцаводзе, яйцаводы адкрываюцца ў матку, дзе развіваецца зародак. Галаўны мозг адносна буйных памераў, складаецца з 5 аддзелаў: пярэдні мозг, прамежкавы, сярэдні, мазжачок і прадаўгаваты. Найбольш моцна развіты пярэдні мозг, або вялікія паўшар’і. Яны маюць кару з шэрага нервовага рэчыва.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]