Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
5,7.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
360.45 Кб
Скачать

29.Уплыў птушак на раслінасць і іншых жывых істот.

Вялікі ўплыў аказваюць птушкі на наземную расліннасць. Яны збіраюць раслінны матэрыял для будовы гнёздаў, дзяўбуць дуплы, ужываюць насенне самых розных травяністых, дрэвавых і хмызняковых відаў, тым самым уздзейнічаюць на плоданашэнне і натуральнае ўзнаўленне іх. Акрамя пладоў, птушкі з’ядаюць і вегетацыйныя часткі раслін, чым аказваюць істотны ўплыў на стан фітамасы супольніцтваў. Асабліва вялікую ролю пры гэтым выконваюць раслінаедныя і птушкі з змешаным харчаваннем (дразды, сойкі, дзятлы, берасцянкі і іншыя). Глушцы ўжываюць корм, які складаецца з частак 19 відаў раслін, цецярукі – звыш 70, арабакі – каля 50 відаў. Сярод кармоў гэтых птушак пупышкі, каташкі, парасткі, ягады, лісты, бутоны і кветкі самых розных дрэў, хмызнякоў і траў. Большасць птушак з’яўляюцца натуральнымі ворагамі многіх жывёл, асабліва вусякоў, якіх паглынаюць у вялікай колькасці. У знішчэнні шкодных вусякоў прымаюць удзел амаль усе віды лясных птушак і найперш за ўсё зязюлі, дзятлы, лялякі і шматлікія прадстаўнікі атрада вераб’інападобных. Сярод іх нават раслінаедныя птушкі (чыжы, зелянушкі, шчаглы), якія ў гнездавы перыяд, убачыўшы скапленне вусякоў, лёгка мяняюць характар харчавання і пачынаюць імі ўзмоцнена сілкавацца.

27.Тэхнічнае прыцягненне птушак.

Важная роль птушак – утрымліванне на пэўным узроўні колькосці шкоднкаў, не дапускаючы успышак іх размнажэння. Дуплагнязднікі – стварэнне штучных дуплянак. Домікі бываюць 4-ох памераў. 1-сінічнікі Д-3см (сініцы, попаўзні, рудахвосткі, валасяніцы), 2- шпакоўні Д 4,5-5см (шпакі, дзятлы, гіль, стрыжы). 3 – вялікія д 8-10см. (ягалак, сваграка, дробныя сакаліныя). 4- буйныя Д 12-15см.(некаторыя віды качак, гогаль, крохаль). Патрабаванні да штучных домікаў: робяць з дошак 2-2,5см. Шчыльныя гнездавыя камеры адпавядаюць памерам птушак. Вешаюць домікі у месцах дзе натуральнае існаванне птушкі. Летка павернута на поўдзень ці усход, радзей на захад. Адзін раз у год домікі чысцяць. Каб пазбавіцца ад паразітаў, якія есць на птушках, дно доміка робяць з сеткі. Зімівыя птушкі: ствараюць кармушкі. Для прыцягнення птушак у лес ствараюць падлесак (месца гнездавання).

42.С-ва куніцавыя самая вялікая, разнастайная, разам з тым гаспадарча важная сям’я атрада. Уключае найбольш дробных прадстаўнікоў атрада. У большасці стройнае выцягнутае цела. Маюць пальца-ступняходныя або ступняходныя канечнасці. Хвост пушысты або лахматы. У асновы хваста размешчаны залозы з рэзка пахнучымі выдзяленнямі. Валасяны покрыў звычайна густы і мяккі, рознай афарбоўкі. У сям’ю ўваходзяць 70 відаў. У Беларусі сустракаюцца толькі 8. Ласка (Mustela nivalis) пашырана па ўсёй Беларусі. Трымаецца ўскрайкаў лесу, верхавых балот, закустараных лугоў і сялібаў чалавека,характэрна сезонная зменлівасць футра. Летам яно зверху карычнева-бурае, а знізу белаватае. Зімой усё футра белае. Гнёзды робіць ў норках грызуноў. Харчуецца мышападобнымі грызунамі. Магчыма зрэдку разбурае гнёзды птушак, выпівае яйкі, з’ядае птушанят. Карысна для лясной гаспадаркі. Паляўнічае значэнне нязначнае. Гарнастай (Mustela erminea) Аддае перавагу берагам рэк, азёраў, якія пакрытыя хмызнякамі.Футра кароткае, мяккае і густое. Летам верхняя частка галавы, шыі, спіны, вонкавай паверхні лап і палова хваста буравата-карычневыя. Канцавінка хваста чорная. Харчуецца мышамі, вадзянымі пацукамі, вельмі рэдка земнаводнымі і паўзунамі, пакладамі птушак і птушанятамі, вусякамі.Карысны для лясной гаспадаркі від. Значэнне для паляўнічай справы невялікае. Тхор лясны (Mustela putorius) часта селіцца ў берагавых зарасніках рэк, звычайны на лясных высечках, асабліва на балоце, па ўскрайках лесу. Тулава выцягнутае, лапы адносна кароткія. Харчуецца мышамі, птушкамі, жукамі. Наведвае птушкафермы і месцы ўтрымання птушак сялянамі.Для лясной гаспадаркі карысны звярок, бо знішчае шмат мышэй. Аб’ект палявання – мае прыгожае футра. Еўрапейская норка (Mustela lutreola) – гэта каляводны звярок, які мае зараз абмежаванае пашырэнне на Беларусі, таму што ў канкурэнтных адносінах з норкай амерыканскай прайгравае. Харчуецца ў асноўным мышамі, яшчаркамі, жабамі, рыбай, радзей рачнымі ракамі, жукамі і іншымі вусякамі, зрэдку з’ядае птушак, асабліва вывадкі вадаплаўных.З-за малой колькасці мае для лясной і паляўнічай гаспадаркі невялікае значэнне. Падлягае ахове. Амерыканская норка (Mustela vison) – акліматызаваны від. У адрозненні ад еўрапейскай, у якой белыя верхнія і ніжнія губы, у амерыканскай белая ніжняя губа. Лясная куніца (Martes martes) – звычайны від для Беларусі. Месца пражывання – старыя высакаствольныя змешаныя лясы з наўнасцю дуплістых дрэў. Чыстых ігліцавых лясоў і пралескаў пазбягае. Харчуецца грызунамі, кратамі, вавёркамі, птушкамі, яшчаркамі, вусякамі, ягадамі.Для лясной гаспадаркі карысны від. Мае важнае значэнне для паляўнічай гаспадаркі як пушны звярок. Блізкі да яе від па біялогіі каменная куніца (Martes foira), якая сустракаецца значна радзей. Барсук (Meles meles) пашыраны па ўсёй Беларусі, аднак колькасць невысокая, таму занесены ў Чырвоную кнігу. Аддае перавагу сухім тыпам лесу, у якіх глеба лёгка паддаецца рыццю. Узровень грунтовых вод павінны быць глыбокім. Норы робіць недалёка ад вадаёму, куды ходіць на вадапой. Страва ў барсука разнастайная( вусякамі, чарвякамі, малюскамі, жабамі, паўзунамі, мышамі, ягады, карані раслін, грыбы).Для лясной гаспадаркі карысны звер, бо знішчае грызуноў, узрыхляе подсціл. Від падлягае ахове. Выдра (Lutra lutra) сустракаецца ва ўсіх раёнах Беларусі. Насяляе берагі рэк, азёраў, старыц, аддае перавагу лясным рачулкам, якія не замярзаюць і багатыя рыбай. Жыве ў норах. Харчуецца галоўным чынам рыбай, а таксама лягушкамі, ракамі, вадзянымі палёўкамі, вадзянымі вусякамі.Для лясной гаспадаркі значэння не мае.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]