Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
5,7.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
26.03.2015
Размер:
360.45 Кб
Скачать

25. Пашырэнне птушак у лесе: шчыльнасць, відавая разнастайнасць у залежнасці ад лясной фармацыі.

Птушкі адрозніваюцца самымі разнастайнымі экалагічнымі патрабаваннямі і прыстасаваннямі. Асяроддзе ў сваю чаргу вельмі неаднароднае, нават ў межах якога-небудзь масіву можна ўбачыць цэлы шэраг характэрных урочышчаў, якія адрозніваюцца экалагічнымі ўмовамі і комплексам відаў птушак. У межах геаграфічнай зоны птушкі размяркоўваюцца па тэрыторыі нераўнамерна: колькасць пар на адзінку плошчы заканамерна ўзрастае па меры руху да поўдня. Калі паблізу ад паўночнай мяжы лясной зоны ў еўрапейскай частцы на 1 га яловых лясоў шчыльнасць птушак 0,5–0,6 пары, у таёжных яловых лясах – 0,9–1,7 пары на 1 га, у падзоне паўднёвай тайгі налічваецца ўжо 2–3 пары, у паласе змешаных лясоў на 1 га 5 пар.Змена колькасці птушак адбываецца паралельна з рэзкім узрастаннем да поўдня запасу расліннай масы, гэта значыць з павелічэннем прадукцыйнасці расліннасці. Улічваючы тое, што птушкі размяркоўваюцца на тэрыторыі ў залежнасці ад умоў, у першую чаргу ад характару расліннасці, можна гаварыць пра біяцэнатычныя групоўкі птушак яловых лясоў, бароў, дуброў і г. д. Размеркаванне птушак у розных фармацыях лясоў мае свае асаблівасці. Сасновыя лясы. Для ўсёй групы сасновых лясоў адзначана 30 відаў птушак (М.С.Доўбік, 1980). У залежнасці ад тыпаў лесу колькасць відаў мяняецца ад 1 да 19. Сярэдняя колькасць птушак на 1 га складае 2,3 пары, у тым ліку ў сасняках верасовых 2,0, імшыстых –3,3, бруснічных –2,8, арляковых –2,0, сфагнавых –3,6, багуновых –1,8 пар на 1 га. Аснову птушынага насельніцтва сасновай фармацыі складаюць берасцянка, пячураўка-трашчолка, лясны канёк, чубатая сініца, дразды, чорны дзяцел, ляляк, туркаўка, сойка, зязюля, крыжадзюб сасновік, глушэц. Яловыя лясы. Адзначана ўсяго 17 відаў са змяненнем ў залежнаці ад тыпаў ад 5 да 17. Сярэдняя колькаць па групе ельнікаў 3,5 пары на 1 га, у тым ліку ў ельніках чарнічных 2,9, бруснічных – 2,8, кіслічных – 4,4, імшыстых – 3,5, арляковых – 2,0, прыручэйна-травяных – 4,5 пар на 1 га. Аснову птушынага насельніцтва складаюць берасцянка, пячураўкай-трашчолка, крапіўнік, заранка, слаўка чорнагаловік, чорны дрозд, крыжадзюб-елавік, чорны дзяцел, гіль, чорная сініца, касматаногі сыч, попаўзень, паўзунок, арабак. Бярозавыя лясы. Для ўсёй групы бярозавых лясоў адзначаны 21 від. Склад відаў у залежнасці ад тыпаў лесу мяняецца ад 2 да 8. Сярэдняя шчыльнасць 3 пары на 1 га, у тым ліку ў бярэзніках кіслічных – 3, імшыстых – 3,3, папарацевых – 3,9, арляковых – 3,9, сфагнавых – 2,2, балотна-разнатраўных – 4,0, чарнічных – 3,9, верасовых – 2,0 пары на 1 га. Бярэзнікі насяляюцца берасцянкай, авяльгай, пячураўка-вяснічкай, драздамі, дзятламі, лясным каньком, зязюляй і іншымі птушкамі. Вольсы. Для вольсаў адзначана 29 відаў. Змены па асобных тыпах ад 7 да 15, у тым ліку чорнаалешнікі кіслічныя – 6,6, асаковыя – 4,1, крапіўныя – 3,4, папарацевыя – 5,3 пары на 1 га. Аснова птушынага насялення – берасцянка, пячураўка-трашчолка, перасмешка, чорны дрозд, авяльга, салавей, шэрая валасяніца. Тут селяцца таксама звычайны рэмез, малы дзяцел, чорны бусел, лясная завірушка, бурагаловая гаічка, даўгахвостая сініца. Дубровы. Для гэтай фармацыі лясоў адзначана 28 відаў са зменай па тыпах дуброў ад 9 да 22. Колькасць па ўсёй групе 6,5 пар на 1 га, у тым ліку у дубровах поплаўных – 3,6, чарнічных – 4,8, арляковых – 3,4, злакавых – 8,0 пары на 1 га. У дубровах селяцца валасяніца-белашыйка, соўка-сплюшка, сярэдні стракаты дзяцел, сівы дзяцел, беласпінны дзяцел, чорны дрозд, авяльга, салавей, удод, звычайны рэмез, таўстадзюб і іншыя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]