Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Курсовая яленски 2 вариант там главы.docx
Скачиваний:
73
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
52.21 Кб
Скачать

Уступ

Раздзел 1. Фарміраванне ў школьнікаў матывацыі да навучання на ўроках беларускай мовы і літаратуры

Раздзел 2. Нетрадыцыйныя формы ўрокаў

2.1. Урок-казка па тэме "Даданыя члены сказа: дапаўненне, азначэнне, акалічнасць” у 5-ым класе з прымяненнем тэхналогіі блокавай падачы новага матэрыялу

2.2. Урок – КВіЗ (Клуб вясёлых і знаходлівых) па тэме "Фразеалагізмы” ў 5-ым класе. Абагульняльныя заняткі

2.3. Урок-конкурс "У паэтычным садзе Максіма Багдановіча” ў 10-ым класе. Заключныя заняткі

2.4. Напісанне рэцэнзіі на кінафільм (спектакль) паводле мастацкіх твораў, вывучаных на ўроках літаратуры

Раздзел 3. Выкарыстанне асобасна-арыентаваных тэхналогій

3.1. Тэхналогія калектыўнага асэнсавання. Абмеркаванне аповесці Уладзіміра Караткевіча "Ладдзя Роспачы” ў 9-ым класе. Урок пазакласнага чытання

3.2. Тэхналогія педагагічных майстэрняў (французская). Майстэрня па аповесці Уладзіміра Караткевіча "Сівая легенда” ў 9-ым класе. Урок пазакласнага чытання

3.3. Асаблівасці канструявання і рэалізацыі заняткаў па модульнай тэхналогіі:

Урок па тэме "Біяграфія Янкі Брыля” ў 11-ым класе

Урок па тэме "Бяззлучнікавыя складаныя сказы” ў 9-ым класе

3.4. Тэхналогія дзелавой гульні.

3.5. Тэхналогія праектнага навучання. Абарона любімай кнігі ў 6-8-ых класах. Урок пазакласнага чытання

Раздзел 4. Інфармацыйна-камп’ютэрныя тэхналогіі

4.1. Дыстанцыйнае навучанне. Біяграфія Васіля Быкава з выкарыстаннем Інтэрнэту ў 11-ым класе

4.2. Дыдактычныя мадэлі правядзення заняткаў з прымяненнем мультымедыа сродкаў. Урок-прэзентацыя па тэме "Тыпы аднасастаўных сказаў” у 8-ым класе.

4.3. Праграмаваны кантроль на ўроках літаратуры:

4.3.1. Рэкамендацыі да правядзення ўрока-заліку па жыццёвым і творчым шляху Янкі Купалы ў 10-ым класе з прымяненнем камп’ютэра

4.3.2. Рэкамендацыі да правядзення ўрока-заліку паводле трылогіі Якуба Коласа "На ростанях” у 10-ым класе з выкарыстаннем камп’ютэра

Традыцыйныя і сучасныя формы моўнай адукацыі: традыцыйная тыпалогія урокаў, нестандартныя ўрокі, патрабаванні да сучаснага ўрока, новыя формы навучання.

Категори

4. Метады і прыёмы навучання беларускай мове

4.1. Змест і задачы раздзела

4.2. Класіфікацыя метадаў і прыёмаў навучання

4.3. Метады навучання

4.4. Прыёмы навучання беларускай мове

4.5. Удасканаленне метадаў і прыёмаў навучання

Тэма 5. Урок роднай мовы: тыпы, структура

5.1. Урок – асноўная форма вучэбнай работы

5.2. Агульныя патрабаванні да сучаснага ўрока

5.3. Класіфікацыя ўрокаў па мове

5.4. Асноўныя структурныя элементы розных тыпаў урокаў

5.5. Асноўныя тыпы ўрокаў па мове

5.6. Новыя формы арганізацыі навучання на ўроках мовы

5.7. Рознаўзроўневыя заданні для ацэнкі вучэбнай дзейнасці вучняў па беларускай мове

5.8. Міжпрадметныя сувязі на ўроку

5.9. Падрыхтоўка да ўрока

5.10. План і канспект урока

5.11. Аналіз урока Тэма

Сучасны ўрок беларускай мовы: патрабаванні, падыходы, праблемы

ОРША 2012г.

Змест

Уводзіны

Асноўная частка

Канцэптуальныя асновы сучаснага урока

беларускай мовы

Патрабаванні да сучаснага ўрока беларускай мовы

Фарміраванне станоўчай матывацыі вучняў да

Вучобы як адна з праблем сучаснага ўрока

беларускай мовы

Пошук рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці

сучаснага ўрока беларускай мовы

4.1 Мультымедыйны ўрок

4.2 Кабінет беларускай мовы – сапраўдная

адукацыйная прастора

4.3 Актыўныя формы і метады навучання

4.4 Выкарыстанне педагагічных тэхналогій

на сучасным уроку мовы

Заключэнне

Літаратура

Уводзіны

Змены ў грамадстве, эканоміцы, палітыцы і культуры патрабуюць ад устаноў адукацыі падрыхтоўкі такога выпускніка, які будзе запатрабаваны грамадствам, здольны да самарэалізацыі, паспяховы, дзейсны ў сучасным шматпраблемным свеце. Але галоўнае – гэта павінна быць асоба з высокаразвітымі творчымі здольнасцямі, якая валодае высокамаральнымі якасцямі. Сёння істотна змяняюцца патрабаванні да ўрока роднай мовы, да яго зместу, падбору матэрыялу, методыкі правядзення. Звязана гэта з пераарыентацыі канчатковай мэты – зрабіць вучня не толькі спажыўцом (чытачом, слухачом) мовы, але і яе актыўным носьбітам.

Для большасцi вучняў нашай краiны мовай, якую яны чуюць упершыню, з’яўляецца руская. Сапраўднае беларускамоўнае асяроддзе для iх звычайна адсутнiчае. Зараз узнiкла такая сiтуацыя, калi родная мова не з’яўляецца мовай дзiцячага мыслення. Навучэнцы рускамоўных школ сутыкаюцца са значнымi цяжкасцямi пры вывучэннi беларускай мовы i лiтаратуры. Сярод вучняў 5-6 класаў было праведзена анкетаванне, адным з пытанняў якога было «Які прадмет табе больш за ўсё падабаецца?» Як атрымалася, толькі 6% вучняў цікавымі ўрокамі лічаць урокі беларускай мовы і толькі 4% - урокі беларускай літаратуры.

На пытанне «Чаму табе складана размаўляць па-беларуску?», вучні адказвалі па-рознаму. Але заслугоўваюць ўвагі наступныя адказы:

Мне не падабаецца беларуская мова. (11%)

Складаная мова. Цяжка вывучаць. (34%)

Урокі беларускай мовы нецікавыя і цяжкія. (17%)

Адказы вучняў падымаюць сур’ёзныя праблемы:

Ці з’яўляецца ўрок беларускай мовы сучасным і эфектыўным?

Якія агульнаметадалагічныя і дыдактычныя падыходы складаюць педагогіку новага пакалення?

Cучасны ўрок - гэта адукацыйны прадукт творчай дзейнасці настаўніка, заснаваны на веданні тэорыі, аналізу сваіх асабістых магчымасцей, у якім аптымальна выкарыстоўваюцца найбольш эфектыўныя метады, прыёмы і сродкі навучання. Ад майстэрства настаўніка залежыць узровень падрыхтоўкі (рэжысуры) урока, а значыць – стварэнне ўмоў для раскрыцця індывідуальнасці вучня, яго здольнасцей.

Таму мэтай маёй работы з’яўляецца пошук рэсурсаў для павышэння эфектыўнасці сучаснага ўрока беларускай мовы.

Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:

Вывучыць педагагічную літаратуру па дадзенай тэме.

Вывучыць і абагульніць педагагічны вопыт настаўнікаў-філолагаў па дадзенай тэме.

Сістэматызаваць дадзены матэрыял і выпрацаваць уласны падыход да арганізацыі і правядзення сучаснага урока беларускай мовы.

Пазнаёміўшыся з літаратурай, я прыйшла да высновы, што сучасны ўрок грунтуецца на пэўнай метадалагічнай базе, таму і пачала работу з вызначэння канцэптуальных асноў сучаснага ўрока і патрабаванняў да яго. У працэсе работы звярнула ўвагу на тое, што многія настаўнікі-практыкі ў сваёй педагагічнай дзейнасці сутыкаюцца з такой праблемай як фарміраванне ў школьнікаў станоўчай матывацыі да ўрока беларускай мовы. Таму гэтае пытанне я таксама ўключыла ў сваю работу. Асобную частку рэферата я прысвяціла вывучэнню тых рэсурсаў, якія, на мой погляд, могуць павысіць эфектыўнасць сучаснага ўрока беларускай мовы. Гэта перш за ўсё мультымедыйны ўрок, які ўсё часцей выкарыстоўваецца настаўнікамі-практыкамі, афармленне кабінета беларускай мовы і літаратуры, выкарыстанне ў рабоце настаўніка актыўных форм і метадаў навучання, выкарыстанне педагагічных тэхналогій ці іх элементаў.

Асноўная частка